Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Спартанскае, без сантыментаў і пястоты выхаванне зрабіла з Шаршаневіча чалавека шматбаковага. Пры гэтым імкненне да мастацкага першапачаткова было хутчэй аддушынай. Па прычыне асаблівай занятасці бацькоў Шаршаневіч у дзяцінстве быў прадастаўлены сабе. Вялікі дзякуй тут трэба сказаць «Бібліятэцы сусветнай літаратуры» з двухсот тамоў, якая мелася ў іх доме, будучы хутчэй моднай у той час, чым сапраўды запатрабаванай. Юны Шаршаневіч, прытрымліваючыся толькі яму вядомага прынцыпу, прачытаў Гамера, Бакачыо, Рабле, Гаўфа, «Фаўста» Гётэ, Уэлса, Джэка Лондана, Маякоўскага, Гайдара. Ужо ў іншай серыі дабраў Яфрэмава, Стругацкіх, Саймака.
Наўрад ці трэба глыбока аналізаваць гэты супярэчлівы шэраг, тым больш, што гэтыя кнігі меліся ў абавязковым спісе любога хоць трохі схільнага да чытання савецкага чалавека, і важны тут хутчэй юны ўзрост Шаршаневіча. Дый і, мусіць, пералічаныя і не пералічаныя кнігі выбіраліся ім усё ж па прынцыпе «захоплівае і не адпускае». I тут яшчэ важна (праўда,
напэўна, толькі мне і важна: каго яшчэ так хвалюе Шаршаневіч), што менавіта гэтым прынцыпам ён стаў кіравацца пасля, няважна, у сваіх творах, або, скажам, у вусных маналогах. Што б ні пісаў, што б ні казаў усё павінна захопліваць, павінна дзівіць.
Акрамя гэтага, і таму зноў прычынай бацькоўская занятасць у дзяцінстве Шаршаневіч наведваў безліч разнастайных гурткоў і секцый. Авіямадэляванне, разьба па дрэве, ігра на гітары, нават моладзевы тэатр. Акрамя таго, ён нейкі час быў актыўным юннатам, а яшчэ збіраў гербарый, любіў хімію і нават мог з наяўных дома сродкаў змайстраваць выбуховы пакет, чым здабыў павагу сярод аднагодкаў, і таму ніколі не быў ізгоем,
Як атрымалася, што бацькі не зрабілі з Шаршаневіча вялікага спартоўца? Рабілі, але не выйшла. Вынікі былі звычайнымі, не ўсім жа, нарэшце, дадзена, ды і вабіла яго больш да мастацкага. Бацькам, якія не мелі асабліва часу разбірацца ў сыне, было ясна, што яго нешта стрымлівае. Што не важна. Але дзіця ж у цэлым не дрэннае, вось і пакінулі ў спакоі, перадаручылі выхаванне грамадству, тады гэта яшчэ было бяспечна.
Навошта я так доўга і так педантычна паўтараю ўсё гэта? Напэўна, таму, што хачу нават сябе пераканаць у шчырасці Шаршаневіча, калі ён усхваляе СССР, калі ідэалізуе яго як мэту для ўсяго чалавецтва.
I той СССР, які быў перад вачыма ў Шаршаневіча і які потым ён круціў у свядомасці, як круціць у руках шкляны сувенірны шар турыст, вярнуўшыся з адпачынку, і сапраўды быў для яго такім.
Для мяне ж ён быў зусім іншым.
Дзяцінства без бацькі. Маці, якая круцілася на некалькіх працах, каб пракарміць нас з сястрой (бацька пастаянна хаваўся ад аліментаў, а калі зрэдку з’яўляўся, быў п’яны). Гадаваныя ў дабрабыце (так мне здавалася) аднакласнікі. Mae зайздрасць, сорам, комплексы іх з лішкам хапіла б на некалькіх чалавек. Гідлівасць і няўвага дарослых (дзяцей з няшчасных сем’яў прасцей пазбягаць). Дрэнныя адзнакі, замкнёнасць, перавага ўнутранага, канфлікт з вонкавым. Апошняга ў Шаршаневіча ў дзяцінстве дакладна не было.
Такім чынам, здаецца, пытанне зводзіцца толькі да таго, у каго было гэта самае СССР, а ў каго яго не было. Але ці толькі? Можа, досвед усё ж варта падсумоўваць? Але гэта я ўжо ўвязваюцца ў спрэчку з Шаршаневічам.
Шаршаневіч не столькі перавярнуў маё жыццё, колькі пачаў адлік гэтага жыцця сваім з’яўленнем ў нашай кватэры. Я і сапраўды мяркую, што ўсё было менавіта так.
