Пітэр Пэн
Джэймс Мэцью Бары
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2017
Спадзяюся, вам цікава, што сталася з астатнімі хлопчыкамі. Яны чакалі ўнізе, каб у Вэндзі быў час усё патлумачыць бацькам. I вось яны далічылі да пяцісот, як і было дамоўлена, ды зайшлі ў дом. Яны падняліся па лесвіцы, бо думалі, што гэта зробіць лепшае ўражанне, чым нечаканы прылёт праз акно. Зняўшы капелюшы, хлопчыкі выстраіліся перад місіс Дарлінг (у гэты момант яны пашкадавалі, што засталіся ў сваіх пірацкіх апранахах). Яны маўчалі, але вачыма ўпрошвалі прыняць іх. Таксама яны дамовіліся, што будуць умольна глядзець і на містара Дарлінга, але забыліся на гэта.
Вядома, місіс Дарлінг адразу ж заявіла, што прыме іх, аднак містар Дарлінг неяк дзіўна пасмутнеў. Яны зразумелі, што шэсць для яго — занадта вялікая лічба.
176 — Што тут скажаш, — звярнуўся ён да Вэндзі, — ты, я гля-
джу, не робіш нічога напалову.
Блізняты падумалі, што гэта пра іх. Першы блізнюк быў больш ганарлівы, таму, пачырванеўшы, спытаў:
— Вы лічыце, што нас замнога, сэр? Калі так, мы можам пайсці.
— Тата! — расчаравана крыкнула Вэндзі, але ён усё яшчэ быў пахмуры.
Ён разумеў, што гэта нешляхетна, але не мог узяць сябе ў рукі.
— Мы можам спаць па двое, — прапанаваў Гузак.
— Я заўжды сама іх стрыгу, — сказала Вэндзі.
— Джордж! — не стрымалася місіс Дарлінг, бо ёй было балюча назіраць, як каханы муж выстаўляе сябе з кепскага боку.
Тады ён зарумзаў, і праўда выйшла вонкі. Ён, як і місіс Дарлінг, быў рады прыняць іх усіх, патлумачыў ён, але яму хаце-
лася, каб і ў яго спыталі згоды, а не ставіліся да яго ва ўласным доме як да пустога месца.
— Я не лічу, што ён пустое месца, — імгненна зрэагаваў Балабол. — А ты як думаеш, Кучар, ён — пустое месца?
— He, я думаю, што не. А ты, Малы, як думаеш, ён пустое месца?
— Хутчэй за ўсё, не. Блізнюк, а ты што думаеш?
Як выявілася, ніхто з іх не лічыў містара Дарлінга пустым месцам, і той быў дужа задаволены і паабяцаў, што ўладкуе хлопчыкаў у гасцёўні, калі яны туды змесцяцца.
— Мы ўлезем, сэр, — запэўнілі мальцы.
— Тады — усе за мной, — весела гукнуў ён. — Майце на ўвазе, я не ўпэўнены, што ў нас ёсць гасцёўня, але мы ўсе робім выгляд, што ёсць. Здаецца, гэта не важна! Гоп-ля!
Ён спусціўся ўніз, прытанцоўваючы, і хлопчыкі паўтаралі за ім “гоп-ля!” і скокалі следам, шукаючы “гасцёўню”. I я ўжо не памятаю, была там сапраўдная гасцёўня ці не, але ў кожным разе нейкія ўтульныя куты, якія ім пасавалі, знайшліся.
А што Пітэр? Перш чым адляцець, ён апошні раз пабачыўся з Вэндзі. Ён падляцеў да акна і злёгку дакрануўся да яго, каб яна, калі захоча, магла адчыніць і паклікаць яго да сябе. Гэтак яна і зрабіла.
— Ну што, Вэндзі, бывай, — сказаў Пітэр.
— Эх, даражэнькі, няўжо ты паляціш?
— Так, палячу.
— А табе не хочацца, Пітэр, — запінаючыся, сказала яна, — паразмаўляць з маімі бацькамі наконт адной вельмі добрай рэчы?
— He.
— Звязанай са мной, Пітэр?
— He.
Тут да акна падышла місіс Дарлінг, бо цяпер яна пільнавала Вэндзі як сваё вока. Яна сказала Пітэру, што яны ўсынавілі астатніх хлопчыкаў і хацелі б усынавіць яшчэ і яго.
— А пасля вы адправіце мяне ў школу? — хітра пацікавіўся ён.
— Так.
177
178
— А потым на працу?
— Думаю, так.
— I я хутка стану дарослым?
— Вельмі хутка.
— Дык вось, я не хачу ісці ў школу і вучыць усе гэтыя важныя рэчы! — горача ўсклікнуў ён. — Я не хачу станавіцца дарослым! О Вэндзіна мама, калі я аднойчы прачнуся і адчую, што ў мяне вырасла барада, гэта будзе канец!
