Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

Пітэр Пэн

Джэймс Мэцью Бары
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2017
60.69 МБ
— Можа, яны паплылі або паляцелі назад, — вырашылі хлопчыкі.
Дзеці не вельмі моцна турбаваліся, бо неадступна верылі ў Пітэра. Яны па-хлапецку жартавалі, што спозняцца да сну, і ўсё з-за самой мамы Вэндзі! Калі іх галасы аддаліліся, мёртвая цішыня запанавала над затокай, а потым пачуўся слабы стогн:
— Памажыце, памажыце!
Дзве невялікія фігуры, “кульгаючы”, плылі да скалы. Знясіленая дзяўчынка страціла прытомнасць, і Пітэр трымаў яе на ру-
ках. 3 апошніх сіл Пітэр выпхнуў яе на камень, выпаўз сам і лёг побач. Нягледзячы на стому і слабасць, Пітэр заўважыў, што вада пачала прыбываць. Ён ведаў, што неўзабаве іх затопіць, але болып нічога зрабіць не мог.
Пакуль яны ляжалі, русалка схапіла Вэндзі за нагу і пачала паволі зацягваць у ваду. Пітэр, адчуўшы гэта, зноў апрытомнеў і здолеў учас выцягнуць яе назад. Але ён мусіў сказаць Вэндзі праўду:
— Мы на скале, Вэндзі, але яна памяншаецца. Хутка вада цалкам яе затопіць.
Аднак дзяўчынка дагэтуль не разумела ўсёй сітуацыі.
— Значыць, нам нельга тут заставацца, — сказала яна бадзёра.
— Нельга, — знясілена пагадзіўся ён.
— Мы паплывем ці паляцім, Пітэр?
Ён мусіў патлумачыць ёй.
— Як ты думаеш, Вэндзі, ты зможаш даплыць або даляцець да вострава без дапамогі?
Яна прызналася, што надта стомленая. Ён застагнаў.
— А што такое? — трывожна спытала яна.
— Я не магу табе дапамагчы, Вэндзі. Крук параніў мяне, я не магу ні ляцець, ні плыць.
— Значыць, мы абое патонем?
— Глядзі, вада падымаецца.
Яны закрылі вочы рукамі, каб гэтага не бачыць. Яны думалі, што хутка іх не стане. Аднак пакуль яны так сядзелі, нешта лёгкае, як пацалунак, тыцнулася ў Пітэра і павісла побач, быццам нясмела казала: “Ці магу я чым-небудзь дапамагчы?”
Гэта быў хвост паветранага змея, якога Майкл змайстраваў некалькі дзён таму. Тады ён вырваўся з рук і паляцеў прэч.
— Майклаў змей, — абыякава прамовіў Пітэр, але потым схапіў яго за хвост і падцягнуў да сябе.
— Ён жа быў падняў Майкла з зямлі, дык чаму б яму не падняць цябе? — закрычаў Пітэр.
— Нас дваіх!
— Дваіх не ўдасца, Майкл і Кучар спрабавалі.
— Давай кінем манетку, — смела прапанавала Вэндзі.
101
— Ты — дзяўчынка, так што няма чаго вырашаць.
Ён ужо абвязаў вакол яе хвост змея. Яна ўчапілася ў Пітэра, бо адмаўлялася ляцець без яго, але са словамі: “Бывай, Вэндзі” — ён штурхануў яе са скалы, і праз пару хвілін яна знікла з вачэй. Пітэр застаўся ў затоцы адзін.
Скала амаль уся была пад вадой. Хутка яе цалкам затопіць. Промні бляклага святла слізганулі па хвалях, і пачуліся самыя музычныя і, разам з тым, самыя тужлівыя гукі на свеце: гэта русалкі гукалі на месяц.
Пітэр быў не такі, як астатнія хлопчыкі, але ўрэшце і яму зрабілася страшна. Дрыготка прабегла па ім, як хваля прабягае па моры. Але на моры адна хваля ідзе за другой, сотнямі — а Пітэр здрыгануўся толькі раз. У наступны момант ён выпрастаўся, стоячы на скале, і зноў усміхаўся, а ў яго грудзях біў барабан. Ён паўтраў: “Смерць — гэта яшчэ адна неверагодная прыгода”.
Апошнім гукам, які пачуў Пітэр да таго, як застаўся абсалютна адзін, былі спевы русалак, што адна за адной адпраўляліся ў спальні на марскім дне. Ён быў занадта далёка і не мог пачуць, як зачыняюцца іхнія дзверы, але на ўсіх дзвярах у русалчыных каралавых пячорах віселі дробныя званочкі (як у самых прыгожых дамах нашага свету). Гэтыя званочкі ён і чуў.
