Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Ужо наступнай раніцай, седзячы ў плацкартным вагоне цягніка далёкага накіравання (калі Іван Пятровіч сеў у яго, вагон толькі-толькі прачынаўся пасажыр, злазячы з верхняй паліцы, ледзь не ступіў на яго плячо, а маленькі хлопчык, што ляжаў з маці насупраць, з цікаўнасцю глядзеў на яго кабуру і партупею), ён адчуў нешта падобнае да таго пачуцця ўрачыстасці, якое адчуваў, калі выслухоўваў давяральныя апавяданні маладой прадавачкі ў кнігарні.
За акном з белага, ужо зімовага неба, паваліў снег. Снег дзіўным чынам нагадаў яму пра кнігу, якая так і ляжала пакуль неразгорнутая ў яго пакоі.
У правадніцы, што ў гэты момант ішла міма, Іван Пятровіч папрасіў гарбаткі.
ВОБРАЗЫ
Не разумею, адкуль ён гэтага набраўся. Mary толькі гадаць. Які-небудзь ланцужок абставінаў. Ранняе дзяцінства, збольшага прасякнутае канфліктам з бацькам. Маці, закладніца хатняй тыраніі, па-каровінаму, без астатку адданая нават не сям’і інстынкту. Адзінота сярод аднакласнікаў. Літаратура як збавенне. Спачатку запойнае чытанне самых звычайных прыгодніцкіх раманаў. Потым якая-небудзь дробязь (калі б было нешта больш сур’ёзнае, ён бы дакладна прагаварыўся), скажам, настаўнік-практыкант або бібліятэкарка выпадкова далі яму патрэбную кнігу, самі таго не жадаючы, словам, нешта ў гэтым родзе... А далей выбух, і калі кожны чалавек сусвет, то Вялікі выбух, затым тварэнне зоркі, сістэмы, галактыкі. У ягоным выпадку да дзевятнаццаці гадоў, калі мы пазнаёміліся, абсалютна скончаны характар. Погляды, светапогляд, цэлая літаратуразнаўчая школа, створаная ў адзіноце. He сумняваюся, што ў адзіноце. Надта ж шмат у ёй было ўнікальнага, напышлівага, наіўнага і да болю кранальнага. Паўтараю, магу толькі гадаць, таму што па-ранейшаму не разумею, адкуль.
Прасцей, прасцей, падказвае досвед. Сам ты адкуль? Але ўсё ж у маім выпадку ўсё значна больш зразумела. Гадоў на пяць старэйшы, я тыповы прадстаўнік свайго пакалення. Нічому ніколі не вучыўся, дакладней заўсёды меў устойлівы імунітэт да адукацыі. У маім выпадку ланцужок такі: адукацыя наскрозь прасякнутая ідэалогіяй, афіцыйны свет двудушнасці, кар’ера нуда сьмяротная, цярпенне у мяне яго ніколі не было. А мусіць быць цікава, абавязкова цікава і займальна. Як тыя прыгодніцкія раманы, якія я гэтак жа, як і ён, чытаў запоем у дзяцінстве і якія так і засталіся прыкметай сапраўднага.
Суцэльны аналіз трэба кінуць хоць нейкія даты, накрэсліць гэткую пентаграму, як у ведзьмакоў. Такім чынам, я і ён з пакалення васьмідзясятых. Толькі я з пачатку, а ён з канца. Паміж намі шмат агульнага, але мы зусім розныя. Напрыклад, пры ўсёй сваёй нефармальнасці, я перакананы хрысціянін. Ён нават не агностык: язычнік. Ён, як і я, не раскрыўся ў грамадстве, але, у адрозненне ад мяне, хацеў. Нават прагнуў, марыў. Я шчодры. Ён меркантыльны. Я не выхаваны. Ён сказаць, што начытаны, значыць, нічога не сказаць.
Заканамернае і лёсавызначальнае нашае знаёмства (лёсавызначальнае хутчэй для мяне, паколькі ў ягоным жыцці сустрэча са мной наўрад ці што змяніла) адбылося, калі я аднавіўся ва ўніверсітэце пасля двух гадоў службы ў войску.
Якім дарослым я тады сабе здаваўся! I пры гэтым шалеў ад таго, што атрыманая мной у казармах мудрасць у цывільным жыцці мала каго цікавіла. Для ўсіх яна была банальнай і прадказальнай. Для мяне адкрыццём, першым асабістым унікальным досведам.
