• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

    Пітэр Пэн

    Джэймс Мэцью Бары

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 192с.
    Мінск 2017
    60.69 МБ
    У глыбіні душы Вэндзі была на баку хлопчыкаў, але яна імкнулася падтрымліваць бацьку сям’і і не дужа слухала іх нараканні.
    110
    — Бацька лепей ведае, — заўсёды адказвала яна, як бы сама ні думала.
    А думала яна, што ёй непрыемна, як індзейцы называюць яе “скво”, то бок “жонка белага мужчыны”.
    Цяпер мы перанясемся ў вечар, называны ўсімі “Ноч Начэй” за прыгоды, што тады адбыліся, і за іх развязку. Дзень, быццам бы таемна зберагаючы сілы, прайшоў без асаблівых здарэнняў, і індзейцы, захутаныя ў ваўняныя коўдры, трымалі варту, пакуль пад зямлёй вячэралі дзеці — усе, за выключэннем Пітэра, які пайшоў высвятляць, колькі часу. Каб дазнацца пра час на востраве, трэба было знайсці Кракадзіліху і пачакаць непадалёк, пакуль праб’е гадзіннік.
    Тым разам вячэралі неўзапраўду — сядзелі вакол стала і ласаваліся як след, гаманілі і спрачаліся. Шум, як расказвала потым Вэндзі, быў такі, што можна было аглухнуць. Вядома, галас яе не вельмі турбаваў, ёй проста не падабалася, што яны хапаюць усё абы-як ды раскідваюць, а потым выбачаюцца і спіхваюць на Балабола, маўляў гэта ён штурхануў пад локаць. За сталом было правіла “нельга біцца ў адказ”, а для вырашэння спрэчкі трэба спачатку падняць руку і ветліва звярнуцца да Вэндзі: “Я складаю скаргу на..Але зазвычай хлопчыкі або забывалі выконваць правіла, або рукі ў іх не апускаліся.
    — Ціха! — закрычала Вэндзі, калі ў дваццаты раз яны не адрэагавалі на просьбу не гаварыць адначасова. — Ты дапіў, Малы, даражэнькі?
    — He зусім, матуля, — сказаў Малы, зазірнуўшы ва ўяўны кубак.
    — Ён яшчэ нават не пачаў піць сваё малако, — укруціўся Гузак.
    Гэта быў паклёп чыстай вады, і Малы не ўпусціў шанец.
    — Я складаю скаргу на Гузака! — імгненна загарлаў ён.
    Аднак Джон паспеў падняць руку першым.
    — Слухаю, Джон.
    — Mary я сесці на Пітэрава крэсла, раз яго няма?
    — Сесці на татава крэсла, Джон?! — абурылася Вэндзі. — Ка-
    нечне, не.
    — Але ж ён не сапраўдны наш тата, — адказаў Джон. — Ён нават не ведаў, як таты сябе паводзяць, пакуль я яму не паказаў.
    Гэта было ныццё чыстай вады.
    — Мы складаем скаргу на Джона, — выпалілі блізняты.
    Балабол падняў руку. Ён быў самым сціплым і, зрэшты, адзіным з іх, хто ведаў, што такое сціпласць, таму Вэндзі была з ім далікатнай.
    — А можна мне быць татам? — пацікавіўся Балабол.
    — Нельга, Балабол.
    Калі Балабол ужо пачаў гаварыць, што здаралася рэдка, то ён не мог спыніцца і працягваў вярзці далей.
    — Калі я не магу быць татам, — сказаў ён з нудой, — то, Майкл, можна я замест цябе буду немаўлём?
    — He, не можна! — капрызна гаркнуў Майкл, які ўжо гушкаўся ў калысцы.
    — Калі я не магу быць немаўлём, — Балабол гундосіў усё нудней і нудней, — можа быць, тады блізнюком?
    — Канечне, не, — адказалі блізняты, — гэта вельмі складана — быць блізнюком.
    — Раз я не магу быць кім-небудзь важным, — не адступаў Балабол, — можа, вы тады паглядзіце, як я раблю фокус?
    — He, — хорам адказалі ўсе.
    Тады ён нарэшце супакоіўся:
    — Я і не спадзяваўся, — скончыў ён.
    Ізноў усчаўся ранейшы гармідар.
    — Малы кашляе прама на стол.
    — А блізняты пачалі з торта!
    — Кучар узяў і масла, і мёд адразу!
    — Гузак размаўляе не пражаваўшы.
    — Я складаю скаргу на блізнят.
    — Я складаю скаргу на Кучара.
    — Я скарджуся на Гузака.
    — От жа гэтыя дзеці, дзеці, — прыгаворвала Вэндзі, — часам я зайздрошчу незамужнім.
