Плошча Калумба
Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
Яго любілі і разумелі хіба што на кафедры замежнай літаратуры. Загадчык кафедры дацэнт Кудрашова Ірына Міхайлаўна імпазантная, дагледжаная жанчына каля сарака, разумніца, што імкнулася паспяваць за тэндэнцыямі, відавочна спрабавала быць яго патронкай. Я прыспеў іх адносіны на нейкай заключнай стадыі, калі яна яшчэ шукала спосаб утрымаць яго каля сябе, а ён, не жадаючы быць чыім-кольвек вучнем, ва ўсякім выпадку, не ў межах гэтай навучальнай установы паводзіў сябе з ёй не тое каб па-хамску, а незалежна і на роўных. Так, быццам ведаў наперад усё, што яна можа яму прапанаваць.
Людзей, што выпадкова апынуліся ў філалогіі, ён не пераносіў. I нават «выбраных» дзяліў на групы. Ці ўсведамляў ён, што суб’ектыўны? Усведамляў. Але
Ппошча Калумба суб’ектыўнасць яго не турбавала, хоць і супярэчыла першапачатковаму характару яго прадмета. Але ён, мусіць, лічыў, што мае на тое права.
На момант нашага знаёмства многіх яго сяброў, у тым ліку і загадчыцу кафедрай, можна было б ужо аднесці да катэгорыі былых. Хто не з ім, той супраць яго? He, так вырашаў не ён, і людзей ад сябе праганяў таксама не ён. Яны сыходзілі самі не вытрымлівалі, стамляліся, ламаліся, баяліся, расшлюшчвалі вочы...
Вадзіць з ім сяброўства вытрымліваў не кожны. Па праўдзе ніхто.
He сябры, а блізкія вось хто з ім заставаўся.
Быў адзін паэт, яго аднакурснік (я вучыўся курсам старэй). Таленавіты паэт, на яго думку нават выбітны. Толькі для пераканаўчасці, лічыў ён, паэту не хапала ўчынку, кроку, паслядоўнасці. Паэт жа быў зусім іншага парадку. Хатні, прыязны, добра адукаваны, хутчэй кнігалюб, чым эстэт. Яго вершы часта і сапраўды былі рэфлексіяй рэакцыяй на вычытанае ў кнігах, чым квінтэсенцыяй пражытага. «Вам не хапае крыві!» казаў Дзіма юнаку, што паглядаў на гадзіннік пасля дзясятай вечара.
Ён любіў цапнуць за жывое. Называў гэта «сэрцы людскія словам паліць». У вочы папракаў паэта за адсутнасць сапраўднага любоўнага досведу, у імітацыі страсці, «несапраўднай цяжарнасці» яго паэзіі. Але калі ў таго з’явілася, нарэшце, дзяўчына, стаў папракаць у неадпаведнасці ідэалу, у відавочным эратызме і парнаграфіі.
Яшчэ ў яго меўся самы сапраўдны вучань. Хлопец з глыбінкі, не памятаю дакладна адкуль. Спартовага целаскладу, з добразычлівай усмешкай на заўсёды быц-
цам падсветленым знутры твары. Як і я, гэты хлопец адслужыў у войску, паспеў папрацаваць на заводзе і нават пажыць у розных гарадах і краінах (бацька яго быў вайскоўцам). Як і належыць добраму вучню, наўсуцэль прымаў свайго настаўніка. Быў аддадзены, заўсёды карэктны і трывушчы да любых яго выхадак. Па сутнасці быў адзіным, каго Дзіма здолеў вырасціць, каму давяраў свае кнігі і з кім мог падоўгу абмяркоўваць свае працы. Адзіным, чые сціплыя поспехі ён успрымаў без кпінаў і з’едлівых заўваг.
Жанчыны на момант нашага з ім знаёмства ў Дзімы не было. Былі дзве-тры прыхільніцы (іх вабіла яго рамантычная роля самотніка), але яму было не да іх.
Такім чынам, калі мы пазнаёміліся, ён пісаў пра Мандэльштама. Думаў у той час толькі пра яго, прымяраў на сябе біяграфію паэта, яго погляды, учынкі і тую вельмі айчынную трагедыю, у якой няма месца кампрамісу.
