Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ

Сяргей Лапцэвіч /
ПЛОШЧА КАЛУМБА
Аповесці, апавяданні
Пераклад с рускай
Мінск «Галіяфы» 2017
УДК 821.161.3-31/-32
ББК 84(4Беп)-44
Л24
Пераклад з рускай мовы Марыі Мартысевіч
Лапцэвіч, С.
Л24 Плошча Калумба : аповесці, апавяданні / Сяргей Лапцэвіч ; пер. з рус. Марыя Мартысевіч. — Мінск : Галіяфы, 2017. — 192 с.
ISBN 978-985-7140-37-4
Героі кнігі «Плошча Калумба» — збольшага людзі незвычайныя, па сутнасці, дзівакі. Філосаф-выпівоха, што калісьці ўцёк у Бруклін, марыць вярнуцца ў краіну, якой больш няма. Пахілага веку мастак адбірае ў дачкі сына, каб выхаваць у ім сапраўдны талент. Кранальная Надзя вучыць усіх простасці, ламаючы лёсы. Паспяховы менеджар спрабуе адшукаць парэшткі сэнсу ў сабе і навакольным свеце. Экзістэнцыйны кантэкст, псіхалагізм і дакладнасць дэталяў вылучаюць прозу Сяргея Лапцэвіча.
УДК 821.161.3-31/-32
ББК 84(4Бем)-44
ISBN 978-985-7140-37-4 © Лапцэвіч С., 2017
© Мартысевіч М„ пераклад на беларускую, 2017
© Афармленне ПВУП «Галіяфы», 2017
ДЗІВАК
і
Звонку Шаршаневіч звычайны экзальтаваны тып, так бы мовіць, дзівак. Калі гаворыць па тэлефоне, гарлапаніць на ўсю вуліцу. Чытаючы кнігу ў метро, рагоча на ўвесь вагон. У краме, робячы пакупкі, задае прадаўцу неймаверную колькасць пытанняў. Любіць разгаварыцца з першым сустрэчным. Вось і цяпер, калі ён праводзіць мяне ў аэрапорт (я гасцяваў у яго два тыдні), яму чамусьці трэба абавязкова пагутарыць з таксістам.
Кіроўца ці то індус, ці то пакістанец.
«Як справы?» шлёпнуўшыся на сядзенне, пачынае Шаршаневіч. «Дзякуй, выдатна!» «Я таксама таксіст, рэкамендуецца Шаршаневіч, каб выклікаць эмпатыю. Як працуецца?..»
Употай радуючыся, што Шаршаневіч заняты не мной, я, пакуль цягнецца яго гутарка, гляджу ў акно, імкнучыся забраць на развітанне запаскуджаныя вулкі Брукліна, скупую зімовую аголенасць раёна-сметніка (сметнік прыдумаў не я Фіцджэральд), від на Манхэ-
Сяргей Лапцэвіч тан, што ледзь мільгануў у канцы нейкай доўгай вуліцы, быццам у падзорнай трубе.
Пад трывожныя віды, як пад маркотную мелодыю, думаю, калі гэта Шаршаневіч паспеў стаць такім. Бо на радзіме, якую ён пакінуў гадоў дваццаць як, ён такім дакладна не быў. Што гэта старасць? Агульна-млявае стаўленне да новага асяроддзя? Ці адзінота? Зрэшты, якая там адзінота... Слухаючы, як Шаршаневіч дачыняецца з таксістам, апошняе я адкідаю. Ён жа ў гэты момант паглыбляецца ў параўнальны аналіз возніцкага бізнесу за апошнія дзесяць гадоў: як было і як стала. Яно і зразумела усё горш і горш. Пацешна, што ў лістах Шаршаневіч заўсёды скардзіцца мне менавіта на адзіноту. Ці вось цяпер гэта не тое дачыненне, a патрэбна яму іншае, якое засталося, як і прыстойнае возніцтва, недзе ў мінулым?
Андрэй, пакінь чалавеку дваццатку на гасцінец, заяўляе ў канцы паездкі задаволены Шаршаневіч (уся дарога каштуе ад сілы трыццаць!). Але з Шаршаневічам не паспрачаешся. Ён развітваецца з таксістам, як з родным, быццам гэта не я, а ён цяпер адлятае.
