Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Засвоіўшы толькі польскую абэцэду, пражыўшы ў вёсцы да трыццаці гадоў, яна трапіла ў горад выпадкова, але назаўсёды так і засталася восьмым дзіцём-бязбацькавічам з раскулачанай, вечна галоднай сям’і.
Але ж была адна каштоўная рэч у яе маёмасці швейная машынка. Ніхто не памятае, калі і адкуль яна ўзялася. Дзед казаў, што машынка была адзіным пасагам, які далі за бабуляй.
Гэта была дабротная рэч, зробленая яшчэ на пачатку дваццатага стагодддзя кампаніяй «Швейныя машынкі Ісаака Зінгера» ў Падольску. Машына мела нажны прывод. Чыгунныя ножкі, маляваныя тоўстым слоем чорнай фарбы, масіўныя літыя арнаменты кветак, здаецца, лілеяў і ружаў, улюбёніц эпохі мадэрна.
Верхняя частка швейнай машынкі стаяла на прымацаванай да металічнай асновы драўлянай падстаўцы, зробленай з двух гатункаў дрэва і пакрытай лакам. Пад лакам віліся жоўтыя і чырвоныя кветкі.
Бабуля ўжо кепска бачыла і шыла на машынцы зрэдчас. Зазвычай яна нахінала на яе драўляны футарал. Ён быў нагэтулькі цяжкі, што аднойчы вырашыўшы яго прыўзняць, каб з цікаўнасці крутануць колца, я да слёз ушчаміў палец.
3 гэтай машынкай звязана шмат гісторыяў. Адную з іх я добра запомніў.
У сорак першым годзе дзядуля і бабуля ўжо жылі ў горадзе: дзед працаваў у транспартнай міліцыі, яго дачцэ Лоры маёй матцы тады было чатыры гады. Дзесь на ўскрайку горада ў прыватым доме яны арандавалі пакой з асобным уваходам і кухняй.
Калі пачалася вайна, як і шмат каго, дзеда пакінулі на падпольнай працы. Паводле яго аповедаў, ён мусіў быў уладкавацца на працу да немцаў. Кім і куды, у інструкцыях не гаварылася, ды і як мог цясляр з спецыяльнасці ўладкавацца на стратэгічна важную працу таксама няясна.
Дзед наняўся чорнарабочым у чыгуначнае дэпо. 3 падполлля ён ведаў адно сувязную, якая прыходзіла да яго раз на тыдзень. Гэта была сімпатычная дзяўчына Глаша.
Глаша працавала кельнеркай у жаўнерскай сталоўцы пры нямецкім штабе. На выпадак пытанняў у дзеда ў доме была падрыхтаваная гісторыя пра тое, што Глаша яго далёкая крэўніца, пагатоў ніякіх блізкіх сваякоў у дзеда аніколі не вялося. Пра дзень прыходу сувязной дамаўляліся загадзя. Хутка бабуля заўважыла, што перад Глашыным прыходам дзед пачаў надзяваць белую кашулю, як бы прыхапкам глядзецца ў люстэрка, нават аднойчы пагаліўся ўвечары (зазвычай ён галіўся зранку).
Звестак, якія можна было перадаць Глашы, у дзеда не было, і падчас прыходу сувязной яны пілі гарбату, гутарылі, раз-пораз гучна смяяліся, пад касавурымі позіркамі бабулі, якая ўвіхалася побач.
Падчас гэтых размоваў Глаша распавядала нейкія ўрыўкавыя навіны, якія выпадкова даходзілі да яе: пра аблогу Масквы, перапыненае на падыходах да яе нямецкае войска, пра размовы жыццялюбных вайскоўцаў штаба, якія выхваляліся зладзіць «капут» Маскве яшчэ да Новага года. Лора любіла прыходы Глашы, таму што тая заўжды прыносіла якія-небудзь ласункі для яе то плітку чорнага сытнага нямецкага шакаладу, то колькі цукерак, то проста кавалак рафінаду. Лора, зразумеўшы сур’ёзнасць вайны, нібы пасталела на некалькі гадоў ужо ў першыя яе месяцы. I ўсе прынесеныя Глашай слодычы аддавала маме, якая расцягвала іх на некалькі дзён, выдаючы дачцэ патроху.
Ціхамірнае жыццё цягнулася нядоўга. Ужо ў сярэдзіне восені гестапа схапіла кагосьці з падполля і атрымала першыя спісы прозвішчаў і адрасоў падпольшчыкаў. У ліку іх была, пэўна, таксама заўважная Dra­ma, але, выконваючы абавязкі сувязной, яна да позняга
Сяргей Лапцэвіч вечара абыходзіла горад па адрасах, папярэджваючы аб падрыхтаваных арыштах.
