• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

    Пітэр Пэн

    Джэймс Мэцью Бары

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 192с.
    Мінск 2017
    60.69 МБ
    — Першы пайшоў, — пачаў лічыць Малы.
    Крыху счакаўшы, Пітэр цішком, на дыбачках, дабраўся да каюты, бо некаторыя піраты пачалі збірацца з духам і азірацца вакол. Цяпер яны чулі няроўнае дыханне адзін аднаго, а значыць, жудаснае ціканне прапала.
    — Яна сышла, капітан, — сказаў Смі, праціраючы акуляры. — Усё чыста.
    Крук дазволіў сабе павольна ўзняць галаву па-над накрухмаленым каўняром і ўважліва прыслухаўся, ці пачуе ён хоць бы водгулле цікання. Ніякага гуку не было, і ён адразу выпрастаўся ў поўны рост.
    — Добра, вяртаемся да дошкі, да нашага любага сябра Джоні Жардзіны, — нахабна крыкнуў ён, зненавідзеўшы хлопчыкаў яшчэ мацней, бо яны бачылі яго страх, і завёў мярзотную песеньку.
    Гуляць па дошцы — смаката, Пакуль не гайдане.
    Яна кульдык, і ты кульдык — I Дэві Джонс на дне.
    Каб напусціць на зняволеных паболей жаху (трэба ж падсушыць падмочаную рэпутацыю), Крук прайшоўся па ўяўнай дошцы, прытанцоўваючы ды вагаючыся ў розныя бакі з растапыранымі рукамі. Ён крыўляўся перад імі ды спяваў, а, закончыўшы, крыкнуў:
    — Хто жадае паспытаць бізуна, перш як выправіцца на шпацыр?
    На гэтых словах яны бухнуліся на калені.
    — He, не, — крычалі дзеці гэтак жаласліва, што ўсе піраты расплыліся ва ўсмешцы.
    — Джукс, нясі бізуна, — загадаў Крук, — ён адпачывае ў каюце.
    У каюце! Пітэр быў у каюце! Мальцы перазірнуліся.
    — Так ёсць, — весела адказаў Джукс і вялікімі крокамі пакіраваў да каюты.
    Хлопчыкі праводзілі яго вачыма і не адразу заўважылі, што Крук зноў заспяваў песню, а пірацкая зграя яму падпявала:
    Пястун дзевяціхвосты кот Як драпне й секане — Гэй-го! — па спіне, будзеш знаць...
    Што спявалася ў апошнім радку, мы ніколі не даведаемся, бо песня раптоўна перарвалася нечалавечым віскам з каюты. Гук напоўніў кожны закуток карабля і аціх. Затым пачулася кукарэканне, якое хлопчыкі выдатна зразумелі і ад якога піратаў ахапіла жудасць смяротная — больш, чым ад таго віску.
    — Гэта што было? — залямантаваў Крук.
    — Другі пайшоў, — урачыста абвесціў Малы.
    Італьянец Чэка з хвіліну павагаўся, а пасля падаўся ў бок каюты. Ён выйшаў прыгнечаны, ногі трэсліся.
    — Што там з Білам Джуксам, сабачча? — прашыпеў Крук, навіснуўшы над ім.
    155
    — 3 Білам Джуксам тое, што ён памёр. Заколаты, — замагільным голасам адказаў Чэка.
    — Біл Джукс памёр, — паўтарылі зляканыя піраты.
    — У каюце цёмна, як у труне, — прамямліў Чэка, — але там ёсць нешта страшнае. I... яно кукарэкае.
    Радасныя хлопчыкі, змрочныя піраты — вось што бачыў Крук на сваім караблі.
    — Чэка, — сказаў ён сталёвым голасам, — вяртайся назад і цягні да мяне гэтага кукарэку.
    Чэка, найадважнейшы з адважных, сагнуўся перад капітанам.
    — He, не, — прасіў ён.
    Але Крук, пачэсваючы свой жалезны гак, задуменна перапытаў:
    156	— Ты кажаш, што ўжо ідзеш, Чэка?
    I Чэка пайшоў, безнадзейна махнуўшы рукой. Гэтым разам ніхто не спяваў, усе слухалі. Ізноў раздаўся смяротны ўскрык, а пасля кукарэкі. Усе маўчалі, толькі Малы сказаў:
    — Трэці.
    Крук жэстам падазваў сваю хеўру.
    — От гнілыя трыбухі! — прагрымеў ён. — Хто прывядзе мне гэнага свістуна?
    — Давайце пачакаем, пакуль выйдзе Чэка, — прагамзаў Старкі, а астатнія падтакнулі.
    — Наколькі я разумею, наступным жадаеш ісці ты, Старкі? — сказаў капітан, муркаючы свайму круку і чухаючы яго “за вушкам”.
    — He, не і не, раздзяры мяне пярун! — зароў Старкі.
