• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

    Пітэр Пэн

    Джэймс Мэцью Бары

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 192с.
    Мінск 2017
    60.69 МБ
    Яна паглядзела на яго з абсалютным захапленнем, і ён вырашыў, што гэта праз уцёкі з дому, але гэта было праз знаёмства з феямі. Вэндзі жыла спакойным хатнім жыццём, таму сяброўства з феямі яе сапраўды ўражвала. Яна пачала распытваць пра іх, і Пітэра здзівіла акурат гэта, бо для яго яны хутчэй былі даку34 кай — пастаянна круцяцца пад нагамі, і, па праўдзе кажучы, час ад часу ім ад яго дастаецца. Але ўвогуле ён любіў фей і расказаў Вэндзі, адкуль яны ўзяліся.
    — Карацей, Вэндзі, калі першае на свеце дзіця засмяялася самы-самы першы раз, гэты смех разбіўся на тысячы часцінак. Яны разляцеліся навакол, і з іх паявіліся першыя феі.
    Гэта ўсё было трохі нудна, але дамаседкі накшталт Вэндзі любяць такія гісторыя.
    — Вось так, — зычліва працягваў Пітэр, — у кожнага хлопчыка і дзяўчынкі павінна быць свая фея.
    — Павінна? А што, не ва ўсіх ёсць?
    — He ва ўсіх. Цяпер дзеці надта разумныя, яны рана перастаюць верыць у фей, і кожны раз, калі такі вумнік кажа: “Я не веру ў фей” — недзе памірае адна фея.
    Тут ён падумаў, што годзе ўжо балбатаць пра фей, і раптам зразумеў, што чамусьці Дзінь даўно не чуваць.
    — Куды яна падзелася? — ён устаў з ложка. — Дзінь! Дзінь-Бом!
    Сэрца Вэндзі затрымцела ад хвалявання.
    — Пітэр, — схапіла яна хлопчыка. — Ты хочаш сказаць, што ў гэтым пакоі ёсць сапраўдная фея?
    — Прынамсі, толькі што была, — адказаў ён крыху раздражнёна. — Ты яе выпадкова не чуеш?
    Яны абое прыслухаліся.
    — Я толькі чую быццам званочкі дзінькаюць, — прамовіла Вэндзі.
    — Ну дык гэта Дзінь, так гучыць фейская мова. О, здаецца, я таксама чую.
    Гук даносіўся з нейкай з шуфлядак камоды, і твар Пітэра павесялеў. Ніхто на свеце не мог выглядаць болып радасна, чым Пітэр, а ягоны смех звінеў прыгажэй за ўсе смехі свету. Бо ў ім усё яшчэ заставаўся той самы-самы першы смех.
    — Вэндзі, — шапнуў ён радасна. — Па-мойму, я зачыніў яе ў камодзе.
    Ён выпусціў бедную Дзінь з шуфляды, і яна замітусілася па дзіцячым пакоі з шалёным віскам.
    — Нельга так казаць, — абсек Пітэр. — Канечне, прабач, але адкуль я мог ведаць, што ты ў камодзе?
    Вэндзі зусім яго не слухала і толькі выкрыкнула:
    — О Пітэр, папрасі яе спыніцца на хвілінку, каб я яе разглядзела!
    — Феі амаль ніколі не спыняюцца, — сказаў ён.
    Але на імгненне Вэндзі пабачыла, як дзівосная постаць прысела адпачыць на ходзікі, што віселі на сцяне.
    — Якая прыгажуня! — вырвалася ў яе, хаця Дзінь-Бом усё яшчэ курчыла незадаволеную грымасу.
    — Дзінь! — ветліва прамовіў Пітэр. — Гэтая лэдзі кажа, што хацела б, каб ты была ейнай феяй.
    Дзінь рэзка адказала.
    — Што яна гаворыць, Пітэр?
    Яму давялося перакласці.
    — Яна не вельмі прыязная. Кажа, што ты — аграменная пачварына і што яна мая фея.
    35
    36
    Пітэр паспрабаваў запярэчыць Дзінь:
    — Ведаеш, Дзінь, ты не можаш быць маёй феяй, бо я хлопчык, а ты дзяўчынка.
    На гэта Дзінь адказала літаральна наступнае:
    — Ты ёлупень, — і шмыгнула ў ванны пакой.
    — Яна звычайная фея, — быццам выбачаючыся, тлумачыў Пітэр. — Яе завуць Дзінь-Бом, яна рамантуе рондалі ды чайнікі.
    Цяпер яны сядзелі разам у фатэлі, і Вэндзі працягвала задаваць пытанні.
    — Значыць, ты больш не жывеш у Кенсінгтонскіх садах?
    — Ну, часам пажываю.
    — Але дзе ты часцей за ўсё жывеш?
    — Разам са згубленымі хлопчыкамі.
    — Што за яны?
