Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Ужо колькі разоў, выйшаўшы на ратушную плошчу, ён зноў сыходзіў на бакавыя вулкі, што падпярэзалі яе, і пакуль бадзяўся, прыдбаў цалкам акрэсленую мэту цяпер ён шукаў вуліцу Б... Хаця, хто такі гэты Б?.. Можа быць, цяпер з героя яго зрабілі антыгероем і вуліцы далі іншую назву? Уласна кажучы, асцерагаючыся выставіць сябе на смех, падацца гэткім выпаўзнем з мінулага, ён не пытаў мінакоў, а проста бадзяўся і, калі патрапілася чарговая шыльда на доме, задзіра-
Сяргей Лапцэвіч ючы галаву, зрабіў намаганне самастойна разабраць назву вуліцы.
На той вуліцы жыў тады іх агульны знаёмы, і яны прыязджалі туды больш за дваццаць гадоў таму, і каб адведаць яго, і каб пераночыць. Знаёмы вучыўся ў яго родным горадзе, але на лета вяртаўся да бацькоў. Лета. Уласна кажучы, адно лета ўсё ў сябе і ўвабрала.
Хто яны? О, іх было шмат. Усе розныя, але адначасова падобныя.
Мішка Ёнаў фатограф-пачатковец. Бэла мастачка. Стас Клімаў цяжка вызначыць хто, усяго патроху, у большай ступені, напэўна, канцэптуаліст, a таму і мастак, і скульптар, і паэт, і мастацтвазнаўца прынамсі гэта перпляталася ў перформансах. Філ музыка. Лёха Трытон нарык, своечасова саскочыў з іголкі, тым летам маляваў нейкія гатычныя коміксы. Брат Лёхі Андрэй, наймалодшы з усіх, акселерат-абібок, які яшчэ не вызначыўся, сяк-так скончыў дзявяты клас, паперадзе чакаў дзясяты, і таму спяшацца яму не было куды. Плакс габрэй, беларускі нацыяналіст. Ягор Мілашэўскі з сям’і высокапастаўленых службоўцаў, фарсун, весялун, знаўца анекдотаў, улюбёнец дзяўчат. Чапля студэнт акторскага факультэта, прыгнечаны і моўкны. Коля Лао-цзы філолаг-усходазнаўца. Гена Хайдэгер філосаф, які хваравіта перажываў сваю адметнасць сярод іншых людзей. Ён, кніжны чарвяк, іранічны, настроены на мысленне, пэўна, у перспектыве пісьменнік, але ён тады жартаваў, маўляў, да трыццаці гадоў ніхто з пісьменнікаў нічога талковага не напісаў, вось і ён пакуль што не піша. Дзяўчаты Лада, Воля і Львова студэнткі мастацкай вучэльні. Лада была надта ўзнёслая, і за гэтым яўна хавалася нейкая каверза. Воля праўдзівая красуня, заляцацца да яе
Плошча Калумба баяліся, і пэўна яна заўсёды была на нерве, на мяжы чарговай гістэрыкі, якія почасту выбухалі прылюдна. Львова да яе ў процівагу заляцаліся ўсе, і ў тым ліку ён у тое лета быў некаторы час яе хлопцам. Львова, смуглявая габрэйская паненка, ніяк не магла спыніцца на кімсьці. Заводзячы стасункі, яна неўзабаве іх разрывала, укладаючы часам і тое, і другое ў адзін дзень. Віной таму, відаць, былі яе завышаныя патрабаванні, якія для таго яе веку былі бадай заўчасныя. Ужо тады, у сямнаццаць гадоў, яна, хутчэй за ўсё, шукала сабе мужа, і той мусіў прыйсці да сэрца не толькі ёй, але і ейным бацькам. Венера, Дзінка і Кенгуру хіпі. Скончыўшы школу, яны не сталі працягваць навучанне, і тады напоўніцу цешыліся свабодай. Акрамя гэтага, Венера пісала вершы, пераймаючы Грэбеншчыкова, Дзінка любіла сэкс і пераспала з усімі, хто толькі гэтага хацеў, а Кенгуру... Пра яе асобна. Непрыгожае, пульхнае дзяўчо, яна жыла ў нейкім сваім свеце. Гэтым светам была ўся вялізная частка СССР, па якой яна як заведзеная вандравала аўтаспынам, і, не затрымліваючыся нідзе доўга, за адзін месяц магла пабываць у Кіеве, Львове, Піцеры і дзе-небудзь яшчэ. Усюды ў яе былі сябры. Усюды яе чакалі і цешыліся яе прыезду, а калі яна з’язджала сумавалі. Але ў той жа час яна не звязвала сябе ні з кім з гэтых сяброў, і нават калі з кімсьці таварышавала мацней, усё роўна трымалася на пэўнай адлегласці.
