• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

    Пітэр Пэн

    Джэймс Мэцью Бары

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 192с.
    Мінск 2017
    126
    — Мы знойдзем тваю маму, — угаворвала яна.
    Калі ў Пітэра і была калісьці маці, то цяпер ён па ёй больш не сумаваў. Ён выдатна абыходзіўся без усялякіх мам. Ён ведаў іх усіх як аблупленых і памятаў толькі дрэнныя мамскія бакі.
    — He, не і не, — рашуча запярэчыў ён, — а то яшчэ знойдзем, і яна заявіць, што я ўжо дарослы. А я хачу назаўсёды заставацца хлопчыкам і радавацца жыццю.
    — Але ж, Пітэр...
    — He.
    Давялося паведаміць астатнім:
    — Пітэр не ляціць.
    Пітэр не ляціць! 3 пустым позіркам яны ўтаропіліся ў яго, трымаючы ў руках нягеглыя торбы. Першай думкай кожнага было, што калі Пітэр сам не ляціць, то ён перадумае і ім не дазволіць.
    Але для такога ўчынку ён быў занадта ганарысты.
    — Як знойдзеце сваіх мам, — сказаў ён панура, — яны вам ве-е-ельмі спадабаюцца.
    Гэткі страшны цынізм уразіў многіх, і яны пачалі глядзець на ўсю задуму з сумневам. Хвіліна — і на іхніх тварах ужо чыталася: хіба мы дурні, каб адсюль уцякаць?
    — Ну што ж, — пастанавіў Пітэр, — тады няма чаго енчыць і мітусіцца. Вэндзі, бывай.
    I ён ўпэўнена падаў ёй руку, нібыта Вэндзі сапраўды трэба ісці, а яго яшчэ чакаюць нейкія важныя справы. Дзяўчынка паціснула яе ў адказ, і не было і знаку, што на развітанне ён хоча атрымаць “напарстак”.
    — He забывай мяняць бялізну, Пітэр, — нагадала яна, зацягваючы час.
    Вэндзі заўсёды далікатна ставілася да стану ягонай бялізны.
    — He забуду.
    — I мікстуру прымай.
    — Добра.
    Здавалася, вось і ўсё. Павісла няёмкая паўза. Аднак Пітэр быў не з тых, хто губляўся на людзях.
    — Ты гатова, Дзінь? — гукнуў ён.
    — Гатова.
    — Тады вядзі іх.
    Дзінь-Бом пырхнула праз найбліжэйшы выхад, але болып ніхто не зварухнуўся з месца, бо ў той самы момант піраты распачалі крывавую атаку на індзейцаў. Наверсе, над домам, дзе дагэтуль было ціха і мірна, паветра напоўнілася дзікім ровам і ляскатам сталі. А ўнізе запанавала мёртвая цішыня. Раты раскрыліся. Вэндзі ўпала на калені, яе рукі цягнуліся да Пітэра. Усе працягнулі да яго рукі, быццам вецер раптоўна павеяў у той бок. Яны моўчкі ўпрошвалі яго не пакідаць іх. А што Пітэр? Пітэр схапіў свой меч, той самы, якім забіў Сільвера (калі ён нічога не блытае), і ў ягоных вачах гарэла прага бітвы.
    Напад піратаў аказаўся поўнай нечаканкай: гэта даказвае, што нягоднік Крук ваяваў несумленна, бо заспець індзейцаў знянацку белы чалавек не можа.
    Паводле ўсіх няпісаных законаў вядзення вайны, акурат індзеец павінен нападаць першым і рабіць гэта перад самым світанкам, у час, калі баявы дух белых слабне. А белыя людзі, у сваю чаргу, робяць грубую агароджу на вяршыні вунь таго ўзгорка, ля падножжа якога бяжыць ручай, бо гэта верная смерць — трымацца далёка ад вады. I там яны сядзяць, чакаюць атакі, нявопытныя байцы сціскаюць рэвальверы і ходзяць цішком, а старэйшыя таварышы спакойна дрэмлюць да самай бітвы. А тым часам скрозь ноч дзікі разведчык паўзе змяёй, па траве, не зварухнуўіпы ні лістка. А хмызняк перад ім расступаецца і пасля затуляе яго —
    128 гэтак жа ціха, як пясок, у які зарываецца крот. I ні гуку не чуваць, апроч таго, як індзеец падае знак, пераймаючы адзінокі вой каёта. Яго падхопліваюць астатнія супляменнікі, некаторыя з іх выюць лепш за саміх каётаў (якія, дарэчы, не вялікія майстры выцця). Так мінаюць халодныя начныя гадзіны. Белым навічкам гэткае трывожнае чаканне цяжка перажыць, але для бывалых ваяроў жахлівае выццё і застрашальная цішыня — звыклая справа.