— Пітэр, — паспрабавала суцешыць яго Вэндзі, — я буду любіць цябе нават з барадой.
I місіс Дарлінг працягнула да яго рукі, але ён адхіснуўся.
— He чапайце, мадам, ніхто мяне не зловіць і не зробіць з мяне дзядзьку.
— Але ж дзе ты будзеш жыць?
— Разам з Дзінь у хатцы, што мы збудавалі для Вэндзі. Феі падымуць яе высока-высока, на вершаліны дрэў, і там мы будзем начаваць.
— Цудоўная ідэя, — усклікнула Вэндзі з такой скрухай, што місіс Дарлінг мацней прытуліла дачку да сябе.
— Я думала, усе феі памерлі, — сказала місіс Дарлінг.
— Ды не, там заўсёды шмат маладзенькіх, — патлумачыла Вэндзі, абазнаная ў такіх пытаннях, — бо, разумееш, як толькі немаўля першы раз смяецца, то нараджаецца новая фея. Так што, калі нараджаюцца новыя дзеці — нараджаюцца новыя феі. Яны жывуць у гнёздах на высокіх дрэвах. Фіялетавыя — гэта хлопчыкі, белыя — дзяўчаткі, а блакітныя — гэта маленькія-дурненькія, якія яшчэ не вызначыліся, хто яны.
— Я буду ўвесь час з імі весяліцца, — спакусліва прамовіў Пітэр, пазіраючы на Вэндзі.
— Затое ўвечары, — сказала Вэндзі, — табе будзе зусім адзінока сядзець ля вогнішча.
— Са мной будзе Дзінь.
— He думаю, што з Дзінь выйдзе добрая гаспадыня, — крыху з’едліва зазначыла Вэндзі.
— Гадкая паклёпніца! — аднекуль з-за рога дзінькнула фея.
— He важна, — сказаў Пітэр.
— Гэх, Пітэр, канечне, гэта важна.
— Ну дык тады хадзем са мной у нашу хатку.
— Мам, можна?
— Hi ў якім разе. Ты толькі што вярнулася. Я цябе болып не адпушчу.
— Але ж яму сапраўды вельмі патрэбна мама.
— Яна і табе самой патрэбна, даражэнькая.
— Ой, ну вось і добра, — сказаў Пітэр абыякава, нібыта ён клікаў Вэндзі толькі з ветлівасці.
Аднак місіс Дарлінг заўважыла, як здрыгануўся ў яго куточак рота, і яна зрабіла прыгожую прапанову — няхай Вэндзі бавіць у яго адзін тыдзень штогод, каб рабіць генеральную вясновую прыборку. Вэндзі хацелася, каб яе адпускалі на даўжэй, ды і вясна яшчэ так няхутка, але гэтае абяцанне і без таго ўсцешыла Пітэра перад адлётам. Ён не адчуваў часу і быў проста нашпігаваны прыгодамі; тыя, што я паспеў апавесці, — гэта толькі кропля ў моры. Паколькі Вэндзі гэта ўсё разумела, яе апошнія словы былі поўныя надзеі і боязі:
— Пітэр, ты ж не забудзеш мяне да таго, як прыйдзе час вясновай прыборкі?
Безумоўна, Пітэр паабяцаў, што не забудзе, і, вясёлы, паляцеў прэч. На развітанне ён забраў з сабой той самы пацалунак місіс Дарлінг. Пацалунак, які нікому іншаму не даваўся, а Пітэру дастаўся зусім без цяжкасцяў. I місіс Дарлінг выглядала задаволенай такой стратай.
Зразумела, усе хлопчыкі пайшлі ў школу, і большасць з іх трапіла ў чацвёрты клас, але Малога спачатку адправілі ў трэці, а потым нават перавялі ў другі. Яшчэ і тыдня не правучыўшыся, яны вельмі пашкадавалі, што не засталіся на востраве, але было позна, і неўзабаве яны паастылі і сталі такімі ж звычайнымі, як вы і я або як сусед Джэнкінс. I самае сумнае — яны паступова развучыліся лятаць. Спачатку Нэна прывязвала ім ногі да слупкоў ложка, каб яны не ляталі ўначы, а ўдзень яны гуляліся, быццам балюча падаюць з двухпавярховага аўтобуса. Але мінуў час, і яны перасталі вырывацца з ложкаў па начах, і выявілася, што цяпер яны сапраўды могуць добра пабіцца, калі ўпадуць з аўтобуса.
179
Яшчэ пазней яны нават не маглі падляцець пару крокаў за капелюшом, калі яго падхопіць вецер. Яны казалі, што ім проста не хапае практыкі, але насамрэч яны проста болып не верылі.
