Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

Пітэр Пэн

Джэймс Мэцью Бары
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2017
60.69 МБ
магутнасцю атакі, спадзеючыся раптоўна закончыць бой сваім любімым скразным ударам, якому яго навучыў у Рыа Смажаны Сільвер. Але сабе на здзіў, шторазу ён працінаў наскрозь толькі паветра, зноў і зноў. Тады Крук вырашыў падысці як мага бліжэй і нанесці смяротны ўдар жалезным круком, які таксама ўвесь час безупынку сек вакол. Але Пітэр ухіліўся і, зрабіўшы дзікі выпад, працяў капітана між рэбраў. Пабачыўшы сваю кроў, ейны дзіўны колер (вы ж памятаеце, ён не любіў выгляду ўласнай крыві), Крук выпусціў шаблю і апынуўся ў Пітэра ў руках.
— Давай! — закрычалі астатнія хлопчыкі.
Але Пітэр шляхетным жэстам запрасіў суперніка падняць зброю, што Крук тут жа і зрабіў, з жалем для сябе адзначыўшы Пітэравы добрыя манеры.
Дагэтуль Крук меркаваў, што змагаецца з нейкай нечысцю, але цяпер яго апанавалі найцямнейшыя падазрэнні.
— Пэн, хто ты такі? — прасіпеў Крук.
— Я маладзік, я радасць! — адказаў Пітэр, не задумваючыся. — Я птушаня, што толькі вылупілася з яйка.
Безумоўна, ён проста вёрз нейкую лухту. Але для няшчаснага Крука гэта было доказам, што Пітэр зусім не ўяўляе, хто ён і што ён, а гэта — вяршыня добрых манер.
— К бою! — закрычаў Крук у адчаі.
Цяпер ён малаціў як шалёны, і кожны ўзмах ягонай жудаснай шаблі мог рассячы напалам любога дарослага ці хлопчыка, які сустрэўся б на шляху, але Пітэр пералятаў з месца на месца, нібыта сам вецер уздымаў яго і бараніў ад небяспекі. Зноў і зноў капітан калоў і рэзаў паветра.
Крук цяпер змагаўся без надзеі. Ягонае гарачае сэрца больш не хацела жыць, але ў яго было апошняе перадсмяротнае жаданне — перад тым як схаладзець назаўжды, пабачыць дрэнныя Пітэравы манеры.
Кінуўшы змаганне, капітан ірвануў да парахавога складу і падпаліў яго.
— Праз дзве хвіліны, — загарлаў ён, — карабель разляціцца на кавалкі.
161

164
Вось зараз дзёрзкі хлапчук пакажа сваю сапраўдную сутнасць!
Праз імгенне Пітэр выскачыў са складу з кнотам і выкінуў яго за борт, дзе той і згас.
А якімі ж манерамі вылучаўся сам Джэймс Крук? Хай ён быў чалавекам, які збіўся з дарогі, але можна парадавацца (хоць ён нам і не даспадобы), што ён застаўся верны традыцыям свайго пірацкага племені. Астатнія хлопчыкі лёталі цяпер над ім, кпілі і здзекаваліся, а ён ішоў, хістаючыся па палубе, бяссільна спрабуючы адмахвацца ад іх, але яму было ўжо не да гэтага. Душой ён цяпер быў далёка: вось ён згорблена ідзе па полі для гульняў, даўным-даўно, вось яго выклікаюць да дырэктара, каб пахваліць, а вось ён назірае, як гуляюць з мячом ля знакамітага муру. I ягоны абутак падабраны як трэба, і камзол у парадку, і галыптук, і шкарпэткі — усё як мае быць!
Бывай, Джэймс Крук, у нечым ты таксама герой.
Мы наблізіліся да апошніх хвілін жыцця капітана.
Пабачыўшы, як Пітэр балансуе над ім у паветры з кінжалам у руцэ, ён ускочыў на фальшборт, каб кінуцца ў мора. Крук не ведаў, што Кракадзіліха ўсё-ткі чакае яго ў вадзе. Мы знарок супынілі гадзіннік, каб капітан ні пра што не здагадваўся: гэта невялікі знак павагі на развітанне.
Але Крук паспеў перажыць апошняе шчаслівае імгненне (не будзем яго за гэта судзіць). Стоячы на фальшборце і гледзячы праз плячо на Пітэра, які лунаў у паветры, ён жэстам прапанаваў хлопчыку сапхнуць яго. Пітэр прыняў прапанову і апошні ўдар нанёс не мячом, а нагой.
Урэшце малітвы капітана былі пачутыя.
