Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Вярнуліся ў хату. Уся перапэцканая зямлёй, яна вымыла рукі і ўжо мімаволі ўзяла клункі, як раптам пачула, што да хаты пад’ехаў матацыкл, за ім машына, з натужлівага цяжкага гуку грузавая.
Аня села на ложак, глянула на прыгожы кілімок, абняла Лору, стала лашчыць валасы. «Чые яны такія пухнатыя?» думала яна, пакуль немцы хадзілі па падворку. Спярша яны зайшліся да гаспадыні, а потым ужо разам з ёй яна паказвала дарогу прыйшлі па Аню.
хх*
Сустрэча была прызначаная ў вёсачцы, што вымірала ад блізкасці да горада. Дзед, новая сувязная, якую ён бачыў упершыню няўцямнага веку, нехлямажая і суворая, як школьная дырэктарка, колькі маладзёнаў, апранутых, як і дзед, у працоўную вопратку, сям’я з трыма дзеткамі ды мужчынка нападпітку з вёскі, які драмаў на калёсах былі ўжо за ваколіцай, на пачатку размытай лясной дарогі. Раз-пораз прачынаючыся, мужчынка падымаў голаў і, звяртаючыся толькі да сувязной, прапаноўваў ехаць. Ён сумняваўся, што за ноч па гразюцы паспеюць, на што сувязная не адказвала і нават галаву не павяртала на ягоны голас. Звыклы
Плошча Калумба да такога абыходжання мужчынка, мармычучы сабе ў бараду яшчэ нейкія аргументы, паводле якіх трэба ехаць у гэтую ж хвіліну, зноўку засынаў.
Сувязная чакала Глашу, дзед сям’ю, і ўжо было занач, калі сувязная загадала садзіцца.
Яны маглі пайсці іншай дарогай, ці то для дзеда, ці то для сябе сказала яна.
Пра лёс жонкі і дачкі дзед нічога не ведаў да сорак чацвёртага года, калі з партызанаў патрапіў у рэгулярнае войска.
X* х-
Цяжкавік паволі сунуўся па цёмных крывых вулках пасёлка. Калі Аню і Лору пасадзілі ў яго, там было ўсяго два чалавекі, але з кожным нядоўгім прыпынкам людзей усё дадавалася.
Спярша Лора надзілася разраўціся, але перадумала, успомніўшы, што слёзы ёй больш не дапамагаюць. Апошні раз яна плакала, калі горад бамбавалі і самалёты падоўгу высока кружлялі па-над дамамі. Яны з мамай тады дні навылёт сядзелі ў цяснотным і вільготным сутарэнні. Лора плакала, час ад часу расплюшчваючы адно вока, здзіўляючыся, што слёзы нічога не мяняюць, як гэта было раней. А калі мама паднялася ў хату па ежу і доўга не вярталася, і чуваць было толькі выбухі, Лора раптам перастала плакаць. За той час, пасталеўшы, яна зразумела, што цяпер зусім не да яе. I калі яна хоча, каб яе не згубілі ў распачатай вайне, дык ёй бліжэй да родных трэба трымацца, а яшчэ быць слухмянай, каб яны яе любілі і не забывалі.
Дзетак у цяжкавіку, акрамя Лоры, не было. Заўважыўшы дзіцятка, чужыя людзі спагадліва глядзелі то
на матку, то на дачку. Адзін маладзён, што сядзеў побач, нават па галаве яе палашчыў і, смешна задраўшы пальцам нос, паказаў свінчуковы лычык. Ад увагі Лоры зрабілася весялей, і яна, прытуліўшыся да маткі, пачала глядзець, як у дрыготкім, плыўкім святле фары матацыкла, што ехаў за цяжкавіком, аддаляючыся, бяжыць зямля, знікаюць апошнія знаёмыя ёй вулкі і з’яўляюцца новыя, якіх яна ніколі не бачыла. Адныя былі зусім разбураныя, нібыта злыдзень прыйшоў і раскідаў, іншыя цэленькія пустыя і прыспаныя, нібы і няма ніякай вайны. Толькі на іх з’явіліся шыльды з незразумелымі літарамі горад зрабіўся родным і чужым адначасова.