Калі я толькі прабег вачыма першыя старонкі той працы (яшчэ накіда), мяне здзівіла яе, як бы сказаць, незвычайнасць. Яе стыль, мова, падача развагаў, былі не тое каб не традыцыйнымі, а хутчэй занадта індывідуальнымі. Сціслыя заўвагі, якія не надавалі значэння доказнай базе, занадта відавочны эмацыйны ціск на чытача, максімум ментарства. Усё гэта выглядала больш як маніфест, як тэкст выступу з трыбуны, чым як навуковая праца. Вядома, з аднаго боку гэта сведчыла пра відавочную захопленасць аўтара матэрыялам, але з іншага пра жахлівую аднабокасць. Юнацкі максімалізм? мільганула ў мяне. He, не можа быць: занадта проста!
Мне б тады ўсё і зразумець. Паставіць на першае месца гэтае назіранне і зусім інакш выбудаваць нашы
Плошча Калумба адносіны. Але адкуль у гэтым веку ўзяцца шчодрасці? Ды і ён, забіраючы з рук сшытак, канстатаваў: «Для вас гэта яшчэ ранавата».
Цяпер бы я карэктна папрасіў прабачэння, патрымаў бы яго ў руках даўжэй і, вывучыўшы, не звяртаючы ўвагі ні на ціск, ні на іншыя яго прыёмы і хітрыкі, спытаў бы наўпрост, што ён насамрэч хацеў сказаць гэтым феерверкам цытат і спантанных думак. А тады не адважыўся, сумеўся.
Колькі доўжыліся нашы адносіны? Крыху больш за год? Недарэчна кароткі тэрмін для дарослага чалавека і цэлая эпоха ў юнацтве. Але ўпэўнены, што канчатковым сталеннем, у маім выпадку пазбаўленнем ад мноства ілюзій, я абавязаны менавіта яму.
Дзіўна, але мы болып не абмяркоўвалі тую працу, хоць, тым не менш, ускосна толькі пра яе і гаварылі. Я распавядаў яму разнастайныя гісторыі з уласнага жыцця (прыводзіць прыклады з літаратуры я не адважваўся). Гэта былі гэткія хайку на славу міру, гармоніі і пазітывізму. Распавядаў, як нават у войску, у свеце першапачаткова заганным і сапсаваным, жаўнеры імкнуцца перамагчы безасабовы парадак і па-свойму абжываюць яго. Распавядаў пра чалавечыя адносіны і пра ўчынкі. I ўсё, напэўна, для таго, каб абудзіць цікавасць да чагосьці яшчэ. Напрыклад, расплюшчыць вочы на тое, што цяпер іншая эпоха, што маральная і эстэтычная вастрыня, з якой ён піша сваю працу, гучыць у яго выкананні залішне пафасна, і гэта ад таго, што ён недаацэньвае або папросту не ведае сучаснасці. Што куды цікавей разглядзець канкрэтныя рысы сучаснай эпохі, чым навязваць ёй прамое падабенства з папярэдняй. Што яго марнае донкіхоцтва толькі імпазантная
пастава, якая праз эгаізм мае мала агульнага з тварэннем. Яшчэ распавядаў пра простых і добрых людзей, якіх нямала напаткаў у войску. Пытаўся, у чым іх зло: ці толькі ў адсутнасці адукацыі?
Ён слухаў маю хрэстаматыйную балбатню доўга, месяц ці два, пакуль, нарэшце, аднойчы не сарваўся. Мы былі ў гасцях у яго вучня, трохі выпілі ў маленечкім мансардным пакоі, які той здымаў на другім паверсе драўлянай хаты. Потым палілі на вузкім балконе пад трохкутным, як у шпакоўні, дахам, назіралі, як бушуе вясна на пяці сотках прыватнага сектара, калі ён раптам выбухнуў: «Ды што вы несяце?! Яны ж забілі яго, забілі і заўсёды будуць забіваць! Можа, і вы з імі?!» Ён паўтараў толькі гэта, шмат-шмат разоў. «Ідзі, ідзі яму трэба супакоіцца...» падштурхоўваючы мяне да выхаду, зашаптаў вучань.
Курсе на чацвёртым ад яго паспрабавалі пазбавіцца з дапамогай «немкі». Я не магу растлумачыць, чаму яму не давалася замежная мова. Напэўна, ён ёй проста ніколі толкам не займаўся, ды і ў сельскіх школах замежныя мовы выкладалі вельмі дрэнна, там папросту магло не апынуцца настаўніка, і нямецкую яму мог па сумяшчальніцтве выкладаць, скажам, фізрук, які калісьці вучыў яе ў інстытуце фізкультуры. Ці таму што, як некаторыя адораныя людзі, ён быў развіты аднабакова. Але так выйшла, што да чацвёртага курса, калі трэба было здаваць экзамен, ён ні гаварыць, ні чытаць, ні пісаць па-нямецку не мог. Дзіўна, чаму раней гэта ніколькі не турбавала яго выкладчыцу і толькі перад апошнім іспытам яна вырашыла праявіць прынцыповасць. Тут, мабыць, і сапраўды мела месца нейкая змова, але да сесіі яго не дапусцілі, далі належных два
Плошча Калумба месяцы на пераздачу, і па заканчэнні гэтага тэрміну, у выпадку правалу, меліся адлічыць.