    Яна загадала ім прыбраць са стала і села за працу пры вялікім кошыку са шкарпэткамі, дзе ў кожнай па дзюрцы.
    111
    112
    — Вэндзі, — енчыў Майкл, — я ўжо вырас з калыскі.
    — Але ў нас абвязкова павінна быць калыска, і каб у ёй нехта жыў, — крыху рэзкавата адказала яна. — А ты самы малы. Разумееш, калыска робіць дом утульным.
    Пакуль яна цыравала, дзеці гуляліся. Грамада вясёлых твараў, рук ды ног мільгала ў рамантычным святле вогнішча. Гэта была вельмі душэўная сямейная сцэна ў падземным доме, але болып мы такога не ўбачым.
    Зверху пачуліся крокі, і Вэндзі, будзьце пэўныя, першая пазнала іх.
    — Дзеці, я чую, тата ідзе. Сустрэньце яго пры дзвярах, яму спадабаецца.
    Наверсе індзейцы схіляліся перад Пітэрам.
    — Добра пільнуйце нас, ваяры. Пітэр Пэн усё сказаў.
    I як шмат разоў дагэтуль, вясёлыя дзеці самі выцягнулі яго з праходу ў дрэве. Як шмат разоў дагэтуль... але больш такое не паўторыцца.
    Хлопчыкам ён прынёс гарэхаў, а Вэндзі — дакладны час.
    — Пітэр, ты іх распесціш, чуеш, — нібыта незадаволена сказала Вэндзі.
    — Ды годзе, старэча, — з усмешкай супакойваў Пітэр, вешаючы сваю зброю на месца.
    — Гэта я яму расказаў, што мам называюць старэчамі, — шапнуў Майкл Кучару.
    — Я складаю скаргу на Майкла, — зараз жа заявіў Кучар.
    Адзін з блізнюкоў падышоў да Пітэра.
    — Тата, а можна патанцаваць?
    — Танцуй-танцуй, даражэнькі. — Пітэр быў у добрым гуморы.
    — Але мы хочам, каб і ты з намі танчыў.
    Насамрэч Пітэр быў ці не найлепшы танцор з іх усіх, але рабіў выгляд, што ўпарціца.
    — Я?! Mae старэчыя косткі наробяць грому.
    — I мама, і мама таксама!
    — Што? — запярэчыла Вэндзі. — У мамы тут гара работы, не да танцулек.
    — Але ж сёння суботні вечар, — не адступаў Малы.
    Хоць гэта быў не зусім суботні вечар, — прынамсі, ніхто не ведаў дакладна, бо яны даўно перасталі лічыць дні, — але заўсёды, калі хацелася зрабіць нешта адмысловае, яны казалі, што гэта суботні вечар, і тады было можна.
    — Ну, безумоўна, суботні вечар, Пітэр, — змякчылася Вэндзі.
    — Танцы з такімі фігурамі, як у нас, Вэндзі!
    — Але ж тут усе свае.
    — Твая праўда.
    I тады яны дазволілі дзецям танцаваць, але толькі пасля таго, як яны надзенуць піжамы.
    — Ну, старэча, — звярнуўся Пітэр да Вэндзі, грэючыся каля каміна і гледзячы, як яна выварочвае падраную панчоху. — Няма нічога прыямнейшага ўвечары пасля дзённых клопатаў, чым адпачыць пры агні з малымі пад бокам.
    — Сапраўды, прыемна, — Вэндзі была задаволеная. — Пітэр, ты прыкмеціў, што ў Кучара твой нос?
    — А Майкл становіцца падобны да цябе.
    Вэндзі падышла да яго і паклала руку яму на плячо.
    — Дарагі Пітэр, — сказала яна, — з гэтай вялікай сям’ёй я ўжо зусім не тая. Табе не хочацца мяне памяняць?
    — He, Вэндзі.
    Вядома, ён не хацеў ніякіх перамен, але глядзеў на яе, нервова міргаючы, быццам правяраў, спіць ён ці не.
    — Пітэр, што такое?
    — Я проста думаў, — сказаў ён крыху спалохана, — гэта ж толькі гульня, што я іхні бацька?
    — Толькі гульня, — асцярожна адказала Вэндзі.
    — Проста разумееш, — збянтэжна працягнуў ён, — мне падалося на нейкі момант, што калі я сапраўдны бацька, то значыць, я дужа стары.
    — Але яны нашы дзеці, Пітэр, твае і мае.
    — Але ж не сапраўдныя, Вэндзі? — ён быў устрывожаны.
    — He, калі табе не хочацца, — адказала яна і пачула, як ён з палёгкай уздыхнуў.
    — Пітэр, — спытала яна, спрабуючы гаварыць рашуча, — а як ты да мяне ставішся?
    113
    — Як верны сын, Вэндзі.
