• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

    Пітэр Пэн

    Джэймс Мэцью Бары

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 192с.
    Мінск 2017
    60.69 МБ
    — Джон, вунь затока.
    — Вэндзі, глядзі, чарапахі закопваюць у пясок свае яйкі.
    — Далібог, Джон, я бачу твайго кульгавага фламінга.
    — Майкл, а вось і твая пячора.
    — Джон, а гэта што там у хмызняку?
    — Гэта ваўчыца са сваімі шчанюкамі. Вэндзі, зуб даю, вунь тваё ваўчаня!
    — А там мой човен з прабітым бортам!
    — He, гэта не ён. Твой човен мы спалілі.
    — Усё-ткі гэта мой, як ні круці. О, Джон, бачыш дым ад індзейскіх вогнішчаў?
    — Дзе? Паказвай! Па тым, як ён сцелецца, я скажу табе, ці выйшлі яны на сцяжыну вайны.
    — Вунь, па-над Таямнічай ракой.
    49
    
    
    — Ага, цяпер бачу. Выйшлі. Яны на сцяжыне вайны.
    Пітэра трохі зачапіла, што яны так многа ведаюць пра Неверляндыю, ён заўсёды хацеў быць паперадзе. I ўсё ж час BroHara трыумфу набліжаўся, бо — хіба я яшчэ не згадваў — іх ахапіў страх. Адразу, як толькі ўсе залатыя стрэлкі зніклі і востраў ахінула цемра.
    Раней, дома, калі трэба было ісці спаць, Неверляндыя заўсёды пачынала выглядаць трохі панура ды пагрозліва. У гэты час на востраве ўзнікалі і распаўзаліся нязведаныя мясціны, чорныя цені прабягалі па ім, дзікі звярыны рык гучаў зусім іначай і, што галоўнае, больш не было ўпэўненасці, нібыта перамога будзе за табой. I ты надзвычай рады, што свецяць начнікі. I табе нават падабаецца, калі Нэна кажа, што ў цёмным куце пакоя ўсяго толькі звычайны камін, а Неверляндыя — гэта мроя і выдумка.
    Безумоўна, тады яна была выдумкай, але цяпер сталася рэальнасцю, і не было ніякіх начнікоў, і з кожнай хвілінай рабілася ўсё цямней ды цямней, і ніякай Нэны побач.
    Спачатку яны лёталі кожны сам сабе, але цяпер збіліся бліжэй да Пітэра. Ягоная развязнасць імгненна знікла, вочы гарэлі, і пры кожным дотыку да яго іх праймалі дрыжыкі. Яны ляцелі па-над злавесным востравам, ляцелі так нізка, што час ад часу дрэвы чапляліся за ногі. Нічога непрыемнага ў паветры бачна не было, аднак рух наперад стаў павольнейшым і складанейшым, нібыта яны прасоўваліся па тэрыторыі праціўніка. Здаралася, яны завісалі, пакуль Пітэр махаў кулакамі ў паветры, каб прабіць дарогу.
    — He хочуць, каб мы прызямліліся, — патлумачыў ён.
    — Хто не хоча? — дрыжучы, прашаптала Вэндзі.
    Але ён не мог або не хацеў сказаць. Дагэтуль Дзінь-Бом спала ў яго на плячы, але ён пабудзіў яе і адправіў наперад.
    Часам ён балансаваў у паветры і ўважліва прыслухоўваўся, прыклаўшы руку да вуха, а потым зноў пільна ўзіраўся ўніз, а вочы гарэлі, быццам свідравалі дзіркі ў зямлі. Пасля гэтага ён зноў ляцеў далей.
    Ён быў страшна адважны.
    — Ну што, гатовы да прыгоды? — мімаходзь кінуў ён Джону. — Ці спачатку кубачак гарбаты?
    51
    52
    Вэндзі адразу ж адказала: “Спачатку гарбаты”, і Майкл на знак падзякі сціснуў ёй руку, але смяльчак Джон вагаўся.
    — А што за прыгода? — з асцярогай удакладніў ён.
    — Там, унізе, сярод стэпу проста пад намі спіць пірат, — растлумачыў Пітэр. — Калі хочаш, давай спусцімся і заб’ем яго.
    — Я не бачу яго, — сказаў Джон пасля працяглай паўзы.
    — Затое я бачу.
    — А што, калі ён прачнецца? — хрыплавата заўважыў Джон.
    Пітэр абурыўся:
    — Ты ж не думаеш, што я заб’ю яго, пакуль ён спіць! Спачатку я пабуджу яго, а тады ўжо заб’ю. Я заўсёды так раблю.
    — Ды ну! I многа ты забіў?
    — Тысячы.
    У Джона вырвалася: “Ух ты”, але ён усё роўна вырашыў спярша папіць гарбаты. Ён распытаў, ці шмат піратаў цяпер на востраве, і Пітэр адказаў, што як ніколі дагэтуль.
