Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч

Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Плошча Калумба стаяць на пляцы альбо, калі была зусім непагадзь і камандзір трапляўся чуллівы, мянялі сярод ночы месцамі, каб адагрэць, ці, хутчэй, каб усім дасталася пароўну. Часам кармілі, выдаўшы па банцы тушонкі і пачку галет, часам «забываліся». Іван Пятровіч з глыбокай павагай успамінаў тыя залатыя дзянькі, калі сам служыў начпродам у перасылцы. Лік ашчаджанай за дзень тушонцы ішоў на сотні слоікаў. Натуральна, гэта месца дасталася яму не проста так і даводзілася шмат з кім дзяліцца, але ў тыя некалькі гадоў яго сям’я ні ў чым сабе не адмаўляла.
Ноч мелася быць халодная, і ўжо падмарожвала. Іван ГІятровіч з трывогай глядзеў на пляц, міма якога ішоў і дзе, мяркуючы па ўсім, навабранцаў сабралася больш, чым трэба. У казарме, што стаяла па іншы бок пляца, ужо запалілі святло, і па тым, што ў вялікіх вокнах усюды відаць быў маладняк, старшына зрабіў выснову, што перасылка перапоўненая.
«Купцоў» на пляцы ўжо не было. Стомленыя, але з іншага боку ўжо і абвыклыя ў новай рэчаіснасці навабранцы як маглі саграваліся і бадзёрыліся. Адны збіваліся ў купкі і, палячы адну за адной, травілі анекдоты, спрабавалі жартаваць або абменьваліся ўрыўкамі чутак пра тое, што будзе заўтра. Іншыя, пасеўшы на рэчмяшкі, апусціўшы вушы вушанак і ўткнуўшыся ў каўняры, спрабавалі драмаць. Былі і адзіночкі. Гэтым служыць будзе цяжэй, ведаў Іван Пятровіч. Аднаго з такіх ён разгледзеў на краі пляца: збянтэжаны хлопец стаяў у старонцы ад сваіх будучых таварышаў па службе з выглядам згубленага дзіцяці, быццам чакаючы, што вось-вось па яго прыйдзе нехта з бацькоў і адвядзе адсюль дадому.
Дзіўная справа: раней, уласна, яшчэ тыдзень таму, Іван Пятровіч атрымаў бы ад гэтага відовішча цалкам канкрэтнае задавальненне. Карціна выпрабаванняў учорашніх хлапчукоў першымі нягодамі і ліхотамі службы вайсковага чалавека толькі замілоўвае. А як яшчэ выхаваць характар? Як зрабіць з мамчынага сынка мужчыну? Як растлумачыць, што ёсць яшчэ доўг: вось хоць бы Радзіму абараняць. Іван Пятровіч нават ведаў, што многія скрайнасці перасылкі: і гэты бардак з начлегам пад адкрытым небам, і голад, і самы што ні ёсць жывёльны страх, які адчувае на перасылцы любы навабранец, думаючы, што так можа прайсці ўся служба, негалосна заахвочваюцца камандаваннем. Запомніўшы жахі і скоцтва першых дзён, навабранец пасля прыязджае ў частку калі не пасталелым за адну такую ноч, дык ужо рахманым дакладна.
Аднак цяпер Іван Пятровіч глядзеў на ўсё гэта іншымі вачыма. I яму ўпершыню было шкада хлапчукоў, што туліліся адзін да аднаго, быццам нованароджаныя шчанюкі. I нават гэты адсталы ад кодлы адзіночка не выклікаў у яго раздражнення.
Вядома, старшына даў слабіну праз сына. У чарговы раз адкінуўшы трывогі, якія цяпер толькі заміналі, разумеючы, што яму яшчэ сёння шмат чаго трэба будзе перарабіць, што час дорага каштуе, імкнучыся больш не глядзець у бок пляца, паскорыў крок.
У штабе Іван Пятровіч знайшоў аднаго з прапаршчыкаў-справаводаў. Старэйшыя афіцэры ўжо, мусіць, разышліся, і ў невялікім кабінеце, застаўленым сталамі так, што прабірацца паміж імі трэба было з асцярожнасцю, каб не змахнуць стосы шэранькіх тэчак з асабовымі справамі, застаўся толькі ён адзін. Адсутнасць
Плошча Калумба афіцэраў падбадзёрыла Івана Пятровіча. Прапаршчык з прапаршчыкам ужо неяк паразумеюцца.
Уткнуўшыся ў дакументы, справавод, толькі мімаходам зірнуўшы на таго, хто ўвайшоў, зноў паглыбіўся ў працу. Набраўшыся цярпення, Іван Пятровіч стаў чакаць.
