Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

Пітэр Пэн

Джэймс Мэцью Бары
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2017
60.69 МБ
Пітэр ім забараняў апранацца гэтак жа, як ён, і яны насілі шкуры забітых імі мядзведзяў і былі такімі пухнатымі ды круглымі, што калі падалі, то каціліся кулём. Таму ім давялося навучыцца цвёрда трымацца на нагах.
57
Першым ішоў Балабол, не самы баязлівы, але самы няўдаха з усёй бравай каманды. Ён зведаў найменш прыгодаў, чым астатнія, бо самае цікавае здараецца якраз калі ён адыдзецца на хвілінку. Бывае, усё ціха-спакойна, ён прычакае момант, пойдзе сабраць трохі дроваў для вогнішча, вяртаецца — а ўсе выціраюць разбітыя насы. Такая адвечная няўдачлівасць наклала лёгкі сум на ягонае аблічча, але ён не азлобіўся, а памякчэў. Карацей, можна сказаць, ён быў самым мілым з хлопчыкаў. Гэх, Балабол, сёння ноччу можа здарыцца бяда. Будзь абачлівым, бо прыгода, што цябе чакае, можа абярнуцца вялікім горам. Балабол, фея Дзінь задумала нашкодзіць і шукае, чыімі рукамі ўчыніць гадасць. Яна думае, што цябе лягчэй за астатніх абдурыць. Сцеражыся падступнай Дзінь-Бом!
Хоць бы ён пачуў нас! Але насамрэч нас на востраве няма, таму ён проста праходзіць міма, грызучы пазногці.
Насту пным ідзе Гузак, жыццярадасны і ветлівы, за ім — Малы, які выразаў свістулькі з дрэва і шалёна танчыў пад уласныя мелодыі. Малы — самы фанабэрысты. Ён лічыць, што памятае часы да таго, як згубіўся, усе тыя норавы і звычаі, — гэта надало ягонаму носу настырную кірпатасць. Кўчар, названы так за свае валасы, 58 ідзе чацвёртым, ён яшчэ той свавольнік і на загад Пітэра: “Хто гэта зрабіў — крок наперад!” так часта выходзіў з шарэнгі, што цяпер, пачуўшы гэтую каманду, робіць крок наперад незалежна ад таго, нарабіў ён чаго ці не. Апошнімі ідуць Блізняты, якіх немагчыма апісаць, бо рызыкуеш пераблытаць і апісаць не таго. Пітэр таксама ніколі дакладна не ведаў, што яны за такое, а ягонай хеўры забаранялася разбірацца ў тым, у чым ён не разбіраецца, таму гэтыя двое самі мелі няпэўнае ўяўленне пра сябе. А каб нікога лішні раз не збіваць з панталыку, заўсёды трымаліся разам.
Хлопчыкі расталі ў цемры, і пасля паўзы (нядоўгай, бо на вострае ўсё адбываецца хутка) следам за імі рушылі піраты. Мы чуем іх яшчэ да таго, як бачым, і яны спяваюць заўсёды адну і тую ж страшную песню:
Гэй-го, гайда, бярэм на пуп!
Пірацтва ў цане!
А як падстрэляць гады ў лоб — Сустрэнемся на дне.
Столькі галаварэзаў і гадаў, пашыхтаваных у адзін радок, не бачыла ніводная турма. Вось, крыху апярэджваючы астатніх, час ад часу прыпадаючы да зямлі вухам, ідзе станісты італьянец Чэка — мускулістыя рукі ды завушніцы, зробленыя з манет. Ен выразаў сваё імя на спіне начальніка турмы на востраве Гао. Наступны за ім мурын, што змяніў мноства імёнаў, пасля таго як адрокся ад імені, якім строгія мамы пужаюць сваіх дзяцей на берагах Гуаджа-Мо. Вось Брыдкі Біл, ён увесь пакрыты татуіроўкамі. Гэта той самы Брыдкі Біл, які атрымаў 72 удары бізуном на караблі Флінта “Морж”, перш чым выпусціў з рук мех залатых. I Коксан — кажуць, што ён брат самога Чорнага Мэрфі (праўда, гэта не даказана), і Старкі-джэнтльмэн, былы швейцар прыватнай школы, які дагэтуль забівае надзвычай грацыёзна. За ім Бамбіза (служыў у Моргана) і ірландскі боцман Смі, дзіўны лагодны чалавек — забівае, як той казаў, без лішняй крыважэрнасці і адзіны, хто можа запярэчыць капітану Круку. I Доўбень, у якога рукі не адтуль растуць, і Роб Малінз, і Альф Мэсан, і шмат іншых злачынцаў, даўно і сумна вядомых у Карыбскім моры.