— Дрэнныя манеры!.. — радасна закрычаў ён і, задаволены, трапіў проста ў пашчу да Кракадзіліхі.
Так загінуў Джэймс Крук.
— Сямнаццаты, — падсумаваў Малы, але ён трохі схібіў у падліках.
Гэтай ноччу пятнаццаць піратаў паплаціліся жыццём за свае злачынствы. Але двое дабраліся да берага. Старкі трапіў у палон да індзейцаў, і яны прымусілі яго няньчыць іхных дзяцей — нікчэмны канец для пірата. А Смі ў сваіх акулярах падаўся ў свет
жабраваць ды расказваць усім, што ён адзіны чалавек, якога баяўся Джэймс Крук.
Вэндзі, канечне, не ўдзельнічала ў бітве, хаця назірала за Пітэрам з бляскам у вачах, але цяпер, калі ўсё скончылася, яна зноў была з усімі разам. Яна ўсіх аднолькава пахваліла, захоплена ўздрыгнула, калі Майкл паказаў ёй месца, дзе забіў пірата, і потым павяла іх у каюту Крука і тыцнула на гадзіннік, які вісеў на цвіку. Палова на другую ночы!
Цяпер важней за ўсё было тое, што ўжо вельмі позна, і яна тут жа паклала хлопчыкаў спаць на пірацкія койкі. Усіх, апрача Пітэра, які самавіта і з гонарам шпацыраваў па палубе, пакуль не заснуў каля Старога Перуна. Гэтай ночы яму прысніўся адзін з тых пакутлівых сноў. Ён стагнаў і плакаў, а Вэндзі моцна яго абдымала.
Па трэцім сігнале карабельнага звона, склянкі, уся новаспечаная каманда была на нагах, бо мора ўсхадзілася. Балабол, з нядаўняга часу боцман, стаяў з канатам у руках і жаваў табаку. Яны нацягнулі пірацкую адзежу, абрэзаўшы яе па калена, добра пагаліліся, павылазілі на палубу і цяпер шпацыравалі сапраўднай марацкай паходкай уперавалачку ды час ад часу падцягвалі штаны.
Хто ў іх быў за капітана, казаць не выпадае. Гузак і Джон сталі першым і другім старпомамі. На караблі знаходзілася адна жанчына. Астатнія былі звычайнымі матросамі і жылі ў насавым кубрыку. Пітэр ужо прывязаў сябе да штурвала, але перад гэтым свістаў усіх наверх і звярнуўся да каманды з невялікай прамовай. Ён выказаў надзею, што яны выканаюць 166 доўг, як і належыць высакародным і мужным маракам, аднак ён ведае, што ўсе яны — лушпінне ды адкіды Рыа і Залатога Берага, а таму калі яны будуць яму пярэчыць, то ён парве іх на шматкі. Рэзкія словы трапілі проста ў грубыя сэрцы матросаў, і яны прывіталі капітана воплескамі. Потым прагучала некалькі загадаў, карабель развярнулі і скіравалі ў бок Англіі ды нашага свету.
Капітан Пэн падлічыў, зверыўшыся з марской мапай, што калі надвор’е не зменіцца, яны дасягнуць Азорскіх астравоў недзе 21 чэрвеня. Пасля дзеля эканоміі часу лепш паляцець.
Некаторыя з каманды жадалі, каб карабель вярнуўся на бок закону, іншым падабалася быць пірацкім суднам. Капітан абыходзіўся з імі як з сабакамі, і яны не наважваліся выказаць яму свае пажаданні нават у ананімнай заяве. Выконваць загады было бяспечней. Малы, напрыклад, атрымаў тузін бізуноў за тое, што разгубіўся, калі прагучаў загад замераць глыбіню. Але наогул
падавалася, што Пітэр зрабіўся піратам не да канца, каб Вэндзі не пераймалася. Аднак ён чакаў новага касцюма, які яна супраць уласнай волі шыла яму з розных зладзейскіх адзежын Крука. 3 новым касцюмам усё магло змяніцца. Пазней шапталіся, што ў першую ноч, калі ён апрануўся ў новае ўбранне, ён доўга сядзеў у каюце, трымаў у роце муштук Крука, сціскаў кулакі, а ўказальны палец пагрозліва выгінаў круком.