Дзеда яна заспела ў дэпо, і калі той, перш чым пакінуць горад, сабраўся вярнуцца дадому, каб забраць жонку і дачку, настаяла, што ісці яму варта проста зараз. Яна запэўніла дзеда, што сама ўсё зробіць, яму загадала чакаць сям’ю ў адной з вёсак прыгарада, адкуль іх усіх перабавяць да партызанаў. Дзед падпарадкаваўся і, як быў, выправіўся да прызначанага месца.
Ужо цямнела, калі Глаша прыйшла да Ані. Дзверы былі незачыненыя. У чаканні мужа Аня нешта шыла ў куце. Лора гулялася з лялькай на ложку. Пачуўшы, што ім трэба сыходзіць, Аня перасела на ложак да дачкі. У ёй быццам усё парвалася, і Глашынага сыходу яна не памятала. Спачатку Аня стала вінаваціць ва ўсім мужа, потым перажагналася, потым агледзела пакой. Яны пражылі ў ім два гады, і, які-ніякі, ён зрабіўся іхным домам. У сутарэнні тры мяхі бульбы на зіму, у дзежцы капуста. У кухні сушаныя грыбы развешаныя на нітках, яны духмяняцца будучым супам. На сценцы дыван, што муж купіў перад вайной, проста паводле даўжыні ложка, якраз асланіў абадраныя шпалеры, і калі Ані не спалося, яна па ім у цямрэчы вадзіла далонню, і шчыльная вышытая тканіна супакойвала сваёй дабротнасцю. Нібыта і Аніна жыццё асланіў гэты дыван. Двухспальную коўдру, на якой яна цяпер сядзела, яна пашыла сама з лапікаў, брала іх абы-дзе, а атрымалася прыгожа. Палітоны новыя, што мужу і сабе купілі ва ўніверсальнай краме мінулай восенню: абодва сінія, з самавітымі вялікімі пляскатымі гузікамі, якія даводзілася доўга прасоўваць у вузкія петлі. I ёй, і мужу падабалася, як яны зашпільваліся, і яна не стала расцягваць петлі. Сукенка, што толькі раз апранала, -
Плошча Калумба на вяселле. Муж настаяў: ёй шыла швачка за дваццаць рублёў, хатняй работы. Швачка тады прапанавала розныя тканіны: белую ў жоўты гарох, у палоску і яшчэ нейкія, што змешваліся ў адную пярэстую пляму. I Аня, спалохаўшыся дарагоўлі, нават не спытала цаны. Выбрала самую простую і яшчэ карункі на каўнер. Цяпер яна захоўвала гэтую сукенку для Лоры.
Усе рэчы ў пакоі нібыта загаварылі. Куды іх цяпер? Яна чамусьці адняла ў дачкі ляльку і паклала побач. Лора ж і без таго перастала гуляцца, уважліва пазіраючы на матку.
Аня паднялася, стала нацягваць целагрэйку і ўбачыла швейную машынку. Пад іголкаю з прасунутай ніткаю ляжала спаднічка, якую яна пачала сёння шыць для дачкі. 3 усіх рэчаў галасней за ўсіх лямантавала машынка, і, намагаючыся не глядзець у яе бок, Аня пачала збіраць рэчы.
Палітон і сукенку загарнула ў абрус. Таксама нядаўна куплены: яна толькі раз яго сцяліла на першае мая і адразу памыла, бо муж заліў вялікія чырвоныя макі віном, і схавала ў шуфлядку да Калядаў. Пачаўшы завязваць краёчкі абруса, Аня ўсё перабірала ў галаве, у што іншае можна загарнуць палітон. Але абрус быў шчыльны і чысты, таму Аня ўсё ж вырашыла ўзяць яго ужо лепей потым адмые. Далей яна зняла з ложкаў коўдры, навалачкі з падушак, усё абкруціла прасціной. Пакі атрымаліся вялікія.
-	Я хуценька, сказала яна Лоры, якая нудзілася ў куце. I пакуль несла вузлы праз кухню, вачыма абрала, што з посуду варта сабраць.
На двары было вільготна, з даху валіліся кроплі. Нібыта на сэрца Ані, падалі на вузлы. Каб не намачыць, яна іх абняла і асцярожна несла перад сабой. 3 гас-
падыняй доўга разумецца не давялося тая прыняла рэчы на захаванне, але дапамагаць узбаялася і мужа свайго не адпусціла.