-	Прыходзьце раніцай, таварыш старшы прапаршчык, праз некалькі хвілін, усё гэтак жа не падымаючы галавы, сказаў справавод.
-	Сын у мяне недзе тут, пачаў Іван Пятровіч, і, хоць афіцэр не праявіў да яго ніякай цікавасці, выклаў начыстую і ў падрабязнасцях сваю гісторыю. He, усё ж ён крышачку схітраваў, прадставіў усё ў адкрыта папулісцкіх танах, як гісторыю адносін шалапутнага сына і бацькі-праведніка, які робіць усё, абы наставіць дзіця на шлях ісціны. Пададзеная ў такім агульначалавечым выглядзе гісторыя мела поспех. Справавод адарваўся нарэшце ад працы і задумаўся. А калі Іван Пятровіч у дадатак паабяцаў, што клопаты справавода не пройдуць дарма і ён добра аддзячыць яму, той з уздыхам прызнаўся, што і ў самога падрастае такі самы вісус. Вось толькі калі сына Івана Пятровіча ўжо шукалі ў спісах, то наўрад ці можна зрабіць нешта яшчэ.
Вырашылі так: зараз ён яшчэ раз прагледзіць спісы, якія прыбылі за апошнія дні, а заадно і спісы ўжо адпраўленых у часткі навабранцаў, а потым... Тут справавод зрабіў паўзу, даючы зразумець, што рабіць гэта ён зусім не абавязаны, і толькі з павагі да бацькоўскіх пачуццяў Івана Пятровіча ён праводзіць яго і на пляц, і, калі трэба, у казарму, бо цалкам магчыма, што навабранец, які нідзе не лічыцца, можа ўсё яшчэ быць у складзе рэшткаў якой-небудзь з каманд.
Каб не прыспешваць справавода сваёй прысутнасцю, Іван Пятровіч выйшаў на двор. Ён даўно ўжо кінуў паліць, але цяпер бы запаліў. Усё яшчэ стараючыся не глядзець на пляц усё роўна нічога не разгледзіш старшына машынальна стаў вадзіць вачыма па няроўна асветленай пражэктарамі мясцовасці.
Вось пусты комін кацельні, якую павінны б тапіць, але чамусьці не топяць. Можа, вугаль ашчаджаюць, але, хутчэй, няспраўны кацёл і, пакуль будуць разбірацца, прызыў скончыцца. Перасылка ж аб’ект далёка не першачарговы.
Вось мільганулі два цені жаўнераў гаспадарчага ўзвода. Іван Пятровіч нават у цемры і на адлегласці вызначыў у іх стараслужачых па закінутых на патыліцу вушанках і развязнасці хады. Фігуры, унікаючы дарогі, хаваючыся за дрэвамі, прайшлі ў бок пляца. Ясна навошта, разумеў Іван Пятровіч. Ува ўсіх тут свой інтарэс.
Вось з афіцэрскага інтэрната, метраў за пяцьдзясят, насупраць штаба, выйшаў і запаліў афіцэр. Відаць, ад спякоты амаль з кожнага вакна інтэрната тырчалі коміны паходных буржуек, з многіх тоўста валіў дым, быў ён без шыняля, кіцель на ім быў расшпілены. Афіцэр відавочна быў п’яны, упёршыся поглядам у зямлю для раўнавагі, ён стаяў, пагойдваючыся і не заўважаючы нічога навокал.
Вось з хмары звесіўся месяц тонкі, выгнуты, ён быў падобны на рыбалавецкі кручок.
-	Хадзем, пачуў за спінай Іван Пятровіч. Прапусціўшы справавода наперад, старшына пайшоў следам.
Пошук на пляцы нічога не даў. Аднак, сыходзячы з яго, Іван Пятровіч быў зусім не ўпэўнены, што Ігната там няма. Натоўп навабранцаў няспынна перамяш-
Плошча Калумба чаўся, быццам інгрэдыенты густога супу ў вялікім катле. Часам Іван Пятровіч нават паварочваў жаўнераў, што стаялі да яго спінай і нечым нагадвалі сына . Яны азіраліся пакорліва і без усялякага здзіўлення. Выкрыкваць імя і прозвішча Іван Пятровіч не адважыўся, ці мала хто з начальства ўбачыць: нейкі незнаёмы прапаршчык на ноч гледзячы блукае па пляцы, разглядае навабранцаў, нібы ялінку сабе пад Новы год выбірае.
Калі пайшлі ў бок казармы, справавод быў ужо зусім не ўпэўнены ў задуманым, але саступіў усё яшчэ рашуча настроенаму Івану Пятровічу.