Мы чамусьці ўдваіх коцім нагружаную падарункамі валізу. Падарункі ў асноўным тыя, якія Шаршаневіч сабраў сябрам і сваякам. Усякае рознае: магніцікі, набыты ў букініста абтрапаны альбом нейкага паважанага ім фатографа, кітайскія анучы, выбраныя без ведання памеру, на вока, ужываны ноўтбук, другі том выдатна выдадзенага Сальвадора Далі без першага ён абышоўся проста ў капейкі. «Ці будзе перавышэнне вагі?» асуджана гадаю я. Шаршаневіч гаворыць. Госпадзе, як шмат ён гаворыць! У які раз просіць мяне па прылёце ператэлефанаваць, таму што яны з жонкай людзі пажылыя і будуць хвалявацца. У
які раз запэўнівае, што прыедзе. Цяпер грошай няма, жонка ўставіла зубы, але ён паназбірае і абавязкова прыедзе. «Ці ўсё кінуць і вярнуцца?.. Як думаеш, купіць дом дзе-небудзь у прыгарадзе?.. Вярнуцца на выкладчыцкую працу... Дапісаць нарэшце раман... Выдацца... Што я тут забыў?»
Уласна, Шаршаневіч кажа ўсё гэта не так. У рэчаіснасці ён амаль крычыць, і крык яго шчодра так прыпраўлены рускай і ангельскай нецэнзуршчынай, лозунгамі тыпу «на х... мне ўсё гэта трэба?!» (або гістарычнымі даведкамі накшталт: «Ведаеш, хто прыдумаў першыя канцлагеры? Ангельцы!»), так што на нас звяртаюць увагу не толькі простыя грамадзяне, але і службоўцы аэрапорта ды паліцыянты.
Ля рэгістрацыі я груба перапыняю яго: «Стой, памаўчы. Дай мне сказаць». Ён прывучаны да такога абыходжання. На працягу двух тыдняў я ўвесь час назіраў, як бесцырымонна абсякае яго жонка. «Шаршаневіч, маўчаць! Маўчаць, я сказала!» давала яна яму каманды, нібы неўтаймоўнаму сабаку. Але Шаршаневіч не крыўдаваў, слухаўся, замаўкаў. Замоўк і цяпер.
Адчуваючы, што я паеду, так і не сказаўшы нічога цёплага, сапраўднага, прыязнага, я раптам пачынаю гаварыць яму рэчы, супрацьлеглыя тым, што даводзіў да гэтага. «Прыязджай. Абавязкова прыязджай. Пачні спачатку. Тут ты загінеш. А я дапамагу табе. Мы ўсе табе дапаможам. Спынішся ў мяне. Будзем жыць, як раней...» I шмат чаго яшчэ ў тым жа духу.
Шаршаневіч ледзь не плача. Я ледзь не рыдаю. Разумеючы, што ўсё гэта хлусня усё, акрамя самога парыву, мы расстаемся.
Укладваючы рэчы на транспарцёр, я махаю Шаршаневічу, каб не чакаў. А ён і не чакае. Стоячы ля ка-
лоны побач з кімсьці з праважаючых, нейкай пажылой дамай, з выгляду рускай, ён ужо пра нешта з ёй размаўляе.
2
Вядома, Шаршаневіч мае ў сабе шмат незразумелага, дзіўнага, насьцярожвальнага. Уласна, хапае ўсяго, але ўсё ж болыпасць рэчаў у ім выклікае прыхільнасць. Нетыповыя паводзіны, нечаканыя высновы, якія ён робіць са, здавалася б, пасрэдных гісторый, нейкая асаблівая, бязмежная дабрыня, свабода і незалежнасць. Мусіць, таму нават іншыя людзі гатовыя прыслухоўвацца да яго. Ну ці хоць бы даць выгаварыцца.
ІПто да мяне, то я люблю нават не гутарыць з ім. Наш дыялог і, перш за ўсё, спрэчкі, часта заканчваюцца аднолькава: я лаўлю Шаршаневіча на якімнебудзь голым філасафаванні, на імгненнасці яго чарговай тэорыі, якая відавочна ўзялася з асаблівасцяў яго становішча. Так чалавек, якому цісне нядаўна набыты чаравік, можа вінаваціць у гэтым усю капіталістычную сістэму: маўляў, толькі нажыва рухае светам, і сквапны прадавец спецыяльна не параіў безуважліваму пакупніку паставіцца да набытку болып пільна. Аднак, мусіць, мяне цікавіць зусім не ісціна ў словах Шаршаневіча, а ён сам. Ёсць у ім нешта па-сапраўднаму трагічнае, нешта, што віруе, што дазваляе пасля размоваў з ім і сапраўды зірнуць на звыклыя рэчы іначай.
Звычайна я слухаю яго не перапыняючы і захапляюся, як, закрашаная маёй добразычлівасцю, думка Шаршаневіча расквітае і пладаносіць, узносячы яго на ролю сучаснага прарока. Ролю, безумоўна, самім Шаршаневічам улюбёную. Ролю, да якой ён ішоў многія
Плошча Калумба гады, і якую будзе цяпер граць да сканчэння веку. Гэткі самазванец Заратустра з Брукліна найноўшага часу.
