• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

    Пітэр Пэн

    Джэймс Мэцью Бары

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 192с.
    Мінск 2017
    60.69 МБ
    Хаця ён і лічыў гэтую гісторыю брыдкай, але вырашыў, што будзе справядліва даць дзяўчыне слова.
    — Мужчыну звалі, — працягвала Вэндзі, — містар Дарлінг, а жанчыну — місіс Дарлінг.
    — А я іх ведаю, — сказаў Джон — відавочна, каб пазлаваць астатніх.
    — I мне здаецца, я іх ведаю, — Майкл крыху сумняваўся.
    — Яны былі мужам і жонкай, — тлумачыла Вэндзі, — і як вы думаеце, што ў іх было?
    — Белыя пацукі, — выкрыкнуў Гузак.
    118
    — He.
    — Вось дык загадка, — прамовіў Балабол, які ведаў гэтую гісторыю на памяць.
    — Цішэй, Балабол. У іх было трое нашчадкаў.
    — А што такое нашчадкі?
    — Ну ты, напрыклад, адзін з такіх, Блізнюк.
    — Ты чуў, Джон? Я — нашчадак.
    — Нашчадкі — гэта тое самае, што дзеці, — сказаў Джон.
    — Даражэнькія, — уздыхнула Вэндзі, — у нашых трох герояў была верная няня Нэна, але містар Дарлінг узлаваўся на яе і навязаў у двары, і тады ўсе трое дзяцей адляцелі прэч.
    — Жахліва файная гісторыя, — прамармытаў Гузак.
    — Яны адляцелі прэч, — апавядала Вэндзі, — у Неверляндыю, дзе жывуць згубленыя дзеці.
    — Я так і знаў, я так і знаў, — Кучар суперажываў усёй душой, — не ведаю адкуль, але я здагадаўся.
    — Вэ-э-эндзі, — пытаўся Балабол, — а аднаго са згубленых дзетак звалі Балабол?
    — Якраз так і было.
    — Я ў гісторыі, ура! Гузак, ты чуў, гэта пра мяне!
    — Ц-с-с. А цяпер падумайце, што адчувалі няшчасныя бацькі, калі ўсе іх любімыя дзеткі прапалі?
    — О-о! — хлопчыкі застагналі хорам, хаця насамрэч ніхто з іх ні кропелькі не думаў пра пачуцці бедных бацькоў.
    — Уявіце сабе пустыя ложкі!
    — О-о-о!
    — Як сумна! — бадзёра заявіў блізнюк нумар адзін.
    — He верыцца, каб у гэтай гісторыі быў добры канец, — сказаў блізнюк нумар два. — А табе, Гузак?
    — Мне не па сабе...
    — Калі б вы ведалі, якой моцнай бывае матчына любоў, — урачыста працягвала Вэндзі, — то вы б не пераймаліся.
    Цяпер яна падыходзіла да часткі, якую Пітэр сапраўды цярпець не мог.
    — Я вельмі люблю матчыну любоў, — сказаў Балабол і ляпнуў падушкай Гузака. — А ты, Гузак, любіш матчыну любоў?
    — A to, — кінуў Гузак i даў яму ў адказ.
    — Вось бачыце, — Вэндзі была задаволеная, — наша гераіня ведала, што мама заўсёды будзе трымаць акно адчыненым, каб дзеці маглі прыляцець назад. Таму яны гадамі спакойна весяліліся далёка ад дому.
    — А яны калі-небудзь вярнуліся?
    — Давайце зараз, — Вэндзі падбадзёрвала сябе перад заключным пасажам, — зазірнем у будучыню.
    I хлопчыкі засяроджана прыўзняліся з-пад коўдры, каб лепей разгледзець тую будучыню.
    — Прайшлі гады, і каго гэта мы бачым? Хто вунь тая элегантная лэдзі няпэўнага веку, што выходзіць з цягніка на Лонданскім вакзале?
    — Вэ-э-эндзі, хто яна? — ускрыкнуў Гузак, такі ўсхваляваны, быццам чуў усё гэта ўпершыню.
    — Няўжо гэта... Так? He? Можа быць, гэта цудоўная Вэндзі?
    — Го!
    — А хто гэтыя двое шляхетных самавітых джэнтэльмэнаў побач з ёй, сапраўдныя мужчыны? Няўжо гэта Джон і Майкл? Так, гэта яны!
    — О-о!
    — А Вэндзі кажа, паказваючы некуды ўверх: ‘Тлядзіце, даражэнькія браты, нашае акно ўсё яшчэ расчынена. Ах, гэта найлепшая ўзнагарода за непахісную веру ў матчыну любоў”. I вось яны падляцелі да сваіх мамы і таты, і на гэтым заслона апусцілася, а за ёй разыгралася шчаслівая сцэна, якую апісаць не хопіць слоў.