    — А хто ў іх капітан?
    — Крук, — адрэзаў Пітэр, і як толькі ён вымавіў гэтае ядавітае слова, ягоны твар зрабіўся надзвычай суворым.
    — Джэймс Крук?
    — Ён самы.
    Тут Майкл па-сапраўднаму расплакаўся, і нават Джон мог гаварыць толькі хапаючы ротам паветра, бо яны былі начутыя пра гэтага Крука.
    — Ён быў за боцмана ў Чорнай Барады, — прасіпеў шэптам Джон. — Найзлейшы з усіх. Ён адзіны, каго баяўся сам Кумпяк, славуты Джон Сільвер.
    — Так ёсць, гэта ён, — пацвердзіў Пітэр.
    — I які ён? Здаравенны?
    — Ужо не такі здаравенны, як раней.
    — У сэнсе?
    — Я яго трохі падкараціў.
    — Ты?!
    — A то, уласнымі рукамі, — рашуча пацвердзіў Пітэр.
    — Прабач, я не хацеў грубіць.
    — Ладна, усё нармальна.
    — Але як падкараціў?
    — Адсек правую руку.
    — Дык ён цяпер не можа біцца?
    — Дулю.
    — Леварукі?
    — He, цяпер у яго замест правай рукі жалезны крук, і ён ім сячэ ды падсякае.
    — Падсякае?
    — Слухай, Джон, — сказаў Пітэр. — Гавары: “Так ёсць, капітан”.
    — Так ёсць, капітан.
    — Есць адна рэч, — працягваў Пітэр, — якую мне павінен паабяцаць кожны хлопец, што змагаецца пад маім камандаваннем, кляніся і ты.
    Джон збялеў.
    — Кляніся, што калі мы сустрэнемся з Крукам у адкрытым баі, ты дасі мне расправіцца з ім.
    — Клянуся, — цвёрда вымавіў Джон.
    На нейкі час яны пасмялелі, бо перад імі ляцела Дзінь, і ў ейным святле яны маглі разгледзець адно аднаго. Але, на жаль, фея не магла лётаць так павольна, як яны, і таму сноўдала вакол коламі, і гэтак яны ляцелі, быццам у нейкім арэоле. Спачатку Вэндзі гэта спадабалася, але Пітэр развеяў ейнае захапленне:
    — Дзінь сказала, што піраты заўважылі нас яшчэ да змяркання і Стары Пярун ужо напагатове.
    — Гэта вялізная гармата?
    — Ara. I яны могуць заўважыць святло феі. А як зразумеюць, што мы побач, то дадуць залп.
    — Вэндзі!
    — Джон!
    — Майкл!
    Усе трое закрычалі ў адзін голас:
    — Зараз жа адгані яе, Пітэр!
    Але ён суха адказаў:
    53
    — Па-першае, яна мяркуе, што мы заблукалі. Па-другое, ёй таксама страшна. Вы ж не думаеце, што я адпраўлю прэч яе адну — яна і без таго спалоханая!
    На імгненне светлавое кола разарвалася, і нешта маленькае пяшчотна ўшчыкнула Пітэра.
    — Тады скажы ёй, — маліла Вэндзі, — хай пагасіць святло.
    — Яна не можа. Гэта, напэўна, адзінае, чаго феі не ўмеюць. Яно згасае само, калі яны засынаюць, як у зорак.
    — Ну тады скамандуй, каб яна зараз жа заснула, — ледзь не загадным тонам прамовіў Джон.
    — Яна не можа спаць, калі не хоча. Гэта, відаць, яшчэ адно, што феі не ўмеюць.
    — Як на мяне, — прамармытаў Джон, — лепш бы яны якраз толькі гэта і ўмелі.
    Тады яго таксама ўшчыкнулі, але без аніякае пяшчоты.
    — Але калі б у каго-небудзь з нас была кішэня, — сказаў Пітэр, — то можна было б яе туды пасадзіць.
    Яны таропка праверылі — аказалася, што ў іх на чатырох няма ніводнай кішэні. Але Пітэру ў галаву прыйшла выратавальная ідэя. Джонаў капялюш! Дзінь пагадзілася падарожнічаць у Kane54 люшы, калі яго панясуць у руках. Цягнуць шапку выпала Джону, хаця фея спадзявалася, што гэта будзе Пітэр. Праз нейкі час Вэндзі пераняла капялюш, бо Джон жаліўся, што той падчас палёту б’е яго па калене, і ў яго там будзе гузак. Такая перастаноўка, як мы ўбачым пазней, давядзе да бяды, бо Дзінь не жадала быць абавязанай Вэндзі.
    Чорны цыліндр цалкам хаваў святло, і яны моўчкі ляцелі далей. Ніколі дагэтуль яны не чулі такой поўнай моўчы, якую толькі аднойчы перарваў далёкі ўсплёск — як патлумачыў Пітэр, гэта дзікія звяры на вадапоі. I потым яшчэ даляцеў скрыгат — быццам галіны дрэў дрэпаліся адна аб адну, але Пітэр сказаў, што гэта індзейцы востраць нажы.
