Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Мусіць, таму Надзя так паспешліва, і можа, нават залішне паспешліва, узялася за стварэнне свайго новага жыцця, што зразумела: ніякія адлегласці не
Плошча Калумба пазбавяць яе ад бацькавага ўплыву. Яна распавядала, што ўжо праз год у яе ўсё стала наладжвацца. Яна пачала зарабляць пісала гарадскія пейзажы і прадавала іх за бясцэнак перакупнікам на Арбаце, потым завяла знаёмствы ў галерэях і стала пісаць на замову дэкаратыўныя карціны, потым, ужо на трэцім курсе, усё яшчэ працягваючы працаваць для галерэй, уладкавалася рысавальніцай у архітэктурную майстэрню, неўзабаве стала прапаноўваць свае рашэнні па інтэр’еры і дызайне, атрымала асабістыя праекты і, нарэшце, за год да заканчэння інстытута адкрыла з аднакурснікам уласную майстэрню.
Фёдар Міхайлавіч прыняў гэтыя яе змены стрымана. Яму, вядома, ліслівіла, што ў дачкі ўсё складваецца так хутка і добра, і ў гэтым, бясспрэчна, была і яго заслуга, але разам з тым ён усё чакаў, што яна нарэшце пачне пісаць для сябе. He для продажу, без засцярогі, не азіраючыся па баках ці будзе гэта мець попыт, ці зразумеюць? а менавіта для сябе. Самазабыўна, як хочацца, і так, каб адразу змяніць свет! Але гэтага якраз і не было. Надзіны карціны заставаліся прыкладнымі і дэкаратыўнымі, і Фёдар Міхайлавіч раптам зразумеў, што дачка зусім не збіраецца нічога мяняць. «Але не можа быць, каб яе ўсё задавальняла!» злаваўся ён подумкі.
Спачатку ўпотай ад Фёдара Міхайлавіча, а потым і адкрыта Надзя пачала дапамагаць бацькам грашыма. Спярша гэта былі разавыя пакупкі палатно, пэндзлі, фарбы, потым яна намовіла маці прымаць дапамогу штомесяц. Нарэшце нават купіла ім дом. Іх стары ўжо пакасіўся, амаль уткнуўся вокнамі ў зямлю, і рабіць у ім рамонт было даражэй, чым купіць новы.
Надзя абставіла яго на свой густ, абсталявала для Фёдара Міхайлавіча сапраўдную майстэрню, прывяла ў парадак участак, замест градак разбіла газон і паставіла альтанку.
Як паставіўся Фёдар Міхайлавіч да гэтай дапамогі? Як і раней: як да чагосьці нязначнага і больш неабходнага самой Надзі.
18
Замужжа Надзі на пятым курсе таксама можна расцаніць як адзін з тых паспешных крокаў па ўладкаванні ўласнага жыцця. He думаю, што ёю кіравала каханне. Любові ў тым шлюбе не было зусім. Надзіным мужам стаў той самы аднакурснік, з якім яна адкрыла майстэрню. He столькі таленавіты архітэктар, колькі добры арганізатар, ён хутка наладзіў іх бізнес. У ім Надзя была адказная за творчы складнік, муж за пошук кліентаў, фінансы і рэкламу. Неўзабаве акрамя дызайну інтэр’ераў іх майстэрня занялася праектаваннем прыватных катэджаў. Аднойчы яны выйгралі конкурс на праект забудовы цэлага пасёлка. Надзя, разумеючы, што ёй не хопіць досведу, а таксама маючы агіду да якога б там ні было авантурызму, без якога брацца за такія маштабныя задачы няма сэнсу, пакінула за сабой толькі невялікі аддзел, які займаўся ўнутранай планіроўкай, а ўсё астатняе даверыла мужу.
Гэта здарылася на пяты год іх сямейнага жыцця, калі ў іх ужо быў сын, а ў прэстыжным кутку Падмаскоўя будаваўся іх дом, і калі адна вельмі буйная газавая кампанія праз модную мастацкую галерэю выказала жаданне, з мецэнацкіх меркаванняў і для ўпрыгожвання офіса, купіць карціны маладой перспек-
Плошча Калумба тыўнай мастачкі яе карціны. Тады Надзя і адчула, што нешчаслівая. 3 мужам да таго часу, акрамя дзіцяці, яе нічога не аб’ядноўвала. 3 майстэрні Надзя даўно сышла, але ў грошах патрэбы не мела, бо цалкам нядрэнна зарабляла жывапісам. Цэлымі днямі муж знікаў то на будоўлях, то ў офісе, вяртаўся дадому ўначы, ад’язджаў на досвітку. Яму падабалася зарабляць грошы. Чым больш іх у яго было, тым больш значнай фігурай ён сябе адчуваў. Надзі ж грошы былі патрэбныя толькі для дабрабыту ў сваім жыцці і жыцці сваіх блізкіх.