    Вось так выглядае справядлівае супрацьстаянне, і Крук гэта цудоўна ведаў, але парушыў правілы, і няма яму ніякага апраўдання.
    Само ж племя Піканіні слепа давярала вайсковаму гонару Крука, і іх дзеянні тае ночы былі поўнай супрацелгласцю ягоным. Індзейцы не рабілі нічога, што б супярэчыла рэпутацыі племені. Дзякуючы востраму чуццю, якое дзівіць і пужае белых, індзейцы ведалі, што піраты на востраве, з таго самага моманту, як пад нагой аднаго з іх хруснула трэсачка. Затым адразу ж пача-
    лося непраўдападобнае выццё каётаў. Кожная пядзь зямлі паміж месцам высадкі Джэймса Крука з яго камандай і падземным домам была абследавана індзейцамі, якія ў такіх аперацыях насілі макасіны задам наперад. Яны знайшлі толькі адзін пагорак з ручаём паблізу, так што па правілах у Крука не было іншага выбару. Ён мусіў паставіць лагер менавіта тут і чакаць світанку. Усё хітра разведаўшы, асноўныя сілы індзейцаў захуталіся ў коўдры і сядзелі з уласіцвай ім абыякавасцю. Самыя смелыя і вопытныя вартавалі па-над дзіцячым домам, чакаючы запаветнага моманту, каб адправіцца сеяць белую смерць.
    Тут індзейцаў і заспеў вераломны Крук, пакуль яны, даверлівыя, хоць і не спалі, але луналі ў мроях пра тое, як вынаходліва будуць яго катаваць на досвітку. Як сведчылі пасля следапыты, што выжылі ў гэтай крывавай бойні, Крук нават не збіраўся спыняцца на пагорку, хаця, безумоўна, не мог не заўважыць яго ў шэрым месяцовым святле: ён і не думаў сядзець ды чакаць, пакуль яго атакуюць, не планаваў рабіць прывалу да канца ночы і быў апантаны адным, напляваўшы на правілы і законы — распачаць бітву тут і цяпер. Што маглі зрабіць збітыя з тропу разведчыкі? Яны разбіраліся ва ўсіх магчымых вайсковых хітрасцях, акрамя гэтай, а таму проста краліся за ім рыссю пад страхам выкрыцця і жаласна перавываліся па-каёцку.
    Вакол адважнай Тыгровай Лілеі гуртаваўся тузін найдужэйшых ваяроў. Раптоўна яны ўбачылі падступных піратаў, якія несліся на іх. Індзейцы мроілі пра перамогу, але цяпер заслона з іх вачэй упала. Ніякіх катаванняў Крука ля ганебнага слупа не будзе. Цяпер яны самі выправяцца на тагасветнае паляванне. Гэта было ясна як белы дзень. Але індзейцы былі б не індзейцы, калі б не апраўдалі сябе і свой род. Калі б яны хутка паўскоквалі на ногі, то яшчэ паспелі б пашыхтавацца ў трывалую абарончую фігуру, але звычаі племені забаранялі гэта. Даўно пісана, што годны індзеец не павінен у прысутнасці белага паказваць, што яго заспелі знянацку. I якім бы страшным ні было раптоўнае з’яўленне піратаў, сыны і дочкі народа Піканіні першую хвілю сядзелі нерухома, нават не міргнуўшы, быццам вораг прыйшоў на запрашэнне. Затым, высакародна не здрадзіўшы звычаю, яны
    129
    130
    выхапілі зброю, і паветра напоўнілася ваяўнічымі воклічамі. Але было ўжо позна.
    Мы не будзем апісваць тую сечу (так, гэта была не проста бітва, а сапраўдны крывавы памол). У тую ноч склалі галовы многія слаўныя індзейцы Піканіні. Але яны былі адпомшчаныя: за Галоднага Ваўка заплаціў Альф Мэйсан, які больш не патрывожыць Карыбскія воды, апроч яго на полі брані палі Геа, Скоўры, Чэс, Тэрлі і Фогерці-Псіна. Тэрлі загінуў ад бязлітаснага тамагаўка Магутнага Малога Ягуара, які разам з Тыгровай Лілеяй і рэшткамі племені прасякаў дарогу скрозь пірацкае войска.
