Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

Пітэр Пэн

Джэймс Мэцью Бары
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2017
60.69 МБ
Сэрца Пітэра шалёна заскокала. Вэндзі звязаная на пірацкім караблі! Тая Вэндзі, якая любіла, каб усё было як трэба.
— Я выратую яе! — крыкнуў ён і кінуўся да зброі.
У скачку ён паспеў падумаць, як ён можа парадаваць Вэндзі. Так, выпіць лекі!
Ягоная рука пацягнулася да мікстуры.
— He! — залямантавала Дзінь, якая чула, што Крук мармытаў пра свой учынак, пакуль нёсся па лесе.
— Чаму не?
— Там атрута!
— Атрута? Хто мог іх атруціць?
— Крук!
— He дуры галавы. Як ён мог сюды пралезці?
На жаль, у Дзінь не ставала ўцямнага тлумачэння, бо яна нават не ведала таямніцы дрэва Малога. Але словы самога Крука не пакідалі месца для сумневу. Кубак быў атручаны.
— Да таго ж, — сказаў Пітэр, поўнасцю ўпэўнены ў сабе, — я ні на хвіліну не заснуў.
Ён узняў кубак. Няма часу для слоў — час для ўчынкаў. Дзінь маланкай кінулася да яго і, апынуўшыся між смяротным напоем і вуснамі Пітэра, выпіла ўсё да кроплі.
— Дзінь, ты здурнела, гэта мае лекі!
Але яна не адказала. Яна проста неяк нязвыкла кружляла ў паветры, быццам ліст, што спадае долу.
— Што з табой? — спалохаўся Пітэр.
— Там была атрута, Пітэр, — ціха сказала яна, — я паміраю.
— Дзінь, ты што, выпіла, каб мяне ўратаваць?
— Так.
— Але чаму, Дзінь?
141
142
Цяпер крылы ледзь трымалі яе, але ў адказ яна села яму на плячо, з любоўю ўшчыкнула за нос і шапнула на вуха: “Ну ты і ёлупень”, — а потым, кульгаючы, даляцела да сваіх пакояў і легла на ложак.
Пітэр у адчаі ўпаў на калені, і ягоная галава амаль закрыла ўваход у паглыбленне ў сцяне. Феіна святло з кожнай хвілінай слабела, і Пітэр ведаў, што калі яно зусім згасне, Дзінь не стане. А ёй было вельмі прыемна, што ён плача, яна падставіла пальчык і глядзела, як слёзы капаюць на яго, а потым сцякаюць долу.
Ейны голас зрабіўся такім ціхім, што спачатку яе словы было не разабраць, што яна кажа. Але ўрэшце ён разабраў. Дзінь гаварыла, што ёй можа стаць лепш, калі дзеці будуць верыць у фей.
Пітэр узмахнуў рукамі. Дзеці былі далёка, а вакол панавала ноч, але ён звярнуўся да ўсіх, каму цяпер снілася Неверляндыя, і хто, значыць, насамрэч быў нашмат бліжэй, чым ты думаеш. Ён звярнуўся да хлопчыкаў і дзяўчатак у піжамах ды голых індзейскіх дзяцей, што спяць у гамаках паміж дрэў.
— Вы верыце ў фей? — крыкнуў ім Пітэр.
Дзінь нават прыўзнялася на ложку, так ёй карцела дазнацца, як вырашыцца ейны лёс.
Удалечыні гучалі галасы. Ей падалося, што яны кажуць: “Верым”. Але раптам яна памылілася?
— I што яны сказалі? — удакладніла яна ў Пітэра.
— Калі вы верыце, — закрычаў ён усім, — то плясніце ў далоні, не дайце Дзінь памерці.
Пачуліся воплескі.
Праўда, некаторыя не пляскалі.
Нейкія паскуднікі нават шыкнулі...
Воплескі рэзка сціхлі — гэта спалоханыя мамы кінуліся да дзіцячых ложкаў, каб праверыць, ці ўсё добра. Але Дзінь была ўратаваная. Спачатку яе голас памацнеў, потым яна паднялася з пасцелі — і вось ужо мітусіцца па пакоі, вясёлая і дзёрзкая, як і раней. Яна нават не здагадалася падзякаваць тым, хто ў яе верыў, затое ёй вельмі хацелася дабрацца да тых, хто там шыкаў.
— А цяпер гайда ратаваць Вэндзі!
