• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

    Пітэр Пэн

    Джэймс Мэцью Бары

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 192с.
    Мінск 2017
    60.69 МБ
    — He цяпер, Смі, — злавесна патлумачыў Крук. — Ён толькі адзін, а мне патрэбны ўсе сямёра адразу. Давайце ўроссып — шукайце іх.
    Піраты рассыпаліся паміж дрэў, і капітан ды Смі засталіся адны. Крук глыбока ўздыхнуў, і я не ведаю, з чаго — мажліва, таму, што вечар быў такі прыгожы, — але яму раптам захацелася паведаць адданаму боцману гісторыю ўласнага жыцця. Ён гаварыў доўга і пераканаўча, але Смі, досыць недалёкі таварыш, абсалютна не мог усачыць, што там было да чаго.
    Ды праз нейкі час ён выхапіў слова “Пітэр”.
    — А больш за ўсё, — прамаўляў у запале Крук, — я хачу дастаць іхняга камандзіра Пітэра Пэна, які адсек мне руку, — капітан грозна памахаў сваім жалезным гакам. — Я даўно мару прывітаць яго гэтым. Парву гада!
    63
    64
    — Але ж я часта чуў ад вас, — удакладніў Смі, — што гэты гак зручнейшы для расчэсвання валасоў ды астатніх штодзённых спраў, чымся звычайная рука.
    — Вядома ж, — адказаў капітан, — быў бы я маці, я б маліўся, каб мае дзеці нараджаліся з гэтым замест гэтага, — і ён з гонарам паглядзеў на сваю жалезную руку і з пагардай — на другую.
    А потым ізноў спахмурнеў:
    — Пітэр кінуў маю руку Кракадзілісе, што прапаўзала no634, — капітана перасмыкнула.
    — Так-так, я прыкмячаў, што вы пабойваецеся кракадзілаў.
    — He кракадзілаў увогуле, — выправіў яго Крук, — а менавіта гэтай Кракадзіліхі. — Ён панізіў голас: — Ёй так спадабалася на смак мая ручка, Смі, што яна стуль пераследуе мяне з мора ў мора, ад вострава да вострава, каб даесці ўсяго астатняга мяне.
    — У нейкім сэнсе гэта нават камплімент, — сказаў Смі.
    — He трэба мне такіх кампліментаў, — раздражнёна гаркнуў Крук, — мне патрэбны Пітэр Пэн, які даў ёй паспытаць кавалак мяне.
    Ён прысеў на вялізны грыб, і цяпер ягоны голас злёгку дрыжэў.
    — Смі, — прахрыпеў ён, — гэтая Кракадзіліха ўжо даўно б мяне зжэрла, але, на шчасце, яна праглынула гадзіннік. Цяпер ён цікае ў ейным жываце, і перш чым яна падкрадзецца, я пачую тахканне і ціканне.
    Ён засмяяўся, але неяк нервова.
    — Рана ці позна гадзіннік спыніцца, і яна да вас дабярэцца, — заўважыў Смі.
    Крук аблізаў сасмяглыя губы і сказаў:
    — Спыніцца — вось гэты страх мяне і не адпускае.
    Пакуль ён сядзеў, яму зрабілася надта горача:
    — Смі, нешта сядзенне пячэ. — Ён падскочыў. — От, мачту табе ў борт... гарым!
    Яны абследавалі грыб, што быў неймаверна вялікі і крэпкі. Потым піраты паспрабавалі яго выдраць, і ён тут жа апынуўся ў іхніх руках. На дзіва, каранёў не было. А да ўсяго, з таго месца,
    адкуль яны выдралі грыб, пайшоў дым. Яны перазірнуліся і выгукнулі разам:
    — Комін!
    Яны сапраўды знайшлі комін падземнага дома. У хлопчыкаў было правіла — затыкаць адтуліну шапкай грыба, калі паблізу з’яўляліся ворагі. Да таго ж з коміна ішоў не толькі дым. Адтуль даносіліся дзіцячыя галасы, бо хлопчыкі адчувалі сябе ў таемным сховішчы ў поўнай бяспецы і весела гаманілі. Піраты хмурна пападслухоўвалі іх і вярнулі грыб на месца. Яны агледзелі паляну і заўважылі лазы ў сямі дрэвах.
    — Вы чулі, капітан, што Пітэра Пэна няма дома? — прашаптаў Смі, перакідваючы з рукі ў руку Кручанага Джоні.
    Капітан Крук кіўнуў. Ён доўгі час задуменна стаяў, і нарэшце халодная ўсмешка асвятліла смуглявы твар. Смі толькі гэтага і чакаў:
    — Які план, капітан? — нецярпліва выгукнуў ён.