Пасярод гэтага шэсця ехаў найцямнейшы з цёмных — Джэймс Крук, або, як ён сам падпісваўся, “Джэс Крук”. Кажуць, ён быў адзіны, каго пабойваўся сам Джон Сільвер. Крук спакойна ляжаў у грубай павозцы, якую цягнулі ягоныя людзі. Замест правай рукі ў яго быў жалезны крук, якім ён раз-пораз падганяў астатніх піратаў. Гэты жудасны чалавек абыходзіўся з імі, як з сабакамі, а яны і слухаліся, як сабакі. Капітан Крук быў смуглявы ды выглядаў як мярцвяк, яго валасы распадаліся на доўгія пасмы, што зблізу нагадвалі чорныя кручаныя свечкі і надавалі надзвычай пагрозлівы выраз ягонаму прыгожаму абліччу. У яго былі вельмі сумныя, блакітныя, як валошкі, вочы. I толькі калі ён наводзіў на цябе крук, яны загараліся злавесным агнём. Нешта шляхетнае адчувалася ў яго манерах, нават калі ён разразаў цябе напалам. Апроч таго, гаварылі, што капітан умеў цікава апавядаць гісторыі. I чым больш ён злаваўся, тым больш
59
ветлівым рабіўся — мусіць, гэта і ёсць сапраўдная прыкмета выхаванасці і добрых манераў. Здольнасць прыгожа выказвацца, нават лаючыся, таксама падкрэслівала ягонае ўменне сябе паводзіць і сведчыла, што ён зусім іншага разліву, чым рэшта каманды. Казалі, быццам адзінае, што бянтэжыла гэтага неймаверна адважнага чалавека, — від уласнай крыві, густой і нязвыклага колеру. У адзенні ён наследаваў стылю, неад’емна звязанаму з іменем караля Карла II: расказвалі, што на раннім этапе сваёй кар’еры ён быў надзіва падобны да гаротных Сцюартаў. У роце ён трымаў муштук унікальнай канструкцыі (уласная распрацоўка), які дазваляў курыць дзве цыгары адначасова. Але, безумоўна, ва ўсім ягоным вобразе найболып страшыў вялізны жалезны кіпцюр.
А цяпер давай мы прыб’ем якога-небудзь пірата — проста каб паказаць, як гэта робіць Крук. Напрыклад, Бамбізу. Вось ён, ідучы, выпадкова няўклюдна штурхае капітана і змінае яму карункавы каўнерык. Рэзкі ўдар круком, люты крык і пранізлівы віск, цела падае ўбок, піраты праходзяць паўз яго далей як нічога ніякага. Капітан нават цыгараў з рота не дастаў.
3 такім жахлівым чалавекам давядзецца змагацца Пітэру. Хто каго?
60	Следам за піратамі, нябачнай для неабазнанага вока сцяжынай
вайны бясшумна крадуцца заўжды насцярожаныя індзейцы. Яны трымаюць напагатове нажы і тамагаўкі, а іх паўголыя целы размаляваныя і нашмараваныя алеем ды абвешаныя скальпамі хлопчыкаў ды піратаў — гэта племя Піканіні, і не варта іх блытаць з мірнымі Дэлаварамі і Гуронамі. Паперадзе на карачках — Вялікі Магутны Малы Ягуар, што здабыў мноства скальпаў, якія зараз, уласна, і замінаюць яму рухацца. У канцы калоны (дарэчы, на самай небяспечнай пазіцыі), годна выпрастаўшыся, крочыць Тыгровая Лілея. Гэта прынцэса па крыві, найпрыгажэйшая з усіх чырвоных лясных багінь і красуня Піканіні — то какетлівая, то халодная, то прыхільная. Любы індзейскі адважнік хацеў бы яе сабе за жонку,
але яна бароніцца ад шлюбу тамагаўкам. Глядзіце, як яны зусім ціха ступаюць па сухіх галінах — ані хрусцінкі. Пачуць можна толькі крыху цяжкаватае сапенне. Проста апошнім часам яны наядаліся пад завязку і трохі патаўсцелі, але неўзабаве згоняць лішкі. Пакуль, аднак, гэта ўсё-ткі небяспечна для племені ды іх правадыра.
Індзейцы зніклі, як і з’явіліся, — нібы цені, ды амаль адразу па іх слядах вялікай, дружнай і стракатай чарадой ідуць звяры: ільвы, тыгры, мядзведзі і безліч драбнейшых дзікіх стварэнняў, якія зазвычай хаваюцца, бо ўсе звяры, у тым ліку драпежнікі і людажэры, жывуць у Неверляндыі поплеч. Яны сёння галодныя, аб чым сведчаць языкі, што звісаюць з пашчаў.