Памятаю яго спалох, нават паніку. Памятаю яго жаласны выгляд. Памятаю свае злыя жарты пасля некалькіх шклянак віна ў «Кактэйль-холе» з нагоды таго, што па адлічэнні яго прызавуць у войска.
Аднак ён даў тады рады. Нямецкую, вядома, не адолеў, але па складах чытаць пачаў, і нават вывучыў на памяць некалькі вусных тэм, перакласці якія не здатны быў бы, калі б папрасілі перакладаць сказы паасобку. Але для экзаменатара галоўнай падставай, каб паставіць троечку, сталі, здаецца, зусім не веды, а тое, што за пару месяцаў ён раптам змяніўся. Прысмірнеў, пацьмянеў і, на думку навакольных, пасталеў.
У канцы таго навучальнага года я атрымаў дыплом, і мы перасталі бачыцца. Я ўладкаваўся на працу ў буйное прыватнае выдавецтва і, нечакана для сябе, захапіўся новай справай. Мне падабаўся практычны бок працэсу. Падабалася, як па сутнасці з глупства і хламу прафесіянал можа стварыць бэстсэлер. Неўзабаве я перабраўся ў Маскву, дзе здолеў адкрыць уласнае выдавецтва.
Ён, па чутках, на пятым курсе ажаніўся. Яго жонкай стала адна з тых прыхільніц-аднакурсніц, пра якіх я згадваў. Яна была з заможнай сям’і, бацька ці то старшыня калгасу, ці то сакратар райвыканкама. Шлюб гэты, зразумела, праіснаваў нядоўга і па ўзаемнай згодзе распаўся праз некалькі месяцаў.
Па заканчэнні ўніверсітэта ён працаваў у нейкім архіве. Потым кажуць, што гэта здарылася пасля некалькіх беспаспяховых спробаў апублікаваць кнігу пра Мандэльштама, а яшчэ ад фізічнага знясілення
Сяргей Лапцэвіч (ператамленне, алкаголь, дрэннае харчаванне) з ім здарыўся нервовы зрыў, які перарос у цяжкае псіхічнае захворванне.
Мы сустрэліся з ім нядаўна (не бачыліся больш за пятнаццаць гадоў). Я прыехаў наведаць бацькоў і, апынуўшыся без машыны, з прыемнасцю цягнуўся па цэнтральным праспекце. Радаваўся цывілізацыйным зменам роднага горада: дызайну шыльдаў і вітрын, дарагім машынам і хто б мог падумаць нават новенькім светлафорам з ультратонкімі антыблікавымі секцыямі. Ён ішоў насустрач, як заўсёды, занураны ў думкі. 3 тым самым (?!), ды не, вядома, ужо з іншым заплечнікам. Ён наўрад ці пазнаў бы мяне, калі б я сам яго не паклікаў. Я зрабіў гэта, хоць мне вельмі не хацелася. Хацелася прайсці міма, застацца незаўважаным, пазбегнуць непатрэбнай нам абодвум сустрэчы.
Я меў рацыю ў сваіх прадчуваннях. Мы абодва толькі рабілі выгляд, што радыя. Я прапанаваў куды-небудзь зайсці і выпіць з такой нагоды. Ён адмовіўся: «Мне нельга». Задаючы дзяжурныя пытанні, я пазбягаў тых, адказы на якія і так ведаў. Ведаў, напрыклад, што яго даўно выгналі з архіва, потым з нейкага выдавецтва, яшчэ аднекуль, і што цяпер ён працуе дарожным рабочым. Што ён задаволены гэтай працай, бо яна сезонная і там добра плацяць, і назапашаных за лета грошай яму хапае, каб пражыць зіму. Што захоплены ён цяпер нацыянальным адраджэннем і свае дзіўныя артыкулы (іх наўрад ці можа зразумець нават спецыяліст) падпісвае на народніцкі манер: Алесь Дубец. Гэта, як і іншае, распавёў мне яго вучань, з якім мы часам лістуемся.