    — А мой кручок лічыць, што жадаеш, — Крук усутык наблізіўся да яго. — Спадзюся, ты не збіраешся псаваць настрой кручку, Старкі?
    — Хай лепш мяне павесяць, чым я туды сунуся, — не здаваўся Старкі і зноў атрымаў падтрымку каманды.
    — Гэта што, бунт? — як ніколі мілым голасам спытаўся Крук. — Старкі ў нас завадатар, я гляджу!
    — Злітуйцеся, капітан! — заскуголіў Старкі, дрыжучы.
    — Ладна, паціснем адно адному рукі, — прапанаваў Крук, працягваючы жалезны кіпцюр.
    Старкі азірнуўся ў пошуках падтрымкі, але гэтым разам усе астатнія ад яго адвярнуліся. Капітан наступаў, і ў яго вачах бліснула чырвоная іскра. 3 безнадзейным ёкатам пірат скокнуў на Старога Перуна і сігануў у мора.
    — Чацвёрты, — сказаў Малы.
    — А цяпер, — ветліва прамовіў Крук, — ці мае ахвоту нехта з джэнтльмэнаў падтрымаць мяцеж?
    Капітан схапіў ліхтар і, пагрозліва размахваючы круком, заявіў: “Я сам дастану гэтага кукарэку”, — ды знік у каюце.
    Малому не цярпелася сказаць “пяты”. Ён аблізнуў губы, каб быць гатовым, але Крук выйшаў, агаломшаны і без ліхтара.
    — Штосьці задзьмула святло, — прамовіў ён неяк няўпэўнена.
    — Штосьці! — паўчарыў Роб Малінз.	І57
    — А што з Чэка? — перапытаў Доўбень.
    — Ён мёртвы, як і Джукс, — каротка адказаў капітан.
    Яго нежаданне вяртацца назад у каюту непрыемна ўзрушыла рэшту каманды, і мяцежныя ноткі загучалі з новай сілай. Усе піраты дужа прымхлівыя, таму Коксан крыкнуў:
    — Кажуць, што калі карабель выкляты, то на ім з’яўляецца нехта лішні, каго няма ў спісах экіпажу.
    — Я чуў, — прамармытаў Малінз, — што ён заўсёды апошні падымаецца на борт. Ён з хвастом, капітан?
    — Кажуць, — загаварыў нехта іншы, злосна гледзячы на Крука, — што ён падобны да самага жорсткага чалавека на караблі.
    — У яго ёсць крук, капітан? — дзёрзка спытаў Коксан.
    I адзін за адным яны ўсчалі крык:
    — Карабель выкляты!
    Тут дзеці не змаглі стрымаць радасці. Крук амаль забыўся на паланёных, але як толькі зірнуў на іх, ягоны твар пасвятлеў ізноў.
    — Хлопцы, — гукнуў ён камандзе, — ёсць ідэя. Давайце адчынім дзверы каюты і запіхаем туды падшыванцаў. Хай яны б’юцца з кукарэкам за свае жыцці, калі заб’юць яго — цудоўна, калі ён іх заб’е, то горш нам ад гэтага не стане.
    У гэты момант піраты апошні раз з захапленнем паглядзелі на Крука і аддана выканалі загад. Хлопчыкі рабілі выгляд, што вырываюцца, іх запхнулі ў каюту, і дзверы за імі зачыніліся.
    — Цяпер ціха, — скамандаваў Крук і прыслухаўся.
    Ніхто не насмеліўся нават глядзець на дзверы. Хаця не, Вэндзі, якая ўвесь гэты час была прывязаная да мачты, глядзела. Яна глядзела, не чакаючы стогнаў або кукарэкання, а каб пабачыць, як з’явіцца Пітэр.
    I ёй не доўга давялося чакаць. У каюце Пітэр знайшоў тое, што шукаў — ключ, каб вызваліць хлопчыкаў з кайданоў, — так што цяпер яны ўсе пракраліся наверх на палубу і ўзброіліся тым, што трапілася пад руку. Спачатку, знакам паказаўшы хлопчыкам схавацца, Пітэр разрэзаў вяроўкі, якія звязвалі Вэндзі, і цяпер не было нічога прасцейшага, чым усім разам паляцець прэч. Але заставалася адна перашкода — клятва: “Або Крук, або я”. Таму, калі Пітэр вызваліў Вэндзі, ён шапнуў ёй схавацца з усімі астатнімі, а сам заняў яе месца ля мачты, накінуўшы ейны плашч, каб быць падобным да дзяўчынкі. Затым ён зрабіў глыбокі ўдых і закукарэкаў.
    Піраты ўспрынялі гэты вокліч як доказ таго, што ўсе хлопчыкі загінулі ў каюце, і запанікавалі. Крук спрабаваў іх падбадзёрыць, але, як сапраўдныя сабакі, яны выскаліліся ў адказ, і ён зразумеў, што як толькі ён адвядзе вочы, яны накінуцца на яго.
