Плошча Калумба
Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
Здані ў гэты час, разумеючы, што з Надзяй яе надзейны абаронца, незадаволена памоўчвалі ў кутах.
Муж расказваў пачуты ўчора ў клініцы, але заблукалы да раніцы анекдот. I хоць, на думку Надзі, анекдот быў цынічным, яна ўсё роўна адгукалася на яго. Анекдот быў для яе падставай для радасці, даваў магчымасць пасмяяцца побач з мужам са свайго страху. I зноў жа прытуліцца да мужа, да яго рогату, да яго здольнасці лекара, які штодня бачыць смерць, забываць пра яе з дапамогай такіх нескладаных прыёмаў.
Звычайна сняданак зацягваўся, і калі яны нарэшце сканчалі, муж, паглядзеўшы на гадзіннік, пачынаў спяшацца. Хутка сыходзіў. Застаўшыся адна, Надзя зноў услухоўвалася ў цішыню, адрозніваючы ў ёй, як, задаволеныя Мішавым зыходам, па кутах пачынаюць
Плошча Калумба варочацца здані: як яны пацягваюцца, размінаюць плечы, трасуць доўгімі нячэсанымі валасамі. Каб падоўжыць для сябе раніцу, тую яе асаблівасць, за якую яна цаніла яе, Надзя вярталася ў яшчэ цёплую пасцель, уткнуўшыся ў мужаву падушку, удыхала пазасталы на ёй пах і, пераконваючы сябе, што ўспаміны хутка пакінуць яе, засынала.
Сёння яна праспала не больш за гадзіну і прачнулася ад шуму. Акрамя ранейшых жыхароў, якія жылі побач, як раўнапраўныя гаспадары, у яе цяперашнюю здымную кватэру часта прыходзілі яе першы муж, бацька, усе тры яго жонкі, сярод якіх была яе маці, нейкія напаўзабытыя сяброўкі, з якімі яна парвала адразу пасля разводу. На гэты раз яны сабраліся разам і, стоячы каля ложка неразутыя, пакідаючы на толькі што адмытай падлозе глейкую кашу ад снегу, што раставаў на падэшвах, размаўлялі пра яе. Размаўлялі так, каб яна чула, каб іх размова пранікала ў яе сон, не давала бачыць іншыя, акрамя гэтага, сны.
- Бо я папярэджваў яе! казаў першы муж удачлівы, хутка разбагацелы дзялок. Цяпер вы бачыце, што я меў рацыю.
Надзя хацела адказаць нешта крыўднае, нешта хай нават знарок выдуманае, што раззлавала б заўсёды стрыманага, цалкам рэалізаванага ў гэтым вобразе стрыманасці мужа, аднак згадала, што адно парадуе яго. I ён зноў адно ветліва і пераможна прамаўчыць.
- Ёй трэба больш выстаўляцца, заўважыў бацька, вядомы мастак, за два гады ніводнай выставы, і гэтае каханне, што збівае яе з тропу.
Яна хацела запярэчыць і нагадаць бацьку пра яго жонак. А яшчэ паказаць яму новую карціну, але ў прысутнасці такой колькасці людзей пасаромелася, ды і карціна была няскончаная, хоць Надзя пісала яе ўжо некалькі месяцаў.
- Будзем спадзявацца, яна ведае, што робіць, уступіла ў размову мама, Яна паглядзела на дачку ўважліва і так, што Надзі, як у дзяцінстве, раптам зрабілася страшна. Усё, што яшчэ імгненне таму яна лічыла адзіна правільным, здалося сумнеўным.
Сутнасць слоў маці зводзілася да давяральнага пытання, а дакладней да мноства пытанняў, якія тая задавала, маючы ўласны досвед: «А калі ён разлюбіць цябе? А што стане, калі ваша рознасць праявіць сябе? А калі ты зноў памылілася і папросту прыдумала яго?»
- Усё значна прасцей, пачала Надзя, але не скончыла, таму што ўспомніла, што ўжо казала маці пра гэта.
- Зноў простасць? усміхнулася маці.
Надзя пашкадавала, што пачала размову. Сяброўкі хорам заспявалі: «Простасць». Былы муж пачаў вальсаваць з маці, Надзя бачыла, як тая з пяшчотай паклала галаву яму на плячо. Разам з жонкамі сышоў бацька.
