Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

Пітэр Пэн

Джэймс Мэцью Бары
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2017
60.69 МБ
Няўжо ў боцмана добрыя манеры, а сам ён пра іх нават не падазрае? Дык гэта ж увогуле найлепшыя манеры!
147
148
Тут Крук успомніў, што ў элітны клуб Ітанскага каледжа прымалі толькі тады, калі дакажаш, што пра свае добрыя манеры ты і не здагадваешся.
3 лютам крыкам ён занёс жалезную руку над галавой Смі, але стрымаўся. Яго спыніла думка: “Закалоць чалавека за добрыя манеры — гэта як называецца?” — “Дрэнныя манеры!”
Няшчасны Крук быў знясілены і пануры, ён упаў долу, як зрэзаны бутон. Піраты вырашылі, што капітан некуды адышоўся, і дысцыпліны як не бывала. Яны зладзілі гулянку ды п’яныя танцы, што досыць хутка вярнула Крука на ногі. Усе сляды чалавечай слабасці зніклі, быццам яго абдалі вядром вады.
— Ціха, вы, свалата, — загарлаў капітан, — а то насаджу на якар!
Вэрхал супыніўся.
— Усе дзеці надзейна закаваныя, каб не зляцелі?
— Так ёсць, капітан.
— Тады вядзіце іх на палубу.
Бедных палонных, усіх, апроч Вэндзі, выцягнулі з трума і пашыхтавалі ў шарэнгу перад капітанам. Спачатку падавалася, што ён не заўважае іх прысутнасці. Ен зручна рассеўся на палубе і, не зусім трапляючы ў ноты, мармытаў урывак нейкай непрыстойнай песні ды тасаваў калоду карт. Час ад часу святло ад цыгараў кідала водбліскі на ягоны твар.
— Шасцёра з вас, падшыванцы, — урэшце ажывіўся ён, — пройдуцца па дошцы сёння ноччу, а дваіх я вазьму юнгамі. Хто гатовы далучыцца да нашай каманды?
Яшчэ ў труме Вэндзі іх павучала: “He пярэчце яму без прычыны”. Таму Балабол ветліва выступіў наперад. Яго цягнула на ваніты ад самой ідэі наймацца да такога чалавека, але інстынкт падказваў, што больш абачліва будзе скінуць адказнасць на адсутную тут Вэндзі. I хаця ён па жыцці быў трохі недапечаны, але выдатна ведаў: толькі мамы гатовы ўзяць адказнасць на сябе. Усе дзеці ведаюць, што мамы такія і таму пагарджаюць імі і пры гэтым пастаянна карыстаюцца іх слабасцю.
Так што Балабол абачліва патлумачыў:
— Ведаеце, сэр, я не думаю, што мая мама хацела б, каб я стаў піратам. А твая, Малы?
Ён падміргнуў Малому.
— Думаю, што не, — адказаў той так сумна, нібыта хацеў, каб было наадварот. — А твая б хацела, Блізнюк?
— He думаю, — сказаў першы блізнюк, скеміўшы, як і астатнія. — Гузак, а твая мама...
— Разгаворчыкі адставіць! — зароў Крук, і майстроў рыторыкі адцягнулі далей. — А ты, хлопча, — звярнуўся ён да Джона, — бачу, ты не баязлівец. Табе ніколі не хацелася стаць піратам, марачок?
Джон сапраўды, бывала, марыў зрабіцца піратам, калі рабіў д/з па мацемшы. Ён вельмі здзівіўся, што Крук абраў менавіта яго.
— Было неяк... Я хацеў, каб мяне звалі Крывавы Джэк, — сказаў ён сціпла.
— Імя як мае быць. Мы цябе так і назавём, падшыванец, калі далучышся да нас.
— А ты што наконт гэтага думаеш, Майкл? — спытаў Джон.
— А якое ў мяне будзе імя, калі я далучуся? — вырашыў удакладніць Майкл.
— Джо Чорная Барада, — адразу падаў ідэю Крук.
Натуральна, Майкл уразіўся.
— Што скажаш, Джон? — ён хацеў, каб Джон вырашыў за іх абаіх, а Джон хацеў, каб вырашыў Майкл.
— А ці застанемся мы вернападданымі брытанскага караля? — пацікавіўся Джон.
Капітан працадзіў скрозь зубы:
— Вы павінны будзеце прысягнуць мне, крыкнуўшы: “Далоў караля!”
Магчыма, паводзіны Джона дагэтуль не былі ўзорнымі, але тут ён выдаў ого-го што.
— Тады я адмаўляюся, — крыкнуў ён, стукнуўшы па бочцы проста перад Крукам.
— I я адмаўляюся! — крыкнуў Майкл.
