Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч

Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
У той вечар выправіліся патусіць у горад. У планах было наведаць закінуты кляштар, меркаванае месца правядзення чарговага перформанса Клімава. I ўсе, хто хацеў, маглі зрабіцца не толькі суаўтарамі, але і акторамі.
Перформансы Клімава мелі адну адметнасць: яны грашылі абсалютнай непрадуманасцю. Гэта і абмяркоўвала па дарозе кампанія, папярэдне выслухаўшы тое, што Клімаў прапанаваўяк канцэпцыю.
Пачынаць трэба папоцемку. Гледачы ўвойдуць у браму лічы ў поўнай цемры. Ліхтарня ля ўвахода не гарыць, і мы дамо ім ручны ліхтарык. Але толькі адзін на ўсіх.
Можна я буду сярод актораў?! запыталася Львова.
Ты спярша даведайся, што будуць рабіць акторы, а потым прасіся, уткнуў Мілашэўскі.
Цярпліва чакаючы (а што яму заставалася рабіць?), пакуль тусоўка закончыць кпіць і рагатаць, Клімаў працягнуў:
Калі ўсе апынуцца ў сярэдзіне, у невялікім падворку іх сустрэне чорны манах. Ён забярэ ў іх ліхтарык і пойдзе сабе, пакінуўшы ўсіх збянтэжана чакаць у цемры... Чаканне ў цемры!!! захоплена і хутчэй для самога сябе падкрэсліў Клімаў.
Заінтрыгаваная тусоўка не перапыняла.
Клімаў марудзіў, перад тым як распавесці пра новую сцэну, ён, падавалася, не хацеў расставацца з папярэдняй.
Потым вакол пачакальнікаў адна за адной успыхнуць колькі бочак. Іх кінулі ў манастыры будаўнікі. Там яшчэ засталася смала. Зыркае полымя асвеціць крушні кляштара і капліцы. Будзе нішцяк, бо будзе здавацца, што руіны цягнуцца да неба. Муры ажылі і ўмольна цягнуцца да неба. Ну, а далей уступіць са сваім гуртом Філ.
Што мне граць? запытаўся Філ.
Зразумела што «Сходы ў нябёсы», адказаў Клімаў.
Я буду манахам... прапанаваў Мілашэўскі.
He, манахам мусіць быць Хайдэгер. А з цябе манах, як з Дзінкі Джульета, заявіла прыгажуня Вольга, на якую даўно не крыўдзіліся і хутчэй аберагалі, дазваляючы ёй шматлікія выбрыкі.
Згода, азваўся Клімаў.
Меркавання самога Хайдэгера не папыталі, бо былі пэўныя, што таго не абыходзіць. He беручы ўдзелу ў абмеркаванні, ён крочыў побач, уперыўшыся пад ногі, і быў занураны ў думкі.
Кім жа я тады буду? запытаў Мілашэўскі.
Пачакальнікам у цемры! зласмешна вымудрыла Львова.
Тусоўка заўсміхалася.
Усё ізноў надта адцягнёна, уступіў Плакс.
Праўда што! А ты хочаш пры канцы махаць беларускім сцягам? з’яўляючыся яго адвечным апанентам, адказаў Клімаў.
Хай тады дзяўчаты будуць ля разгорнутых эцюднікаў, пажартаваў нехта.
А Лао-Дзы хай чытае ўголас Даа!
А Венера зайграе на жалейцы!
А я буду фатаграфаваць адзін і той жа ракурс!
А Вольга хай расчэсвае валасы!
А я буду Курцом-У-Цемры!
А я піўцом!
Акрамя Плакса і Клімава, усе зноў рагаталі.
Прапусціўшы жарты, Клімаў заўважыў, што ідэя са сцягам неблагая. Але хай толькі Плакс размахвае белым сцягам.
-	Чаму белым? абурыўся Плакс.
-	Бо беларускі тут недарэчы.
-	Мусіць, твая праўда, але гэта не так агульна, як у цябе.
Між імі ўспыхнула спрэчка. Тусоўка зноў заўсміхалася.
Калі дапялі да кляштара, высветлілася, што ладзіць у ім перформанс цалкам немагчыма. Увесь кляшторны падворак мала таго што быў завалены рэшткамі будаўнічага смецця пасля відавочна перарванага рамонта, але яго ўпадабалі мясцовыя алкашы. Пад нагамі храбусцела бітае шкло, ля дрэва мачыўся мужчына. Рагочучы і атуляючы насы, тусоўка выскачыла навонкі.
-	He разумею. Як я мог гэтага не заўважыць? усю дарогу назад дзіваваўся Клімаў. Хаця ў гэтым нешта ды ёсць?
Зноў рагаталі. Рагатаў таксама Клімаў.
У той прыезд бацькі іх прыяцеля з вуліцы Б... паехалі ў адпачынак у Крым.
