• Газеты, часопісы і г.д.
  • Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

    Плошча Калумба

    Сяргей Лапцэвіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 192с.
    Мінск 2017
    43.09 МБ
    -	Гэх, трэба было лепш адвезці цябе ў Музей натуральнай гісторыі! заявіў ён, калі мы былі ўжо ў фае, у хвасце даўжэзнай чаргі па квіткі ў касу. Во дзе прыгажосць!..
    Ён стаў захоплена, з усімі падрабязнасцямі, распавядаць мне пра шкілетаў і панарамы, пра індзейцаў, татэмы і дзіды. Каб не выставіць сябе снобам і не пакрыўдзіць, давялося слухаць яго ўважліва, зрэдчас выяўляючы на твары здзіўленне або што там яшчэ.
    -	Фіксаванага кошту на квіткі тут няма. Кожны плаціць столькі, колькі лічыць належным, паведаміў ён перад самай касай. Я зазвычай даю даляр, еўрапейцы вырабляюцца і пхаюць па дваццатцы з рыла.
    -	Яны не вырабляюцца, заступіўся я за «рылы» проста квіткі ў еўрапейскіх музеях каштуюць еўра пятнаццаць, што ў пераводзе на даляры якраз амаль што дваццадка.
    -	У цябе ёсць драбяза? запытаўся ён.
    Я дастаў дваццатку:
    -	Вось. Заплаці за дваіх.
    -	Ты з глузду з’ехаў, грашыма раскідвацца! абурыўся ён так гучна, што мне падалося, нібыта побач у чарзе злавілі сэнс нашай спрэчкі. Лепей мне аддай!
    -	Рабі што хочаш, перадаўшы яму купюру, я выйшаў з чаргі.
    Праз імгненне ён ужо ішоў да мяне задаволены, у адной руцэ трымаў квіткі, у другой рэшту васямнаццаць даляраў, якія сунуў мне ў кішэню штаноў.
    -	Хадзем, мы сюды дзеля карцін прыехалі, кінуў я і хуткім крокам накіраваўся да пачатку агляду.
    -	Ашалелі вы з раскошы ў сваіх яўропах... пачулася за спінай, вас бы сюды не месяцок-другі, ноч праз ноч, паглядзеў бы я тады на вас, капіталісты.
    Я ведаў, што гэта ён не са злосці, ды і звяртаўся ён яўна не да мяне. Злаваўся я якраз на сябе. На сваю мяккацеласць: ведаў жа наперад, што так будзе.
    Паказаўшы квіток, я стаў падымацца па сходах на другі паверх.
    -	А што, антычнасць глядзець не будзем? гэта ён пра першы паверх, які я прапусціў.
    -	Давай у канцы, калі захочам.
    -	Жаданне госця закон, замірэнча прамовіў ён.
    Я трыумфаваў, калі з ходу апынуўся ў зале з галандцамі.
    Як і мае быць, напачатку мы ўперыліся на адну і тую ж карціну Пітэра Брэйгеля.
    -	А колькі было Брэйгелёў? ужо праз секунду задаў ён пытанне.
    -	Тры. Пітэр Брэйгель, ён жа старэйшы.
    -	Нічога не мяняецца, працягваў ён: карціна была прысвечаная жыццю гарадскога люду.
    -	Але дзіўна іншае, падхапіў я, побыт. Нібыта, і звыродлівы, і Брэйгель яўна ганіць тут марнасць чалавечага свету, людзі ў яго, хоць і дэталізаваныя і прапісаныя, але, паводле сутнасці, мала чым розняцца адно ад аднога, гэта хутчэй варыяцыя аднаго і таго
    Плошча Калумба ж чалавека. Аднак, разам з тым, ёсць у яго карцінах нейкая праўдзівая паэзія. Чалавек у яго як птушкі, як дрэвы, як быдла, нарэшце частка свету. Думаю, што Брэйгель прыйшоў да гэтага інтуітыўна, проста таму што ён вялікі мастак. I ганячы несуладдзе чалавечага свету, выявіў якраз наадварот суладдзе. Выявіў, нягледзячы на навязанае духоўнай культурай пакліканне чалавека...