Даўшы рады з рэчамі, Аня апранула на дачку футра і, сабраўшы харч і вопратку, якую магла з сабой цягнуць, ужо хацела была ісці, калі зноўку зірнула на машынку. Гаспадыня паабяцала, што будзе яе сцерагчы, але Аня ёй веры не давала. Хіба яна ведае, як ёй карыстацца? Муж заўсёды змазваў машынку, калі што якое, расхістаны шруб расточваў у цэху, нават іголку ўстаўляў сам, не давяраючы жонцы.
-	Пачакай, сказала яна дачцэ, адпусціўшы яе руку. Лора, адчуўшы нядобрае, ужо ні на крок не адыходзілася ад маткі.
Аня адпусціла на падлогу клункі, павярнулася да машынкі, нахінула на яе футарал. Лакаванае дрэва было нібы цёплае, так бы рукі і не адымала ад яго. Стала адкручваць шрубы, якія злучалі верхнюю частку машынкі з ножкамі, адкруціла тры, а чацвёрты, той, што расточваў муж, раптам загруз.
-	Вядзьмак, вядзьмак! звыкла кляла Аня мужа. Яна прынесла вялікі нож і вырашыла паспрабаваць падчапіць шруб, выразаўшы пад ім у драўлянай падстаўцы паглыбленне. Лакаванае дрэва паддавалася кепска, лязо слізгала і, выпадкова, саскочыўшы, чыркнула па пальцы, але Аня не адчула болю і працягвала хутка і моцна вадзіць нажом вакол шруба.
-	Мама вось, пачула яна поплеч голас дачкі. Хутка глянуўшы ў бок Лоры, яна ўбачыла белую анучу ў яе руках, а пасля на падлозе пад машынкай падобныя на рассыпаныя ягады кроплі крыві.
-	Адыдзі! засычэла Аня. Лора, усё яшчэ трымаючы анучу, ціхенька зарумзала, але па кароткім часе сха-
Ппошча Калумба мянулася, баючыся яшчэ больш уззлаваць матку. Ціха румзаючы, яна проста стаяла поруч.
Нарэшце шруб паддаўся. Аня паклала яго разам з астатнімі ў анучу, што прынесла Лора, і сунула ўсё ў кішэню. Пасля яна спусцілася ў сутарэнне і, высыпаўшы на падлогу рэшткі бульбы з меха, вярнулася з мехам. Некалі разоў страсянуўшы яго і, пашнарыўшы ўсярэдзіне рукой, убачыла на далоні бруд, змяшаны з кашыцай з раздушанай на днішчы бульбы. Тады яна вывернула мех на адваротны бок і асцярожна, бокам, паклала ў яго швейную машынку. Як след перавязаўшы, панесла ў сенцы.
Там яна ўзяла рыдлёўку і з дачкой, што дробна перабірала нагамі побач, выправіліся ў далёкі канец гародчыка. Ля самага плота, дзе праз цень нічога не расло, побач з вялікай гнаявой купай, Аня ўзялася рыць яму. Маразы яшчэ не ўціснулі, зямля паддавалася лёгка. Аня памылілася: вырытая амаль што на метр углыбкі яма выявілася завузкай для машынкі. Спяшаючыся пашырыць яму, Аня наадварот стала яе закопваць. Яшчэ па краі яна ўпёрлася рыдлёўкай у валун. I тады яна спусцілася ў яму і прынялася за працу няспешна.
Усе яе страхі ўлагодзілася. Зямля і праца заспакоілі Аню.
Нізка сцяліўся туман. У хаце насупраць з коміна выходзіў дым. Лора вадзіла палкай пад дрэвам; у нейкай сваёй гульні падымала вочы на ніцыя сырыя галіны, нібыта дрэва адушаўлёнае, і яна клікала яго пагуляцца. Немцаў і ўвесь вэрхал сённяшняга дня Аня не тое што забылася, а ўсё, што з імі звязана, зрабілася нейкім несапраўдным. I раскулачаная яе сям’я, і частая змена ўлады, і ўцёкі ад голаду ў горад, і муж з ягоным
няўцямным падполлем. 3 усяго гэтага яна бліжэй за ўсё зноў адчула рэўнасць да сувязной.
Урэшце Аня паклала на дно ямы машынку. Прысыпала яе з усіх бакоў лістотай каб тая не мерзла, потым зямлёй. Падумала, што няблага было б паўзверх закласці дошкамі, але дзе ты іх знойдзеш папоцемку? I, можа, усё гэта ненадоўга, і да зімы, глядзіш, яна яе выкапае.