3	нагоды вольнай кватэры вырашылі зладзіць баляванне. Ёнава, Бэлу і Трытона выправілі да крамы па віно. Дзяўчаты пайшлі на кухню, дзе з нарыхтаванай бацькамі правізіі меліся прыгатаваць шыкоўную вячэру. Філ у прайгравальніка разглядаў кружэлкі. Плакс і Клімаў дэманстратыўна сядзелі па розыя кан-
Ппошча Калумба цы пакоя, гарталі нейкія выцягнутыя з бацькоўскага кнігазбору таўшчэзныя фаліянты.
Ён і Кенгуру размаўлялі на гаўбцы. Дакладней, гаварыў толькі ён, а Кенгуру слухала.
-	Хочаш паехаць са мной? зноўку, як і ў мінулы раз, перапыніла яна яго...
Разглядаючы чарговую шыльдачку на пачатку вузенькай вулкі, адзін бок якой быў муром кляштара, a другі пачынаўся рэстаўрацыйнымі рыштаваннямі, ён узбаяўся ісці пад імі, ступіў на праезджую частку і ледзьве не патрапіў пад аўто.
Віртуозна, за імгненне да магчымага наезду, кіроўца паспеў націснуць на тормаз і, цяпліва чакаючы, пакуль турыст саступіць дарогу, не выглядаў ні спалоханым, ні ўзлаваным. Як толькі дарога аслабанілася, націснуўшы на газ, сымчаўупрочкі. Ад гэтай самаўпэўненасці кіроўцы ён таксама не спужаўся, але ў гэты момант нібыта прачнуўся і раптам зразумеў, што стаміўся дазвання. Што ніякай вулкі Б... ён сёння не знойдзе, ды і не трэба яму яе шукаць. Hi сёння, ні заўтра. Бо яе ў гэтым горадзе няма. Бо нават калі і знойдзе, дык не пазнае. Або хутчэй не прыме...
Ён вярнуўся на ратушную плошчу па дарозе, якую цяпер ужо не вельмі добра ведаў. Ён больш нічога не ўспамінаў, а толькі любаваўся асяроддзем. I яго раптам ахапіла бязважкасць, такая, якой ён не ведаў даўно.
На плошчы, уладкаваўшыся ў плеценым крэсле ля такога ж плеценага крэсла ў кавярні на вольным паветры, ён замовіў сабе піва і стэйк. Чакаючы, заўважыў, што сюды сцякаецца народ. Неўзабаве ў кавярні, у якой ён сядзеў, былі ўжо занятыя ўсе столікі, і ў кавярні no-
бач рабілася тое самае, і ў кавярні насупраць. Нават за яго столік, ветліва ўдакладніўшы, ці не занята, ці можна сесці, падсела святочна апранутая маладая пара.
Напачатку, здзівіўшыся такому натоўпу і цісканіне ў звыклы будні вечар, ён урэшце прыгадаў, што сёння адборчны тур «Еўрабачання», што праходзячы некалькі разоў цераз плошчу, ён бачыў, як працаўнікі збіраюць сцэну з экранам, Цяпер поруч з ёй прымайстравалася некалькі пагрозліва вялізных, нагрувашчаных адно на адным і падобных да нейкай іншапланетнай зброі, узмацняльнікаў.
Як жа ён забыўся пра конкурс!
Ён пашкадаваў, што прыйшоў сюды. Але на пярэбары сілаў не было. Ды і выпіты ім другі келіх рабіў сваю справу. Конкурс для хатніх гаспадынь так, здаецца, менавалі гэтую імпрэзу. «I колькі ж іх тут набіткавалася!» аглядаючы натоўп, які ўвесь час назапашваўся наўкола, думаў ён.
Недзе на трэцім ці чацвёртым келіху ён знянацку сфармуляваў, чаму не з’ехаў тады з Кенгуру. Узбаяўся. Як і заўжды, узбаяўся заўтрашняга дня. I баяўся і да гэтага, і пасля. I ўсё жыццё потым змарнаваў, каб перастаць баяцца. Шмат працаваў, разбагацеў, атрымаў незалежнасць, але страх, відаць, застаўся. Толькі цяпер ён у даважак змяшаўся з сорамам. Сорамам, што жыццё ён выдаткаваў на тое, каб апынуцца цяпер тут (гэтак вынікала!), піць добрае піва, жаваць добра прасмажаны стэйк і раздражнёна перыцца на конкурс для хатніх гаспадынь, часта-густа пасыпаючы перцам сарказму і страву, і навакольных.
Недзе на шостым келіху, калі натоўп наўкола, зліўшыся ў адзіным парыванні, пачаў падпяваць невыразнай і сімпотнай канкурсантцы, ён вырашыў, што
	Плошча Калумба першым у офісе звольніць маладога менеджара, які сустракаў яго.
