Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Неўзабаве Бэла ўжо не садзіўся за стол не перажагнаўшыся і, мінаючы царкву, калі ў яго не атрымлівалася туды зайсці, спыняўся, жагнаўся і рабіў паклон. Ён парваў урэшце са штукаванай напышлівасцю мінулага жыцця і зажыў паводле Божых прынцыпаў новага. Узносіў падзякі Госпаду за кожны пражыты дзень, за новы дом, за жонку і дзетак да гэтага часу Аня ўжо насіла пад сэрцам яго дзіця. Ён адчуваў, што ўпершыню шчаслівы ў гэтай простасці і, злучыўшыся
душой з мноствам іншых безумоўных вернікаў, гатовы прыняць свет такім, які ён ёсць, несучы ў яго не разлад уласнай ганарлівасці мастака, а зарок пакоры і асабістага прасвятлення.
Адсвяткаваўшы нараджэнне сына асвечаным кагорам, Бэла кінуў піць. Тадысама ён перастаў маляваць. Безумоўна, тут не абышлося без веры. Але веры, якую няправільна звязваць адно з хрысціянствам. I вера ў Бога, паходы ў царкву, пільнаванне пастоў і гэтак далей было толькі часткай, адзнакай яшчэ больш масавай рэлігіі. Імя ёй сям’я. I яна не заканцоўвалася для Бэлы на адным толькі задзіночанні мужчыны і жанчыны, і якое-небудзь ідыёцкае «ячэйка» гучала для яго як чысты здзек. Бадай сям’я для Бэлы была як свет, як цэлы Сусвет. I ўвесь астатні свет без сям’і для Бэлы не меў ніякага сэнсу. Можа, і да веры па-за сям’ёй ён ніколі б не прыйшоў? Аднак цяпер ён шчыраваў не толькі дзеля аднаго дабрабыту. Яго праца зрабілася зарокам, які ён наклаў на сябе ў імя сям’і. A падабалася яму праца або не такія пустыя пытанні яго больш не пераймалі.
Праз хуткі час Бэла пайшоў са школы і пачаў маляваць для дзіцячых выдавецтваў. 3 тае прычыны, што ён быў далёкі ад усякіх найноўшых тэндэнцыяў у кніжнай ілюстрацыі, ягоныя працы таксама былі не тое што не моднымі, а хутчэй старамоднымі (нейкія ўжо няісныя героі і прасторы: крамяныя іваны-царэвічы, звяругі, што палохалі сваёй адпрыроднасцю, лясныя гушчары і бяздонныя віры), Бэлу перападала афармляць расійскія казкі, паэмы Пушкіна словам, усю тую літаратуру, якая ў хітах даўно не хадзіла, але мела сталы попыт, і ў якой эксперымент падаваўся выдаўцам збыткоўнасцю. Шмат Бэлу не плацілі і, пэўна, таму, а яшчэ праз
Плошча Калумба ягоную абавязковую педантычнасць, ён заўжды быў пры замовах.
Звыклая да дбайнасці і ашчаднасці, яго жонка пакрысе стала прызвычайвацца да адваротнага. Спярша да таго, што вопратку можна набываць не ў сэканд-хэндзе. Раз-пораз яны выпраўляліся на закупы разам з Бэлам, і ён хоць і буркатаў і прыдумляў усякія адчэпкі, каб не ісці, але зрэшты прымаў чынны ўдзел і ў выбары фасону, і ў абмеркаванні якасці, а вяртаючыся дадому, цешыўся абноўцы. Раней, ведаючы Анін незайздросны стан, сяброўкі і калегі часта неслі ёй вопратку, з якой ужо выраслі іх дзеці. Цяпер жа Аня аддавала непатрэбнае сама. Пакрысе ў іх доме з’явілася новая мэбля, побытавая тэхніка і набыты вылучна для дзетак камп’ютар. Недзе на пяты год супольнага жыцця яны ўпершыню выправіліся ў Крым і потым ездзілі туды штолета. Спыняліся ў маленькай вёсачцы ў адной і той жа гаспадыні. У іх уладанні былі кухня і маленечкая, спавітая вінаградам тэраса, з якой адкрываўся краявід на горы і мора. На тэрасе мясціўся хісткі стол, і не вялікі аматар загараць Бэла мог цягам дня за ім працаваць, а ўвечары чытаць. I там, у Крыме, злучаючы тую дзівосную пару менавіта з гэтым краявідам і з мужам, які сядзеў за хісткім сталом, Аня і спазнала шчасце. (Праўда, было ў вачох Бэлы нешта такое, пра што Аня пазбягала думаць. На атачэнне: на дзетак, горы і мора, Бэла глядзеў з нейкім смуткам, нібыта ўсё гэта хоць і цешыла, але асабіста да яго мела мала дачынення. Аня ніколі не пытала Бэлу, пра што ён думаў у такія імгненні, і, памятаючы пра яго няспраўджаны талент, спісвала гэта на тугу па жывапісе).