Пітэр скінуў лішню вопратку, каб не замінала, абвешаўся зброяй і вылез са свайго дрэва, каб ляцець на пошукі сяброў. Акурат у гэты момант з-за хмараў выплыў яркі месяц. Была б воля Пітэра, ён бы выбраў для выправы цёмную ноч. Тады б ён мог ляцець, трымаючыся бліжэй да зямлі, і пільнаваць, каб нічога незвычайнага не схавалася ад ягоных вачэй. Але калі нізка ляцець у гэткім міготкім святле, то цень будзе прадзірацца праз дрэвы і ўстрывожаныя птушкі папярэдзяць хітрага ворага пра яго набліжэнне.
Пітэр пашкадаваў, што некалі даваў птушкам Неверляндыі розныя дзіўныя імёны: ад гэтага яны зусім здзічэлі, і цяпер з імі амаль немагчыма знайсці агульную мову.
Яму заставалася па-індзейску паўзці па зямлі — у гэтым ён, на шчасце, быў мастак. Але куды паўзці — бо ж няма пэўнасці, што дзяцей павялі менавіта на карабель. Лёгкі сняжок замёў усе сляды, і мёртвая цішыня запоўніла востраў, быццам сама прырода моўчкі замёрла ў жаху ад нядаўняй бойні. Пітэр некалі быў навучыў дзяцей некаторым хітрасцям жыцця ў лесе, якія ён пераняў ад Тыгровай Лілеі і Дзінь-Бом. Ён ведаў, што, апынуўшыся ў небяспецы, яны ўспомняць пра іх. Малы, калі ўдасца, будзе рабіць засечкі на дрэвах, Кучар раскідае па дарозе насенне, а Вэндзі акуратна пакіне навідавоку хустачку. Але каб убачыць гэтыя знакі, патрэбна раніца, а ён не мог чакаць.
Ані гуку, ані руху, нічога жывога, толькі Кракадзіліха прапаўзла побач. Пітэр добра ведаў, што раптоўная смерць можа затаіцца за наступным дрэвам або падпільнаваць адзаду.
I ён рашуча прамовіў клятву:
— Гэтым разам або Крук, або я!
У наступнае імгненне Пітэр поўз наперад як змяя, а па асветленых месяцам мясцінах рухаўся перабежкамі. Ён прыціскаў палец да вуснаў і трымаў кінжал напагатове. Ён быў страшэнна
шчаслівы.
Па-над бухтай капітана Кіда, што месціцца ля вусця Пірацкай ракі, пабліскваў зялёны агеньчык, які паказваў, дзе стаў на якар брыг “Вясёлы Роджэр”. Гэта быў быстраходны карабель, увесь зарослы брудам ад носа да кармы і агідны да кончыка мачты, чорны і брыдкі, як зямля, пакрытая выдраным жыўцом пер’ем. Сапраўдны марскі драпежнік, ён амаль заўжды заставаўся без аховы, бо адзін толькі гук ягонага імені наводзіў на ўсіх страх.
Карабель агарнула покрыва ночы, і праз яго да берага не далятала ні зыку. Праўда, ніякіх зыкаў на палубе і так не было, хіба што чуўся стукат швейнай машынкі, за якой сядзеў кранальны Смі, як заўжды, працавіты і пачцівы, само ўвасабленне нягегласці. He ведаю, як яму ўдавалася быць настолькі невымоўна кра144 нальным, магчыма, гэта таму, што ён сам так кранальна аб гэтым не здагадваўся. Нават людзі моцныя паспешліва адварочваліся, каб не глядзець на яго, і неаднойчы летнім вечарком ён выклікаў у Крука слёзы замілавання. I пра гэта, як і пра многае іншае, Смі таксама не падазраваў.
Некалькі піратаў удыхалі смярдзючыя начныя пахі, абапершыся на фальшборт, іншыя няўклюдна разлегліся каля бочкі ды гулялі ў косці, а чацвёра самых стомленых, якія цягнулі хатку праз увесь востраў, ляжалі ніцма прама на палубе. Але нават у сне яны спрактыкавана адкочваліся то ў адзін, то ў другі бок, каб Крук, праходзячы побач, выпадкова не чапануў іх сваім жалезным гакам.
Крук задуменна пахаджаў туды-сюды. Неспасцігальны чалавек! Гэта быў ягоны зорны час. Пітэр назаўсёды прыбраны з дарогі, а астатнія мальцы сядзяць на караблі і неўзабаве выправяцца па дошцы насустрач смерці. 3 таго часу, як ён спра-
вадзіў Сільвера за борт, гэта быў самы люты ягоны ўчынак. Xi63 здзівілся б мы, ведаючы, якой бывае капітанава пыха, калі б цяпер ён стаяў на палубе як парус, надзьмуты ветрам свайго поспеху?