Вада падымалася і ўжо сягала ног. I каб неяк прабавіць час, пакуль хвалі не накрыюць яго цалкам, Пітэр сачыў за адной рэччу ў затоцы. Ён вырашыў, што гэта плыве кавалак паперы, магчыма, частка паветранага змея, і млява падумаў: колькі ж яшчэ трэба часу, каб гэтаму шматочку даплысці да берага?
Раптам ён прыкмеціў, што гэтая дзіўная рэч, якая, несумненна, апынулася ў затоцы не проста так, змагаецца з прылівам, і часам ёй удаецца ўзяць верх. Калі яна перамагала, Пітэр, які заўсёЮЗ ды сімпатызаваў слабейшым, не мог не пляскаць у ладкі. Вельмі адважны шматок паперы.
Ды ніякі гэта не шматок паперы. Гэта была Нявер-птушка, якая адчайна спрабавала даплыць у гняздзе да Пітэра. Пасля таго як некалі ейнае гняздо ўпала ў ваду, яна навучылася веславаць крыламі і магла надзвычай доўга карыстацца прыдбаным навыкам. Але Пітэр яе заўважыў, толькі калі яна ўжо зусім знясілела. Нявер-птушка плыла, каб выратаваць хлопчыка — пусціць яго да сябе ў гняздо, хаця ў ім ляжалі яйкі. Я захапляюся гэтай птушкай, бо хоць хлопец і бываў добры да яе, здаралася, ён дражніў яе, як і ўсіх астатніх. Напэўна, яе, як місіс Дарлінг і многіх іншых, расчулілі ягоныя малочныя зубы.
Птушка крыкнула, навошта яна плыве да яго, а ён запытаў, чаго яна тут робіць. Але, натуральна, яны не разумелі мовы
104
адно аднаго. У чарадзейных казках людзі без праблем гутараць з птушкамі, і я быў бы рады зрабіць выгляд, быццам гэта адна з такіх казак, і апавесці, што Пітэр адказаў Нявер-птушцы нешта ўцямнае, але праўда перадусім, і я раскажу толькі тое, што здарылася насамрэч, без аніякіх выдумак. Яны не проста не маглі паразумецца, але і на добрыя манеры забыліся.
— Я-хачу-каб-ты-ўлез-да-мяне-ў-гняздо, — крычала птушка, вымаўляючы словы настолькі павольна і выразна, наколькі магла, — і-тады-ты-вы-плывеш-да-бе-рагу-але-я-так-стамі-лася-падплы-ваць-бліжэй-так-што-ты-мусіш-даплыць-да-нассам.
— Што ты там кракаеш? — адказваў Пітэр. — Хай гняздо проста плыве як звычайна.
— Я-хачу-каб-ты... — пачала птушка і паўтарыла ўсё наноў.
Тады Пітэр паспрабаваў сказаць павольна і выразна:
— Што-ты-там-кра-ка-еш?.. — і гэтак далей.
Нявер-птушка абурылася (у іх, дарэчы, вельмі круты нораў).
— Ты, ёлупень, дурань набіты, — загаласіла яна. — Чаму ты не робіш, што я табе кажу?
Пітэр зразумеў, што яна лаецца на яго, і насмеліўся ёй запярэчыць:
— Сама такая!
Тады яны абое адначасова выдалі адну і тую ж фразу:
— Ды сціхні ты!
— Ды сціхні ты!
I ўсё ж Нявер-птушка мела цвёрды намер выратаваць Пітэра, а таму з апошніх сіл падштурхнула гняздо да скалы, а тады ўзляцела ўгару, пакінуўшы яйкі, і стала ясна, чаго яна хоча.
Нарэшце Пітэр зразумеў, схапіўся за гняздо і ўдзячна памахаў птушцы, якая лётала ў яго над галавой. I рэч была не ў тым, што яна чакала ягонай падзякі і таму лунала ў паветры. I нават не ў тым, што яна сачыла, ці ўлез ён у гняздо — у першую чаргу яе клапаціла, ці не наробіць ён чаго дрэннага ейным дзеткам.
У гняздзе былі два вялікія белыя яйкі, і Пітэр падняў іх і задумаўся. Птушка захінула твар крыламі, каб не бачыць іх тра-
гічнага канца. Але яна не магла ўтрымацца і падглядала скрозь пер’е.