Аня, абняўшы дачку, была зусім спакойная. Калі яны выходзілі з дому, нямецкі афіцэр не дазволіў ёй нічога ўзяць з сабой, і, скарыўшыся, яна не яму скарылася, а звычцы да стратаў. I чым больш аддаляўся цяжкавік ад яе пакоя, тым лягчэй ёй рабілася. Седзячы ў сярэдзіне цяжкавіка разам з тым, што было і ў сярэдзіне, і звонку яна ўжо прымала ўсё гэта за новае жыццё і пачынала існаваць у ім, нават пра мужа не думала, a думала, маўляў добра, што яна футра для Лоры яшчэ з пачатку восені перашыла, і валёнкі ў дачкі на нагах угрэўныя, і шкарпэткі. I ў кішэні ў яе вялікі зялёны яблык, які яна неўпрыцям у гародчыку падняла з зямлі. I жыццё наладзіцца. Яно заўжды наладжвалася, наладзіцца і гэтым разам.
Неўзабаве іх прывезлі ў школу на другім канцы горада. Ноч яны прабавілі на драўлянай падлозе аднаго з класаў на другім паверсе. Аня падсцяліла дачцэ сваю целагрэйку, і яны разам хутка заснулі. У будынку як след напалілі печы, бо, акрамя звезеных у яго людзей, у ім яшчэ месціліся немцы. Паспалі нядоўга.
Плошча Калумба Уначы прывезлі яшчэ адну партыю. I да ранку Аня то супакойвала Лору, якая часта прачыналася і румзала, не разабраўшыся праз сон, дзе яна, то, зноў паклаўшы дзіцятка, услухоўвалася ў прыцішаныя размовы людзей, што ўладкоўваліся ў класах.
Казалі рознае. Адны распавядалі, што ўчора новая ўлада павесіла ў скверы ля выканкама двух партызанаў, іншыя што іх усіх могуць адвезці ў новы лагер, той, што немцы будуюць на ўскрайку горада, бо стары набіткаваны палоннымі вайскоўцамі. Нехта, наадварот, выказваў сумненне: маўляў, немцы не камуністы, дарэмна садзіць людзей не будуць і, разабраўшыся, адпусцяць, і за немцамі павінна стаць спакайней і сытней, а тых, каго павесілі, так ім і трэба досыць кроў з народа ссаць. Пасля гэтых словаў людзі замаўчалі. Старая ўлада, хоць і была далёка, а ў свядомасці заставалася значна мацнейшай за цяперашнюю. Нашто яе лішні раз бэсціць? Агульная гутарка распалася.
Праз дачку, якая час ад часу прачыналася, Аня не ўсё пачула, але і пачутага ставала, каб зразумець: проста трэба чакаць. I ўжо на досвітку яна зноў пачала драмаць, калі ў клас у суправаджэнні двух жаўнераў і перакладчыцы зайшоў нямецкі афіцэр.
Праз шырокія шчыліны забітага дошкамі акна сонечны прамень падаў на твар афіцэра. Наўпрост на вочы і шчаку. Афіцэр мружыўся і, відаць, не маючы жадання далей уваходзіць у задушлівае пасля ночы памяшканне, застаўся ля дзвярэй. У руках ён трымаў спіс затрыманых, у якім рабіў пазнакі проці прозвішчаў падчас пераклікання.
Напрыканцы назвалі і Аню. Увесь час, пакуль афіцэр разбіраўся з людзьмі, яна глядзела на яго твар вельмі не падобны да твараў, з якімі яна звыклася. Ён
быў худы, стомлены, не злы, трохі бляклы, з тонкім з гарбінкай носам, з дзірачкамі на шчоках, пакінутымі яму на памяць пра дрэнна перанесеную ў дзяцінстве, позна заўважаную воспу. Цяпер у гэтыя дзірачкі залез сонечны прамень і, падавалася, абуджаў неспакой, бянтэжыў афіцэра, ажно той нават прайшоўся некалькі разоў рукой па шчоках, нібыта намагаючыся змахнуць яго.
Аня абгледзела і перакладчыцу. Яна, пэўна, была расійкай з «былых», вырашыла Аня, бо тая вымаўляла прозвішчы, якім не давалі рады немцы, хутка і лёгка. Вылучаючы кожны гук, перакладчыца нібыта старанна выводзіла літары на паперы. Людзі адгукаліся на свае прозвішчы збянтэжана нагэтулькі яны ў яе выходзілі зграбнымі. Яшчэ Аня адзначыла фарбаваныя светлыя валасы, укладзеныя ў пук пад пілоткай, і паміж кароткім шынялём і халявамі ботаў краёчак не па надвор’і тонкіх панчох цялеснага колеру.
I афіцэр, і перакладчыца выклікалі ў Ані пашану. Яна нават падумала, што між імі ёсць нейкая схаваная сувязь надта ўжо блізка стаяла перакладчыца да афіцэра, надта ўважліва яго слухала, і той не загады ёй даваў, а проста з увагай, увобмільг паглядаючы на людзей, толькі з ёй размаўляў.
