Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Такім чынам, зачыняючы гэтым вечарам свой кабінет, Іван Пятровіч, нягледзячы на доўгі працоўны дзень, быў у выдатным настроі. Сёння яму ўдалося прыстроіць тры каністры саляркі, якая засталася ў яго пасля ротных вучэнняў; ён атрымаў яе на падпалку палявой кухні, але замест таго, каб баёдаць каштоўны прадукт, пратапіў кухню дровамі іх нацягалі з лесу яго жаўнерыкі. Спачатку Іван Пятровіч накіраваўся ў невялікую кнігарню на тэрыторыі часткі. Ужо тыдні два ён чакаў замоўленую ім кнігу па садоўніцтве. Учора прадавачка якраз ездзіла на базу па навінкі. Пра кнігу Іван Пятровіч даведаўся з тэлевізійнай перадачы «Кніжны агляд», якую часам глядзеў па нядзелях. Кніга была падрабязнай, добра ілюстраванай і цікавіла Івана Пятровіча таму, што менавіта садоўніцтвам ён і хацеў заняцца, выйшаўшы на пенсію. Нават, будучы сёлета ў адпачынку, нагледзеў месца, дзе планаваў прыкупіць дачку.
Разлічыўшыся за кнігу, адчуў у руках прыемны глянец супервокладкі і быццам бы рэальнасць будучыні, ён яшчэ некаторы час пагутарыў з маладой прадавачкай. У прынцыпе, яшчэ дзяўчынкай. Скончыўшы сталічны інстытут, яна выскачыла замуж за маладога лейтэнанта, які замест вясельнага падарожжа на экзатычныя выспы звёз яе ў самую што ні ёсць рускую глыбінку.
Іван Пятровіч адчуваў, што падабаецца дзяўчыне. Падабаецца, як падабаецца чалавеку, які апынуўся ў нязвыклых умовах, чалавек куды старэйшы, здольны, здаецца, замяніць нават не сябра бацьку, які, раптам разумееш, у такія моманты больш за ўсё табе і патрэбны. Дзяўчына, калі ён прыходзіў, падоўгу распавядала яму пра новыя прачытаныя кнігі. Пра сусветныя навіны, якія яе яшчэ жыва хвалявалі (куды больш, дарэчы, чым мясцовыя). Іван Пятровіч казаў мала, але заўсёды з лёгкай добразычлівай усмешкай слухаў дзяўчыну, думаючы пры гэтым пра сваё. Пра тое, што яна яму таксама падабаецца. I, мабыць, пра такую жонку для сына ён і марыць. А яшчэ ў такія хвіліны ён ганарыўся сабой. Тым, кім стаў, і сваім становішчам.
Старшына быў з маленечкай вёскі, бацька і маці ўсё жыццё пакорліва зводзілі канцы з канцамі ў калгасе. А ў Івана Пятровіча цяпер сын у інстытуце і, калі вывучыцца, будзе інжынерам. Сям’я яго не бядуе, і служба ў яго пад старасць адна прыемнасць. I такая мілая дзяўчына цешыцца яго прыходу. I, нарэшце, цяжкая кніга, якую ён трымае ў руках, у гэтым таксама нешта ёсць.
Згадаўшы, што сёння ён яшчэ хацеў стэлефанавацца з жонкай, Іван Пятровіч раптам заспяшаўся. Жонка пасля абеду тэлефанавала яму ў роту, але ён
быў у машынным парку, заганяў салярку. 3 прыбеглым днявальным перадаў, што ператэлефануе, але так і не ператэлефанаваў. Толькі цяпер яму здалося дзіўным гэтае тэлефанаванне. Жонка ніколі не турбавала яго сярод працоўнага дня; звычайна яны размаўлялі па выходных. Развітаўшыся з маладой прадаўшчыцай, Іван Пятровіч адразу адправіўся ў інтэрнат.
Жонка распавядала пра тое, што здарылася, так, быццам у гэтым вінаватыя не яна і не сын, а нехта іншы хто заўгодна, нават сам Іван Пятровіч, які цяпер знаходзіцца за тысячы кіламетраў ад яе. Іван Пятровіч даўно прызвычаіўся да гэтай яе манеры і не злаваў, разумеючы, што жонцы так прасцей перажываць ліхтугі. 3 яе слоў, якія ўтрымоўвалі масу старонніх і не патрэбных цяпер фактаў, нейкіх незнаёмых Івану Пятровічу імёнаў, невядомых падзей, якія раптам для яго з’явіліся на свет і тут жа сталі ў нейкую паслядоўнасць, старшына зразумеў наступнае. Ігната ўжо два месяцы як адлічылі з інстытута за нейкі скандал, і ўсе гэтыя два месяцы ён хаваў гэта ад маці, выклаў усё толькі сёння, а ўжо заўтра яму належыць з’явіцца ў ваенкамат для прызыву. Жонка чамусьці тройчы перачытала Івану Пятровічу тэкст позвы.