    Вось і ўся гісторыя, і хлопчыкі былі ёю страшна задаволеныя, як і сама апавядальніца. Усё як мае быць, бачыце. Мы ўцякаем, як самыя бессардэчныя стварэнні ў свеце — а дзеці менавіта такія, але пры гэтым яшчэ невымоўна мілыя. Мы бавім час сабе на радасць, а тады, калі нам трэба асаблівая ўвага, мы шляхетна вяртаемся па яе, упэўненыя, што нас прымуць, а не дадуць смачнага плескача.
    Іх вера ў матчыну любоў была такой, што яны адчувалі: можна яшчэ крыху не думаць ні аб кім, апроч сябе. Але адзін з іх ведаў усё лепш за ўсіх, і калі Вэндзі скончыла, ён глуха застагнаў.
    119
    120
    — Што такое, Пітэр? — ускрыкнула яна і падбегла да яго, думаючы, што яму блага.
    Вэндзі клапатліва яго агледзела, памацала пад грудзямі.
    — Дзе баліць, Пітэр?
    — Гэта не такі боль, — рэзка адказаў Пітэр.
    — А які?
    — Вэндзі, ты не разбіраешся ў мамах.
    Ён выглядаў так устрывожана, што перапалоханыя хлопчыкі сабраліся вакол. I нарэшце Пітэр шчыра расказаў ім усё, што замоўчваў дагэтуль.
    — Даўным-даўно, — сказаў ён, — я, як і вы, думаў, што мая маці заўсёды будзе трымаць акно адчыненым для мяне, таму я не вяртаўся месяцы і сонцы напралёт. А потым аднойчы вярнуўся. Але акно было зачынена, бо маці зусім на мяне забылася і ў маім ложку цяпер спаў іншы малец.
    Я да канца не ўпэўнены, што ўсё напраўду так і было, але Пітэр верыў у сказанае, і астатніх гэта напужала.
    — Ты думаеш, што мамы — яны такія?
    — Такія.
    Гэта была ягоная праўда пра мам. Здрадніцы! Лепей трымацца ад іх падалей. Дзеці добра адчуваюць, калі варта адступіць.
    — Вэндзі, мы хочам дадому! — залямантавалі Джон і Майкл.
    — Добра, — сказала яна і абняла абодвух.
    — Што, прама сёння ноччу? — збянтэжана спыталі астатнія хлопчыкі.
    У глыбіні таго, што яны называлі сэрцамі, яны былі ўпэўненыя, што можна спакойна абысціся і без мамы — гэта толькі самім мамам здаецца, што ты без іх не зможаш.
    — Зараз жа, — рашуча адказала Вэндзі.
    Яе непакоіла жудасная думка: “Можа, мама ўжо аплаквае нас”. Ад жаху яна забылася пра пачуцці Пітэра і даволі рэзка звярнулася да яго:
    — Пітэр, ты нам дапаможаш?
    — Калі ласка, — адказаў ён абыякава, быццам яна папрасіла падаць пару гарэхаў.
    I ніякіх там “шкада, што мы болын не пабачымся”. Калі ўжо яна не падумала пра развітанне паводле ўсіх правілаў, то ён, Пітэр, пагатоў.
    Ды безумоўна, яму было далёка не ўсё адно. I Пітэр так моцна раззлаваўся на дарослых, якія заўсёды ўсё псавалі, што, улезшы ў сваё дрэва, пачаў дыхаць часта-часта, кароткімі ўздыхамі, па пяць за секунду. У Неверляндыі казалі, што на кожны твой уздых памірае адзін дарослы. Так што Пітэр помсліва забіваў іх так хутка, як толькі мог.
    Затым, даўшы неабходныя інструкцыі індзейцам, ён вярнуўся ў дом, дзе, пакуль яго не было, разыгралася агідная сцэна. Згубленых хлопчыкаў ахапіла паніка, што Вэндзі больш не будзе іх мамай, і яны пагрозліва абступілі яе.
    — Ну вось, цяпер будзе яшчэ горш, чым было да яе, — румзалі яны.
    — Мы яе не адпусцім.
    — Давайце схопім...
    — Ды звяжам пакрапчэй.
    У такім адчайным становішчы інстынкт падказаў ёй, да каго звярнуцца.
    — Балабол, — узмалілася яна, — прашу цябе!
    Ці ж гэта не дзіва? Яна прасіла Балабола, якога ўсе лічылі ці не найдурнейшым. Яшчэ большае дзіва, што Балабол даў нечаканы адказ. Глупства раптам развеялася, і ён годна прамовіў:
    — Я ўсяго толькі Балабол, — сказаў ён, — і нікога не цікавіць маё меркаванне. Але першаму, хто не па-джэнтльмэнску абыдзецца з Вэндзі, я пушчу кроў.