У тое лета я таксама ставарышаваўся з ёй і зразумеў, чаму яна баіцца затрымлівацца дзесьці настала. Кенгуру была максімалісткай патрабавальнай, паслядоўнай і бескампраміснай. Жыць поплеч з ёй было амаль што немагчыма, таму, ці то асланяючы сябе ад людзей, ці то ўцякаючы ад пачуцця незадаволенасці,
якое пераследавала яе, яна і падхоплівалася з чарговага месца праз два-тры дні па прыездзе. Акрамя гэтага, у яе быў свой метад, свая развага, свой адказ на процьму пытанняў ён палягаў у змене месца.
Ах, як лёгка яму даваліся цяперака характарыстыкі! Якую насамрэч каралеўскую перавагу ён цяпер адчуваў! Мінуўшчына, нібыта напісаная кніга, паўстала перад ім, і ён мог чытаць яе з якога заўгодна месца.
Абдумваючы іх супольнасць, ён знянацку падумаў, што тая іхняя кампанія ніякай кампаніяй не была. Тусоўка вось што гэта было.
Чым розніцца тусоўка ад кампаніі і нашто ўвогуле спатрэбілася гэтае новае слова, ён таксама мог лёгка сфармуляваць. Кампанія гэта некалькі звязаных вельмі асабістымі стасункамі сяброў, а вось тусоўка нешта значна шырэйшае. Гэта грамадства, прынамсі, спроба стварыць грамадства, альтэрнатыўнае таму, што атачала.
I як проста і дзівосна тады ўсё было ўсё ўладкавана, і не было болып поўнага свету, чым той іх свет! I кожны па-за ім быў драбязой, самотнікам, паводле думкі іншага, афіцыйнага свету непаўнавартасным, вырачаным адшчапенцам. Але разам яны былі моцай і, бадай, зграяй, (або зграйкай?), прынамсі, калі яны былі разам, той большы, афіцыйны свет асабліва да іх носа не пхаў.
Свабода вось дар, які яны атрымлівалі, пакуль былі разам. Гэткае Магдэбургскае права, прэзентаванае іх свету ад свету вялікага на знак прызнання іх супольнасці.
Як яны распараджаліся ёю? Шчодра марнавалі. Бавілі час у гутарках, вячорках у кавярні, матляліся па сваім горадзе або прыязджалі сюды. Гэты горад,
Плошча Калумба нягледзячы на тое, што тады яны жылі з ім у адной краіне, усё ж быў іншаземным. Іншаземным у простым сэнсе: размаўляў на чужой мове, апранаўся, хадзіў усё не так, як у іх. I, прыязджаючы ў яго, яны таксама рабіліся крышачку іншаземнымі пераймалі, хацелі спадабацца? не, хутчэй, тут ім больш дазвалялі. Можна было, калі здарожыўся, узлегчы ў парку на траўцы. Можна было, седзячы ў кавярні скажам, апоўдні, хорам заспяваць песню, і за гэта не толькі не быць прыцягнутым у найбліжэйшы пастарунак, а яшчэ здабыць падтрымку навакольных у выглядзе ўсмешак або нават воплескаў. Тут нават іх вопратка «прыкід», іх пэтлы «хаер», бранзалеты з пацерак «фенечкі», самаробныя значыкі «пацыфікі», не прыцягвалі касавурых позіркаў. На іх не паказвалі пальцамі, ім услед не вагалі галовамі. I галоўнае, у гэтым горадзе, прынамсі яго, адпускаў страх. Страх, што ты індывідуальны, што жыццё тваё пакуль не распісанае на год наперад, што раней ці пазней табе ўсё ж давядзецца трымаць адказ.
Найчайсцей яны прыязджалі сюды ў выходныя.
Ён тады нідзе не вучыўся. Працаваў лабарантам у школе: нахабна спазняўся штодня, з’яўляўся на працу а дзясятай і а другой вызваляўся. Яму ўсё сыходзіла з рук: узялі па пратэкцыі з гарана, дзе яго матка займала пэўную пасаду. Тады ён не паступіў з першага разу ў інстытут, і было зразумела, што на такой нескладанай працы яму будзе прасцей падрыхтавацца налета. Ён мусіў паступіць, бо інакш яму пагражала войска, а пра «закасіць» нават не вялося дарога да «белага білета» пралягала праз вар’ятню, а гэта для яго было ўжо занадта. Але адначасова, для таго каб паступіць, ён таксама не рабіў ніякіх захадаў, хіба што раскладаў перад матчыным прыходам падручнікі і з лёгкім пачуццём
выкананага абавязку сыходзіў, А вяртаўся занач або нават на золку.