Усё яшчэ абдымаючы падушку, Надзя не знайшла на ёй паху мужа і зразумела, што спала доўга. Яна бачыла падобныя сны занадта часта і навучылася не надаваць ім значэння. Жывучы ў іх асяродку, як з самымі звычайнымі суседзямі, яна і ставілася да іх таксама; часам злавалася, часам, не жадаючы таго, прыслухоўвалася да іх. Звычайна сны агучвалі меркаванне
Плошча Калумба яе блізкіх, радзей яе ўласныя страхі, і зусім рэдка яна бачыла самыя сапраўдныя сны тыя, што хавалі таямніцы, не паддаваліся разгадцы, з багаццем густых фарбаў, з чароўнымі і добрымі ператварэннямі. Такія сны яна запамінала і захоўвала затым у памяці, быццам улюбёныя кнігі.
He ўстаючы, Надзя пацягнулася да тэлефона, які ляжаў на крэсле. Патэлефанавала мужу, але не для таго, каб распавесці пра сон, а каб пачуць голас, зацвердзіцца ў яго існаванні. Муж не адказаў: мабыць, быў на аперацыі. Уявіўшы, як ён засяроджана схіліўся над аперацыйным сталом, яго дакладныя рухі, ад якіх залежыць чыёсьці жыццё, яна сумелася ад сваёй слабасці.
Хутка падняўшыся з ложка, Надзя пайшла ў лазеньку пакой і доўга стаяла пад прахалодным душам, як вучыў муж. Затым схадзіла на кухню, машынальна зазірнула ў лядоўню, вырашыла, што ў краму сёння можна не ісці. Прыбіраючы раскіданыя мужам у спешцы рэчы, некалькі разоў прайшлася па аціхлай кватэры. Цяпер, уся асветленая роўным святлом, яна здалася Надзі ледзь не роднай, і нават падлога была сімпатычнаю.
Нарэшце яна падышла да павернутай тварам да сцяны карціны. Разгарнула эцюднік і стала думаць, чаму яна так доўга не можа яе дапісаць.
Усё жыццё Надзя імкнулася да простасці. Простасць была для яе сімвалам гармоніі, прасвятлення, Бога, ідэяй фікс урэшце. Выказаць сутнасць простасці, яе дакладны сэнс, Надзя не магла, але адрозніць натуральнае і чыстае ад надуманага і штучнага ўмела заўсёды. Усё сваё (і не толькі сваё) жыццё яна вымярала ступенню простасці. Старалася жыць сэрцам, а не розумам, інтуіцыяй, а не досведам. Калі нешта ў яе не выходзіла,
яна, не разбіраючыся ў складанасцях і хітраспляценнях, панічна баючыся, што і яе жыццё зробіцца няпростым, выдаляла гэтае «нешта» з свайго жыцця.
Так выйшла ў яе з першым мужам. Ён падкупіў яе сваёй лёгкасцю і, мабыць, простасцю вырашэння праблем. He маючы складанасцяў, пагарджаючы імі, ён, нібы па-майстэрску вальсуючы, з усмешкай вырашаў любыя (часцей за ўсё матэрыяльныя) пытанні і нават, здавалася, зусім іх не меў. Ён спадабаўся ёй гэтай віртуознасцю, сваёй свабодай, для якой яму, здавалася, і былі патрэбныя грошы. Аднак неўзабаве яна зразумела, што насамрэч побач з ёй вельмі складаны і супярэчлівы чалавек. Наіўна мяркуючы, што праблема ў правілах, якімі ён, на яе думку, падмяніў навакольны свет і за якімі ўжо даўно не бачыў сябе, жадаючы дапамагчы яму, навучыць яго гаючай прастаце, яна рабіла нейкія дзівацкія ўчынкі, якія супярэчылі правілам мужа. Але першы муж, мусіць, усё ж кахаў яе, і таму прымаў яе штукі з заступніцкай усмешкай, рабіў выгляд (а, можа, і лічыў так?)> што яны ўсяго толькі наступства іх розніцы ва ўзросце. Што з часам яна адумаецца. Адчуваючы гэта паблажлівае і не занадта сур’ёзнае стаўленне да сябе, Надзя злавалася і даходзіла ў сваіх «няправільных» учынках да жорсткасці. Так аднойчы, адключыўшы тэлефон, яна некалькі дзён пражыла ў майстэрні ў прыяцелькі. Калі Надзя вярнулася дадому, першы муж выглядаў выматаным і разгубленым, і яна раптам зразумела, што ўсё, чаго яна дамаглася гэта вывесці яго з раўнавагі, з звыклых яму межаў і правілаў, але без іх ён стаў падобны да дзіцяці, якое страціла маці. I ніякай простасці яму не трэба, таму што яго жыццё і ёсць яго простасць (толькі ў нейкай пачварнай форме, калі прастэча ўжо
Плошча Калумба даведзеная да пустэчы). А ўсё яго каханне да яе і ўсе яго правілы спосаб выратавацца ад гэтай пустэчы. Зразумеўшы гэта, Надзя падала на развод.