Так мінула гадоў дзесяць, пакуль Бэла раптам з новай сілай не пачаў піць. Дакладней, запіў ён патро-
ху: чарку-другую ў выходныя або з нагоды ёй мог стацца аванс, канчатковы разлік, народзіны кагосьці з былых калег, якіх ён пачаў сустракаць усё часцей, зрэшты, удала напісаная ілюстрацыя. I гэтыя нагоды, і само піццё ў Ані спярша турбаванняў не выклікалі: Бэла піў ахайна і ранкам без пахмелля браўся за працу. Але Аню палохала іншае яна больш не заўважала таго самага з замілаваннем і смуткам позірку, і, здавалася, гэта мусіла пацешыць яе, але замест таго насцярожыла. А яшчэ немавед адкуль узятыя, пазбытыя звыклага зместу размовы, якія ён пачынаў нападпітку. Наіўныя і агульныя развагі пра палітыку, да якой яму яшчэ нядаўна не было аніякай справы, у якіх ён цяпер адно пераказваў чыюсьці пачутую па тэлевізары думку. Паўтор ісцін, які набівалі аскоміну. Шматлікія з нагоды і без яе цытаты са Святога Пісьма. Усялякія шпількі стасоўна нейкіх аднакурснікаў, якія не тое што сталі знакамітымі, але мелі на сваім рахунку колькі выставаў і сяк-так ліпелі на продажы сваіх карцін.
Нават старэйшая Аніна дачка, для якой Бэла быў безумоўным аўтарытэтам, цяпер, самастойна паступіўшы ў мастацкую вучэльню, тую самую, у якой колісь вучыўся Бэла, стала ставіцца да пітушчага айчыма з іроніяй і паблажлівасцю.
Што да Бэлы, дык ён не тое што не заўважаў у сабе зменаў, але, на думку Ані, не рабіў нічога, каб хоць неяк змагчы хваробу, якая раптам прачнулася ў ім. Вытрываўшы чарговы прыступ, Аня зранку, бачачы, як штораз мужу робіцца ўсё горш, як вінавата ён маўчыць, як, узяўшыся за працу, доўга і бязмэтна глядзіць у манітор, як можа ўвогуле выключыць камп’ютар і легчы з кнігай на канапу (у тым зусім не забытым жыцці яна праходзіла гэта не раз і ведала, што такія яго паводзіны ні што
Плошча Калумба іншае, як змаганне з сабой), не ў змозе стрымлівацца, збянтэжана чаплялася да яго з парадамі. Прапаноўвала ўзяць адпачынак і куды-небудзь паехаць. Або нават змяніць працу, калі гэтая яго так абцяжарвала, або пачаць маляваць. Бэла нічога не адказваў. Усім выглядам паказваў, што яе парады дурота. I куды ім ехаць, калі ўсё, што ён зарабляе цяпер, ідзе на самае неабходнае. I нават гэтага ледзьве хапае. Трэба плаціць за навучанне падчаркі. Трэба паставіць помнік маці, бо з моманту яе смерці прайшоў год. Трэба памяняць манітор, ад старога ў Бэлы слязяцца вочы, і яму цяжка за ім працаваць. Лічачы гэтыя прычыны больш чым важкімі, Бэла не мог сцяміць, як яго практычная жонка сама гэтага не разумее. Пры гэтым, як толькі ў яго з’яўлялася нагода, ён зноў напіваўся.
Калі Бэлава памяркоўнае піццё перайшло ў запоі, а Аніны ранішнія ўшчуванні у скандалы, яна сышла.
Аня сышла ў панядзелак, Бэла ж піў да суботы. Нарэшце яму зрабілася кепска і ўжо не толькі ў душы, але цалкам акрэслена ў целе. Ці то камень у нырках ссунуўся, ці то ціск зашкаліла і вось-вось пагражала разарваць Бэлу нутро, але ў ноч на нядзелю яму некалькі разоў падавалася, што ён канае. Амаль не звёўшы вачэй, зрання ён пачаў тэлефанаваць Ані. Яна нічога не хацела чуць. Бэла то злаваўся і пагражаў, то плакаў і прабачаўся. Аня была няўмольная.