Калі афіцэр і перакладчыца пайшлі з класа, пачалі вадзіць на допыты. Аня скарміла Лоры яблык. Неўзабаве іх адвялі на двор у прыбіральню. Бліжэй да паўдня нямецкі жаўнер прынёс у клас вядро вады. Шмат з тых, хто былі ў класе ўначы, пасля допыту не вярталіся. Іх кудысьці адвозіў цяжкавік, што матляўся сюд-туд. «Карміць тут ужо не будуць», зразумела Аня, молячыся, каб усё хутчэй хоць неяк вызначылася.
Адвячоркам яе павялі на допыт. Калі па яе прыйшоў жаўнер, той самы, які раней прыносіў вядро з вадой, ён паспрабаваў звесці Аню адну, без дачкі. Але малая Лора, трымаючыся толькі сваіх думак, нікога не слухаючы і не жадаючы ні на хвіліну расставацца з маткай, учапілася ў спадніцу. Жаўнер паспрабаваў адарваць яе руку, але дзяўчынка ўчапілася яшчэ мацней і пачала плакаць. Людзі наўкола, адчуўшы шкадобу, раптам забыліся пра сябе, зласліва засычэлі, тады жаўнер адышоўся ад Ані і махнуў, маўляў, ідзі разам з дзіцём.
Ці разумела тады малая Лора, што яна зрабіла? I так, і не. Бываюць хвіліны ў чалавечым жыцці, калі кожны зроблены ў ім крок выбудоўваецца ў чараду дробных падзеяў, якія ўплываюць на яго бег, і яўна вядуць або да яго канца, або да яго працягу. Ці выпадковыя былі дзеянні Лоры? Вядома, не. Сваім плачам яна не толькі праяўляла нязгоду, але і паказвала, што яна дзіцятка, якое не можа жыць без догляду, клікала слязьмі на дапамогу любога, хто быў побач, прасіла літасці, змагалася за сябе і матку, уносіла змены ў этыкет вайны. I плач дзіцяці раптам змяніў фінал падзеяў, скіраваўшы іх у іншае рэчышча.
Жаўнер адвёў Аню з дачкой на першы паверх, дзе ў прасторным памяшканні за дзвярыма з выразанымі на драўлянай шыльдзе крэндзелькамі літар «Настаўніцкі пакой» вёў допыт той самы афіцэр. Жаўнер пасадзіў Аню на крэсла насупраць афіцэра, а сам устаў ля дзвярэй. Афіцэр чагосьці чакаў і то корпаўся ў раскладзеных перад ім паперах, то сачыў за Аняй, то, адхіляючыся ад справаў і вайны, праводзячы рукой па шчацэ, глядзеў у акно. Потым глянуў на гадзіннік і выпадкова выраніў аловак. Упаўшы са стала, той падка-
ціўся да Аніных ног. Жаўнер ля дзвярэй сунуўся па яго, але аловак падхапіла малая Лора і аднесла афіцэру.
«Каб жа гэтая дзяўчынка ведала, што я магу напісаць гэтым алоўкам», раптам падумаў афіцэр, нібыта ўпершыню заўважыўшы ў пакоі малое, з кудзеркамі рудых валасоў, дзіця. Афіцэру хапіла аднаго імгнення, каб разгледзець дзяўчынку, дакладней не разгледзець, а ўхапіць яе агульны вобраз, звязаць з той, каго нагадвала яму Лора. Нешта няўлоўнае з дзяцінства ці то кузіну, ці то дачку кагосьці з сяброў ягоных бацькоў, і зусім забытае Божае Нараджэнне, лібералізм сямейнага свята, дому, які цёпла пах камінам, і не раўнуючы анёла дзяўчынку, якая з’явілася нібыта са святочнай паштоўкі з рудымі пёркамі валасоў, у белай як снег сукні.
Зноўку гледзячы ў акно, афіцэр пачуў, як адчыніліся наросхрыст дзверы, і, нават не абярнуўшыся, паводле лёгкіх крокаў вызначыў, што гэта перакладчыца. Уздыхнуўшы, ён пачаў разбірацца з падпольшчыцай. Але для пачатку спытаў у жаўнера, што тут робіць малая дзяўчынка, і калі пачуў ад таго няўцямны адказ, зрабіў суворы выраз твару, паказаўшы жаўнеру, што ён незадаволены. Сам жа ўсміхнуўся Лоры і нават падміргнуў. Лора збянтэжылася і забралася тварам у складзеныя на каленях рукі маткі, і да канца допыту то паднімала галаву, шукаючы зноў вочы афіцэра, то, атрымаўшы ў адказ новае забаўнае падміргванне, задаволеная, што ўсё добра, зноў вярталася тварам у цёплыя матчыны далоні.