У даўжэзным калідоры на першым паверсе яны не знайшлі днявальнага. Па галасах, якія чуліся з сарціра, зразумелі, што яны там. Тое, што ўбачылі далей, зусім не здзівіла. Сяржант і яго днявальны, размясціўшыся каля акна, капаліся ў рэчмяшках двух навабранцаў, што застылі паводдаль. Морды ў нарада былі прагныя, у навабранцаў спалоханыя. Грошы, курава і наедак шукаюць, зразумеў Іван Пятровіч. Заспеўшы падобнае ў сябе ў роце, ён бы ашалеў, і толькі дысцыплінарным пакараннем справа б не абмежавалася, у ход пайшлі б і кулакі. Але цяпер Іван Пятровіч знаходзіўся на чужой тэрыторыі дакладна не да выхавання. Агаломшаныя ў першы момант днявальныя хутка апамяталіся, калі разгледзелі побач са знаёмым ім штабным не афіцэра, а звычайнага прапара.
-	Што тут адбываецца? без пагрозы, хутчэй, для парадку, спытаў справавод.
-	Ды вось, на хаду цяміў сяржант, салабоны папаліць вырашылі пасля адбою, мы і ўмяшаліся.
-	Гэта так? справавод перавёў погляд з сяржанта на навабранцаў. Апусціўшы галовы, тыя маўчалі. Разумеюць, што мы зараз пойдзем, а гэтыя застануцца да
раніцы, патлумачыў для сябе маўчанне навабранцаў Іван Пятровіч.
Інцыдэнт быў вычарпаны. Навабранцаў адпусцілі спаць, справавод застаўся, зноў жа для парадку пагутарыць з сяржантам, а днявальны пайшоў праводзіць Івана Пятровіча.
Спальныя памяшканні былі размешчаныя па абодва бакі доўгага калідора казармы. Яны адрозніваліся хіба што выглядам з вокнаў: з адных месяц, з іншых комін кацельні. Усё іншае было падобным: шырокія аркі на ўваходзе, мернае святло люмінесцэнтных лямпаў (і тое, і іншае з меркаванняў бяспекі і выгоды: дзяжурнаму па казарме даручалася пастаянна абыходзіць памяшканні і сачыць за парадкам), два шэрагі драўляных нараў уздоўж даўно не фарбаваных, аблупленых сцен, спячыя ў ботах, шынялях і шапках навабранцы. Яны ляжалі так цесна, што ў Івана Пятровіча наўрад ці быў хоць адзін шанец адшукаць сярод іх Ігната.
Уваходзячы ў чарговае спальнае памяшканне, Іван Пятровіч стараўся ступаць ціха, але праз рыпучыя расхістаныя масніцы, праз смецце, на якое ён раз-пораз наступаў, у яго гэта не выходзіла. Бразгалі зачэпленыя пустыя бляшанкі з-пад тушаніны, шамацелі пакункі з-пад галет. Навабранцы спрасонку падымалі галовы, хтосьці нават спрабаваў ускочыць. Спі, спі, быццам дзіцяці, што прачнулася сярод ночы ад кашмару, шаптаў Іван Пятровіч.
Ён знайшоў Ігната на апошнім паверсе.
Калі ён яшчэ толькі ўвайшоў, яму здалося, што той не спіць, а павярнуўшыся тварам да аркі кагосьці чакае. Калі наблізіўся, зразумеў, што памыліўся, проста выраз твару ў сына ў сне быў неспакойны.
Ігнат прачнуўся, як толькі Іван Пятровіч крануў яго за бот.
Выйшаўшы ў калідор, у прысутнасці днявальнага, што прыхінуўся паблізу да сцяны і з цікаўнасцю прыслухоўваўся да іхняй размовы, яны коратка абмеркавалі апошнія дні. Іван Пятровіч распавёў сыну пра блытаніну з дакументамі і пра тое, што яшчэ ўчора яго павінны былі даставіць у батальён сувязі побач з яго часткай. Hi адна, ні другая навіны на Ігната асаблівага ўражання не зрабілі. У гутарцы з бацькам ён, як і paHeft, быў нешматслоўны.
Запэўніўшы Ігната, што цяпер усё ў яго будзе ў парадку, Іван Пятровіч заспяшаўся, хацеў, каб яшчэ сёння справавод аформіў усе дакументы па адпраўцы. Калі ішоў па доўгім калідоры, то, нават не паварочваючыся, адчуваў на сабе погляд сына, які быццам змахнуў з сябе, збочыўшы на лесвіцу.