Шаршаневіч жыў паводле нейкага цалкам іншага раскладу, чым усе раней бачаныя мной людзі. Заседжваўся начамі на кухні. Шамацеў старонкамі, калі пісаў апавяданні, пабразгваў посудам, калі піў гарбату, грымеў дзверцамі лядоўні, калі хацеў пад’есці. У мой пакой разам з гукамі пранікалі дым ад беламору і вабная палоска святла пад пакуль наглуха зачыненымі дзвярыма.
Калі ён засынаў, я не ведаю, але ўставаў дакладна раней за мяне. На здзіўленне бадзёры, заводзіў з самай раніцы музыку дзесьці ў сем трыццаць з яго бабіннага магнітафона раўлі «Лед Зэпэлін» або «Дып Пёрпл». На кухні шкварчэла яечня з памідорамі. Прэч сацыяпаты, прэч фобіі і комплексы. Вось як выглядае мой выратавальнік, мой прарок, мой месія апрануты ў
трусы і майку, атлетычнага целаскладу, спрэс валасаты Шаршаневіч, які з апетытам трушчыць яечню.
А, гэта ты, сядай, дружа, ён ускоквае з зэдліка, накладвае і мне сваіх чароўных прысмакаў. Дабаўкі хочаш?
Я не хачу, але ківаю сцвярджальна.
5
У аэрапорце Кенэдзі па-амерыканску холадна. Холадна не фізічна, а ментальна. Я шпацырую па пасажырскім тэрмінале, рацыянальна размежаваным на дзве зоны. 3 аднаго боку крамы-буцікі shopping, з другога зала чакання шмат-шмат шэрагаў нязручных пластмасавых крэслаў. Калі здарыцца начная затрымка рэйса, практычна стромая форма спінак наўрад ці дасць адпачыць.
Усе крамы і сапраўды буцікі, Бегла ацаніўшы пасажыраў, якія чакаюць вылету, разумею, што ў асноўным гэта эканом-клас, якія да чорта «Луі Вітон» і «Гучы»?! Які ідыёт размясціў іх тут? Рэклама? Калі задумацца, гэта дрэнная рэклама. Больш раздражняльная, недарэчныя. Міжволі думаю, што Шаршаневіч мае рацыю.
Уладкаваўшыся ля свайго тэрмінала, штохвіліны пазіраючы на табло, п’ю каву ў «Старбаксе». Ад яго суседства з буцікамі мяне не тое што калоціць, яно хутчэй патрабуе адмены аднаго або іншага. Як можна піць агідную баланду, заядаючы прахімічаным пончыкам, побач з нібыта ультра-аўтарскім наборам валізак, якія працягваюць тваю індывідуальнасць, з «Ролексам», які ўрачыста адлічвае секунды твайго жыцця?
He, я і сапраўды прасякнуўся рэвалюцыйнай мішурой Шаршаневіча. Гуляю далей. Кудысьці далей да самага канца даўжэзнага ў кіламетр тэрмінала. Усё тое самае. Усюды пуста. Нудныя ўсмешкі прадавачак. Зноў «Старбакс» з закатаванымі плынню наведнікаў касірамі.
I ўсё ж праводзіць мяне Амерыка лепш, чым сустракала. Два тыдні таму мой рэйс затрымаўся праз непагадзь. Па тэлебачанні перадавалі пра буран, які абрынуўся на Усходняе ўзбярэжжа ўпершыню за столькі і столькі гадоў. «Плюнь, супакойваў мяне па тэлефоне Шаршаневіч, яны заўсёды так кажуць. Нагнятаюць, каб народ кінуўся спусташаць паліцы ў крамах. Тут усё ў іх так, нават у прагнозе надвор’я шукай падвох. Заляжалыя харчы ўцюхіваюць». Шаршаневіч, як выявілася, меў рацыю буран быў непрацяглым, не страшней за наш звычайны снегапад. Аднак праз непагадзь у аэрапорце прызямлілася больш, чым павінна было, самалётаў.