Развод быў доўгім. На працягу двух гадоў муж маліў і запэўніваў, што ўсё зменіцца. Надзя верыла і вярталася, але ўжо праз месяц усё паўтаралася, і яна ўжо не пазнавала сябе ў сваіх учынках. Пазней ёй расказвалі, што пасля разводу муж доўга лячыўся ў псіхіятра, стаў шмат піць. Надзя слухала без цікавасці, быццам гаворка ішла пра зусім чужога ёй чалавека, таму што яна цвёрда вырашыла тады вярнуцца да чысціні пачатку, да той простасці, якой здрадзіла з мужам.
Гледзячы на карціну, Надзя зноў думала аб простасці. Уласна, яна і пісала карціну аб простасці. Толькі выходзіла карціна далёка не простаю. Звычайна Надзя аддавала перавагу працы ў дэкаратыўным стылі, дзе і напраўду ўсё было проста. Дзе жыла зразумелая, немудрагелістая, зайграная на адным інструменце мелодыя, дзе змест магло разабраць нават дзіця. Такія працы выходзілі ў яе хутка і не пакідалі пакуты ўнутры, заканчваліся разам з выяўленым пачуццём. Калі яна жыла ў Піцеры, ужо разведзеная, яна добра зарабляла на дэкаратыўных карцінах, і яны падабаліся ёй яшчэ таму, што нават расставацца з імі было не шкада.
Любоў да дэкаратыўных, «легкадумных» работ з’явілася ў яе яшчэ з дзяцінства, як пратэст супраць манументалізму, які навязваў ёй бацька, эпічнай глыбіні з яе празаічнай дэталіроўкай, карпатлівай працы, у якой часам за прафесійнай тэхнікай, за нейкай пабожнай тэмай (крытыка якой будзе выглядаць блюзнерствам), мастак мог схаваць сваю пустэчу.
Толькі для гэтай карціны Надзя абрала ўсё ж бацькаў стыль. Хоць і працавала ў ім яна па-свойму. Уся
карціна была напісана ў імпрэсіянісцкай манеры, але з эпічным размахам, з буйным першым планам, што змяшчаў у сябе адразу некалькі персанажаў. 3 левага верхняга кута, прабіраючыся скрозь густое алейнае неба, падымалася, як бурбалка ў кіпені, сонца. Усю ніжнюю, з канца ў канец, частку палатна занялі пахіленыя разам з травой, пазбаўленыя жыцця, з аднолькавымі пустымі абліччамі, каменныя балваны. А цераз усю верхнюю частку скакаў, ірвучы зямлю, уласна, прымушаючы балваноў адхіснуцца, несучы сонца на спіне, чорны бык.
Калі Надзя рабіла першы накід, замест быка па рытуальным полі скакаў белы конь. Толькі Надзя неўзабаве зразумела, што конь занадта кранальны і выглядае безабаронна і прыручана побач з паганскімі ідаламі. Тады яна напусціла на балваноў смерч, густы віхор, які павінен быў сцерці іх з твару нованароджанай ранішняй зямлі. Але смерч і сонца глядзеліся no634 узаемавыключальна, просталінейна і плакатна. I яна зразумела будзе бык. Але бык не такі, што палохае, як на карыдзе, сваёй лютасцю, а бык, у целе якога будзе адгадвацца цела яе новага мужа.
Цяпер, гледзячы на карціну, яна ясна зразумела, чаму так доўга яе піша, чаму перастала пісаць кароткія і наіўна-захопленыя дэкаратыўныя карціны. Ад таго, што хоча як мага даўжэй, а, можа, і заўсёды, пісаць толькі гэтае цела. Хоча перадаць паўнату здзейсненага ёю, звязанага з гэтым целам, адкрыцця. Адкрыцця, што змяшчае сакрэт гармоніі, захаплення ад простасці, якая ўсё адраджае.