Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Баючыся закрануць у карціне ўжо створанае, Надзя асцярожна і для ўсяго цэлага незаўважна, стала
Плошча Калумба дадаваць новыя мазкі. Вельмі хутка пісаць стала лягчэй, страх знік, замест яго з’явілася ўпэўненасць.
Надзя не заўважыла, як прамільгнуў час, як за акном узялося на цемру, і толькі пачуўшы, што ў замку павярнуўся ключ, звыкла расстроілася, што яе працу перапынілі, бо яна хацела сказаць нешта дакладнае пра шыю быка, пра паставу, пра гонар і зацятасць, але дакладнасць выпырхнула, нібы палахлівы матылёк, і цяпер калі яшчэ прыляціць.
Над Надзяй, падышоўшы занадта блізка, на адлегласць, на якую да карціны можа наблізіцца толькі мастак, у пункце, адкуль бачная толькі анатомія малюнка, стаяў Міша. Пагладжваючы Надзю па плячы, ён разглядаў карціну. Нават не павярнуўшыся, яна зразумела гэта па павольных і аднастайных рухах яго рукі.
-	Здорава, працягнуў ён. Толькі ж калі ты яе скончыш? Карціна выдатная, навошта аддаваць ёй столькі сілаў, калі ўсё ўжо гатова?
Карціна быццам аддалілася ад Надзі. Зрабілася чужою. Ёй чамусьці здалося, што ў яе нічога не выйшла, што Міша цяпер глядзіць на нейкую іншую карціну.
-	Ты нічога не разумееш. Адыдзі! сказала яна.
Міша дзіўна паглядзеў на жонку, збянтэжаны рэзкімі, быццам не ёю вымаўленымі словамі.
-	Алей нельга глядзець так блізка, так ты нічога не ўбачыш, ужо міралюбна сказала яна.
-	Ну не ўбачу, дык не ўбачу, спакойна і таксама міралюбна падсумаваў Міша. Ты ж ведаеш, я ў жывапісе нічога не разумею.
Нібы адразу забыўшыся пра спрэчку, ён пайшоў на кухню. Стаў грымець там посудам, на поўны напор адкрыў кран, выцягнуў запалкі, запальваючы пліту.
-	Ты што-небудзь ела за дзень? гучна спытаў ён.
-	He, чакала цябе, вельмі ціха, сабе, адказала Надзя.
Ужо без думак, разгублена гледзячы на карціну, яна праседзела каля яе яшчэ нейкі час, потым, як у сне, пайшла на энергічны гук электрычнага імбрыка, што пачынаўужо закіпаць. Дапамагла сабраць на стол, слухала і не чула навіны з лякарні, якія распавядаў муж, і чамусьці зноў раззлавалася, калі, не дачакаўшыся, пакуль яна скончыць з сервіроўкай, ён пачаў есці. Яна ўявіла раптам, што на яе месцы цяпер можа быць любая іншая жанчына, і з ёй ён будзе паводзіцца гэтаксама, і прыгадаліся мамчыны пытанні бясконцыя, безадказныя, аднолькавыя.
Сказаўшы Мішу, што ў яе разбалелася галава, хутчэй мінуўшы яго погляд, яна пайшла ў спальню, легла паўзверх коўдры на ложак. Мімаволі стала ўслухоўвацца, як ён збіраецца на сваю штовечаровую трэніроўку, немаведама навошта пачала спадзявацца, што сёння ён застанецца дома дзеля яе, але калі ён зазірнуў у пакой, заплюшчыла вочы. Міша, патушыўшы святло і асцярожна прыкрыўшы дзверы, пайшоў.
Амаль адразу кватэра запоўнілася гукамі. Гучна запрацаваў тэлевізар. Пачалі спрачацца міжсобку мужчынскі і жаночы галасы. Грукнулі кухонная дзверы. Хтосьці вымавіў слова «боршч». Хтосьці высыпаў на стол дробязь з кішэні. Бразнуўшы, па падлозе пакацілася манетка. Нячутна правалілася ў шырокую шчыліну.
ДАБРОТЫ
Хата месцілася на ўскрайку вялікага горада. Там, дзе сканчалася тэрыторыя заводаў і пачынаўся пасёлак, называны Паўночным, бо ён быў пабудаваны ў паноўчнай частцы горада. Пры гэтым шмат якія назвы вулак пасёлка былі звязаныя хутчэй з уяўнай, чым геаграфічнай Поўначчу: Ангарская, Амурская, Байкальская.
