Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

Пітэр Пэн

Джэймс Мэцью Бары
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2017
60.69 МБ
Кінутыя на волю лёсу дзеці азваліся радасным воклічам, які гучаў для цёмных пірацкіх сэрцаў як музыка. Амаль адразу ўсе зноў развіталіся з Пітэрам. Гэта збянтэжыла піратаў, але ўсе іншыя пачуцці заглушыла радасць, што вораг зараз сам вылезе наверх. Яны перазірнуліся з ухмылкай і моўчкі пацёрлі рукі. Джэймс Крук аддаў загад: “Па чалавеку на дрэва, астатнія — шыхтуйся ў лінію вунь там, падалей”.
flu й cpeii?
134
Лепей як мага хутчэй дарасказаць усе гэтыя жахі. Першым выскачыў са свайго дрэва Кучар. Ён вылецеў прама ў рукі Чэка, той перадаў яго Смі, той перадаў яго Старкі, той перадаў яго Білу Джуксу, той перадаў яго Доўбню, і так яны перакідвалі хлопчыка з рук у рукі, пакуль той не апынуўся ля ног чорнага пірата. Гэтак жа бязлітасна з дрэў павыхоплівалі астатніх жыхароў падземнага дома і паперакідвалі іх з рук у рукі, як бяздушныя мяхі.
Іначай абышліся толькі з Вэндзі, якая выйшла апошняй. 3 іранічнай галантнасцю Крук прыўзняў перад ёй капялюш, прапанаваў руку і правёў туды, дзе ўжо сядзелі іншыя з кляпамі ў роце. Ён зрабіў гэта настолькі элегантна і вытанчана, што проста зачараваў яе і яна не паспела спалохацца. Прабачым ёй, бо ўсё ж такі яна звычайная маленькая дзяўчынка.
Магчыма, я дарэмна выдаю, як Крук прыемна ўразіў Вэндзі, але раблю я гэта толькі таму, што гэтая ейная хвілінная слабасць прывяла да сур’ёзных наступстваў. Калі б яна адмовілася ад яго дапамогі (а мне надта карцела менавіта так і напісаць), яе б пашматалі, як астатніх, ды кінулі б да кучы, і тады Крук не пабачыў бы, як звязваюць хлопчыкаў. А без гэтага ён бы не раскрыў сакрэту Малога і не ўчыніў бы паскуднага замаху на жыццё Пітэра.
Каб хлопчыкі не маглі паляцець, іх згіналі напалам — калені да вушэй — ды звязвалі. Крук загадаў узяць дзевяць аднолькавых вяровак. Усё ішло па плане, пакуль не надышла чарга Малога: ён аказаўся не раўнуючы той упарты пакунак, які ты абвязваеш так і гэтак, але ў выніку даўжыні вяроўкі не хапае, каб завязаць сам вузел. Піраты раз’ятрана таўхлі яго, як мы раздражнёна тузаем той пакунак, хоць лагічней было б злавацца на вяроўчыну. Як ні дзіўна, менавіта Крук сказаў ім, што досыць мучыць мальца. Капітан трыумфальна, па-ліхадзейску скрывіў рот. Пакуль ягоныя
людзі безвынікова пацелі (бо шторазу, як яны звязвалі “пакунак” у адным месцы, ён развязваўся ў другім), Крук неадрыўна ўглядаўся ў самога Малога, шукаючы прычыны гэтай няўдачы, і вось радасная ўсмешка засведчыла, што ён іх знайшоў. Малы збялеў ад страху, зразумеўшы, што капітан раскрыў ягоную таямніцу: калі такі раскормлены хлапчына пралазіць праз дрэва, значыць, і дарослы мужык зможа. Бедны Малы, варты жалю больш за астатніх, — яго ахапіла роспач, бо ён падвёў Пітэра і горка шкадаваў аб зробленым. У спякоту ён не мог спыніцца і піў ды піў ваду, і дапіўся да таго, што яго добра так распёрла, але замест таго, каб схуднець пад уласнае дрэва, ён, нікому не сказаўшы, пашырыў яго пад свой новы памер.
Задаволены здагадкай, Крук не сумняваўся: гэтым разам Пітэру не ўцячы ад наканавання. Але ніводным словам пірат не выдаў дзёрзкага плана, што нарадзіўся ў пячорах яго свядомасці. Ён толькі даў знак, каб палонных адправілі на карабель, а ён, маўляў, пабудзе тут адзін.