    Ці варта моцна асуджаць Джэймса Крука за абраную падступную тактыку — вырашаць гісторыкам. Калі б ён чакаў на вяршыні пагорка правільнага часу, магчыма, ён сам і яго людзі былі б забітыя, і па-справядлівасці мы мусім пра гэта памятаць. А вось папярэдзіць супернікаў пра намер ваяваць па-новаму ён сапраўды мусіў. 3 іншага боку, тады б прапаў момант нечаканасці і “новая” стратэгія страціла б сэнс... Так што пытанне неадназначнае. Зрэшты, можна сапраўды захапляцца вострым розумам, які вымысліў такую нахабную тактыку, і халоднай вынаходлівасцю, з якой яна была рэалізавана.
    Што сам Крук думаў пра сябе ў тую слаўную хвіліну? Гэта хацелася б ведаць і ягоным верным сабакам, якія, цяжка дыхаючы і выціраючы кінжалы ды шаблі, трымаліся падалей ад ягонага крука і пужліва пазіралі спадылба на гэтую выбітную асобу. У сэрцы капітана мусіла віраваць трыумфальная радасць, але гэтага не адбівалася на ягоным абліччы. Ён — сама таямніца: заўжды пануры і самотны, ён ад пачатку і да канца быў не такі, як яго памагатыя, — і целам, і духам.
    Начны паход яшчэ не скончаны, бо Крук прыйшоў не для таго, каб знішчыць індзейцаў. Яны былі пчоламі, якіх ён выкурыў з вулея, але цяпер надышоў час дабрацца да мёду. To бок — да Пітэра Пэна. Дабрацца да Пэна, Вэндзі ды іх сямейкі, але галоўнае — Пэн.
    Пітэр быў досыць мілым хлопчыкам, застаецца толькі дзівіцца, чаму здаровы мужык так яго ненавідзіць. Ніхто не адмаўляе, што хлопец кінуў руку Крука на з’ядзенне Кракадзілісе, але
    132
    і гэта, і нават пастаянная пагроза жыццю, да якой прывяла кракадзіліна неадступнасць, наўрад ці могуць апраўдаць бязлітасную і апантаную помслівасць капітана. Праўда ў тым, што нешта ў Пітэры было такое, што даводзіла Крука да шаленства. Гаворка не пра адвагу, прыемную знешнасць, не пра... Ладна, няма чаго хадзіць коламі, мы ўсе выдатна ведаем, што гэта, і зараз агучым. Гэта Пітэрава задзірыстасць.
    Яна дзейнічала Круку на нервы — ад яе ў капітана нават сталёвы кіпцюр дрыгаўся. Па начах яна не давала яму спаць, як назойлівая муха. Пакуль Пітэр быў жывы, знясілены Крук адчуваў сябе львом у клетцы, у якую тыркаецца верабей.
    Засталася адна задача: як прабрацца ўніз, у дом, або як заслаць туды сваіх піратаў. Прагныя вочы капітана бегалі ў пошуках самага худога з каманды. Піраты спрабавалі ўнікнуць ягонага позірку, бо ведалі, што вагацца ён не будзе, і, калі не ўлезеш, то цябе прапіхнуць кайлом.
    А хлопчыкі — як яны? Апошні раз мы бачылі іх пры першым ляскаце зброі, калі яны застылі, як певень пасля кукарэка, з раскрытымі ратамі і працягнутымі да Пітэра рукамі. Цяпер раты закрытыя і рукі спакойна апушчаны. Гармідар наверсе аціх амаль гэтаксама раптоўна, як і ўсчаўся, прайшоў, як моцны парыў ветру. Яны ведалі: іхні лёс цяпер прадвызначаны.
    Хто перамог?
    Піраты прыпалі да дрэў-уваходаў. Яны пачулі пытанне, што хвалявала кожнага хлопчыка, і адказ Пітэра на яго.
    — Калі перамаглі індзейцы, — сказаў ён, — на знак перамогі яны праб’юць у барабаны.
    Тады Смі знайшоў індзейскі барабан і сабраўся яго разламаць.
    — Вы больш ніколі не пачуеце гэтага паганага барабана, — прамармытаў ён сам сабе, бо стаяла абсалютная цішыня.
    Але наўздзіў капітан Крук спыніў яго і даў знак пагрукаць у гэты барабан. Да Смі пачаў даходзіць сэнс жудаснага загаду. Напэўна, ніколі раней гэты прастачына не зведваў такога захаплення, як цяпер. Смі двойчы прабіў у барабан, і ўсе прыціхлі ды прыслухаліся.
    — Барабан! — пачулі злачынцы крык Пітэра. — Індзейцы перамаглі!