— Няхай жыве Брытанія! — віскнуў Кучар.
Раз’юшаныя піраты надавалі ім плескачоў па губах, а Крук рыкнуў:
149
— Вы самі сабе падпісалі прысуд! Вядзіце іхнюю мамку ды рыхтуйце дошку.
Усё-ткі яны былі звычайнымі хлопчыкамі, а таму збялелі, калі пабачылі, як Джукс і Чэка нясуць дошку смерці. Але калі прывялі Вэндзі, яны стараліся выглядаць адважна.
Ніякіх слоў не хопіць, каб апісаць, як Вэндзі пагарджала гэтымі піратамі. Хлопчыкі ў пірацкай справе бачылі прынамсі нейкую рамантыку і прывабнасць, але ўсё, што бачыла Вэндзі, — брудная, гадамі нямытая пасудзіна. Ілюмінатары так зараслі гразюкай, што на шкле можна было накрэсліць пальцам: “Мурзы неахайныя”, — і яна, не стрымаўшыся, менавіта гэта на некаторых з іх і напісала. Але калі вакол сабраліся хлопчыкі, яна магла думаць толькі пра іх.
— Ну што, красуня, — соладка загаварыў капітан, — давядзецца табе сузіраць апошнія крокі сваіх гадаванцаў.
Як бы бездакорна ён ні трымаўся, але весці перамовы было цяжкай справай, і пот запэцкаў ягоны гафрыраваны каўнер. Раптам ён зразумеў, што Вэндзі ўзіраецца якраз у бруднае месца. Хуткім жэстам рукі ён паспрабаваў прыкрыць пляміну, але было позна.
150	— Яны памруць? — спытала Вэндзі, зірнуўшы на яго з такой
непрыхаванай пагардай, што ён ледзь не страціў прытомнасць.
— Памруць, — адрэзаў ён. — Усім маўчаць! Паслухаем апошняе матчына слова да сваіх сыноў, — зларадна выгукнуў ён.
У гэты момант Вэндзі была непаўторнай.
— Вось мае апошнія словы, даражэнькія, — цвёрда загаварыла яна. — Я адчуваю, што мушу перадаць вам паведамленне ад вашых сапраўдных мам: “Мы спадзяемся, нашыя сыны памруць годна, як ангельскія джэнтльмэны”.
Нават піратаў праняло, і Балабол расхвалявана выкрыкнуў:
— Я апраўдаю надзеі сваёй мамы! А ты, Гузак?
— Апраўдаю! А ты, Блізнюк?
— I я. Джон, а ты?
Але тут да Крука вярнуўся голас.
— Прывяжыце яе! — загадаў ён.
Прывязваць Вэндзі да мачты пайшоў Смі.
— Слухай сюды, дарагуля, — шапнуў ён, — я выратую цябе, калі паабяцаеш стаць маёй мамай.
Але нават міламу Смі яна не магла гэтага паабяцаць.
— Лепш увогуле не мець ніякіх дзяцей, чым кагосьці з вас, — адказала яна з нязменнай пагардай.
Сумна прызнацца, але пакуль Смі прывязваў яе да мачты, ніхто з хлопчыкаў не зірнуў у ейны бок. Іх погляды былі прыкаваныя да дошкі: іх чакала апошняя дарога. Яны перасталі спадзявацца, што сустрэнуць канец мужна, бо іх думкі блыталіся. Неадрыўна глядзець на дошку і дрыжаць ад страху — усё, на што яны цяпер былі здольныя.
Крук ашчэрыўся і накіраваўся да Вэндзі. Ён сабраўся павярнуць яе тварам так, каб яна бачыла, як хлопчыкі адзін за адным ідуць па жардзіне і падаюць за борт. Але яму не было наканавана дайсці да яе і пачуць пакутны плач ды лямант. Замест гэтага ён пачуў нешта зусім іншае.
Жудаснае ціканне Кракадзіліхі.
Яго пачулі ўсе: піраты, хлопчыкі, Вэндзі. Яны тут жа павярнулі галовы ў адным кірунку. I зусім не ў бок вады, адкуль чуўся гук, а ў бок капітана. Было зразумела, што гаротная доля напаткае толькі яго аднаго, а яны з галоўных дзейных асобаў ператворацца ў гледачоў.
Гэта была карціна не для слабых духам: Крук перамяніўся проста на вачах, яго быццам падкасіла, і ён апаў камяком прама на тым месцы, дзе стаяў.
Ціканне неадступна набліжалася, і паперадзе яго мільгала страшная думка: Кракадзіліха вось-вось узлезе на борт карабля!