    -	Тут недзе быў Босх, перапыніў ён мяне.
    Я ўздыхнуў, заглянуў у схему экспазіцыі, прыхопленую мной на ўваходзе:
    -	Так, праз дзве залы.
    Я крышку адстаў і зразумеў яшчэ здаля, што ён знайшоў Босха.
    -	O’key, O’key! гучна прабачаўся ён, I am understand, no flesh!
    Нягледзячы на забарону, ён, натуральна, зрабіў некалькі фотаздымкаў. He адключыўшы бліскавіцу на фотаапараце. He столькі ўзлаваная, колькі здзіўленая паводзінамі наведніка, музейная наглядчыца цярпліва, як дзіцяці, патлумачыла яму, з якой прычыны гэтак рабіць не варта (трэба аддаць належнае, ён цярпліва ў адказ яшчэ колькі разоў прабачыўся і спрачацца не стаў). Выгаварыўшыся, наглядчыца потым некалькі залаў следавала за намі і адстала толькі на мяжы сваіх уладанняў.
    Намагаючыся не заўважаць яе позіркаў, мы яшчэ каторы час стаялі-торкаліся каля Босха. Абмяркоўваць з ім мастака я не збіраўся, ён пачаў сам:
    -	Рыхтык Сальвадор Далі.
    Я паківаў галавой.
    -	Мы па сутнасці пра яго мала што ведаем, пачаўшы з гэтага «мы», я і працягваў у тым самым тоне, -
    Пры жыцці Босх ніякім дзіваком і містыкам не быў. Нават, наадварот, быў цалкам самавітым грамадзянінам і сем’янінам. Гэта факт, што першага сюррэаліста і самага таямнічага мастака паўночнага адраджэння з яго зрабілі нашчадкі, уяві, праз чатырыста гадоў! У шаснаццатым стагоддзі, мяркуючы па ўсім, яго фантастычныя для нас вобразы сучаснікі чыталі, як мы чытаем газеты...
    У прынцыпе, тое, што я пераказваў, ён мог бы і сам прачытаць у Вікіпедыі.
    Ідучы ў адваротным храналогіі кірунку, дзесьці ў зале, дзе невядомыя мастакі протаадраджэння нейкім дапушчальным музейным цудам суседзілі з Рафаэлем (так маглі б суседзіць адначасова расквітнелыя пралескі і бэз, але ў прыродзе жывапісу такое здараецца почасту), ён раптам спыніўся ля карціны з шыльдай:
    «Невядомы мастак. XIV стагоддзя. Італія». Сказаў:
    -	Глядзі, муха!
    -	Чаго? здзівіўся я.
    -	Муха вось, знізу.
    Карціна, без сумневу, належала пэндзлю прадстаўніка італьянскага Адраджэння. Ужо перспектыва, ужо гуманізм. Пакуты Ісуса на крыжы выпісаныя з анатамічнай дакладнасцю. Марыя і нехта з апосталаў трымаюць жалобу не карцінна, а цалкам па-людску. Вось толькі на нейкім скрутку з лацінай на першым плане сядзіць муха.
    -	Сімвал, адмахнуўся я, галоўнае тут іншае.
    Ён не спытаў, што, і ад карціны не адышоўся, усё яшчэ разглядаючы муху.
    Я зноў вырашыў утыркнуць языка:
    -	Муха тут Ліха, і ўсё што заўгодна можа азначаць. Юду, напрыклад. Шатана. Першасвятароў. Або проста здраду.
    He ведаючы, што сказаць яшчэ, я пайшоў да Рафаэля. Далася яму гэтая муха, дзівіўся я, як можна марнаваць на яе час, калі побач і напраўду вялікае? Краёчкам вока я бачыў, што ён яшчэ доўга стаяў ля карціны невядомага мастака і рабіў не менш за дзясятак яе здымкаў.
    Я падумаў, што так глядзіць дзіцятка, калі адкрывае для сябе свет.
    Дачакаўшыся, пакуль ён завяршыць здымаць (і так і сяк прыладжваючыся да выявы, нібыта да натуры, якая не паддаецца), я зрэшты звёў яго з сабою.