    — Гэта дзеці, якія выпалі з вазочкаў, пакуль нянька глядзела ў іншы бок. Калі на працягу сямі дзён іх ніхто не забірае, то, каб зменшыць выдаткі, іх адпраўляюць далёка ў Неверляндыю. Я ў іх за капітана.
    — Гэта, напэўна, так весела!
    — A то, — пацвердзіў хітры Пітэр. — Але мы такія самотныя. Бо сярод нас няма ніводнай дзяўчынкі.
    — Зусім-зусім няма дзяўчынак?
    — Зусім. Дзяўчынкі, ведаеш, не такія дурныя, каб на прагулцы вывальвацца з вазочкаў.
    Гэта вельмі пацешыла самалюбства Вэндзі.
    — Я лічу, — сказала яна, — што ты вельмі міла гаворыш пра дзяўчат. Джон вунь толькі грэбуе намі.
    У адказ Пітэр устаў і адным выспяткам выбіў Джона з ложка разам з коўдрай ды ўсім астатнім. Вэндзі палічыла гэта занадта грубым для першага знаёмства і ганарліва адказала яму, што тут, у ейным доме, ён не капітан. А сам Джон, нягледзячы ні на што, па-ранейіпаму ціхамірна пасопваў на падлозе, таму Вэндзі вырашыла яго не турбаваць і пакінуць там.
    — Я ведаю, ты не ад злосці, — памякчэла яна, — так што давай мне буську.
    Яна на хвілю забыла, што пра буські ён нічога не ведае.
    — Я думаў, што ты мне аддала яе на заўсёды, — сумеўся ён і сабраўся вярнуць ёй напарстак.
    — Ой не, прабач, — спахапілася Вэндзі. — Я мела на ўвазе не буську, а напарстак.
    — А што гэта?
    — Вось што, — і Вэндзі яго пацалавала.
    — Цікава! — адказаў Пітэр разважліва. — А цяпер я павінен даць табе напарстак у адказ?
    — Калі хочаш, то так, — адказала Вэндзі, гэтым разам твар нікуды не набліжаючы.
    Пітэр даў ёй “напарстак”, але яна тут жа завішчэла.
    — Што такое, Вэндзі?
    — Мяне быццам нехта рэзка пацягнуў за валасы.
    — Гэта, напэўна, Дзінь. Першы раз бачу, каб яна так гарэзнічала.
    Дзінь і праўда зноў лётала туды-сюды ды выкрыквала гадасці.
    — Яна кажа, што будзе так рабіць кожны раз, як я буду даваць табе напарсткі.
    — Але чаму?
    — Чаму, Дзінь?
    I на гэты раз Дзінь адказала: “Ёлупень”. Пітэр не мог даўмецца, з чаго гэта яна, але Вэндзі зразумела, бо таксама расчаравалася, калі ён прызнаўся, што завітаў у дзіцячы пакой праз акно не для таго, каб пазнаёміцца з ёй, а каб паслухаць казкі.
    — Разумееш, я не ведаю ніводнай казкі. Ніхто са згубленых хлопчыкаў не ведае казак.
    — Які жах! — уразілася Вэндзі.
    — А знаеш, чаму ластаўкі віюць гнёзды пад стрэхамі дамоў? — працягваў Пітэр. — Каб слухаць казкі. Гэх, Вэндзі, твая маці апавядала табе такую цудоўную гісторыю.
    — Ты якую маеш на ўвазе?
    — Пра прынца. Ён шукаў паненку, якая згубіла крышталёвы пантофлік.
    — Пітэр, — адказала Вэндзі ўсхвалявана, — гэта ж Папялушка — у канцы ён яе знайшоў і яны зажылі шчасліва.
    37
    
    40
    Пітэр ад радасці ўсхапіўся з падлогі і кінуўся да акна.
    — Ты куды? — спужалася Вэндзі.
    — Расказаць астатнім.
    — Пітэр, застанься, — папрасіла яна. — Я магу апавесці яшчэ кучу казак.
    Так яна і сказала, слова ў слова, таму варта прызнаць, што Вэндзі сама пачала звабліваць яго. Ён павярнуўся і зірнуў на яе прагнымі вачыма, што мусіла яе насцярожыць, але не насцярожыла.
    — О, якіх бы я казак панарасказвала хлопчыкам! — усклікнула яна.
    Тады Пітэр злёту схапіў яе за руку і пацягнуў у бок акна.
    — Адпусці! — загадала яна.
    — Паляцелі са мной, Вэндзі, будзеш нам баяць казкі.
    Гэткая прапанова, безумоўна, пацешыла ейнае самалюбства, але яна адказала:
    — Мне так шкада, але я не магу. Як жа мама? Тым больш я не ўмею лятаць.
    — Дык я цябе зараз навучу.
    — I што, я сапраўды змагу лятаць?
    — Я навучу цябе, як засядлаць вецер, і мы паляцім адсюль.
    — Ого! — захоплена ўскрыкнула яна.