Ах, як яму прыпала да душы гэтая ідэя! Праўда, раніцой, калі той самы менеджар вёз яго на працу, ён прыгадваў пра гэта ўжо з сорамам.
ПРОСТАСЦЬ
Кожная сям’я пачынае з таго, што ён і яна прыводзяць у адпаведнасць свае звычкі. Калі Надзя пабралася з Мішам, яна пачала прачынацца а шостай раніцы і, пакуль муж быў на прабежцы, мыла падлогу.
Патрэба мыць падлогу ў арандаванай двухпакаёвай кватэры з’явілася ў Надзі сама сабой, і рабіць гэта штодня і ў гэткую рань яе ніхто не прасіў. Тое было нейкае інтуітыўнае дзеянне, а яна была добрым мастаком і прызвычаілася верыць інтуіцыі. Праціраючы штораніцы падлогу, маляваную гадоў дваццаць таму карычневай фарбай, з шырокімі шчылінамі паміж дошак, куды за дваццаць гадоў нацерушылася смецця (і закацілася прыцьмянелая савецкая манетка, якую яна неяк выявіла і ўсё ніяк не магла дастаць), яна спрабавала менавіта гэтым прывесці ў адпаведнасць іх новае жыццё.
Вярнуўшыся з прабежкі, муж доўга стаяў пад душам: змываў пот; шараваўся смачным дэзадарантам, прыводзіў у адпаведнасць свае цела і дух. I, мусіць, тым самым займалася Надзя. Толькі, у адрозненне ад
мужа, у яе мала што выходзіла. Падлога па-ранейшаму глядзелася звыродліва, і, зберагаючы на сабе сляды ранейшых жыхароў, не давала Надзі спакою. Проста побач з сабою яна бачыла апранутую ў зашмальцаваны халат напаўпразрыстую дзяўчыну, чула, як спрасонку тая з шоргатам цягне па падлозе падобныя да смаўжоў тапкі, бачыла яе мужа, які з’яўляўся следам і, лаючыся на Надзю, Мішу і сваю жонку, біў кулаком у замкнёныя дзверы лазенькі.
Надзя любіла той момант, калі Міша выходзіў з лазенькі. Тое, як, пстрыкнуўшы шпінгалетам, які быў на дзвярах замест замка, ён спрытна, з першага разу сваімі дужымі рукамі закрываў дзверы, што набухлі і пакрывіліся. Як німбам свежасці, гарачага душу, што стаяў над яго целам, ён адпалохвае здані ранейшых жыхароў, і тады яна на свае вочы бачыла, як яны хаваюцца па кутах з незадаволеным буркатаннем. Яна любіла яго хаду пасля душу мяккую і спружыністую, яго босыя ступакі, якія, крануўшыся падлогі, падпарадкоўвалі яе, як казачную раку.
Гледзячы на яго з кухні, яна нязменна замірала з талеркай у руках, бачыла, як яе захоплены погляд адлюстроўваецца ў яго поглядзе, як выклікае ў мужа лёгкую, але ўсё ж самазадаволеную збянтэжанасць, адчувала, што і яе цела ў гэты момант абмену поглядамі робіцца зграбнейшым і больш гнуткім, і, напэўна, уяўляла сябе плюшчом, які імкнецца абвіцца вакол яго. Абвіць кожны выгін, кожную круглявасць і, прыняўшы яго форму, зліцца з ім назаўжды.
Потым надыходзіў сняданак, які, разам з ноччу, быў найлепшым часам у новым Надзіным жыцці.
Адганяючы сваім апетытам Надзін погляд, муж запіхваў у рот тоўстыя доўгія канапкі, падхапіўшы на
відэлец смажанае яйка, цалкам адпраўляў яго ўслед за хлебам, піў вялікімі глыткамі з доўгай празрыстай шклянкі сок, хутка пакідаючы шклянку пустою. Надзя напаўняла шклянку.
-	Чаму ты не ясі? абавязкова, прагнаўшы голад, пытаўся муж.
-	Я потым... адказвала Надзя, але, баючыся, што муж нахмурыцца і будзе думаць, што з ёй ізноў нешта не так, і будзе на працягу дня тэлефанаваць з клінікі (Міша быў хірургам) і спакваля выпытваць у яе сапраўдныя прычыны браку апетыту, пачынала тыкаць вузкім відэльцам у акуратна раскладзенае пасярод чорнай талеркі яйка, Глядзела, як расцякаецца па паверхні трэснуты жаўток, як ён змяняе колер, і, шкадуючы жоўты, мачала ў яго хлеб. Глытаючы, адчувала, як вяртаецца апетыт. З’ядала канапку, запіваючы моцнай кавай, адчувала, як прачынаецца яе цела, і хваліла сябе за новы рэжым, за гэтае ранняе дзеля мужа абуджэнне.