Нягледзячы на блізкасць заводаў, у пасёлку жылі не толькі рабочыя. Жылі ў ім таксама і цыганы, і крымінальнікі, што ненадоўга выйшлі на свабоду. Але іх было няшмат і на агульную атмасферу жыцця ў пасёлку яны не ўплывалі.
Большасць жыхароў Паўночнага лучыла агульная мінуўшчына: усе яны пры канцы трыццатых-саракавых з галоднай вёскі перабраліся бліжэй да адносна сытага горада. Колісь яны туліліся ў цёмных арцельных бараках, у вузкіх казённых пакоях, няўтульных арандаваных катухах. Цяпер у іх былі свае хаты, свае некалькі сотак, а на іх яблыні і вішні, свае, прытуленыя адна да адной ажно ступіць нельга грады з клубніцамі,
пятрушкай, моркваю і па броўцы дзялкі кветкі. Лета навылёт збыткі з гародчыкаў жыхары неслі да крамы «Садавіна-гародніна». Побач з ёю праходзіла мяжа пасёлка і пачынаўся новы, яшчэ без дрэваў і ценю блочны мікрараён. Проста на асфальт сцяліліся газеты, раскладваўся толькі што сабраны ўраджай; вёўся не надта жвавы, але прыбытковы гандаль.
Сястра распавядала, што мы з ёй выгадаваліся ў гэтым пасёлку. Сумняюся стасоўна сябе. У маіх дзіцячых прыгадах пра Паўночны заўжды лета, заўжды сонца. Яно будзіць мяне ранкам цёплым зайчыкам па маёй шчацэ, станожкай скокае зыркімі слядамі па ахінутым засенню дрэваў падворку, распаляе страху дома, робячы немагчымым даследаванне таямнічага душнага гарышча. А яшчэ ва ўспамінах жывуць навальніцы. Летнія, што прыходзяць у сонечны дзень канцом свету, нібыта развітальнае імгненне майго бестурботнага жыцця. Навальніцы падмяняюць свет наўкола, намагаюцца вырваць з карэннем не толькі дрэвы, але і хату, і маю бурклівую бабулю, а яшчэ нешматслоўнага дзядулю, які ставіцца да майго існавання, як да чарговага пасаджанага ім дрэва.
На мне мокрыя, вузкія, у выцвілыя блакітныя кратачкі кароткія штонцы, кашуля без некалькіх гузікаў на жываце, на босую нагу сандалі. На адной адарваная засцёжка. Сандаль безупынку скідаецца, і, калі я ўжо бягу праз зліву, што змывае пасёлак, ні сцяты ні павешаны ад вусцішу ўрываюся ў хату, дык заўважаю, што пакінуў яго ў вялізнай каламутнай лужыне, якая расцяклася на ўсю Байкальскую вуліцу. Страту адразу ж заўважае бабуля, і прыгаворваючы, што я шыбенік, пры гэтым адначасова шкадуючы мяне, накідае на галаву ватную фуфайку і ідзе на пошукі сандаля. Я ж
Плошча Калумба моўкны і немы, мне абыякавы лёс нягеглага сандаля, я чакаю, калі скончыцца навальніца, чакаю назаўжды згіблую ў ёй бабулю.
У хаце было тры пакоі. Найвялікшы займаў дзед, улетку ў і ёй з’яўляўся таксама я. Два другія, зусім маленечкія, здаваліся за трыццаць рублёў у месяц кожны. Бабуля жыла ў каморы. Прынамсі, тады я менавіта так называў гэтае памяшканне.
Цёмны калідор перад вялікім дзедавым пакоем калісьці быў квадратным прыблізна тры на тры метры, Аднойчы дзед перагарадзіў яго папалам і збудаваў для бабулі камору, у якой змясціліся ложак і вузкая тумбачка. Ці то дзеду не хапіла дошак, ці то ён рабіў наўмысна, каб у каморы было больш паветра, але перагародка не даставала да столі прыблізна метр.
Позна ўвечары, мінаючы яе, можна было пачуць, як нешта неразборліва шэпча бабуля, як яна ўздыхае і моліцца, як ціхенька бразгае заробленай за дзень драбязой. Манеткі яна раскладала вежачкай па рублі і, некалькі разоў уголас і паволі пералічыўшы, загортвала ў тонкую папіросную паперу, замыкала ў нібыта прыліплай да ложка тумбачцы. Калі вежачкі не змяшчаліся больш на паліцы, бабуля аддавала іх дзеду і той мяняў манеты ў ашчаднай касе, асцярожна адлічыўшы касіру рубель за клопаты. Вярнуўшыся дадому, дзед вяртаў грошы бабулі, натуральна, за вылікам рубля, выдаткаванага на абмен.
