Пітэр Пэн
Джэймс Мэцью Бары
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2017
11
12
Безумоўна, у кожнага Неверляндыя свая. У Джона, напрыклад, была затока, над якой луналі фламінга, а ён па іх страляў. А ў Майкла, самага маленькага, быў фламінга, над якім луналі затокі. Джон жыў на пляжы ў перавернутай дагары дном лодцы, Майкл — у вігваме, а Вэндзі — наогул — у будане, па-майстэрску сплеценым з лісця. У Джона не было сяброў, да Майкла сябры прыходзілі ўначы, а ў Вэндзі быў уласны кінуты бацькамі свойскі воўк. Але наогул усе Неверляндыі — як браты і сёстры: калі іх паставіць у шэраг, вы б сказалі, што ў іх падобныя насы і ўсё такое. Дык вось, ля гэтых чароўных берагоў дзеці ў гульнях прышвартоўваюць свае чаўны. Усе калісьці там бывалі і дагэтуль часам чуюць шум чароўнага прыбою, але высадзіцца больш не могуць.
3 усіх дзівосных астравоў Неверляндыя — самы ўтульны і такі, разумееце, што яблыку няма дзе ўпасці, не вялікі і расхлябаны, калі ад адной прыгоды да другой — ісці і ісці, а, наадварот, шчыльна ўсім нашпігаваны.
Калі днём ты гуляеш у Неверляндыю з крэсламі ды посцілкамі, яна не такая прыцягальная, але за дзве хвіліны да сну робіцца зусім сапраўднай. I ўсё таму, што існуюць начнікі і настольныя лямпы.
Час ад часу, вандруючы па думках сваіх дзяцей, місіс Дарлінг натыкалася на незразумелыя рэчы, з якіх больш за ўсё яе ўстрывожыла імя Пітэр. Яна не ведала ніякага Пітэра, але ён сустракаўся там-сям у галовах Джона і Майкла, а ў Вэндзі яно было нашкрэбана літаральна ўсюды. Сярод астатніх слоў гэтае імя вылучалася таўсцейшымі літарамі, і, наколькі місіс Дарлінг магла разгледзець, з выгляду ён быў надзвычай дзіўны і дзёрзкі.
— Ён і праўда той яшчэ задзірака, — сумна пагадзілася Вэндзі, калі маці пачала яе распытваць.
— Але хто гэта, даражэнькая?
— Разумееш, мам, ён проста Пітэр Пэн.
Спачатку місіс Дарлінг не разумела, але потым пачала ўспамінаць сваё дзяцінства і прыгадала Пітэра Пэна, што жыў разам з феямі. Пра яго апавядалі незвычайныя гісторыі: калі дзеці паміраюць, ён быццам праходзіць з імі частку дарогі, каб ім не
было страшна адным. Яна верыла ў Пітэра Пэна ў маленстве, але цяпер жа яна замужняя і разважная, а таму дужа сумняецца, што нехта такі існуе.
— Да таго ж, — сказала яна Вэндзі, — ён даўно мусіў вырасці.
— Ды не, ён не расце, — упэўнена заявіла Вэндзі, — ён TaKi ж, як я.
Яна мела на ўвазе і рост, і ўзрост. Дзяўчынка не памятала, адкуль гэта ведае, проста ведае і ўсё тут.
Місіс Дарлінг вырашыла параіцца з мужам, але ён толькі паблажліва ўсміхнуўся.
— Супакойся, — сказаў ён, — гэта нейкая лухта, што ім Нэна парасказавала: такое можа прыйсці ў галаву толькі сабакам. He чапай, само пройдзе.
Але яно не праходзіла, і аднойчы назойлівы хлопчык страшэнна ўразіў місіс Дарлінг.
3 дзецьмі здараюцца неверагодныя прыгоды, але іх саміх гэта ніколі не палохае. Ну, напрыклад, яны могуць толькі праз тыдзень успомніць, што на мінулых выходных сустрэлі ў лесе свайго памерлага бацьку і мала таго — пагулялі з ім. Гэтак жа выпадкова Вэндзі аднае раніцы зрабіла трывожнае адкрыццё. На падлозе ў дзіцячым пакоі ляжалі некалькі лісткоў з дрэва, хаця ўвечары, калі дзеці клаліся спаць, іх там не было. Місіс Дарлінг вельмі збянтэжылася, калі Вэндзі са спакойнай усмешкай сказала:
— Гэта зноў Пітэр!
— У якім сэнсе, Вэндзі?
— Гэта ў ягоным стылі — не выціраць ногі, — уздыхнула Вэндзі. Яна была акуратнай дзяўчынкай.