А як іх пераправіць? Скручаных вяроўкамі іх можна было хіба што скаціць з пагорка як бочкі, але большая частка дарогі ляжала праз балоты. Геній капітана вырашыў і гэтую задачу: Крук паказаў, што хатка Вэндзі можа быць выдатным транспартам. Дзяцей закінулі ўнутр, і чацвёра дужых піратаў паднялі яе на плечы ды панеслі, астатнія ж валачыліся побач. Спяваючы сіпатым пірацкім хорам, дзіўная працэсія скіравалася ў лес. Невядома, ці плакаў нехта з дзяцей, — нават калі так, то песня заглушала плач. Як толькі хатка знікла ў гушчары, з коміна пацягнуўся невялічкі, але горды дымок, быццам кідаючы Круку выклік.
Капітан заўважыў яго, і гэта саслужыла дрэнную службу Пітэру. Дзёрзкі дымок знішчыў любое каліва жалю, якое магло цепліцца ў грудзях ашалелага пірата.
Застаўшыся адзін у прыцемках, Крук падкраўся да дрэва Малога і ўпэўніўся, што зможа па ім спусціцца. Затым ён надоўга задумаўся. Пакінуты на траве капялюш быў кепскім знакам. Лёгкі ветрык асвяжаў валасы пірату. Задумы ягоныя былі чорныя, як ноч, а вочы сінія, як валошкі. Ён уважліва прыслухоўваўся да кожнага гуку, што далятаў з-пад зямлі, але там было гэтак жа
135
136
ціха, як і зверху. Падземны дом, здавалася, быў чарговым пустым жытлом сярод пустыні нашага быцця. Што Пітэр? Спіць? Або стаіць напагатове каля падножжа дрэва з кінжалам у руцэ?
Быў толькі адзін спосаб высветліць гэта — спусціцца ўніз. Крук акуратна зняў ды паклаў на зямлю плашч і, закусіўшы да крыві губу, сунуўся ў дрэва. Ён быў смелым чалавекам, але на імгненне замёр і выцер лоб, з якога градам ліўся пот. А потым, моўчкі, адправіўся ў невядомасць.
Ён спакойна апусціўся да самага нізу камля і зноў застыў нерухома, хапаючы паветра. Калі вочы прызвычаліліся да цьмянага святла, ён змог адрозніваць асобныя прадметы. Але адзіным, што ён доўга шукаў сквапным позіркам і ўрэшце знайшоў, быў вялізны ложак. На ложку спаў Пітэр.
Пасля сыходу хлопчыкаў і Вэндзі Пітэр, не здагадваючыся пра трагедыю, якая разгарнулася наверсе, працягваў весела граць на дудцы: канечне, гэта былі звычайныя нікчэмныя спробы даказаць самому сабе, што яму пляваць. Затым ён вырашыў на злосць Вэндзі не прымаць мікстуру. Тады ён лёг на ложак, проста так, без ніякай посцілкі ці коўдры, каб дапячы Вэндзі яшчэ больш, бо яна заўжды прымушала іх накрывацца: маўляў, у любы момант уначы табе можа стаць халодна. Тут ён ледзь не заплакаў, але яму стукнула ў галаву, што Вэндзі б зусім засмуцілася, калі б ён замест гэтага рагатаў. Ён выдаў свой самы задзірысты смех і, гэтак смеючыся, заснуў.
Часам, хоць і рэдка, Пітэр бачыў сны. Яны даваліся яму з болем і пакутамі. Пітэр сніў іх гадзінамі, скавытаў і румзаў, але доўга не мог прачнуцца. Мабыць, яны былі звязаныя з загадкай яго існавання. У такіх выпадках Вэндзі звычайна падымала яго з пасцелі, садзіла на калені і ласкава супакойвала нейкімі асаблівымі словамі, а калі ён заціхаў, то клала назад, асцярожна, каб не пабудзіць, — так ён не ведаў, што зганьбіўся перад ёю. Але гэтым разам яму нічога не снілася. Адна рука звісала да падлогі, адна нага сагнутая, ды ў прыадкрытым роце, з якога вызіралі перлінкі, замёр няскончаны смех.
Такім безабаронным знайшоў яго Джэймс Крук. Ён моўчкі стаяў ля каранёў дрэва, гледзячы праз увесь пакой на свайго
ворага. Няўжо ні кропелькі жалю не з’явілася ў ягоным змрочным сэрцы? Насамрэч гэты чалавек не быў увасабленнем абсалютнага зла. Ён (як я ўжо казаў) любіў кветкі і прыгожую музыку (і сам, дарэчы, даволі някепска граў на клавесіне). Няхай усе ведаюць: гэтая нявінная сцэна глыбока яго ўзрушыла. На імгненне верх у ім узяла найлепшая частка ягонай душы, і ён мог бы тут жа неахвотна вылезці па дрэве наверх, калі б не адна акалічнасць.
