Пітэр Пэн
Джэймс Мэцью Бары
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2017
— Гэта не жаласлівае звяганне, — разважала яна, — Нэна гэтак брэша, калі адчувае небяспеку.
Небяспека!
— Адкуль ты ведаеш, Вэндзі?
— Ведаю.
Місіс Дарлінг схамянулася і падышла да акна. Яно было надзейна зачынена. Яна вызірнула — ноч стаяла надзвычай зорная. Зоры тоўпіліся вакол дома, ім было цікава паглядзець, што там дзеецца, але місіс Дарлінг не бачыла ні гэтага, ні нават таго, як адна ці дзве зорачкі падміргнулі ёй. I ўсё ж нейкі невымоўны страх сціснуў ейнае сэрца, і ў яе вырвалася:
— Гэх, як жа мне сёння нікуды не хочацца ісці!
Нават Майкл, ужо ў паўсне, зразумеў, што маці нешта хвалюе, і спытаў:
— А што, нехта можа зрабіць нам дрэнна, нават калі гарыць святло?
— He, любы мой, — супакоіла яна, — начнікі — гэта маміны вочы, так яна бароніць сваіх дзетак.
Місіс Дарлінг хадзіла ад ложка да ложка, спяваючы чароўную калыханку, і маленькі Майкл абняў яе.
— Мама, — усхліпнуў ён, — я так цябе люблю.
Гэта былі апошнія словы, якія яна пачула ад яго за наступныя паўгода.
Дом нумар 27 быў усяго за некалькі ярдаў, але прайшоў снег, і Дарлінгі вырашылі зрабіць невялікі крук, каб не пэцкаць абутку. На вуліцы апроч іх нікога не было, і зоры сачылі за імі. Зоры дзівосныя, але самі яны нічога не могуць зрабіць і ўсё жыццё проста пазіраюць уніз. Гэта праклён, які нехта наслаў на іх за
27
вельмі даўнішнюю правіну, — і ні адна зорка сёння ўжо не памятае, за што. Самыя старыя сярод іх носяць акуляры і рэдка размаўляюць (дарэчы, мірганне — гэта зорная мова), а юныя дагэтуль цікавяцца, што ж гэта здарылася тады, даўно. Яны не вельмі любяць Пітэра, які час ад часу гарэзліва падкрадаецца з-за спіны ды спрабуе іх патушыць. Але яны дужа любяць весяліцца, так што ўночы застаюцца на ягоным баку і збіваюць дарослых з дарогі. Таму, як толькі за місіс і містарам Дарлінгамі зачыніліся дзверы 27-га дома, на небе ўсчалася мітусня і самая маленькая з усіх зорак Млечнага Шляху віскнула:
— Давай, Пітэр!
LtU^iLtf rfe t li /
Калі містар i місіс Дарлінг выходзілі з дому, начныя лямпы каля трох дзіцячых ложкаў яшчэ некалі хвіляў ясна свяцілі. Гэта былі вельмі прыгожыя начнікі, і шкада, што ўсё-ткі іх змарыў сон і яны не пабачылі Пітэра. Ліхтар Вэндзі міргнуў і гэтак смачна пазяхнуў, што два астатнія таксама не стрымаліся, і, яшчэ да таго як закрыліся іхнія раты, усе тры адным махам
згаслі.
Цяпер у пакоі з’явіўся зусім іншы агеньчык, у тысячу разоў ярчэйшы за лямпу, і пакуль мы пра гэта апавядаем, ён шныпарыць па дзіцячай камодзе ў пошуках Пітэравага ценю, абмацвае адзенне ў шафе і выварочвае кожную кішэню. Гэта быў не проста агеньчык, ён асвятляў усё навокал, бо вельмі хутка лётаў, але калі спыняўся на хвілю, то можна было пабачыць, што гэта фея, не болыпая за тваю далонь. Зрэшты, яна яшчэ трохі падрасце. Гэта была дзяўчынка Дзінь-Бом, вытанчана ўбраная ў мярэжысты лісток, скроены простым квадратам, што падкрэслівала перавагі яе фігуры. Яна была крыху схільная да паўнаты.
Праз імгненне пасля з’яўлення феі подых тысяч маленькіх зорак расхінуў акно, і ў пакой уляцеў Пітэр. Частку дарогі ён нёс Дзінь на руках, і таму яны яшчэ блішчэлі ад фейнага зорнага пылу.
— Дзінь, — шапнуў ён, упэўніўшыся, што дзеці спяць, — Дзінь, ты дзе?
Акурат у гэты момант яна залезла ў збанок, і ёй там вельмі спадабалася, бо дагэтуль яна ніколі не бывала ў збанках.
— Гэй, вылазь ты з гэтага збана! Лепей скажы, ці знайшла ты мой цень?