Яна спакойна патлумачыла, што ноччу Пітэр часам прыходзіць у дзіцячы пакой, сядае ля ейнага ложка і грае на дудцы. Яна, праўда, ні разу не прачнулася, так што не памятае, адкуль яна гэта ведае, проста ведае і ўсё тут.
— Што за бязглуздзіца, даражэнькая! Ніхто не можа трапіць у дом, не пагрукаўшы ў дзверы.
— Мне здаецца, ён прыходзіць праз акно, — адказала Вэндзі.
— Любая, мы ж на чацвёртым паверсе.
13
16
— А ці няма лісця каля падваконня?
Яна не памылілася: лісце знайшлося і пад самым акном.
Місіс Дарлінг не ведала, што і думаць. Усё гэта здавалася Вэндзі такім нармальным, што маці не магла проста адмахнуцца ад фактаў і сказаць, што гэта быў проста сон.
— Дачуля, — усклікнула маці, — чаму ты раней маўчала?
— Я забылася, — няўважна адказала Вэндзі, бо хацела хутчэй паснедаць.
Ну вядома ж, ёй гэта толькі прыснілася.
Але з іншага боку — адкуль узялося лісце? Місіс Дарлінг вельмі пільна яго разгледзела, і хоць яно было высахлым, яна не сумнявалася, што ў Англіі дрэвы з такімі лістамі не растуць. Яна абпоўзала ўсю падлогу са свечкай, шукаючы адбіткі дзіўных ног. Яна пашуравала качаргой у коміне, прастукала сцены, спусціла вяроўку з акна да зямлі — роўна 30 футаў, і ніякай трубы, каб залезці ў пакой.
Канечне, Вэндзі гэта прыснілася.
Але Вэндзі не прыснілася, як паказала наступная ноч — ноч, калі, уласна, і пачаліся дзівосныя прыгоды нашых герояў.
Той ноччу дзеці ўжо ляжалі ў ложках. У Нэны якраз быў вольны вечар, а місіс Дарлінг выкупала малых і спявала ім калыханкі, пакуль яны адно за адным не адпусцілі яе руку і не адляцелі ў царства сну.
Усё выглядала так бяспечна і ўтульна, што місіс Дарлінг пасмяялася са сваіх страхаў, спакойна села пабліжэй да агню і пачала шыць. Напэўна, гэта было нешта для Майкла, у якога хутка мусіў быць дзень народзінаў. Ад агню ішло цяпло, дзіцячы пакой цьмяна асвятлялі тры начнікі, і праз нейкі час шытво выпала ў місіс Дарлінг з рук. Яе галава павольна і так грацыёзна схілілася, і місіс Дарлінг заснула. А цяпер паглядзіце на ўсіх чатырох — Вэндзі і Майкл там, Джон тут і місіс Дарлінг ля агню. He зашкодзіў бы ячшэ адзін начнік.
Пакуль місіс Дарлінг спала, ёй прыснілася, што Неверляндыя падплыла блізка-блізка, і сюды ўварваўся тамтэйшы дзіўны хлопчык. Але яна зусім не спалохалася, бо падумала, што колісь бачыла яго твар у тварах многіх бяздзетных жанчын. Магчы-
ма, яго можна знайсці нават у тварах некаторых мам. Але ў ейным сне ён прарваў завесу, што захінае ад нас Неверляндыю, і яна ўбачыла, што Вэндзі, Джон і Майкл зазіраюць туды праз шчыліну.
На сам гэты сон можна было не звяртаць увагі, але пакуль яна спала, акно ў дзіцячы пакой разнасцежыў вецер, і на падлогу сапраўды скочыў хлопчык. Яго спадарожнікам быў забаўны агеньчык памерам з твой кулачок. Агеньчык мітусіўся па пакоі, як жывы, і, відаць, менавіта ён пабудзіў місіс Дарлінг.
Прачнуўшыся, яна ўскрыкнула, а ўбачыўшы хлопчыка, адразу зразумела, што гэта Пітэр Пэн. Калі б вы, або я, або Вэндзі былі там, то заўважылі б, што ён нагадвае той недасяжны пацалунак місіс Дарлінг. На мілым хлопчыку была адзежына з таго самага лісця, склеенага смалой невядомага дрэва, але найбольш здзіўляла тое, што ўсе яго малочныя зубы былі на месцы. Калі хлопчык зразумеў, што яна дарослая, то выскаліўся на яе сваімі зубамі-перлінкамі.