3 вакзала а тады іх гарады яшчэ былі звязаныя электрычкай ішлі да цэнтра пешкі.
Па дарозе абавязкова ўладкоўваліся ў якое-небудзь тандэтнае кафэ на сняданак. Бралі сасіскі з муштардай мясцовы прысмак. У іх горадзе сасіскі былі ў дэфіцыце, у наяўнасці меліся адно ўчарашнія заварныя пірожныя ды канапкі з пазелянелай варанай кілбасой.
Запівалі кавай. Яе падавалі ў пузатых у кветачкі філіжанках. Сталы ў тым кафэ былі засцеленыя ільнянымі абрусамі. Нічога такога ў іх горадзе не было. Прынамсі за тую сціплую плату, што гэта каштавала тут.
У сабраных з лапікаў, нібыта бабульчына коўдра, успамінах ён ідзе побач з Кенгуру. Далёка паперадзе сябры. Мусіць, усе разам яны кіруюцца на вуліцу Б...
Ён распавядае Кенгуру пра кінастужку, якую паглядзеў тыдзень таму. Кенгуру, як заўсёды, уважлівая, не перапыняе, дае выгаварыцца. Ён адчувае, як дрыгаціць яго голас. У прыстунасці Кенгуру ён заўсёды бянтэжыцца, і ўсё таму, што яна для яго самы праўдзівы аўтарытэт. Яна сапраўдная. Сапраўдная таму, што жыве гэтак, як лічыць належным.
Слухаючы, Кенгуру ўсміхаецца адно краёчкамі вуснаў. Гэтая яе, як у Джаконды, паўусмешка яму незразумелая: ці то яна ўсміхаецца яго аповеду, ці то сваім думкам.
Ён намагаецца гаварыць, як кіназнаўца, лагічна і важка. Кажа пра ідэальную свабоду, якой, на яго думку, прысвечаная кінастужка. Падбіраючы словы, каб працягнуць і каб звязаць гэты фільм з іншымі стужкамі таго самага рэжысёра, распавядае далей, але Кенгуру перапыняе яго.
-	Гэта кажаш не ты, раптам заяўляе яна.
«Яна не слухала мяне, вырашае ён, або слухала так, як ніхто яшчэ не слухаў».
-	А хто? пытаецца ён.
-	Так кажа шмат хто, працягваючы ўсміхацца, Кенгуру дадае, і ты кажаш так, бо так шмат хто кажа.
-	Я не разумею, удаючы, нібы злуе на тое, што яна перарвала яго, адказвае ён.
Тым не менш уважліва чакае працягу. Усе тыя, нібыта важныя, развагі пра фільм робяцца для яго раптам зусім няважнымі. А важна адно тое, што далей скажа Кенгуру.
-	He палохайся... Проста цяпер гэта не ты. I кажаш ты інакшым голасам.
«Як яна здагалася? збянтэжана думае ён. Гэта сапраўды не я! Але хто? Я не ведаю. I ўсяго толькі шукаю. I нібы перабіраю чужыя інтанацыі, чужыя словы і думкі. I яна мае рацыю: што мне да таго фільма? Бо я ж заўжды мару пра сваё. I думаю толькі пра сваё».
Кенгуру сочыць за ім і бачыць, як проста фізічна бягуць па ягоным твары думкі. Так у сонечны дзень бягуць па зямлі цені ад аблачын, што плывуць па небе.
-	Ты такі... яна перастае ўсміхацца і замаўкае. Ты вельмі, вельмі добры, так і не знайшоўшы іншых словаў, завяршае яна.
«Знакам тым, я таксама сапраўдны?»
Ён шчаслівы. Ён удзячны ёй.
Як нічога-ніякага, ён вяртаецца да кінастужкі і цяпер гаворыць значна больш важка і ўпэўнена. Нават Кенгуру больш не перапыняе яго, і хоць гэта надало яму ўпэўненасці цяпер яна слухае яго ледзь не захоплена, і ўсмешка з краёчкаў вуснаў цяпер запаўняе ўвесь яе твар.
Падыходзячы да вуліцы Б..., ён пад нейкай адчэпкай адстае. Крадком абглядае фігуру Кенгуру: яе пульхныя кароткія ногі, лінія майкі, што пашыраецца долу ад плеч да сцёгнаў, даўно не мытыя русявыя валасы вандроўніцы, забраныя на патыліцы ў коску.