Сваё няшчасце Надзя звязвала з адсутнасцю ў яе жыцці кахання.
19
Я не меў рацыі, калі палічыў Надзін пераезд у наш горад нелагічным выбрыкам. Надзя неверагодным для мяне чынам заўсёды прымудралася балансаваць на мяжы разліку і пачуццяў. Цалкам выпадкова пазнаёміўшыся ў той год са сваім цяперашнім мужам (ён праходзіў у Маскве нейкія курсы), яна ўжо праз месяц падала на развод і пераехала да яго. Што да першага мужа, то ён расстаўся з ёй цалкам спакойна, мабыць, таксама маючы не звязаныя з Надзяй планы.
Нельга сказаць, што падобныя лёсавызначальныя ўчынкі даваліся Надзі лёгка. Я памятаю яе перажыванні ў першы год пераезду, тую гісторыю з сынам, калі адправіўшыся за ім, яна вярнулася праз тыдзень адна. Памятаю яе жахлівы аповед пра тое, што Фёдар Міхайлавіч нейкімі неймавернымі спосабамі спрабаваў аформіць апякунства над унукам і нават сабраў нейкія сведчанні іншых людзей пра ненадзейнасць і ледзь не псіхічную неадэкватнасць дачкі. Каб забраць
у яго дзіця, Надзя звярнулася па дапамогу да першага мужа, які, трэба сказаць, сам пабойваўся Фёдара Міхайлавіча і толькі дзякуючы сваім юрыстам змог усё вырашыць. Дзіўна, але нават гэта не адбілася на яе далейшых зносінах з бацькам. I калі ўсё зноў пачало наладжвацца ў яе жыцці: карціны прадаваліся, яна працавала арт-дырэктарам у буйной будаўнічай кампаніі, а разам з новым мужам прыйшло каханне, яна зноў стала бываць у бацькі.
20
Тыдні праз два Надзя папрасіла адвезці яе разам з Фёдарам Міхайлавічам у лякарню. Яна была ўся на нервах і баялася кіраваць машынай. За некалькі дзён да гэтага ў Фёдара Міхайлавіча выявілі ў нырках пухліну, аднак дабраякасная яна ці злаякасная, вызначыць не маглі. Патрабавалася паглыбленае абследаванне, лекары настойвалі на стацыянары. Фёдар Міхайлавіч нічога не хацеў чуць, парываўся з’ехаць дадому, і Надзі каштавала намаганняў угаварыць яго лячыцца.
Я прыехаў да яе дадому крыху раней, але прачакаў куды даўжэй прызначанага і быў здзіўлены, калі з пад’езда выйшла адна Надзя. Гледзячы сабе пад ногі, яна хутка падышла да машыны, села побач; па голасе я зразумеў, што яна плача.
-	Праводзь яго, калі ласка, папрасіла яна. He хачу, каб ён бачыў.
Неўзабаве з пад’езда выйшаў Фёдар Міхайлавіч. Я пайшоў да яго насустрач, кіўнуў. Ён адказаў мне ўсмешкай, ветлівай і шырокай.
-	Вы ўжо прабачце, што адрываем ад спраў, сядаючы, пачаў ён.
Словы гэтыя прагучалі дакорам Надзі. Тая змаўчала і маўчала ўсю дарогу. Што да Фёдара Міхайлавіча, дык ён, наадварот, як нічога-ніякага балбатаў, усім сваім выглядам паказваючы, што ў яго ўсё выдатна, a лекары і яго любімая «дачура» ўсё пераболылваюць і толькі адрываюць яго ад працы.
-	Дасць Бог, праз тры месяцы запросім вас на выставу ў Маскву!
Пра гэтую выставу я ўжо ведаў ад Надзі. Уласна, рыхтавала яе яна. Употай ад Фёдара Міхайлавіча зняла залу ў адной сталічнай галерэі і, схлусіўшы, што прапанова паступіла ад вядомых галерэйшчыкаў, цяпер дапамагала яму падрыхтаваць буклет, афішы і каталог, а яшчэ дамовілася наконт пары ўхвальных рэцэнзій у прэсе.
Па дарозе ў лякарню Фёдар Міхайлавіч заслужана ганарыўся, сказаў, што піша тэзісы і на фоне гэтай падрыхтоўкі дакараў Надзю яшчэ болып.
-	Можа, не ў час ты задумала гэтую выставу? спытаў я яе, калі, пакінуўшы Фёдара Міхайлавіча ў лякарні, мы вярталіся дадому.