Я гадаваў доўгія валасы, па некалькі дзён не галіўся і выглядаў, як дэзерцір.
Ён, наадварот, быў падобны на навабранца. Коратка падстрыжаны так, што бачная вуглаватая форма чэрапа. Паліто як шынель, за плячыма тугі, набіты сшыткамі і кнігамі заплечнік. Начышчаныя высокія чаравікі. Выгляд, быццам яму вось-вось выступаць у паход. Ці ён ужо ў паходзе.
Калі прыйшоў час гаварыць, ён выліў на мяне цэбар цытат, імёнаў, тэорый, назваў, большасці з якіх я не ведаў. Чэпкім позіркам спрута, які падняўся з глыбінь, ацаніў і, спрытна абхапіўшы шчупальцамі, зацягнуў за сабой на дно.
Ён не быў падступным (вядома, быў, але ў яго ўласным разуменні не). Проста там, дзе ён жыў, дзе свет быў амаль пазбаўлены святла і фарбаў і куды не рызыкнулі б апусціцца большасць насельнікаў паверхні, і дзе ён уладарыў практычна аднаасобна, яму патрэбен быў хтосьці ці то сябар, ці то цацка, ці то корм. A хутчэй усё разам.
Разуменне вось на чым ён злавіў мяне. А яшчэ на той самай неабчасанасці.
Мы сядзелі ў кафэ з гучнай назвай «Кактэйль-хол». Дзіўнае месцейка спараджэнне перабудовы: днём звычайная, прапахлая хлоркай сталоўка з падносамі і самаабслугай, увечары кавярня з афіцыянткамі і з тым жа меню, але ўжо даражэйшым. Пасля параў ва ўніверсітэце мы часцяком туды наведваліся. На бары заўсёды мелася піва, адно-два найменні сухога віна і гарэлка, якую, зрэшты, тады мы яшчэ не пілі.
Плаціў я. У мяне нейкім чынам не пераводзіліся грошы, я заўсёды дзесьці падпрацоўваў: то начным вартаўніком, то грузчыкам. У Гайдэгера (гэта, зразуме-
Плошча Калумба ла, мянушка, сапраўднае яго імя цалкам звычайнае Дзмітры, а прозвішча шчэ звычайнейшае Лушчык), грошы хоць і былі, бацькі давалі, але ён не марнаваў іх нават на ежу, усе мантачыў на кнігі. Жывучы надгаладзь не як жабрак, а як сапраўдны скнара, ён зрэдку дэманстраваў абраным свае скарбы, акуратна здабываў з заплечніка якое-небудзь неймаверна рэдкае, выпушчанае мізэрным накладам акадэмічнае выданне. Дзе і як іх здабываў, трымаў у таямніцы. Ён любіў таямніцы. Перадаўшы кнігу, не даючы часу яе нават пагартаць, ён умомант выхопліваў яе з рук і беражліва хаваў назад. Я шмат думаў, чаму ён так рабіў. Ад таго, што па-сапраўднаму не паважаў суразмоўцу і быў упэўнены, што той не ацэніць кнігі? Ці гэта была форма гідлівасці, і невук, дакрануўшыся да скарбу, мог апаганіць яго адным сваім дотыкам? Або і я схільны лічыць, што так яно і было кнігі былі часткай яго ўнутранага свету, і выстаўляць іх на ўсеагульны агляд было свайго роду здзекам і апашленнем і свету, і кніг. Ён паддаваўся звычайнаму чалавечаму пазыву адкрыцца, падзяліцца, а апамятаўшыся, тут жа хаваў яе.
Выпіўшы віна, ён распавёў мне тады пра Музіля. Але не так, як прынята распавядаць. Жывапісаць, выкладаць, адукоўваць ён таксама грэбаваў, а распавядаў, як бы разважаючы ўголас, так што слухач толькі пры вялікім жаданні і нейкіх дадатковых навыках цярпення мог зразумець, а, галоўнае, вытрымаць такі ягоны нашпігаваны ганарлівасцю, суб’ектыўнасцю і сарказмам маналог.
Але мне не мог не спадабацца гэты аповед. Бо ў ім мяне параўноўвалі не з кімсьці, а з Музілем (хто гэта я тады не ведаў, але, ацаніўшы скупыя факты, выдадзеныя самым скупым філолагам, якога я калі-небудзь сустра-
каў, выясніў прыкладна эпоху і зразумеў, што на п’едэстале вялікіх аўстрыйцаў ён першы, а тое, што я ніколі не чуў пра яго, толькі пацвярджае яго выключнасць).