Яму адказаў наймілейшы ў свеце звон, падобны да пераліваў залатых бомаў. Менавіта так гучыць мова фей. Звычайныя дзеці
29
30
не чуюць яе, але калі б вы ўсё ж пачулі, то яна падалася б вам да болю знаёмай.
Дзінь адказала, што Пітэравы цень ляжыць у здаравеннай скрыні. Яна мела на ўвазе камоду, і Пітэр скочыў на яе і пачаў выкідаць абедзвюма рукамі змесціва на падлогу, як кароль кідае жменямі дробныя манеты бедным. Калі ён урэшце знайшоў свой цень, то ад радасці не заўважыў, як зачыніў Дзінь у адной з шуфлядаў.
Пітэр думаў (калі ён наогул гэта ўмеў, я дык мяркую, што ён ніколі насамрэч не думаў), што калі пакладзе цень побач з сабой, то яны злучацца, як кроплі вады. Але нічога такога не адбылося — ён быў у роспачы. Ён паспрабаваў прыклеіць цень мылам з ванны, але таксама дарэмна. Пітэр задрыжэў, сеў на падлогу ды заплакаў.
Ягонае румзанне пабудзіла Вэндзі, і яна прыўзнялася на ложку. Дзяўчынка зусім не спалохалася, калі ўбачыла чужаніцу, які плакаў на падлозе ў дзіцячым пакоі. Яе гэта проста зацікавіла.
— Хлопчык, — сказала яна ветліва, — чаму ты плачаш?
Пітэр таксама ўмеў быць неверагодна ветлівым, добрым манерам ён навучыўся на ўрачыстасцях у фей, а таму падняўся і прыгожа пакланіўся. Яе гэта ўсцешыла і яна гэтак жа прыгожа пакланілася яму ў адказ, не ўстаючы з ложка.
— Як цябе завуць? — спытаў ён.
— Вэндзі Мойра Анджэла Дарлінг, — з гонарам адказала яна. — А цябе?
— Пітэр Пэн.
Яна і так ужо зразумела, што ён мусіць быць тым самым Пітэрам, але ягонае імя здалося ёй нейкім занадта кароткім.
— I ўсё?
— Усё, — адказаў ён досыць рэзка.
Упершыню ў жыцці ўласнае імя падалося яму сапраўды караткаватым.
— Ой, прабач, — сказала Вэндзі Мойра Анджэла.
— Ладна, забылі, — кінуў Пітэр.
Тады яна запытала, дзе ён жыве.
— Другі паварот направа і проста да самага ранку.
— Які смешны адрас!
Пітэр зніякавеў. Упершыню ў жыцці ён задумаўся, што, магчыма, гэта і праўда трохі смешны адрас.
— Нічога не смешны, — запярэчыў ён.
— У сэнсе, на лістах яго так і пішуць? — спытала Вэндзі лагодна, памятаючы, што ён госць.
Лепш бы яна не згадвала пра лісты.
— Мне не прыходзяць лісты, — пагардліва адказаў ён.
— Але ж тваёй маме прыходзяць?
— У мяне няма маці, — патлумачыў Пітэр.
У яго не было не толькі маці, але і ніякага жадання яе мець. Ён лічыў, што іх занадта пераацэньваюць. У той жа час Вэндзі адчула сябе сведкай сапраўднай трагедыі.
— О Пітэр, цяпер я разумею, чаму ты плакаў, — яна ўстала з ложка і падбегла да яго.
— Я плакаў не праз маці, — абурыўся ён. — Я плакаў, бо не змог прыляпіць назад свой цень. Да таго ж, я наогул не плакаў.
— Ён што, адарваўся?
— Ага.
Тады Вэндзі пабачыла цень на падлозе. Ён валяўся бруднай плямінай, і ёй стала вельмі шкада Пітэра. “Які жах!” — выкрыкнула яна, але не змагла стрымаць усмешкі, калі пабачыла, як Пітэр спрабуе прыклеіць яго мылам. (Ну што ты возьмеш з хлопца!)
На шчасце, яна добра ведала, што рабіць.
— Трэба прышыць, — прагаварыла яна крыху апякунскім тонам.
— Якое яшчэ прышыць? — спытаў ён.
— Ты страшна неабазнаны.
— Усё я абазнаны.
Але яна была ў захапленні ад ягонай неабазнанасці.
— Я прышыю яго да цябе, малеча, — сказала яна, хаця ростам яны былі аднолькавыя.
Вэндзі дастала куфэрак з начыннем для шыцця і ўзялася прышываць цень да Пітэравых ступняў.
— Можа трохі пабалець, — папярэдзіла яна.
31
— He хвалюйся, плакаць не буду, — адказаў Пітэр, які быў упэўнены, што ніводнага разу ў жыцці не плакаў.