Калі ўся гэтая зверына прайшла, вымалёўваецца апошняя фігура — агромністая Кракадзіліха. Хутка мы дазнаемся, каго менавіта яна высочвае.
Кракадзіліха прамінае, і зноўку з’яўляюцца хлопчыкі, а за імі піраты... і ўся гэтая чарада будзе рухацца па коле, пакуль нехта з іх не спыніцца або не паскорыць крок. Тады сутычкі не пазбегчы.
I кожны пільна ўзіраецца перад сабой, але ніхто не падазрае, што небяспека можа падкрасціся ззаду. Гэтая сцэна паказвае, якім востраў быў насамрэч.
Першымі з карагоду выпалі хлопчыкі. Яны кінуліся на траву недалёка ад свайго падземнага дома.
— Хоць бы Пітэр ужо вярнуўся, — пераймаліся яны, хаця кожны з іх ушыркі і ростам быў большы за камандзіра.
— Я адзіны, хто не баіцца піратаў, — сказаў Малы тым самым непаўторным тонам, які не даваў яму быць усеагульным улюбёнцам.
Але, відаць, нейкі далёкі гук насцярожьгў яго, і ён тут жа дадаў:
— Але я таксама хачу, каб ён вярнуўся, і расказаў нам, што далей здарылася з Папялушкай.
Яны загаманілі пра Папялушку, і Балабол даказваў, што ягоная маці зусім як яна. Хлопчыкі маглі гаварыць пра сваіх мам
61
62
толькі тады, калі Пітэра побач не было — пры ім гэтае глупства забаранялася.
— Усё, што я памятаю пра маму, — казаў Гузак, — гэта як яна часта паўтарала тату: “О, як бы я хацела мець асабісты рахунак!” He ведаю, што такое асабісты рахунак, але я абавязкова ёй бы яго падарыў.
Пакуль яны размаўлялі, здалёк пачалі далятаць гукі. Мы з вамі не дзікія лясныя браты, таму нічога б не пачулі, але слых у мальцаў быў востры, і яны лавілі словы жудаснай песні:
3 касцямі й чэрапам наш сцяг, Такі пірацкі лёс:
Гулянка, вісельня й — здароў, Пякельны Дэві Джонс.
Чакайце, куды падзеліся хлопчыкі? Няма. Нават зайцы б не паўцякалі шпарчэй.
А я ведаю, дзе яны. Усе, апроч Гузака, які адправіўся ў выведку, ужо ў падземным доме — незвычайнай сядзібе, з якой мы яшчэ добра пазнаёмімся. Але як яны туды трапілі? Ніякіх дзвярэй не відаць, не бачна нават аніякага валуна, за якім бы мог хавацца ход у пячору. Аднак прыгледзься ўважліва: ты прыкмеціш сем вялізных дрэваў, і ў пустым камлі кожнага — дзюрка якраз памерам з хлопчыка. Гэта і ёсць сем уваходаў у дом пад зямлёй, які капітан Крук шукае ўжо вельмі даўно. Няўжо ён знойдзе іх сёння ўначы?
Пакуль піраты рухаліся наперад, зоркае вока Старкі заўважыла Гузака, які хаваўся ў гушчары. У пірацкай руцэ імгненна бліснуў пісталет. Але жалезны крук хапануў яго за плячо.
— Капітан, пусціце! — закрычаў Старкі, спрабуючы выкруціцца.
Цяпер мы ўпершыню пачуем голас Крука. Цёмны голас.
— Спачатку засунь назад пісталет, — сказаў ён пагрозліва.
— Але ж гэта адзін з тых ненавісных хлапчукоў. Я б мог прыстрэліць яго на месцы.
— Ага, і на гук стрэлу зараз жа прыбегла б Тыгровая Лілея са сваімі індзейцамі. Табе так няймецца страціць скальп?
— Можна я адпраўлюся па ягоную душу, капітан? — умольна спытаў Смі. — Паказытаў бы яго сваім Кручаным Джоні.
Боцман Смі ўсяму даваў мілыя імёны, а свой кінжал ён называў Кручаным Джоні, бо ў бойцы праварочваў яго ў целе ахвяры. У Смі наогул было шмат забаўных звычак. Напрыклад, пасля бойкі ён праціраў не зброю, а свае акуляры.
— Джоні працуе бясшумна, — нагадаў ён капітану Круку.