Крука спыніў надзвычай нахабны выгляд Пітэра ў сне. Рот разяўлены, рука звісае, калена выпнута: усё гэта ўвасабляла задзірыстасць і пыху. Спадзяюся, такая карціна больш ніколі не трапіцца на вочы настолькі датклівай у гэтых пытаннях асобе! Сэрца чорнага пірата ўміг счарсцвела. Калі б яно разарвалася на тысячы аскепкаў, то кожны з іх насуперак усяму кінуўся б на сонную істоту.
Невялікая лямпа слаба асвятляла ложак, а сам Крук заставаўся ў цемры. Ён асцярожна ступіў наперад, але натыкнуўся на перашкоду: дзверцы, што вялі з дрэва Малога, не даходзілі да верху праёма, і Крук увесь гэты час глядзеў па-над імі. Ён прасунуў руку і давай намацваць засаўку, але тая аказалася занадта нізка, і ён не мог да яе дабрацца. Каб жа яе! Апрача таго, яго хвораму ўяўленню здалося, што Пітэрава задзірыстасць разрастаецца, і Крук стаў ляпаць па дзвярах ды насеў на іх усім целам. Няўжо зацяты вораг ізноў уратуецца?
Стоп, што гэта? Агеньчык у воку капітана зачапіўся за мікстуру на палічцы. Да яе можна дацягнуцца. Крук адразу сцяміў, што да чаго, — гэта значыць, сонная істота ў ягоных руках.
Каб не здацца жывым, Крук заўсёды меў пры сабе атруту — сумесь ядавітых парашкоў з розных пярсцёнкаў з сакрэтам, што трапляліся яму падчас пірацкіх нападаў. Ён доўга кіпяціў мешаніну, пакуль не атрымаў невядомую навуцы жоўтую вадкасць, якая, мажліва, была найстрашнейшай атрутай на свеце.
Ён дадаў у кубачак Пітэра пяць кропель гэтай вадкасці. Рука дрыжэла — зрэшты, хутчэй ад радасці, чым ад сораму. Ён знарок не глядзеў на Пітэра, але не таму, што баяўся нешта сапсаваць, а каб не праліць ані кропелькі атруты. Потым ён кінуў на сваю
137
140
ахвяру доўгі зларадны позірк, рэзка павярнуўся і ўспоўз назад у дрэва. Калі ён выбраўся наверх, можна было падумаць, быццам сам дух зла вырваўся з няволі. Ён надзеў капялюш набакір, закруціўся ў плашч, быццам спрабуючы захінуцца ад ночы, хаця сам быў чарнейшы за ўсё навокал, і, мармычучы нешта пад нос, знік між дрэў.
А Пітэр спаў далей. Свечка заплыла воскам і згасла, пакой ахутаў змрок, а ён усё спаў. Было ўжо, напэўна, не менш як дзесяць гадзін паводле Кракадзіліхі, калі ён рэзка прачнуўся і сеў на ложку. Ён не ведаў, што яго пабудзіла. Але тут ён пачуў, як нехта ціхенька грукае ў дзверы ягонага дрэва. У начной цішы акуратнае пастукванне падавалася амаль злавесным. Пітэр намацаў у цемры свой кінжал і моцна сціснуў яго ў руцэ. А потым прамовіў:
— Хто там?
Доўга не было ніякага адказу, а потым зноў пачуўся стук.
— Ты хто такі?
Ніякага адказу.
Яго працялі дрыжыкі — а ён любіў, калі яго праціналі дрыжыкі. Двума скачкамі ён дабраўся да дзвярэй. У адрозненне ад дзвярэй Малога, гэтыя даходзілі даверху, і што было за імі, невядома. Той, хто быў звонку, таксама нічога не бачыў.
— Пакуль ты не адгукнешся, я не адчыню! — крыкнуў Пітэр.
Тады нарэшце госць загаварыў, быццам званочак зазвінеў:
— Пусці мяне, Пітэр.
Гэта была Дзінь. Ён адразу адчыніў дзверы. Яна ўсхвалявана заляцела ўнутр — твар заліты чырванню, сукенка выпацканая гразюкай.
— Што здарылася?
— Ты не паверыш! — завішчэла Дзінь. — Адгадай з трох разоў.
— Давай выкладвай, — гаркнуў Пітэр.
I адным даўжэзным, як стужка, што фокуснікі дастаюць з цыліндра, граматычна няправільным сказам яна расказала пра захоп Вэндзі і хлопчыкаў.