Ён сціснуў зубы і сапраўды не выраніў ні слязінкі. Неўзабаве цень быў на месцы і паводзіўся як належыць ценю, хоць усё яшчэ заставаўся трохі памятым.
— Я магу яго папрасаваць, — клапатліва прапанавала Вэндзі.
Але Пітэра, як усіх хлопчыкаў, не цікавіў знешні выгляд, ён проста скакаў вакол ад радасці, як шалёны. Да таго ж ён ужо забыўся, што абавязаны сваім шчасцем Вэндзі. Ён быў упэўнены, што сам прымацаваў цень назад.
— Які я разумны! — галёкаў ён у захапленні. — От жа майстар!
Сорамна прызнацца, але гэткая ганарыстасць была адной з самых чароўных рысаў у ім. Калі шчыра, гэта быў самы дзёрзкі 32 хлопчык на свеце.
Вэндзі была шакаваная.
— Ну ты і задавака! — ускрыкнула яна і дадала здзекліва: — Я, канечне ж, тут і побач не стаяла.
— Можа, трошкі стаяла, — абыякава сказаў Пітэр і танчыў далей, як нічога ніякага.
— Трошкі! — паўтарыла яна ганарліва. — У такім выпадку, калі я тут больш не патрэбная, то я знікаю.
I з пачуццём уласнай годнасці яна залезла з галавой пад коўдру. Каб прымусіць яе вызірнуць, Пітэр прыкінуўся, што сыходзіць, але безвынікова. Тады ён сеў на ўскрайку пасцелі і далікатна патарамасіў яе нагой.
— Вэндзі, не знікай, — сказаў ён. — Я заўжды выхваляюся, калі радуюся.
Яна не адразу высунулася з-пад коўдры, але слухала ўважліва.
— Вэндзі, — працягваў ён голасам, якому яшчэ ні адна жанчына не змагла супрацьстаяць, — Вэндзі, адна дзяўчынка карыснейшая за дваццаць хлопцаў.
Цяпер Вэндзі кожным сантыметрам адчувала сябе паненкай, хаця гэтых сантыметраў у ёй было яшчэ не так і многа. Яна вызірнула са схованкі.
— Ты праўда так думаеш, Пітэр?
— Праўда.
— Я лічу, гэта вельмі міла з твайго боку, — прызнала яна. — У такім выпадку я зноў устаю.
I яна села побач з ім на пасцелі. Яшчэ яна сказала, што можа даць яму буську, калі ён хоча, але Пітэр не ведаў, што гэта значыць і таму працягнуў руку, чакаючы, што туды нешта паклаДУЦЬ.
— Ты ж ведаеш, што такое буська? — здзіўлена ўдакладніла яна.
— Буду ведаць, калі ты мне яе дасі, — суха адказаў ён.
Каб не пакрыўдзіць Пітэра, яна працягнула яму што было пад рукой — напарстак.
— Цяпер, — сказаў ён, — я таксама павінен даць табе буську?
Вэндзі адказала з халоднай абыякавасцю: “Як хочаш”. I ўсё ж яна пайшла на саступку і ў чаканні наблізіла да яго твар, але ён толькі сунуў ёй у руку гузік, зроблены з жолуда. Яна павольна адсунулася назад і ветліва сказала, што будзе насіць гэтую буську на ланцужку на шыі. Вельмі добра, што Вэндзі павесіла гузік сабе на ланцужок, бо пазней гэта ўратуе ёй жыццё.
Калі людзі знаёмяцца, то для іх натуральна цікавіцца ўзростам адно аднаго, таму Вэндзі, якая любіла рабіць усё належным чынам, спытала ў Пітэра, колькі яму гадоў. Гэта было для яго
33
пытанне на засыпку, як на экзамене, калі ты хочаш выцягнуць каралёў Англіі, а трапляецца нешта па арфаграфіі.
— Я не ведаю, — збянтэжыўся ён. — Але я яшчэ малы.
Ён насамрэч нічога не ведаў пра свой узрост, толькі здагадваўся і гаварыў першае, што прыходзіла да галавы.
— Разумееш, Вэндзі, пасля нараджэння я адразу ўцёк з дому.
Вэндзі вельмі здзівілся, але зацікавілася і вытанчана, па-салоннаму пасунула да сябе край начной кашулі: гэта значыла, што ён можа падсесці бліжэй.
— Я ўцёк, таму што пачуў размову бацькоў, — Пітэр панізіў голас. — Яны гаварылі пра тое, кім я буду, калі зраблюся дарослым, — ён расхваляваўся. — А я ніколі не хачу станавіцца дарослым, — абурэнне перапаўняла яго, — я заўсёды хачу заставацца хлопчыкам і весяліцца. Таму я збег у Кенсінгтонскія сады і доўга-доўга жыў там разам з феямі.