Зрэшты, Бэла зразумеў, што рабіць. Адчыніўшы духоўку і ўключыўшы газ, ён патэлефанаваў былому калегу па школе, які больш за астатніх ладзіў з Аняй. Паведаміў, што мерыцца забіць сябе, папрасіў перадаць жонцы, як моцна яе кахае, і кінуў слухаўку. Калі тэлефон стаў разрывацца, слухаўку не падымаў. Са-
Сяргей Лапцэвіч 	 браўшы рэшту моцы, улёгся на канапу і, адчуваючы, як разлучаюцца душа і цела, заснуў.
А прачнуўся ад таго, што над ім увіхалася Аня, і ўсцешыўся, што ягоны намер спраўдзіўся. Захоўваючы маўчанне, жонка памерала яму ціск і, даўшы выпіць жменю рознакаляровых таблетак, пайшла на кухню гатаваць булён.
МУХА
Ён пацёгся за мной, хоць і прыйшоў з начной змены. Тое, што ён стомлены, было відаць, нават калі ён, праспаўшы гадзінаў пяць, выбраўся да поўдня са спальні. Гэтак марудна выбіраецца з панцыра слімак.
Я, мусіць, абудзіў яго сваімі зборамі.
Пастаяўшы ў дзвярах, ён запоўз на кухонны зэдаль (плюхнуўся, забраўся не слушна). Крысы яго халата разышліся, яго гэта анітрошачкі не турбавала.
-	Запар і мне кавачкі, сказаў ён.
Я падліў у турку вады з пластыкавай бутэлькі. Ён напэўна яшчэ дасынаў, яго позірк прыгрэўся ля агеньчыка фаеркі.
Каб не бачыць яго тлустыя голыя ногі (не раўнуючы слімакі распаўзліся), я палез з інспекцыяй у лядоўню.
-	Табе зрабіць канапку з кілбасой?
Ён адказаў, калі я ўжо накраіў і на яго.
-	Давай...
-	Якія планы? прачнуўшыся ў чарговы раз, адсёрбваючы каву, але яшчэ непрыязна паглядаючы на канапкі, спытаў ён.
-	Збіраюся ў Метраполітан.
—	У Метраполітан?
-	Выдатна. Пойдзем разам, ён пацягнуўся па канапку. Вазьму фотаапарат. Будзем здымаць.
Ніякіх «будзем здымаць» я не планаваў. I яго не планаваў. Мне хацелася пабадзяцца па музеі аднаму. Зноў жа, ён не музейны чалавек. Ну, Гугенхайм там, сучаснае мастацтва, Полак і Ўорхал яшчэ сяк-так. A вось Веласкес, Рубенс і Рафаэль не ведаю, што і сказаць. Для разумення старых майстроў (тэрмін «класіка» я не выношу, таму што, выходзіць, ёсць увогуле толькі адна класіка, і ўсё, што сёння не класіка заўтра ёй зробіцца), яму неставала нават не столькі элементарных ведаў гісторыі мастацтва, колькі цэласнасці ці што... Нешта ў светапоглядзе яму замінала адрозніць, скажам, барока ад адраджэння, класіцызм ад рамантызму. Ён быў увогуле нечуллівы да вехаў прыўкраснага. Адкуль што бярэцца, не адрозніваў. Эвалюцыі для яго не існавала?
Я хацеў яго адгаварыць, прыдумаць якую-небудзь падставу, маўляў, потым сустрэча ў мяне, але, гледзячы, як ён страпянуўся, як імпэтна зарухаўся, з якім апетытам закінуў у сябе трэцюю канапку, не наважыўся. Заглынуўшы рэшткі кавы, сплюнуўшы ў філіжанку асадак, ён пакінуў яе на стале:
-	Пайшоў збірацца.
Праз колькі хвілін ён быў ужо гатовы. Апрануўся, нібыта з сабакам на шпацыр. Калісьці белыя красоўкі. Спартовыя штаны з зашмальцаванымі да бляску аб стырно машыны каленькамі. Праз плячо зацяганай скуранкі фотаапарат і торба з аб’ектывам.
Злавіўшы мой позрк, заявіў:
-	He сцы, тут усе так ходзяць...
-	Дома, дома, гэта ён ужо сабаку, які, скуголячы, забегаў вакол яго. Мы ў музей метраполітэн, на фотасесію!
Я збіраўся даехаць на метро да Цэнтрал-парку, і далей да музея праз парк пешкі. Ён усё перайначыў. Мы паехалі з трыма перасадкамі. Метро, зноў метро, аўтобус, якога давялося чакаць хвілін дваццаць. Ён бачыў, які я раздражнёны. Вінавата маўчаў, калі паўз нас праплываў Цэнтрал-парк, і з тугой паглядаў у яго бок.