-	Іншага выпадку можа і не быць, адказала яна.
21
Фёдар Міхайлавіч памёр за тыдзень да адкрыцця выставы. Ужо былі аддрукаваныя буклет і афіша, Надзя прынесла іх яму ў палату. Менавіта іх ён трымаў у руках падчас апошняй размовы з дачкой і так хваляваўся наконт каталога, які, як на злосць, затрымаўся ў друкарні, што нават не паглядзеў на якасць ужо гатовай паліграфіі. Потым яму стала горш. Надзя пабегла да доктара, а калі вярнулася, ён быў ужо мёртвы.
Надзя не адмяніла выставы. Тыя ўхвальныя рэцэнзіі, якія, урэшце, сама і напісала, расклаўшы па канвертах разам з весткай пра смерць, яна адправіла яго былым сябрам, першай жонцы, сыну, у школу, у музей і тым з вучняў, чые адрасы ёй удалося адшукаць.
ПРАГРЭС
Ён вяртаўся ў горад, у якім не быў дваццаць гадоў. Прачула пазіраў з як след напаленага мяккага вагона ў жоўтыя лясы. Выпіўшы гарбаты, з’еўшы канапку з крамянай вільготнай бужанінай, узлёг на ўжо запраўлены ложак (усё ж СВ!). Прыплюшчыўшы вочы, паспрабаваў прыгадаць што-небудзь асабліва важнае пра горад, у які кіраваўся, у салодкім прадчуванні званочкам закалыхалася сэрца але неўпрыкмет заснуў, а прачнуўся ад стуку ў дзверы. Правадніца: «Пад’язджаем, я забяру шклянку». Замест дробязі сунуў папяровую купюру, махнуўшы рукой рэшты не трэба.
Адчуваючы бадзёрасць і проста спружыністую моц (ад інтрыгі, чакання, ад нежадання пакуль што нічога фармуляваць), з асалодай памыўся і, апусціўшы торбу, рупліва праверыўшы дакументы, грошы, зваротны квіток (рабіў гэта ён скрупулёзна паводле шматгадовай завядзёнкі камандзіровачнага з падкрэсленай увагай да кожнай паперы), што таксама дадало настрою, зноў стаў глядзець у акно. Да прыбыцця заставалася хвілін пятнаццаць, і цягнік, валюхаючыся і гру-
кочучы па лабірынце каляін, мінаў распісаныя графіці панурыя бетонныя платы ды іншую бруднаватую чыгуначную мясцовасць, раптам за якой угары, нібыта проста з нябёсаў, бліснуў спічак ганарыстага сабора на ўзнесеным пагорку, пасля яшчэ адзін, потым з моста (ужо на іншай плашчыні і ніжэй) цэлая вулка, яшчэ тужлівая, прывакзальная, з праставатымі кавярнямі і не асабліва зыркімі крамамі, разлічанымі на плынь пасажыраў, а не на індывідуальнасць, але з брукаванкай, з ляпнінаю, з завіткамі жалезных гаўбцоў, якая была вырачаная цярпець мітусню, але ўсё-ткі вяла да купалоў. Дзіўным чынам пачало распагоджвацца, і калі ён ступіў на перон, па-над ім ужо было пранізлівае блакітнае неба.
Яшчэ ў вагоне, адганяючы сентыментальнасць, якая немавед куды магла завесці (ды, уласна кажучы, ужо вяла), ён пабудаваў план гэтага дня: зараз у гатэль, кінуць рэчы, потым у офіс спярша праца, калі трэба дапазна, паспець усё за дзень, а заўтра ў горад. Спачатку так усё і ішло: яго сустрэў усмешлівы малады менеджар, якога ён не ведаў у твар, але памятаў па голасе з тэлефанаванняў. Яшчэ тады ён засвоіў, што размаўляць хутка з гэтым хлопцам не варта. Ён з таго пакалення, якое дрэнна ведае расійскую, але жарты разумее, і гэта не ад моўных ведаў, а хутчэй ад агульнага «прафесійнага» менталітэту, які, выдае на тое, мае сваё эсперанта і не залежыць ад геаграфіі. Заехалі ў гатэль, ён месціўся якраз на той вулцы, якую ён абглядаў пад’язджаючы. Нягледзячы на вонкавую мурзатасць, усярэдзіне гатэль выявіўся неблагім: трохпавярховы будынак, усё перабудаванае, ад колішняй планіроўкі толькі высокія столі, цяпер яны абшытыя пластыкам, у іх урачыста, нават удзень, зіхцяць шматлікія лямпы. Тры зоркі, у холе платны інтрэнэт, бара няма кававы аўтамат,