Наступныя некалькі дзён Іван Пятровіч правёў, як у паўсне. Ён ведаў галоўнае: сына трэба ўладкаваць як мага бліжэй. Вядома, не ў тую частку, дзе служыў сам, гэта няправільна (свет жаўнераў штука складаная, сын можа зрабіцца ізгоем), а куды-небудзь, дзе можна трымаць яго навідавоку. Іван Пятровіч ужо даўно зразумеў, што Ігнат пайшоў не ў яго. У апошнія гады яны нават асабліва не дачыняліся. I як ні спрабаваў Іван Пятровіч наладзіць узаемаадносіны, у яго нічога не выходзіла. Сын не грубіў, не хаміў, і нават мог
Плошча Калумба выслухаць бацьку, калі той стараўся разгаварыць яго, але сам ад размоў заўсёды устрымліваўся. «Перарасце... час яшчэ не прыйшоў», меркаваў Іван Пятровіч. Пры гэтым супакойваў сябе тым, што, хоць паміж імі і няма кантакту, але Ігнат хлопчык добры. Нармальна вучыцца, шмат чытае. Іван Пятровіч нават неяк зазірнуў у яго кнігі, але толкам у іх нічога не зразумеў: суцэльная філасофія. Хіба тое, што сын непрактычны. Але, зноў жа, усяму свой час, і калі ў Івана Пятровіча дзяцінства нармальнага не было, а юнацтва супала са службай і вучобай у школе прапаршчыкаў, дык няхай усё будзе, як яно і павінна быць, хоць у Ігната.
Скарыстаўшы ўсе свае сувязі, дайшоўшы ўжо на наступны дзень да ваенкама горада, адкуль прызываўся сын, Іван Пятровіч нарэшце дамовіўся, каб Ігната адправілі ў ягоную акругу, дзе з чарговай перасылкі яго мусілі забраць афіцэры суседняга з часткай Івана Пятровіча батальёна сувязі.
Дні праз тры старшына ўжо быў куды спакайнейшы. «Урэшце гэта стане ўрокам для сына, разважаў ён. Войска не такіх выпраўляла». Нават два гады службы Ігната прапаршчык успрыняў як падарунак лёсу, ідылічны час, адпушчаны яму на перавыхаванне сына, на нараджэнне паміж імі калі не дружбы, то ўзаемаразумення і павагі.
У той дзень, калі афіцэры батальёна сувязі нарэшце выехалі ў перасыльную частку за папаўненнем, Івану Пятровічу ўжо жыва ўяўлялася іх хуткая сустрэча. Старшына выразна бачыў, як прыйдзе ў роту, дзе трэба будзе служыць яго сыну. Ведаў, што не ўвойдзе адразу, а пастаіць яшчэ нейкі час каля ўваходу, шукаючы вачыма сярод натоўпу дзетачак непрапарцыйна высокага да сваёй худзізны юнака. Уяўляў, што пакліча яго, і
проста мілаваўся гэтым момантам іх сустрэчы. Як праясніцца твар сына, калі ён убачыць бацьку. I яны нарэшце нагаворацца. Магчыма, не адразу, але наперадзе ў іх шмат часу.
Калі позна ўвечары афіцэры батальёна сувязі вярнуліся з папаўненнем, высветлілася, што сына Івана Пятровіча сярод навабранцаў няма. «У спісах прыбылых адсутнічае», патлумачыў Івану Пятровічу адзін з тых афіцэраў. Старшына добра ведаў яго, верыў яму на слова. I зноў ён тэлефанаваў кудысьці, уласна, абзвоньваў усе магчымыя перасылкі. Каб надаць вагі, прыдумаў гісторыю, што шукае пляменніка нейкага генерала. I нарэшце атрымаў першы зразумелы адказ з самай першай перасыльнай часткі, куды трапіў сын: «Спачатку самалётаў не давалі, а калі далі, народу сабралася столькі, што паспрабуй тут усё пракантраляваць. I, хутчэй за ўсё, навабранца ўсё ж адправілі ў правільным кірунку, але без дакументаў. Тэчка з асабовай справай так і засталася на перасылцы. I па першым жа запыце мы яе, вядома, вышлем следам. Ведаць бы вось толькі напэўна, куды? I хай генерал не перажывае, бо баец не іголка ў стозе сена, рана ці позна адшукаецца, тым больш з гэткім дзядзькам».