Пра тое, што ў Амерыцы ёсць дадатковы мытны кантроль па прыбыцці, я ведаў. Ведаў, што мытнік абавязаны задаць некалькі традыцыйных пытанняў: мэта паездкі, дзе планую спыніцца і яшчэ нейкія. Ведаў, што адказваць трэба ўпэўнена. Ведаў, што адкрытая ў амбасадзе віза яшчэ нічога не значыць, і мытнік тут надзелены суб’ектыўнай уладай: калі яму нешта не спадабаецца, ён мае права не пусціць у краіну і наўпрост тут завярнуць (праўда, ні разу не чуў, каб кагосьці і насамрэч завярнулі). Але зусім не ўяўляў, што гэтая традыцыя, якая здалёк здавалася мне хутчэй пацешнай данінай павагі да мінулага, у рэчаіснасці такая выродлівая. Пачварная, таму што і па гэты дзень выконваецца літаральна. Таму што наўрад ці яе захавальнікі і сапраўды вераць, што з дапамогай некалькіх
Сяргей Лапцэвіч фармальных пытанняў выявяць нелегала або тэрарыста. Хутчэй мэта тут, як сказаў бы Шаршаневіч, «саўковая» застрашыць, паставіць на месца, пстрыкнуць па носе, падкрэсліць першапачатковую няроўнасць госця і гаспадара.
Такім чынам, я ляцеў аэробусам «Люфтганзы» з перасадкай у Франкфурце. У самалёце са мной былі пераважна немцы. У палёце нас толькі і рабілі, што паілі. Кожныя паўгадзіны сцюардэсы вазілі туды-сюды вазкі: спачатку з півам і вінамі, потым з каньяком, лікёрамі і віскі. Пад канец некранутая выпіўка шчодра была выстаўленая а-ля фуршэт на спецыяльнай стойцы на ніжнім санітарным узроўні. Баючыся капрызаў надвор’я і доўгага пералёту, спіртнога я не крануў. А вось немцы пілі ахвотна, бесклапотна змешваючы (хай і ў невялікіх колькасцях) напоі, што жахнулі б нашага чалавека сваёй несумяшчальнасцю. I ўласна іх, немцаў, мытны кантроль у аэрапорце заспеў знянацку больш, чым мяне. Асалавелыя, размяклыя праз шасцігадзінную розніцу ў часе, ужо прадчуваючы гатэль на Манхэтане, душ і мяккую пасцель, яны, апынуўшыся ў даўжэзнай кожная змейка да акенца мытніка не менш як паўсотні чалавек чарзе, пачалі нагадваць на закладнікаў. У ролі ж захопнікаў выступалі службоўцы аэрапорта, у большасці сваёй чарнаскурыя. У дрэнна падагнаных аднолькавых гарнітурах, асабліва не цырымонячыся, яны размахвалі рукамі, як жэзламі, самазабыўна дырыжыравалі людской плынню і не тое каб пакрыквалі, але ў мітусні і цісканіне чулася менавіта так, паўтаралі адзінае: «GoGo!».
Было душна, чарга рухалася ледзь-ледзь, я мімаволі назіраў за немцамі. Падумаў, што яны хутчэй збянтэжаныя. Робяць выгляд, што гэта адбываецца не
Плошча Калумба з імі. Ва ўсякім выпадку абурэння тым, што адбываецца, яны не паказвалі. Зноў жа закон для іх, які б ён ні быў, вышэй за ўсё. Таму і тут яны стараліся паступаць традыцыйна, хай і не ў вельмі зразумелых ім абставінах. Дарэчы, самі амерыканцы, то бок грамадзяне ЗША, праходзілі побач па практычна пустым «зялёным калідоры».
Яшчэ мяне здзівіў агульны выгляд тэрмінала, на розум прыйшоў вобраз чорнага ходу. Мутнаватае святло, велізарны рэкламны плакат з выявай атрутнаяркага кекса (іншая дызайнерская традыцыя?), даўно не фарбаваныя зелянява-брудныя сцены (успомніўся Чэйз з яго апісаннямі замызганага бістро і нешта пра мух). Нягеглага выгляду велізарны амерыканскі герб тамсама на сцяне побач з кексам.
Недзе праз гадзіну я нарэшце падышоў да жаданага акенца. «Welcome to USA», цалкам сур’ёзна напрыканцы сказаў мне мытнік. «Thanks», ужо з відавочнай іроніяй адазваўся я.
6
Шаршаневіч сустракае мяне. Я толькі што вывудзіў з транспарцёра сваю велізарную валізу. Яна практычна пустая, я цярпець не магу падарожнічаць з грувасткай паклажай. Так пара маек, джынсы, пара кофтаў. Велізарнай жа валізай мяне забяспечылі старэйшая дачка Шаршаневіча і яе муж. Яны гасцявалі ў Шаршаневіча паўгода таму. Вярнуліся тады з пяццю або шасцю такімі, забітымі танным кітайска-амерыканскім барахлом. Цяпер у валізе некалькі кілаграмаў перададзенага імі сала, якое я змог на свае страх і рызыку правезці праз тры мытні, і некалькі пірацкіх