    — Мы вяртаемся на карабель, — павольна прагаварыў скрозь зубы Крук, — гатуем вялізны пірог, таўшчэзны, салодкі, з глазурай. Там, унізе, мусіць быць толькі адзін пакой, бо тут толькі адзін комін. Гэтыя дурныя краты нават не даўмеліся, што ім хапіла б на ўсіх адных дзвярэй. Адразу бачна, што ў іх няма мамачкі. Мы 65 пакінем пірог на беразе Русалчынай затокі. Гэтыя хлапчукі заўжды там купаюцца, гуляючыся з русалкамі. Яны знойдуць пірог і ўмомант яго струшчаць, бо ў іх няма маці, якая б папярэдзіла, што агромністы, смачны, салодкі пірог дужа небяспечны, — і ён засмяяўся, гэтым разам не замагільна, а ганарыста. — I яны памруць.
    Смі захоплена слухаў прамову капітана.
    — Гэта найагіднейшая і найцудоўнейшая тактыка! — ускрыкнуў ён, і яны пачалі захоплена танчыць і спяваць:
    Калі, гэй-го, сустрэў мяне — Трымці, табе каюк, Бо костак не сабраць таму, 3 кім парукаўся Крук.
    Яны пачалі наступны куплет, але раптоўны гук прымусіў іх змоўкнуць. Спачатку слабенькі, — яго б заглушыла нават падзенне пажухлага лістка, — але, набліжаючыся, ён рабіўся ўсё болып выразным.
    “Цік-так, цік-так, цік-так!”
    Джэймс Крук скалануўся і замёр з паднятай нагой.
    — Кракадзіліха!
    Яму заняло дых, і ён тут жа кінуўся прэч, а следам — боцман. Гэта сапраўды была Кракадзіліха. Яна абмінула індзейцаў, якія пайшлі за астатнімі піратамі, і цяпер паўзла далей за капітанам Крукам.
    Хлопчыкі праз нейкі час ізноў вылезлі на паверхню, але гэта былі яшчэ не ўсе страшнасці, што выпалі на гэтую ноч. Цяпер у іхні бок, задыхаючыся, нёсся Гузак, а за ім — зграя ваўкоў. Языкі пераследнікаў боўталіся, высунутыя з пашчаў, а рык працінаў да костачак.
    — Ратуйце, ратуйце! — крычаў Гузак, рыючы зямлю носам.
    — Але што нам рабіць, што?
    Наступныя словы прагучалі як найвышэйшая пахвала Пітэру, бо ў такі важны момант яны ўспомнілі менавіта пра яго.
    68	— А што б зрабіў Пітэр? — выгукнулі яны ў адзін голас.
    I амаль на адным дыханні адказалі:
    — Пітэр бы паглядзеў на іх праз ногі, — а потым дадалі: — Дык давайце так і зробім!
    Гэта сапраўды ці не самы дзейсны спосаб супрацьстаяць ваўкам, і хлопцы ўсе разам павярнуліся задам, нахіліліся і прасунулі галовы між ног. Час замёр, але перамога не прымусіла сябе чакаць. Ваўкі, пабачыўшы дзяцей у гэтакіх жудасных позах, падціснулі хвасты і адступілі.
    3 зямлі нарэшце падняўся Гузак з вылупленымі вачыма, і ўсе падумалі, што ў яго ўсё яшчэ ваўкі стаяць уваччу. Але справа была не ў ваўках.
    — Я бачыў дзівосную рэч, — загаварыў ён, калі астатнія мальцы сабраліся вакол. — Вялікую белую птушку. Яна ляціць да нас.
    — А якая іменна птушка?
    — He ведаю, але яна, здаецца, дужа стамілася, бо ляціць ды стогне: “Бедная Вэндзі”, — ён быў узрушаны.
    — Бедная Вэндзі?
    — Я помню, помню, — улез Малы, — ёсць такія птушкі вэндзі.
    — Глядзіце, вунь яна! — закрычаў Кучар, убачыўшы Вэндзі, якая паказалася з-за дрэваў.
    Вэндзі цяпер ляцела амаль проста ў іх па-над галовамі, і яны маглі чуць ейны горкі плач. Але болып выразна гучаў пранізлівы галасок Дзінь. Раўнівая фея адкінула ўяўную прыязнасць і кідалася на сваю ахвяру з усіх бакоў, шторазу балюча яе шчыпаючы.
    — Здарова, Дзінь, — здзіўлена павіталіся хлопчыкі.
    Адказ Дзінь быў бязлітасны:
    — Пітэр загадаў, каб вы застрэлілі гэтую Вэндзі.
    Яны ніколі не задавалі лішніх пытанняў, калі Пітэр загадваў.
    — Значыць, давайце так і зробім! — падхапілі даверлівыя дзеці. — Хутчэй, лукі ды стрэлы!
    Усе, акрамя Балабола, кінуліся да сваіх дрэў. У яго лук быў з сабой, і Дзінь-Бом задаволена пацірала ручкі.
    — Давай, Балабол, хутчэй! — завішчэла яна. — Пітэр будзе табой ганарыцца!