Дзед і бабуля харчаваліся на шэсцьдзесят рублёў ад арэнды кватэр. Сваю ж пенсію ў сто дваццаць рублёў дзед адносіў у адшчадную касу. Паход да касы быў цэлым рытуалам. Адбываўся ён на наступны за прыходам паштара дзень. Дзед адразу пасля сняданку сядаў пагаліцца. Праз адстутнасць на маленечкай куханьцы
месца рабіў ён гэта ў сваім пакоі проста на абедзенным стале. У адмысловым мельхіёравым кубачку ён старанна падбіваў мыльную пену. Доўга мянціў аб папругу выгнутую, як самурайскі меч, небяспечную брытву, зручна ўсталёўваў на стол люстэрка, якое перахоўвалася ў скураным чахле, і, ускінуўшы голаў, пачынаў вадзіць па шчэці спярша мыльным пэндзлем, а потым страшнай вострай брытвай. Я з жахам глядзеў на яго і разумеў, што не хачу рабіцца дарослым, не хачу, каб у мяне расла барада. Завяршыўшы галенне, дзед нашмароўваў шырокія шчокі даўкім ласьёнам, рэзкі водар якога заставаўся ў пакоі яшчэ на доўгі час, нібыта дзед нікуды не пайшоў, а проста зрабіўся нябачным. Далей, ён апранаў свой найлепшы гарнітур з стракатымі планкамі ўзнагарод, нерухомеў ля люстэрка з вузкім грабянцом вадзіў ім па рэдкіх валасах, пакрываў галаву нізка да броваў капелюшом і важна, нібыта намысліўшы лёсавызначальнае рашэнне, сыходзіў.
Пасля ягонага сыходу ў пакоі з’яўлялася бабуля, дадаючы да водару ласьёну свой. Яна заўжды пахла тым, да чаго нядаўна дакраналася. Калі гатавала на кухні салам і капустай, калі корпалася ў гародчыку зямлёй і травой, калі хадзіла на рынак клубніцамі і яблыкамі. Яе ж уласнага паху я не памятаю, гэтаксама як не памятаю і размоваў з ёй (напэўна, ніякіх асабліва размоваў між намі і не было). Яна прыбірала са стала прылады для галення. Злавалася і бурчэла на дзеда.
3 тае прычыны, што бабуля ніколі не працавала, яна атрымлівала мінімальную, у дваццаць сем рублёў, пенсію. Гэтыя і тыя грошы, што яна нагандлявала за лета, і складалі ўвесь яе прыбытак.
Дзед любіў маёмасць. У адрозненне ад бабулі, якая засталася непераборлівай сялянкай, ён як след
Плошча Калумба прыжыўся ў горадзе. Нават атачыў сябе прадметамі раскошы, якія жонцы падаваліся чужымі і няўцямнымі. Усё фарсуністае, што было ў хаце і падпадала пад катэгорыю збыткоўнасцяў, набываў дзед. Грунтоўны буфет з драўлянымі порцікамі і калоннамі. У важкай гіпсавай раме карціна з трыма паляўнічымі на прывале (абглядаючы яе, я заўжды гадаў, які з іх мой дзед). Першай мадэлі каляровы тэлевізар, а таксама процьма сувенірных статуэтак, якія ён прывозіў з абавязковай штогадовай паездкі ў Кіславодск. Адна з статуэтак мяне дазвання лякала. Гэта быў пакрыты слоем фосфару арол, які стаяў на буфеце: удзень зеленавата-белы, ён цьмяна мігацеў уначы. Апрача гэтага, птушка, растуліўшы крылы, у абсалютна натуральным драпежным руху схіляла бляклую дзюбу па-над змяёй, што звівалася ля яе кіпцюроў. Прыязджаючы на лета, я насамперш хаваў арла ў буфет, але і адтуль, засынаючы ўначы, усё адно адчуваў яго злавеснае мігаценне.
Дзеду было да душы валодаць сваімі рэчамі. Застаўшыся змалку фактычна сіратою-жабраком, ён ганарыўся набыткамі і пачуваўся сярод іх ледзь не памешчыкам.
У бабулі ж, акрамя пасцельнае бялізны, пуховых падушак і коўдраў, градаў у гародчыку ды шчуплых ашчаджэнняў у тумбачцы не было нічога.