    Аднак і гэтыя гукі сціхлі. Такая цішыня неймаверна пужала Майкла:
    — Хоць бы нейкі шумок, — зарумзаў ён.
    I нібы ў адказ на просьбу, паветра разарваў жудасны грукат — Майкл такога за ўсё жыццё не чуў: піраты стрэлілі са Старога Перуна. Рокат адгукаўся ў гарах, і рэха грозным чалавечым голасам прараўло: “Зараз дам, зараз дам, зараз дам!”
    Менавіта такім нечаканым і жудасным чынам трое навічкоў спасціглі розніцу між прымроенай Неверляндыяй і Неверляндыяй сапраўднай.
    Калі нарэшце неба супакоілася, Джон і Майкл апынуліся ў цемры адны. Джон механічна перабіраў нагамі ў паветры, быццам крочыў, а Майкл, не ўмеючы плаваць, — плыў.
    — Цябе застрэлілі? — занепакоена шапнуў Джон.
    — Я яшчэ не праверыў, — прашаптаў Майкл у адказ.
    Мы ж, на шчасце, ужо ведаем, што нікога стрэлам не зачапіла. Пітэра, праўда, аднесла далёка па-над мора, а Вэндзі штурханула ўгару — толькі Дзінь засталася пры ёй.
    Вэндзі, чаму ж ты не ўпусціла тады капялюш!
    Невядома, ці прыйшла гэтая ідэя Дзінь у галаву раптоўна, ці яна выношвала план па дарозе, але фея адразу ж выпырхнула з цыліндра і пачала завабліваць Вэндзі да немінучай бяды.
    Дарэчы, Дзінь-Бом не была цалкам дрэннай. Дакладней, яна была цалкам дрэннай цяпер, але, з іншага боку, часам яна бывала абсалютна цудоўнай і добрай. Феі вымушаны быць ці такімі, ці гэткімі, бо яны надта маленькія і ў іх, на вялікі жаль, хапае месца толькі для аднаго пачуцця за раз. Пры гэтым яно можа памяняцца, але толькі поўнасцю. I вось у гэтую хвілю Дзінь перапаўняла рэўнасць да Вэндзі. Што менавіта яна гаварыла сваім звонам,
    55
    Вэндзі не разумела, — я падазраю, што некаторыя са слоў былі непрыстойнымі, — але гучала гэта ўсё міла, і яна лётала тудысюды, як бы паказваючы: “Давай за мной, і ўсё будзе добра”.
    А што яшчэ заставалася рабіць беднай Вэндзі? Яна клікала Пітэра, Джона і Майкла, але рэха толькі дражнілася ў адказ. Дзяўчынка яшчэ не ведала, што фея ненавідзіць яе лютай нянавісцю. I вось Вэндзі, збітая з панталыку, няўпэўнена кіравалася за Дзінь насустрач смерці.
    Адчуўшы, што Пітэр вяртаецца, Неверляндыя разбуджалася. Тут варта было б сказаць “абуджалася”, але Пітэр заўсёды казаў “разбуджал ася”.
    Без яго на востраве звычайна зацішша. Феі зраніцы спалі на гадзіну даўжэй, звяры бавіліся са сваімі дзіцянятамі, індзейцы днямі і начамі наядаліся ад пуза, а калі піраты і згубленыя хлопчыкі сутыкаліся, то хіба што кусалі адзін аднаго за палец. Але калі Пітэр, які ненавідзеў млявасць, вяртаўся, то жыццё ізноў ішло поўным ходам: цяпер, прыклаўшы вуха да зямлі, вы пачулі б, як увесь востраў буяе.
    Гэтым вечарам у Неверляндыі вымалёўвалася наступная карціна. Згубленыя хлопчыкі пільна чакалі Пітэра, піраты пільнавалі згубленых хлопчыкаў, індзейцы пільнавалі піратаў, а звяры падпільноўвалі індзейцаў. Яны коламі хадзілі па востраве, але ніяк не маглі сустрэцца, бо ішлі з аднолькавай хуткасцю.
    Усе, апроч хлопчыкаў, прагнулі крыві — звычайна яны яе таксама прагнулі, але сёння яны каравулілі вяртанне свайго капітана. Між іншага, хлопчыкаў на востраве бывала то болып, то менш, бо часам некага забівалі і ўсякае такое, а некаторыя вырасталі, што было не па правілах, і тады Пітэр адпраўляў іх з Неверляндыі ў адстаўку. Такім чынам, цяпер іх было шасцёра, калі лічыць блізнятаў за дваіх. Давайце ўявім, што мы стаіліся тут сярод трыснягу і бачым, як яны крадуцца адзін за адным і кожны трымае руку на кінжале.