    Балабол з хваляваннем уклаў стралу ў лук.
    — Сунься ўбок, Дзінь, — крыкнуў ён і стрэліў.
    Вэндзі абрынулася на зямлю са стралой у грудзях.
    cjM
    70
    Бязглузды Балабол пераможна стаяў над целам Вэндзі, калі астатнія хлопчыкі павыскоквалі ўзброеныя са сваіх дрэў.
    — Вы спазніліся, — прамовіў ён з пыхай, — я застрэліў гэтую вэндзі. Пітэр будзе мной ганарыцца.
    Пралятаючы ў яго над галавой, Дзінь кінула: “Ёлупень!” — і шуснула ў сховішча. Астатнія яе не пачулі, яны абступілі Вэндзі, і ў лесе запанавала страшная цішыня. Калі б сэрца Вэндзі білася, то кожны пачуў бы яго.
    Малы загаварыў першым:
    — Дык гэта, здаецца, не птушка, а лэдзі, напэўна, — спалохана сказаў ён.
    — Лэдзі? — дрыжучы, перапытаў Балабол.
    — I мы яе забілі, — сіпла дадаў Гузак.
    Усе моўчкі знялі шапкі.
    — Цяпер усё ясна, Пітэр прывёў яе да нас, — сказаў Кучар і, засмучаны, грымнуўся на калені.
    — Дзяўчыну, якая б урэшце клапацілася пра нас, — сказаў адзін з блізнятаў. — А ты яе забіў!
    Ім было шкада Балабола, але яшчэ болып яны шкадавалі сябе, і калі ён зрабіў крок ім насустрач, яны адвярнуліся. Твар Балабола пабялеў, але на ім з’явілася пачуццё ўласнай годнасці, чаго раней не прыкмячалася.
    — Так, я вінаваты, — сказаў ён задуменна. — Калі лэдзі прыходзілі да мяне ў сне, то я гукаў: “Мілая мама, мілая мама”. Але калі нарэшце яна насамрэч завітала, я застрэліў яе.
    I ён паволі пацягнуўся прэч.
    — Вярніся, — клікалі яны з жалем.
    — Я павінен, — адказаў ён, дрыжучы. — Я вельмі баюся Пітэра.
    I якраз y гэты трагічны момант да іх даляцеў гук, ад якога сэрца кожнага сышло ў пяткі. Яны пачулі кукарэканне Пітэра.
    — Пітэр! — вырвалася ў іх, бо ён заўсёды абвяшчаў сваё вяртанне гэткім воклічам.
    — Трэба яе схаваць, — шапталі яны і мітусіліся вакол Вэндзі.
    Але Балабол застаўся ўбаку. Зноў прагучала звонкае “кукарэку”, і Пітэр апусціўся перад імі на зямлю. Ён сказаў: “Вітаю, хлопцы”, і яны таксама па звычцы павіталіся, а потым зноў павісла цішыня. Ён нахмурыўся.
    — Я вярнуўся. Дзе апладысменты і бурныя “ўра”?
    Яны адкрылі раты, ды вясёлыя “ўра” не крычаліся. Але Пітэр не звярнуў на гэта ўвагі, бо хацеў як найхутчэй падзяліцца выдатнымі навінымі.
    — Цудоўныя весткі, мальцы, я нарэшце здабыў маму для вас усіх, — выгукнуў ён.
    Зноў — ні гуку, толькі глухі ўдар — гэта Балабол упаў на калені.
    — Вы, дарэчы, яе не бачылі? — пацікавіўся Пітэр. — Яна якраз сюды ляцела.
    — О, гора мне! — прагучаў нечы голас, а потым другі: — Чорны дзень.
    Балабол узняўся і ціха сказаў:
    — Я пакажу яе табе.
    Але астатнія ўсё яшчэ загароджвалі дзяўчынку, і ён папрасіў іх:
    — Адыдзіце, блізняты, няхай Пітэр убачыць.
    Хлопчыкі расступіліся, ён хутка зірнуў на яе — і не ведаў, што далей рабіць.
    — Яна памерла, — сказаў Пітэр Пэн збянтэжана. — Ёй, напэўна, страшна — быць памерлай.
    Яму захацелася па-блазенску паскакаць ад яе прэч і больш ніколі сюды не вяртацца. Калі б ён так і зрабіў, астатнія б з радасцю паскакалі б за ім. Але там была страла. Ён выцягнуў яе з сэрца дзяўчынкі і павярнуўся да каманды.
    — Чыя страла? — жорстка запытаў ён.
    71
    — Мая, Пітэр, — адказаў Балабол і зноў бухнуўся на калені.
    — Ах ты, подлая рука, — Пітэр занёс стралу як кінжал. Балабол нават не здрыгануўся. Ён расхрыстаў грудзі.
    — Давай, Пітэр, — сказаў ён цвёрда, — бі, не прамаж. Двойчы Пітэр уздымаў руку, і двойчы рука спадала долу.