Іван Пятровіч падзякаваў незнаёмаму афіцэру за ўдзел, а сам сабе падумаў, што раніцай пойдзе да камандзіра часткі, і, як толькі атрымае дазвол, тут жа выедзе сам на пошукі.
Ужо вечарэла, калі Іван Пятровіч дабраўся да чыгуначнай станцыі, ад якой да перасылкі было рукой падаць. Ісці давялося пешшу. Гружаныя людзьмі вайсковыя цяжкавікі ехалі толькі насустрач старшыне,
Плошча Калумба везучы папаўненне да месца службы. Тое, што частка ўжо непадалёк, было заўважна і па запаскуджанай, убогай мясцовасці. Пляшывая лесапасадка. Заваленая па ўзбочынах смеццем, уся ў калдобінах дарога. Нягледзячы на больш чым бачную прысутнасць чалавека, паўсюль адчувалася адлюднасць. «Гаспадара няма», думаў пра сябе Іван Пятровіч. Рэч у тым, што перасыльная частка была з’явай часовай і збіралася з афіцэраў і жаўнераў, адкамандзіраваных з розных частак толькі на тэрмін прызыву, то бок двойчы ў год і на два месяцы. Сутнасць гэтага часовага фармавання была толькі ў адным размясціць зноў прыбылае папаўненне і далей размеркаваць па воінскіх падраздзяленнях акругі. Затым, калі перасыльны пункт з апошнім адпраўленым з яе навабранцам сканчаў сваю працу, яго кансервавалі на паўгода і ахоўвалі (хоць што там было ахоўваць?) пазменна каравулам.
Іван Пятровіч усё больш і больш лаяў сябе за паспешнасць. Куды прасцей было дачакацца, пакуль сын адшукаецца сам, і ўжо потым нешта прадпрымаць. Але тут жа разумеў, што гэтая яго спроба відавочна апошняя магчымасць усё выправіць. I калі сын не адшукаецца тут, то выдраць яго потым з іншай часткі (а адправіць яго маглі куды заўгодна) будзе куды складаней альбо наогул немагчыма. Зноў жа ў галаву лезлі ўсялякія трывожныя думкі. Пра тое, што сын можа патрапіць у якую-небудзь нядобранадзейную частку, дзе чорт ведае што можа здарыцца. Ці пра цяперашні стан сына, на чыю долю выпалі, мабыць, першыя сур’ёзныя выпрабаванні. I тут ужо не важна, а можа, наадварот, важна, што сын сам у гэтым вінаваты, і ці зможа ён самастойна з гэтым парадзіць. I, нарэшце, аб тым, што
Сяргей Лапцэвіч сына могуць запраторыць ва ўчэбку, якая рыхтуе папаўненне ў гарачыя кропкі.
Іван Пятровіч то паскараў крок, то неўсвядомлена спыняўся і праводзіў вачыма чарговы цяжкавік, у кузаве якога з-за цемры ўжо дакладна б не змог разглядзець сынавага твару. Пры гэтым родныя рысы мірсціліся ці не ў кожным з жаўнераў.
Мінуўшы КПП, дзе дзяжурны сяржант не толькі не спытаў Івана Пятровіча, куды і навошта ён ідзе, але нават не адказаў яму на прывітанне, старшына накіраваўся наўпрост да штаба, які адгадаўу аддаленым аднапавярховым будынку. Нягледзячы на позні час, там усё яшчэ свяціліся вокны. Перасылка працавала практычна кругласуткава, ён ведаў гэта па асабістым досведзе. 3 самае раніцы сюды з’язджаліся «купцы» так называлі афіцэраў, што забіралі папаўненне. Папаўненне з раніцы і да позняга вечара выганялі на велізарны пляц (гэткі рынак). Навабранцам належала знаходзіцца на ім у складзе тых часовых каманд, у якіх яны прыбывалі з месца прызыву, і не разбрыдацца. Паволі, за дзень ці два, каманды раставалі: іх разбіралі па частках. Тыя з «купцоў», хто набіраў жаўнераў, зыходзячы са спецыфікі службы у дэсант патрабаваліся дужыя рослыя хлопцы, а ў сувязь гарадскія, тэхнічна пісьменныя блукалі сярод адведзеных ім для пошукаў каманд, размаўляючы і складаючы спісы. «Купцы», якія задавальняліся тым, што бог дасць (пяхота, танкісты і іншая), працавалі ў штабе з асабовымі справамі, і на пляц заходзілі ўжо толькі для збору, пераклічкі і адпраўкі навабранцаў. Бліжэй да ночы тых, каго не разабралі за дзень, вялі на начлег у казарму. Калі спальных месцаў не хапала такое часцяком здаралася, калі перасылкі працавалі ў аўральным рэжыме, пакідалі да раніцы