3
Пра што размаўляе цяпер Шаршаневіч з гэтай (верагодна рускай) дамай у вольны час? Ведаючы яго, паспрабую адгадаць. Цяпер яму сумна, ён злуе на час, на свае ўчынкі ў мінулым, злуе на нейкую аб’ектыўнасць рэальнасці, на «грэбаную» прычынна-выніковую сувязь, то бок на свой лёс. У маім прыездзе-ад’ездзе, у нашых двух праведзеных бок у бок тыднях ён бачыць наступнае: 1. Трагічнасць жыцця як такога два (як бы там ні было) блізкія чалавекі разведзеныя незваротна і назаўжды. 2. Шчасце, якое ён адчувае побач са мной. Бо я не толькі яго любімы слухач, але і правадыр у часе. Сведка, што яго мінулае яму не прыснілася (зрэшты, хто ведае? і гэта робіць з мяне не толькі сведку, але і закладніка. У гэтым сэнсе мы ўсе закладнікі прарокаў і філосафаў, той створанай імі рэальнасці, часткай якой нам адведзена быць). 3. Сусветную несправядлівасць, якая павінна быць выпраўленая. Як? Напрыклад, свет павінен імкнуцца да мадэлі былога СССР. Або сучаснай Расіі, дзе гэтая мадэль усё яшчэ рэалізуецца. «Так, ёсць дыктатар, а хто не дыктатар? Іншыя мямлі і анучы, дробныя злодзеі, выкладае Шаршаневіч, развалілі вялікую дзяржаву, і толькі дыктатар, чалавек валявы, цэльны, фанатычны можа выправіць памылку. Што трэба маленькаму чалавеку? Спакой, уласны маленькі свет, і толькі дыктатар здольны думаць пра большае!» Далей Шаршаневіч пераходзіць да месца маленькага чалавека (ён у яго персанаж станоўчы: я, яго жонка, сам Шаршаневіч і г. д.). «Яно і павінна быць малень-
кім сям’я, дзеці, правы і абавязкі. Усё гэта значыць спакой. Гэта і дае дыктатар маленькаму чалавеку. Гэтакі 3D кінатэатр з жарсцямі на экране і поўным замілаваннем у кіназале. А што яшчэ трэба хлеба і відовішчаў, і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, упэўненасці, што за цябе, за ўсё гэта ёсць каму заступіцца!»
Яшчэ варыянт. 3 тымі ж эмоцыямі Шаршаневіч пачынае з бацькі, якога вельмі любіў і з якім, яму здаецца, шмат пра што не дагаварыў. У Шаршаневіча ёсць комплекс, уласна, пачуццё віны разуменне, што бацька, дажыві ён да цяперашняга, наўрад ці ўхваліў бы яго, Шаршаневічава, жыццё. «Ведаеце, гэта не сябар мой зараз з’язджае, кажа Шаршаневіч, а маё мінулае пакідае мяне. Любое каханне ужо таму няшчасце, што прадугледжвае ўзаемнасць. Але мы няздольныя нават толкам прызнацца адно адному, я ўжо не кажу пра адкрытасць. Якое там шчасце... Раней хоць была адна Радзіма на ўсіх, а цяпер мы нават яе страцілі». Далей зноў пра дыктатуру.
4
Я магу адрозніць юнака-мужчыну, які вырас без бацькі, паводле недахопу ўпэўненасці ў сабе, паводле ледзь не жаночай мяккасці, Але няма ліха без дабра, і плюсы ёсць ва ўсім, ёсць яны і ў безбацькоўстве. Сваімі я лічу ўважлівасць, пачуццё дэталі, агіду да занадта рэзкіх і занадта крытычных заўваг.
Трыццаць гадоў таму мая сястра выйшла за Шаршаневіча. Пасяліліся маладыя ў нашай кватэры (мама тады пераехала да айчыма, даверыўшы мяне зяцю).
Шаршаневіч, вядома, бацьку мне не замяніў, ды і старэйшым братам не стаў хутчэй таварышам. Да
Плошча Калумба таго часу ён адслужыў у войску, скончыў інстытут і працаваў у маёй жа школе настаўнікам фізкультуры.
Незвычайная спецыяльнасць для начытанага, таленавітага і абазнанага ў мастацтвах маладога чалавека. Здаецца, нават школу Шаршаневіч скончыў з залатым медалём.
I ўсё ж спорт з’явіўся ў яго жыцці невыпадкова. Як, уласна, і ўсё іншае (гэта тыя самыя ланцужкі, тая «грэбаная прычынна-выніковая сувязь», пра якую кажа Шаршаневіч). Яго бацькі былі вядомымі трэнерамі па спартыўнай гімнастыцы, выгадавалі не адно пакаленне чэмпіёнаў (няхай не алімпійскіх, але прызёраў краіны і сусветных першынстваў сярод іх было нямала).