Аднак у ягонай хадзе не было трыумфу, ён крочыў стрымана, адпаведна ходу ўласных змрочных думак. Джэймс Крук быў глыбока прыгнечаны.
Гэта нярэдка здаралася з ім у начной цішы, калі ён заставаўся сам-насам з сабой на палубе карабля. Проста ён быў неймаверна адзінокі. Гэты выключны чалавек найбольш самотна пачуваўся акурат сярод марскіх ваўкоў са сваёй каманды. Бо між імі была непераадольная прова.
Крук — гэта ягоны псеўданім. Калі раскрыць сапраўднае імя гэтага пірата, то нават сёння ва ўсёй Англіі адняло б мову. Але той, хто ўмее чытаць між радкоў, ужо мусіў быў здагадацца, што Крук колісь наведваў знакамітую прыватную школу, і яе традыцыі і звычкі не пакінулі яго, як не пакідае нас прыдбанае аднойчы ўменне трымаць сябе і густоўна апранацца. Зрэшты, збольшага гэтыя традыцыі сапраўды былі звязаныя з уменнем густоўна апранацца. Нават цяпер для яго было абсалютна непрымальным падняцца на борт карабля ў тым самым убранні, у якім ён гэты карабель толькі што захапіў. Апрача таго, ён усё яшчэ заставаўся верны сутулай паходцы, якая назаўжды прыстае да навучэнцаў такіх школ. Але найбольш ён цаніў добрыя манеры.
Добрыя манеры! Як бы нізка ён ні паў, ён ніколі не забываў, што гэта — самае галоўнае. Дзесьці ўдалечыні яму чулася скрыгаценне іржавых дзвярэй, яно працінала яго — цюк-цюкцюк, — быццам стук малатка ў бяссонную ноч.
“Ты сёння годна паводзіўся?” — гучала неадступнае пытанне.
“Слава, слава... Гэтая бліскучая цацка сёння мая”, — выгукнуў ён.
“А як гэта стасуецца з добрымі манерамі — праславіцца?” — цюк-цюк, далятала пытанне са школьных часоў.
“Я адзіны, каго баяўся Сільвер, — настойваў ён. — А Сільвера баяўся нават сам Флінт..
145
“Сільвер, Флінт... ніяк не згадаю, дзе яны вучыліся?” — абарвалі Крука.
Найжахлівейшай была думка пра тое, ці не дрэнныя гэта манеры — думаць пра добрыя манеры?
Гэтае пытанне раздзірала яго знутры кіпцем, вастрэйшым за ўласны жалезны крук. Кіпець драў яго, а пот сцякаў кроплямі па васковым твары і далей — на камзол. Капітан пастаянна абціраўся рукавом, але гэта не дапамагала.
He варта зайздросціць Круку.
Раптам да яго падступіла прадчуванне хуткай смерці. Быццам бы ў гэтае імгненне жудасная клятва Пітэра даляцела да карабля. Крука апанавала жаданне зрабіць перадсмяротную прамову, бо магчыма, потым на гэта не застанецца часу.
— Было б лепей для Крука, — закрычаў ён у нікуды, — каб у ім было паменей пыхі!
Толькі ў самыя чорныя часы Крук звяртаўся да самога сябе ў трэцяй асобе.
— Ніхто з дзяцей мяне не любіць!
Дзіўна, але раней гэта яго ніколі не турбавала, мабыць, швейная машынка навеяла яму такія думкі. I ён доўга бурчэў нешта сабе пад нос, утаропіўшыся ў Смі, які спакайнюсенька падшываў нейкую адзежыну, упэўнены, што ўсе дзеці яго баяцца.
Баяцца яго? Баяцца Смі?! На караблі сёначы не засталося дзіцяці, якое б яшчэ не паспела яго палюбіць. Чаго ён толькі ні рабіў — казаў ім брыдкія, нават страшныя рэчы, пляскаў іх даланёю (кулаком біць не мог), але яны шторазу толькі больш да яго прывязваліся. Майкл нават прымерыў ягоныя акуляры.
Абвесціць беднаму Смі, што дзеці ад яго ў захапленні і лічаць мілым? Круку не раз карцела так і зрабіць, але гэта падавалася яму надта бесчалавечным. Замест таго ён пачаў круціць у мазгах гэтую галаваломку: чаму яны лічаць Смі мілым? Ён учапіўся за задачку і следаваў за ёю на нюх, як сабака. Калі Смі робіць уражанне мілага, то дзякуючы чаму? Жудасны адказ нечакана прыйшоў сам — добрыя манеры!