    Мы прабылі ў музеі яшчэ колькі гадзін. Ён стаміўся першы. Пакінуўшы яго ў кавярні, я яшчэ каторы час любаваўся імпрэсіяністамі. Потым ён патэлефанаваў мне, папрасіўся дадому, нагадаў, што сёння яму зноў у начную змену. Перад выхадам з музея мы заглянулі ў мастацкую краму ў фае. Затанна на распродажы я купіў таўшчэзны альбом Эндру Ўаета, ён (за дваццатку!) альбом Босха.
    Ранкам наступнага дня ўжо не я, а ён разбудзіў мяне.
    -	Хадзем, тармасіў ён.
    Па мяшках пад яго вачыма, па шчэці, якія разам выглядалі, нібы расцертая па твары гразюка, я зрабіў выснову, што ён не толькі яшчэ не клаўся, але і, вярнуўшыся з начной змены, не заходзіў у ванную.
    Пасадзіўшы мяне перад маніторам камп’ютара, ён паказаў на тэчку з файламі, якія належала паглядзець.
    Ужо на другім або трэцім фотакалажы я прачнуўся.
    Вось ён і я любуемся з узбярэжнай відам на Манхэтан (здымак рабіла Вольга, ягоная жонка). Побач з намі любуецца тым жа відам гіганцкая муха (тая самая, выразаная ў фаташопе са здымка карціны невядомага мастака).
    Вось ягоны аўтапартрэт. Ён у стылі негатываў Уорхала. У правым ніжнім куце замест подпісу аўтара муха.
    Вось сіняе, без аніводнай аблачынкі, неба. Па ім паўзе муха.
    I яшчэ дзясятак варыяцыяў.
    Я ўсміхаюся. Задаволены, усміхаецца ён.
    Увечары зазірнула яго сваячка. Я бачыў яе ў другі раз.
    -	Усяго дваццатку, выхваляўся ён, дэманструючы ёй куплены альбом.
    Сваячка ведала, хто такі Босх.
    -	Дваццатка?! здзіўлялася яна, з павагай гартаючы шчыльныя глянцаваныя аркушы.
    Потым падняла альбом са стала і ўзважыла яго на руках.
    -	Заўтра паеду куплю сабе таксама.
    Змест
    Аповесці
    Дзівак	3
    Фёдар Міхайлавіч	50
    Апавяданні
    Прагрэс	77
    Простасць	98
    Даброты	109
    Перасылка	131
    Вобразы	148
    ПлошчаКалумба	162
    Сцісла	175
    Муха	183
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Лапцэвіч Сяргей
    ПЛОШЧА КАЛУМБА
    Аповесці, апавяданні
    Пераклад з рускай мовы
    Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў
    Рэдактар Віктар Жыбуль
    Вёрстка Лізавета Давідзенка
    Дызайн Маргарыта Сянькова
    Карэктар Лізавета Таран
    Падпісана да друку 20.01.2017. Фармат 84x108/32.
    Папера афсетная. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 10,08. Ул.-выд. арк. 6,89.
    Наклад 500 асоб. Замова 19.
    Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Галіяфы». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013.
    Пр. Партызанскі, 77А, 220107, Мінск.
    E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
    ТАА «Смэлток».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №2/83 ад 19.03.2014.
    Вул. Радыяльная, 36-102, 220070, Мінск.
    Героі кнігі «Плошча Калумба» збольшага людзі незвычайныя, па сутнасці, дзівакі. Філосаф-выпівоха, што калісьці ўцёк у Бруклін, марыць вярнуцца ў краіну, якой больш няма. Пахілага веку мастак адбірае ў дачкі сына, каб выхаваць у ім сапраўдны талент. Кранальная Надзя вучыць усіх простасці, ламаючы лёсы. Паспяховы менеджар спрабуе адшукаць парэшткі сэнсу ў сабе і навакольным свеце. Экзістэнцыйны кантэкст, псіхалагізм і дакладнасць дэталяў вылучаюць прозу Сяргея Лапцэвіча.
    ВЫДАВЕЦТВА
    ГААІЯФЫ