    — Хлопцы, — сказаў ён, гатовы іх падмасліць або біцца, гледзячы як пойдзе, але ні на міг не збаяўшыся. — Я ўсё абдумаў. Згодны, на караблі ёсць лішні, ад якога ўсе беды.
    — A то, — прарычалі яны. — Чалавек з круком.
    — He, хлопцы, не — гэта дзяўчына. Жанчына на борце прыносіць няшчасці пірацкаму караблю. Мы ўратуем карабель, пазбавіўшыся яе.
    Некаторыя з іх памяталі, што гэтаксама гаварыў Флінт.
    — Мабыць, трэба паспрабаваць, — няўпэўнена сказалі яны.
    — Давайце выкінем дзяўчыну за борт, — прапанаваў Крук.
    I хеўра кінулася да постаці ў плашчы.
    — Ніхто цяпер цябе не ўратуе, дзявуля, — кпліва прашыпеў Малінз.
    — Уратуе, — адказала постаць.
    — Ну і хто?
    — Мсціўца Пітэр Пэн! — такім быў жудасны адказ.
    I з гэтымі словамі Пітэр скінуў плашч.
    Піраты ўраз скемілі, хто іх палохаў, хто забіваў іх таварышоў у каюце... Двойчы Крук спрабаваў нешта сказаць, і двойчы ягоны голас зрываўся. Думаю, у гэты страшны, вусцішны момант ягонае жорсткае сэрца надтрэснула. Урэшце ён крыкнуў:	1$9
    — Рубайце яго на кавалкі!
    Але прагучала гэта няўпэўнена.
    — Сюды, хлопцы, у атаку! — зазвінеў голас Пітэра, і ў наступнае імгненне зычны ляскат зброі разнёсся па караблі.
    Бітва выглядала б зусім іначай, каб піраты трымаліся разам, але хлопчыкі атакавалі, калі тыя былі збітыя з панталыку і ўпалі духам. Піраты бегалі туды-сюды, шалёна, усляпую махаючы зброяй, і кожны думаў, што ён апошні жывы з усёй каманды. У баі сам-насам яны былі мацнейшыя, але абралі тактыку абароны, што дазволіла хлопчыкам паляваць на іх парай і накідвацца разам на загнаную здабычу. Некаторыя злачынцы
    160
    паскокалі ў мора, іншыя хаваліся ў цёмных закутках, дзе іх знаходзіў Малы. Сам ён не біўся, але бегаў з ліхтаром і свяціў ворагам у твары, так што, напалову аслепленыя, яны станавіліся лёгкай здабычай для сталёвых хлапечых мячоў. Чулася бразганне зброі, час ад часу — віскат або ўсплёск і голас Малога, які лічыў:
    — Пяты, шосты, сёмы, восьмы, дзявяты, дзясяты, адзінаццаты...
    I вось нарэшце раз’ятраныя хлопчыкі гуртам абступілі Крука, які цудам заставаўся жывы. Ён трымаў усіх на адлегласці, адважна адбіваючыся, быццам у вогненным коле. Яны расправіліся з астатнімі піратамі, але гэты чалавек біўся лепей за ўсіх, разам узятых. Зноў і зноў хлопцы падступалі да яго, зноў і зноў ён адваёўваў сабе прастору. Аднаго з мальцаў ён начапіў на крук і цяпер выкарыстоўваў як шчыт. Але тут у кола ўскочыў той, хто толькі што працяў мячом Малінза.
    — Апусціце мячы, — зароў “новапрыбылы”, — ён мой.
    Такім чынам, Крук раптоўна апынуўся нос да носа з Пітэрам. Астатнія адышлі назад і абступілі іх, як на рынгу.
    Досыць доўга супернікі глядзелі адзін на аднаго: Крук ледзь заўважна ўздрыгваў, а Пітэр загадкава ўсміхаўся.
    — Дык што, Пэн, — нарэшце прамовіў капітан, — гэта ўсё твае вымудры.
    — Ага, Джэймс Крук, — прагучаў суворы адказ, — гэта ўсё мае вымудры.
    — Задзірлівы й ганарысты хлапчук, — сказаў Крук, — рыхтуйся да смерці.
    — Злосны й смярдзючы дзядзька, — адказаў Пітэр, — іду ў атаку!
    Болып не кажучы ні слова, яны сышліся ў двубоі, і пэўны час нельга было сказаць, на чыім баку перавага. Пітэр цудоўна валодаў мячом і адбіваўся з маланкавай хуткасцю. Час ад часу ён рабіў рэзкія выпады, што прабівалі абарону ворага, але ён быў меншым і рука ў яго была карацейшай, таму ён ніяк не мог увагнаць меч у цэль. Крук, які не саступаў яму у майстэрстве, але быў не такі спрытны ў выпадах, адсоўваў Пітэра назад