Місіс Дарлінг завішчэла, і, як па званку, дзверы адчыніліся
і ўвайшла Нэна, якая ўжо вярнулася з вечаровай прагулкі. Яна
загырчэла і кінулася на хлопчыка, але той паспеў выскачыць
у акно. Місіс Дарлінг зноў залямантавала, на гэты раз спужаўшы-
ся за яго, бо падумала, што ён убіўся. Яна пабегла ўніз на вуліцу
паглядзець на маленькае цела, аднак там было пуста. Тады яна зірнула ўверх, але нічога не разгледзеўшы ў цемры, заўважыла толькі невялікую знічку.
Місіс Дарлінг вярнулася ў дзіцячы пакой і ўбачыла Нэну, якая нешта трымала ў зубах — аказалася, што гэта хлопчыкаў цень. У той момант, калі Пітэр выскачыў у акно, Нэна рэзка яго зачыніла. I хоць прыхадзень уцёк, ягоны цень выбрацца не паспеў — рама бразнула і адарвала яго.
Будзьце пэўныя, місіс Дарлінг вывучыла цень уздоўж і ўпо-
перак, але ён быў абсалютна звычайны.
Нэна дакладна ведала, як найлепш з ім абысціся. Яна вывесіла яго за акно, і гэта значыла: “Хлопчык, канечне ж, вернецца па свой цень. Дык пакінем яго там, дзе яго лёгка забраць, не патурбаваўшы дзяцей”.
Але місіс Дарлінг, на жаль, не магла пакінуць яго вісець за акном: цень здалёк глядзеўся як памытая бялізна і псаваў агульны выгляд дома. Яна думала паказаць яго містару Дарлінгу, але той падлічваў выдаткі на зімовыя палітоны для Джона і Майкла. Ен абматаў галаву мокрым ручніком, каб мазгі заставаліся яснымі. Лепш бы ло яго не чапаць. Да таго ж, місіс Дарлінг цудоўна ведала мужаў адказ: ‘Тэта ўсё таму, што ў нас сабака замест нянькі”.
Тады яна вырашыла скруціць цень і пакласці ў шуфлядку, пакуль не з’явіцца зручны выпадак расказаць усё мужу. Гэх, дарэмна!
Зручны выпадак з’явіўся праз тыдзень, у тую самую незабыўную пятніцу. Безумоўна, гэта была пятніца.
— Я мусіла быць больш асцярожнай па пятніцах, — гаварыла яна потым мужу, а Нэна сядзела з другога боку і, здаецца, трымала яе за руку.
— He, не, — паўтараў містар Дарлінг, — гэта мая віна. Я, Джордж Дарлінг, вінаваты. Меа culpa, теа culpa'. — У яго была класічная адукацыя.
Так яны сядзелі з ночы ў ноч, пракручваючы падзеі той фатальнай пятніцы, пакуль усе акалічнасці не адбіліся ў іх свядомасці гэтак глыбока, што праступілі з адваротнага боку, як профіль на манеце дрэннай чаканкі.
— Каб жа я не прыняў запрашэнне на вячэру да гэтых, з 27-га дома, — казаў містар Дарлінг.
— Каб жа я не праліла лекі Нэне ў місу, — прыгаворвала місіс Дарлінг.
— Каб жа я прыкінулася, што лекі смачныя, — чыталася ў вільготных вачах Нэны.
— Гэта ўсё мая любоў да паходаў у госці, Джордж.
— Гэта ўсё маё кепскае пачуццё гумару, любая.
— Гэта ўсё мая празмерная ўвага да ўсякай драбязы, дарагія гаспадары.
Потым хтосьці адзін або ўсе разам зрываліся. А Нэна думала: “Правільна, правільна, сабака не можа быць нянькай”. Містар Дарлінг неаднаразова выціраў хустачкай вочы Нэне.
— Халера! — выкрыкваў тады містар Дарлінг, і Нэнін брэх адгукаўся рэхам.
Але місіс Дарлінг ніколі не вінаваціла Пітэра. Нешта ў правым куточку яе вуснаў не давала ёй называць ягонага імя.
Яны сядзелі ў пустым дзіцячым пакоі, дарэмна раз-пораз перабіраючы ўсе драбніцы таго жахлівага вечара. Ён пачынаўся абсалютна звычайна, як і сотні іншых вечароў: Нэна напусціла вады ў ванну для Майкла і цягнула яго туды на спіне мыцца.
— Я не хачу класціся спаць, — крычаў ён так, нібыта гэта магло нешта змяніць. — Не-хачу-не-хачу-не-хачу! Нэна, яшчэ
19
20
няма шасці. Ну, калі ласка — калі ласачка, а то я больш не буду цябе любіць. He буду я мыцца, не буду, не буду!