Я не памятаю, ці казаў вам, што ў Скалу Выгнанцаў убіты кол, даўным-даўно прывезены сюды піратамі, каб абазначыць месца, дзе схаваны скарб. Дзеці аднойчы знайшлі былі зіхоткія запасы, і калі хацелі пагарэзіць, то кідалі прыгаршчы перлінаў, дыямантаў і залатых манет чайкам, якія думалі, што гэта ежа, і потым адляталі, злуючыся, што так падступна ашукаліся. Гэты кол быў усё яшчэ тут, і на яго Старкі павесіў свой вялікі матроскі воданепранікальны капялюш з шырокімі палямі. Пітэр паклаў яйкі ў шапку і пусціў па вадзе. Яны прыгожа паплылі.
Нявер-птушка, зразумеўшы ягоны план, загагатала ад захаплення. I Пітэр, канечне, не падумаўшы пра дарэчнасць, пракукарэкаў у адказ. Тады ён сеў у гняздо, узняў кол як мачту, а сваю кашулю павесіў як ветразь. У той жа момант птушка падляцела, махаючы крыламі, да капелюша і ёмка ўселася на яйках. Яна дрэйфавала ў адным кірунку, а яго панесла у другім, і абое былі шчаслівыя.
Безумоўна, калі Пітэр прычаліў, то прывязаў човен-гняздо так, каб птушка магла яго знайсці. Але капялюш аказаўся такой выдатнай знаходкай, што старое гняздо ёй больш не спатрэбілася, і яно засталося плаваць ля берага, пакуль не развалілася на кавалкі. Старкі часта прыходзіў на бераг затокі і з болем у сэрцы назіраў, як Нявер-птушка сядзіць у ягоным капелюшы. I паколькі мы больш яе не ўбачым, было б да месца згадаць, што цяпер усе Нявер-птушкі будуюць такія гнёзды з шырокімі краямі, куды птушаняты выходзяць пагуляць.
У выніку Пітэр вярнуўся ў падземны дом амаль адначасова з Вэндзі, якую паветраны змей насіў туды-сюды. Вяртанне адсвяткавалі надзвычай весела. У кожнага хлопчыка была свая цікавая прыгода, якую хацелася расказаць, але, напэўна, найбольшай прыгодай сталася тое, што яны клаліся спаць на цэлых некалькі гадзін пазней. Гэта іх настолькі раздурыла, што яны пачалі выдумляць розныя хітрыкі, каб не класціся яшчэ даўжэй. Напрыклад, прасілі накласці ім павязкі, але Вэндзі, якая, вядома, цешылася, што яны ўсе дома жывыя-здаровыя, сварылася
105

і пакрыквала: “У ложак, у ложак”, — такім тонам, што нельга было не паслухацца. Аднак нараніцу яна была вельмі ласкавай, кожнага забінтавала, і яны да позняга вечара гулялі ў падбітых ды параненых — кульгалі і трымалі рукі на падвязках.
Самым галоўным поспехам бойкі з піратамі ў затоцы было тое, што індзейцы зрабіліся іхнімі сябрамі. Пітэр уратаваў Тыгровую Лілею ад жахлівага скону, і цяпер яна і ейныя супляменнікі былі гатовыя на ўсё дзеля яго. Начамі яны сядзелі ў засадзе і ахоўвалі падземны дом, каб бараніць ад нападу піратаў, якога яўна не доўга было чакаць. Нават удзень індзейцы шлэндаліся вакол з галодным выглядам, пакурваючы люльку згоды.
Пітэра яны называлі Вялікі Белы Бацька і пры сустрэчы падалі перад ім ніц. Гэта падабалася яму сама больш, хаця і не ішло на карысць ягонай без таго пыхлівай натуры.
— Вялікі Белы Бацька, — мог сказаць ён ім гаспадарскім тонам пра самога сябе, калі яны схіляліся долу, — рады бачыць, як народ Піканіні ахоўвае яго вігвам ад піратаў.
— Я Тыгровая Лілея, — адказвала прыгажуня, — Пітэр Пэн Ю9 ратаваць мяне, мая добры сябар. Я нельга даць, каб піраты рабіць яму дрэнна.
Дачка правадыра была занадта прыўкраснай, каб так прыніжацца перад ім, але Пітэр меркаваў, што так і мусіць быць, і паблажліва прамаўляў:
— Няхай будзе так. Пітэр Пэн усё сказаў.
Калі ён гаварыў “Пітэр Пэн усё сказаў”, гэта значыла, што індзейцам варта замаўчаць, і яны заўжды слухмяна выконвалі пажаданне. Але да астатніх хлопчыкаў яны не былі такімі пачцівымі і глядзелі на іх як на звычайных воінаў. У найлепшым выпадку проста маглі кінуць: “Што як?” — ці нешта накшталт гэтага. Асабліва хлопчыкаў раздражняла, што Пітэр, здавалася, лічыў гэта нармальным.