    — Усё ясна, — сказала яна і села за шытво ў супрацьлеглым баку пакоя.
    — Ты такая дзіўная, — ён быў збіты з панталыку. — I Тыгровая Лілея такая ж самая. Яна кажа, што хоча быць для мяне кімсьці, але не мамай.
    — Вядома ж, не мамай, — адказала Вэндзі, як бы падкрэсліваючы кожнае слова.
    Цяпер стала зразумела, чаму яна насцярожана пазірала на індзейцаў.
    — А кім тады яшчэ?
    — He нам, дзяўчатам, вам пра гэта казаць.
    — Калі так, — крыху раздражнёна загаварыў Пітэр, — то, магчыма, Дзінь мне патлумачыць.
    — Патлумачыць, Дзінь табе ўсё патлумачыць, — сказала Вэндзі з пагардай. — Сціпласць — не ейны канёк.
    Дзінь, якая ў гэты час была ў сваіх пакоях і падслухоўвала размову, прапішчэла нешта дзёрзкае.
    — Яна кажа, што ганарыцца сваёй нясціпласцю, — пераклаў Пітэр.
    I тут яму ў галаву прыйшла нечаканая ідэя.
    — Можа, Дзінь захоча быць мне за маму?
    — Ну ты і ёлупень, — гнеўна кінула Дзінь.
    Яна так часта гэта паўтарала, што Вэндзі разумела гэтую фразу без перакладу.
    — Нават я амаль згодная з ёй, — гаркнула Вэндзі.
    Можаце сабе ўявіць — Вэндзі гаркнула? Але яна была вельмі разнерваваная і, безумоўна, нават не здагадвалася, што з імі здарыцца яшчэ да світанку. Калі б яна ведала, то ні ў якім разе не гаркала б.
    I ніхто не здагадваўся. Магчыма нават, што не здагадвацца было лепей. Няведанне падаравала ім на адну шчаслівую гадзіну болей. I паколькі гэтай гадзіне наканавана быць апошняй, давайце проста парадуемся, што ў ёй было ажно 60 шчаслівых хвілін. Яны пяялі ды танчылі ў піжамах. Песенька была жартоўна-страшлівая, і, спяваючы, яны рабілі выгляд, што баяцца
    115
    ўласных ценяў, не падазраючы, што цені хутка завіснуць непасрэдна па-над імі і іх апануе непадробны страх. Го, якім шумным і вясёлым выйшаў танец, калі яны таўклі адзін аднаго і на ложку, і па ўсім пакоі! Праўда, ён болып нагадваў бойку падушкамі, і калі танцы скончыліся, то падушкі ледзь не самі прасілі яшчэ трошкі паваяваць, як таварышы, што бачацца апошні раз. А якія забаўныя гісторыі расказвалі хлопчыкі перад тым, як Вэндзі пачынала баяць свае аповеды на сон! Нават Малы спрабаваў у тую ноч нешта расказаць, але пачатак быў такім жахліва нудным, што гэта ўразіла нават самога мальца, і ён ахвотна прапанаваў:
    — Нейкі дурацкі пачатак, давайце прыкінемся, быццам гэта канец.
    Тады нарэшце яны ўсе палеглі ў ложак, каб слухаць Вэндзіны гісторыі, якія яны любілі больш за ўсё на свеце, а Пітэр усім сэрцам ненавідзеў. Звычайна, калі яна пачынала іх расказваць, ён сыходзіў з дому або затыкаў вушы. I, можа быць, калі б ён гэтым разам зрабіў або першае, або другое, яны ўсё яшчэ маглі б быць на востраве. Але ў Ноч Начэй Пітэр застаўся сядзець на зэдліку. I мы ўбачым, да чаго гэта прывяло.
    — Што ж, слухайце, — распачала Вэндзі, пасадзіўшы Майкла на каленкі, астатнія сямёра хлопчыкаў ляжалі ў ложку. — Жыў сабе адзін мужчына...
    — Няхай лепш гэта будзе жанчына, — прапанаваў Кучар.
    — А я хачу, каб гэта быў белы пацук, — адгукнуўся Гузак.
    — Цішэй, — зрабіла заўвагу мама Вэндзі. — Жанчына там таксама была...
    — О, матулечка, — заенчыў адзін з блізнят, — ты маеш на ўвазе, жанчына таксама ёсць! Яна ж не памерла, не?
    — Ды не, не памерла.
    — Ура, яна не мёртвая! — узрадаваўся Балабол. — А ты што думаеш, Джон?
    — Я таксама рады.
    — А ты рады, Гузак?	П7
    — A то.
    — А вы радыя, блізнюкі?
    — Мы радыя.
    — Ох, даражэнькія, — уздыхнула Вэндзі.
    — Так, давайце там трохі цішэй, га? — азваўся Пітэр.