151
Нават жалезны крук бяздзейна павіс, нібыта ведаючы, што ўжо нічым не дапаможаш. Сустрэўшыся сам-насам з гэтакім страхам, любы іншы чалавек застаўся б нерухома ляжаць з заплюшчанымі вачыма там, дзе ўпаў, але выключны розум капітана ўсё яшчэ працаваў, і Крук папоўз на каленках па палубе як мага далей ад цікання. Піраты паважліва расступаліся перад ім, і толькі дабраўшыся да фальшборта, ён прахрыпеў:
— Схавайце мяне.
Піраты захілілі капітана і адвялі вочы, каб не бачыць наканаванага. Яны нават не думалі супраціўляцца. Такі быў Лёс.
Толькі калі Крук схаваўся за спінамі піратаў, хлопчыкі ажывіліся і кінуліся да краю карабля паглядзець, як Кракадзіліха караскаецца сюды. Але тут Ноч Начэй выдала ім найцудоўнейшы з сюрпрызаў. За бортам не было ніякіх кракадзіліх-ратавальніц. Гэта быў Пітэр.
Ён паказаў на мігах, каб яны стрымаліся і выпадкова не выдалі яго, а сам працягваў цікаць.
Неверагодныя рэчы дзеяцца з намі ў жыцці, хоць часта мы гэтага і не заўважаем. Напрыклад, бывае, раптам выяўляецца, што ты не чуеш на адно вуха і не можаш сказаць, колькі часу гэта доўжыцца, а аказваецца, дапусцім, што цэлыя паўгадзіны. Гэтай ноччу нешта падобнае перажыў Пітэр. Калі мы апошні раз бачылі яго, той нёсся праз востраў, трымаючы палец каля вуснаў і кінжал напагатове. Ён абмінуў Кракадзіліху, не прыкмеціўшы нічога незвычайнага, але крыху пазней злавіў сябе на думцы, што не чуў ейнага звыклага цікання. Спачатку гэта яго вельмі здзівіла, але потым ён зразумеў — гадзіннік проста спыніўся.
Пітэра зусім не хвалявала, як пачуваецца бедная Кракадзіліха, якая раптоўна страціла свайго найбліжэйшага таварыша, — ён пачаў разважаць, як павярнуць трагедыю сабе на карысць. I ён вырашыў цікаць сам, каб усе драпежнікі прымалі яго за Крака153 дзіліху і не чапалі па дарозе. Ціканне ў яго выходзіла выдатнае, але тут выплыла адна незапланаваная акалічнасць. Кракадзіліха, як і ўсе навокал, таксама чула гэтае “цік-так” і таму пераследавала Пітэра, спадзеючыся вярнуць страчанае або проста думаючы, што ейны сябра цікае сам па сабе. Праўды мы ніколі не дазнаемся, бо, як усе рабы навязлівых ідэй, Кракадзіліха была проста дурной жывёлінай.
Пітэр без праблем дабраўся да ўзбярэжжа і папраставаў далей. Ягоныя ногі ўвайшлі ў ваду і быццам не заўважылі, што трапілі ў новую стыхію. Многія звяры аднолькава пачуваюцца ў вадзе і на зямлі, але іншага такога чалавека я не ведаю. Пакуль ён плыў, у яго была толькі адна думка: ‘Тэтым разам або Крук, або я”. Пітэр так доўга цікаў, што цяпер гук выходзіў сам сабою. Калі б ён гэта заўважыў, то замоўк бы, бо ідэя прабрацца на карабель пад прыкрыццём цікання яму да галавы не прыйшла.
154
Наадварот, ён быў перакананы, што залазіў на борт бясшумна, як мыш, і таму быў уражаны, пабачыўшы піратаў, якія скурчыліся і абступілі Крука, што пакорліва стаў сярод іх, быццам пачуўшы Кракадзіліху.
Кракадзіліха! Як толькі Пітэр успомніў пра яе, то адразу пачуў ціканне. Спачатку ён нават падумаў, што гэта і ёсць гук Кракадзіліхі і рэзка азірнуўся. Потым ён даўмеўся, што цікае сам, і ў яго галаве вымалявалася поўная карціна. “Я ўсё-ткі непаўторны цуд!” — падумаў ён адразу і даў хлопчыкам знак, каб яны не сарваліся на воплескі.
Якраз у гэты момант рулявы Эд з’явіўся на насавым кубрыку і пайшоў па палубе. Цяпер, чытач, сачы па гадзінніку за падзеямі. Пітэр нанёс пірату трапны і глыбокі ўдар. Джон прыкрыў нябогу рот, каб заглушыць перадсмяротны стогн. Той пачаў асядаць. Чатыры хлопчыкі падхапілі цела, каб ніхто не пачуў глухога гуку падзення. Пітэр даў чарговы знак, і труп выкінулі за борт. Даляцеў усплёск, а потым — цішыня. Ну, колькі часу гэта заняло?