Аднак цяпер, замест таго каб сачыць, што там на караблі, вернемся ў той адзінокі дом, з якога нашыя героі даўно і бессардэчна адляцелі. Нават мне сорамна, што я падзабыўся на дом нумар 14. I ўсё ж я ўпэўнены, што місіс Дарлінг не крыўдуе на нас. Калі б мы вярнуліся раней, каб спачувальна паглядзець на яе, яна б, магчыма, плакала і казала:
— Чаго вы тут не бачылі? За мяне не перажывайце. Лепей вяртайцеся ды пільнуйце дзяцей.
Пакуль мамы будуць такімі, дзеці будуць карыстацца іх слабасцямі, мы ўсе гэта цудоўна ведаем.
Але цяпер мы насмеліліся зазірнуць у добра нам знаёмы дзіцячы пакой, таму што яго законныя жыхары ўжо ў дарозе дадому. Мы ўсяго толькі спяшаемся паперадзе іх, каб праверыць, што ложкі як след праветраны, а містар і місіс Дарлінг не пайшлі ні ў якія госці. Мы толькі пасланцы. Стойце! А з чаго гэта іх ложкі мусяць быць праветраны як след, улічваючы, што яны кінулі іх і збеглі, не развітаўшыся? Ці не было б для іх добрым урокам, каб яны вярнуліся і ўбачылі, што бацькі прыемна бавяць выходныя за горадам? Я б хацеў разок іх правучыць, каб яны моцна пашкадавалі пра свае паводзіны, але місіс Дарлінг нам ніколі б гэтага не даравала.
Чаго я сапраўды жадаю, дык гэта сказаць ёй акуратненька (аўтар так умее), што дзеці ўжо вяртаюцца і прыбудуць у чацвер. Але тады я цалкам сапсую сюрпрыз, які так спадзяюцца зрабіць Вэндзі, Джон і Майкл. Яны распланавалі ўсё яшчэ на караблі: мама шчаслівая, тата галёкае ад радасці, Нэна падсковае ўверх, каб першай з імі абняцца... Хаця, як на мяне, рыхтавацца варта было б да добрага прачуханца. Як прыемна было б падгадзіць дзецям, прынёсшы навіну раней: тады яны ўрачыста
167
ўваходзяць — і місіс Дарлінг нават не дае сябе пацалаваць, а містар Дарлінг раздражнёна крычыць:
— От халера, зноў тут гэтая поскудзь малая.
Аднак за такое нам ніхто “дзякуй” не скажа. Мы ўжо ведаем місіс Дарлінг: яна вечна будзе нас папракаць, што мы адабралі ў дзетак такі шчаслівы момант.
— Але мадам, да чацвярга ж яшчэ больш за тыдзень. Дык калі мы раскажам вам, што да чаго, то збавім вас яшчэ ад дзесяці тужлівых дзён і начэй.
— Усё так, але чаго гэта будзе каштаваць! Вы пазбавіце дзяцей дзесяці хвілін радасці.
— Ваша праўда, калі глядзець такім чынам!
— А як на гэта можна глядзець інакш?
Бачыце, гэтая лэдзі зусім не мае гонару. Я столькі добрага хацеў пра яе сказаць, але мне прыкра, і таму я проста прамаўчу. Сапраўды, не варта яе папярэджваць, a то яна пачне мітусіцца ды рыхтавацца, а ўсё і так даўно гатова. Ложкі перасланыя і праветраныя, а сама яна ніколі не выходзіць з дома і ўвесь час чакае ля расчыненага акна. Мы ёй не патрэбныя і можам вяртацца на карабель. Але, калі мы ўжо сюды заявіліся, то застанемся пана168 зіраць. На тое мы староннія назіральнікі. I нікому да нас няма ніякай справы. Так што будзем глядзець ды кпіць — а раптам нашыя кпіны трапяць у цэль.
У дзіцячым пакоі нічога не змянілася, вось толькі між дзявятай і шостай гадзінамі адсюль прападае сабачая будка. Калі дзеці адляцелі, містар Дарлінг вырашыў, што вінаваты ў гэтым менавіта ён, бо гэта ён навязаў Нэну на ланцуг, а яна насамрэч аказалася мудрэйшай за яго ад пачатку і да канца. Як мы ўжо ведаем, ён быў чалавекам праставатым, без вымудраў, хлопчык хлопчыкам, калі прыбраць лысіну. Але разам з тым ён меў абвостранае пачуццё справядлівасці ды львіную мужасць, бо наважыўся зрабіць тое, што лічыў правільным. Добра ўсё абдумаўшы пасля адлёту дзяцей, ён стаў на карачкі і запоўз у сабачую будку. Якімі б ласкавымі словамі місіс Дарлінг ні спрабавала яго адтуль выманіць, у адказ ён неадступна паўтараў: “He, дарагая, маё месца тут”.