    — Гэх, Вэндзі, замест таго, каб дрыхнуць у сваёй дурацкай пасцелі, ты магла б лётаць разам са мной ды размаўляць з зоркамі.
    — Нічога сабе!
    — А яшчэ ў нас жывуць русалкі.
    — Русалкі? 3 хвастамі?
    — 3 во такімі даўжэзнымі.
    — Вось бы пабачыць іх наяве! — Вэндзі была ў захапленні.
    — Вэндзі, — перайшоў да хітрасці Пітэр, — як бы мы цябе цанілі.
    Яе раздзіралі сумневы. Усімі сіламі яна спрабавала застацца на месцы. Але ён не ведаў літасці і падступна працягваў:
    — Вэндзі, ты б магла нам падтыкаць коўдры ўначы.
    — М-м-м!
    — Нікому з нас ні разу не падтыкалі коўдру.
    — Ох! — і яна працягнула рукі яму насустрач.
    — Ты зможаш залатаць нам вопратку і нашыць кішэні. У нас ні ў кога няма кішэняў.
    Ну як жа яна магла адмовіць?
    — Неверагодна! — ускрыкнула яна. — Пітэр, а ты навучыш лятаць і Джона з Майклам?
    — Як пажадаеш, — сказаў ён без імпэту.
    Вэндзі кінулася да ложкаў раскатурхваць братоў:
    — Прачынайцеся, — паўтарала яна, — тут Пітэр Пэн, і ён навучыць нас лятаць.
    Джон праціраў вочы:
    — Калі так, то трэба ўставаць. — Праўда, ён ужо быў не ў ложку, а на падлозе. — Ой, — сказаў ён, — я, аказваецца, ужо ўстаў.
    Майкл таксама прачнуўся і зыркаў вачыма, як новенькі сцізорык шасцю лёзамі ды пілкай. Але Пітэр прыклаў палец да вуснаў — цішэй! У іх на тварах з’явілася такая насцярожанасць, як у дзяцей, што прыслухоўваюцца да гукаў дарослага жыцця. Стаяла поўная цішыня. Значыць, усё нармальна. He, чакайце! He ўсё нармальна. Нэна, якая адчайна скуголіла ўвесь вечар, цяпер маўчала. Гэтая цішыня іх і насцярожыла.
    — Гасі святло! Хаваемся! Хутчэй! — крыкнуў Джон.
    42
    Ён камандаваў першы і апошні раз за ўсе наступныя прыгоды.
    Тут, трымаючы Нэну, да іх увайшла Ліза, але дзіцячы пакой быў, як заўсёды, ціхі, поўнасцю цёмны, і можна было паклясціся, што ў ім чутно, як тры ягоныя хуліганістыя жыхары па-анёльску дыхаюць у сне. I яны сапраўды старанна саплі, схаваўшыся за шторамі.
    Ліза была не ў гуморы, бо Нэніны бязглуздыя падазрэнні адарвалі яе ад гатоўкі каляднага пудынгу — нават прыліплая разынка яшчэ вісела на шчацэ. I яна вырашыла, што каб супакоіць Нэну, лепш за ўсё пусціць яе на хвілінку ў дзіцячы пакой, пад наглядам, канечне.
    — Ну што, недаверлівая псіна, — Ліза была яўна задаволеная, што Нэна ашукалася. — Бачыш, з імі ўсё добра. Усе анёльчыкі спяць ціхенька ў ложках. Чуеш, сапуць.
    Якраз у гэты момант Майкл, падбадзёраны поспехам, засоп надта гучна, чым ледзь не выдаў усіх. Нэна распазнала фалыпывае сапенне і пачала вырывацца з Лізіных рук. Але Ліза была не дужа кемлівая.
    — Усё-усё, годзе, — сказала яна строга і выпхала Нэну з пакоя. — Я цябе папярэджваю: калі зноў завядзеш катрынку, то я пайду праменька да гаспадароў, забяру іх з гасцей, і калі містар Дарлінг вернецца, ён, далібог, адлупцуе цябе як след.
    Яна навязала няшчаснага сабаку ўнізе, але што вы думаеце — Нэна перастала брахаць? He, давай, кліч гаспадароў з гасцей! Менавіта гэтага яна і хацела! Няўжо вы лічыце, што ўласная шкура яе клапаціла больш за бяспеку ейных гадаванцаў? Ліза ж, на жаль, проста пайшла дарабляць пудынг, і Нэна, пабачыўшы, што няма адкуль чакаць дапамогі, пачала тузаць ланцуг усё мацней ды мацней, пакуль не сарвала яго. Праз імгненне яна ўварвалася ў гасцёўню дома нумар 27 і ўскочыла на заднія лапы — гэта быў ейны самы дзейсны спосаб нешта сказаць. Містар і місіс Дарлінг адразу зразумелі, што з дзецьмі здарылася бяда і, нават не развітаўшыся з гаспадарамі, кінуліся на вуліцу.