Майкл верыў даўжэй за астатніх, хоць яны і кпілі з яго. Таму ён быў з Вэндзі, калі Пітэр завітаў да яе наступнай вясной. Яна паляцела з ім у сукенцы, якую пашыла з лісця і ягад яшчэ ў Неверляндыі, і адзінае, што не давала ёй спакою, — раптам ён заўважыць, наколькі карацейшай стала гэтая сукенка. Але ён нічога не прыкмеціў, бо яму трэба было процьму ўсяго пра сябе расказаць.
Яна з нецярплівасцю чакала, як яны будуць гаманіць пра іх чароўнае мінулае, але новыя прыгоды выцеснілі з яго памяці старыя.
— Што за капітан Крук? — цікаўна запытаў ён, калі яна згадала пра ягонага колісь заклятага ворага.
— Няўжо ты не памятаеш, — уразілася яна, — як ты забіў яго і выратаваў нам усім жыццё?
— Ат, звычайна, калі я заб’ю некага, то тут жа забываю, — бесклапотна адказаў ён.
Калі Вэндзі, сумняваючыся, вырашыла ўдакладніць, ці не бу180 д3е Дзінь-Бом супраць іх сустрэчы, ён ляснуў:
— А хто такая Дзінь-Бом?
— Ну, Пітэр, — вырвалася ў яе, і нават калі яна патлумачыла, што ды як, ён усё адно не ўспомніў.
— Гэтых фей тут заваліся, — сказаў ён, — думаю, яе больш няма.
Напэўна, ён меў рацыю, бо феі не жывуць доўга, але яны такія маленькія, што нават гэтага кароткага часу ім дастаткова.
Вэндзі таксама было балюча пачуць, што год для Пітэра праляцеў як адзін дзень — а для яе ён цягнуўся невымоўна доўга ў чаканні запаветнай сустрэчы. Але сам Пітэр быў такі ж чароўны, як заўсёды, і яны весела прыбраліся ў хатцы на вершаліне.
А праз год ён да яе не прыляцеў. Яна чакала яго ў новай сукенцы, бо старая была ўжо зусім малой, але ён не прыйшоў.
— Можа, захварэў, — разважаў Майкл.
— Ты ж ведаеш, ён ніколі не хварэе.
Майкл падышоў да яе бліжэй і прашаптаў з дрыготкай у голасе: “Вэндзі, а можа, яго ніколі і не было!” — і калі б Майкл у гэты момант не заплакаў, то заплакала б сама Вэндзі.
Затое Пітэр прыляцеў наступнай вясной. Ён — дзіва дзіўнае — і не падазраваў, што прапусціў цэлы год.
Гэта быў апошні раз, калі дзяўчынка Вэндзі бачылася з ім. Яшчэ нейкі час яна дзеля яго старалася не расці і адчула, што напраўду здрадзіла яму, калі атрымала грамату за добрую вучобу. Але гады прыходзілі ды сыходзілі, не прыносячы ніякіх вестак ад бесклапотнага хлопчыка, і калі яны зноўку сустрэліся, Вэндзі была замужняй лэдзі, а Пітэр быў для яе не болып як пылінкай у скрынцы са старымі дзіцячымі цацкамі. Вэндзі вырасла. He варта яе шкадаваць. Ёй падабалася быць дарослай. Яна падарослела на цэлы дзень раней за астатніх дзяўчат, прычым выключна па ўласнай волі.
Хлопчыкі таксама выраслі, што з іх возьмеш. Блізнят, Гузака і Кучара можна ў любы дзень пабачыць на працы ў офісе, — у кожнага пры сабе невялікі чамадан і парасон. Майкл стаў машыністам і кіруе цягніком. Малы ажаніўся са знатнай дамай і стаў лордам. А вунь, бачыце суддзю ў парыку, таго, што выходзіць праз жалезную браму? Раней ён быў Балаболам. А барадаты дзядзька, які не можа ўспомніць аніводнай гісторыі, каб апавесці сваім дзецям, калісьці быў Джонам.
Вэндзі выйшла замуж у белай сукенцы з ружовым пасам. Дзіўна, што Пітэр не прыляцеў проста ў царкву і не склаў скаргу на шлюб.
Мінулі гады, і ў Вэндзі нарадзілася дачка. Гэтае слова лепей было б напісаць золатам, а не чарніламі.
181
182
Яе назвалі Джэйн, і ў яе заўсёды быў незвычайны дапытлівы позірк, нібыта ад самага нараджэння ёй карцела задаваць розныя пытанні. Калі яна падрасла і сапраўды змагла задаваць пытанні, болыпасць з іх была пра Пітэра Пэна. Яна любіла слухаць гісторыі пра яго ў тым самым дзіцячым пакоі, адкуль яны колісь адляцелі, Вэндзі расказвала дачцэ ўсё, што здолела прыгадаць. Цяпер гэта быў пакой Джэйн, бо ейны тата выкупіў яго пад тры працэнты ў Вэндзінага бацькі, якому надакучыла падымацца па сходах. А місіс Дарлінг памерла, і пра яе забылі.