    I, яшчэ не скончыўшы гаварыць, ён схапіўся за кінжал — гэта была ягоная хвіліна славы. Астатнія нехаця адступіліся назад.
    121
    У гэты момант вярнуўся Пітэр, і хлопцы зразумелі, што ён не на іхнім баку. Пітэр не трымаў у Неверляндыі дзяўчат супраць іх волі.
    — Вэндзі, — ён хадзіў па пакоі туды-сюды, — я дамовіўся: індзейцы правядуць вас праз лес. Бо ж вы стамляецеся доўга ляцець, а так вы зберажэце сілы.
    — Дзякуй, Пітэр.
    — Тады Дзінь правядзе вас над морам. — Ён аддаваў кароткія каманды, якіх паспрабуй не паслухацца. — Гузак, давай пабудзі яе.
    Гузаку давялося пагрукаць двойчы, пакуль не пачуўся адказ, хаця насамрэч Дзінь ужо не спала і сядзела на ложку ды падслухоўвала размову.
    — Хто там? Чаго хочаш? Ідзі прэч, — прапішчэла яна.
    — Уставай, Дзінь, — сказаў Гузак, — ты мусіш выправіцца ў дарогу з Вэндзі.
    Вядома, Дзінь-Бом была радая чуць, што Вэндзі адпраўляецца назад, але яна рашуча настроілася не быць ёй правадніцай. Фея так і заявіла, толькі даволі крыўднымі словамі, ды зноў прыкінулася, што спіць.
    124	— Яна адмаўляецца ляцець, — усклікнуў Гузак, уражаны
    такім непадпарадкаваннем.
    Пасля гэтага Пітэр беспардонна ўварваўся ў пакоі юнай лэдзі.
    — Дзінь, — рэзка сказаў ён, — калі ты зараз жа не ўстанеш і не апранешся, я рассуну фіранкі і мы ўсе пабачым цябе ў начнушцы.
    Тады яна саскочыла з ложка:
    — А хто сказаў, што я не ўстала?
    Тым часам хлопчыкі неадрыўна глядзелі няшчаснымі вачыма на Вэндзі, якая ўжо сабралася і разам з Джонам і Майклам была гатовая да падарожжа. Яны пазіралі сумна не толькі таму, што яна адлятае, але і таму, што прадчувалі: яе чакае наперадзе нешта цікавае, чаго яны не зазнаюць. Іх заўжды вабіла новае.
    Падумаўшы, што ім не даюць спакою больш узвышаныя пачуцці, Вэндзі расчулілася.
    — Даражэнькія, — сказала яна, — калі вы ўсе паляціце са мной, я амаль упэўненая, што змагу ўпрасіць бацькоў прыняць вас у наш дом.
    Запрашэнне гучала найперш на адрас Пітэра, але кожны з хлопчыкаў падумаў, што звяртаюцца іменна да яго, і яны ўсе разам заскакалі ад шчасця.
    — А нас не замнога? — спытаў Гузак, быццам завіснуўшы ў скачку.
    — Ды не, — запэўнівала Вэндзі, наспех абдумваючы варыянты, — проста давядзецца паставіць у гасцёўні некалькі ложкаў. А ў першы чацвер месяца, калі прыходзяць госці, іх можна будзе хаваць за шырмай.
    — Пітэр, Пітэр, а можна, мы з імі? — упрошвалі хлопчыкі хорам.
    Яны не сумняваліся, што калі палятуць усе, то ён таксама паляціць; зрэшты, яны не вельмі аб гэтым задумляліся. Адным словам, дзеці былі гатовы кінуць усё, што мелі, як толькі новае і цікавае пагрукала ў дзверы.
    — Ляціце, — адказаў Пітэр з горкай усмешкай, і яны тут жа кінуліся збіраць рэчы.
    — А цяпер, Пітэр, — сказала Вэндзі, вырашыўшы, што усё само сабой наладзілася, — прымі мікстуру перад дарогай.
    Ёй падабалася даваць ім лекі, і, шчыра кажучы, яна відавочна імі злоўжывала. Вядома, гэта была звычайная вада, але Вэндзі спачатку трэсла бутэлечку, а потым цадзіла па кропельцы, што надавала вадзе лекавыя ўласцівасці. Аднак гэтым разам Пітэр сваю дозу не атрымаў, хаця яна ўсё падрыхтавала. Проста ў яе заняло сэрца, калі яна пабачыла ягоны выраз твару.
    — Пітэр, збірайся, — яна страсянула яго за плечы.
    — He, — адказаў ён, удаючы абыякавасць, — я з вамі не палячу, Вэндзі.
    — Паляціш, Пітэр.
    — Не-а.
    Каб паказаць, што яе ад’езд яго не турбуе, Пітэр скокаў па пакоі, весела граючы на сваёй бессардэчнай дудачцы. Вэндзі давялося бегаць за ім туды-сюды, забыўшыся на гонар.
    125