«Пішыце вялікую кнігу, у вас атрымаецца, перайшоўшы адпаведна значнасці размовы на «вы», сказаў ён. Гэткая экзістэнцыйная хня пра савецкую армію».
Ён акінуў іранічным поглядам сталоўку. Яго голеная галава, хутка паварочваючыся туды-сюды, раптам нагадала мне ўжо галаву не навабранца, а нядаўна вылупленае птушаня ў пошуку корму. Я захаваю гэтае назіранне пры сабе. Ён усміхнуўся, зноў паглядзеўшы на мяне. «Ну так. Толькі Музіля з вас не выйдзе. Дужа вы імпазантны. Вы, хутчэй, чалавек без уласцівасцяў, тэкст утэксце».
Я злуюся, інтуітыўна разумеючы, пра што ён. He гэтаму шчанюку мяне судзіць. Хоць шмат у чым ён мае рацыю. 3 аднаго боку, я прэтэндую на нейкі Вобраз, a з другога...
Вобразы. Ён, вядома, быў іх знаўцам. Пры ўсёй сваёй закрытасці, эрудыцыі і амбіцыях, ён гэтак жа быў закладнікам вобразаў. Класічная філалогія, савецкі школьны падручнік рускай літаратуры, сачыненне на тэму «Вобраз Пячорына і бла, бла, бла». Куды падзецца: яно ў крыві, у клетках, гэта атамы нашага «Я».
Памятаю, да сустрэчы з ім я хацеў здавацца яшчэ і філолагам. Начытаным снобам, напышлівым усязнайкам, што пакідаў за сабой права апошняга слова. Ён адабраў гэтае права ўжо пры першай нашай сустрэчы.
«Ах, які ў вас позірк! А як дзіўна вы здымаеце з рукі гадзіннік, калі садзіцеся за стол! А як трэце скроні перад тым, як пачаць казаць! А гэтая ваша паўусмешка, а падстаўлены няўзнак профіль!»
Слухаючы яго, я ўжо дакладна ведаў, што больш ніколі не здыму з рукі гадзіннік і не пакладу перад сабой на стол. Ён мае, мае рацыю, зняважана думаў я, калі ён выцягнуў з заплечніка чарговы свой скарб першыя старонкі курсавой пра Мандэльштама даў мне час прабегчыся па іх вачыма, растаптаўшы, раскідаўшы назаўжды ўсе мае памкненні да філалогіі.
«Калі-небудзь вы напішаце пра мяне», ужо дзесьці ў канцы, не ў сталоўцы, а калі мы брылі па лістападаўскіх ёлкіх вуліцах горада, які здаваўся побач з ім хутчэй бутафорыяй, кардоннай дэкарацыяй, ён вялікі маніпулятар, так прапанаваў мне сваё сяброўства, закадаваўшы, уклаўшы ў маю падсвядомасць гэтае апавяданне.
Ён жыў недзе за горадам. Праз шмат гадоў я даведаўся, што гэта быў пасёлак з паэтычнай назвай Плёс. Тады ён саромеўся, што не гараджанін, не любіў гаварыць пра дом і нікому з нас не дазваляў праводзіць яго да электрычкі. Часта, загаварыўшыся і спазніўшыся на апошнюю, заставаўся ў кагосьці начаваць. Пры тым, што мог не бываць дома па некалькі дзён, быў вельмі ахайным: вазіў з сабой адэкалон, камплект чыстай бялізны (прылады для галення яму былі ні да чаго, і ён вельмі камплексаваў, што ў яго яшчэ не расце барада). Бялізна, парфума і зубная шчотка разам з кнігамі і сшыткамі змяшчаліся ў ягоным заплечніку, які быў для яго больш, чым заплечнік.
Займаўся ён у «Ленінцы». Я здагадваюся, што нейкім чынам ён здолеў спадабацца якой-небудзь бібліятэкарцы. Бабульцы, жанчыне бальзакаўскага ўзросту або цалкам яшчэ маладой і сімпатычнай, не важна ён мог напусціць такога пылу, абярнуцца Бялінскім, Якабсонам або Кафкам, і, мабыць, так
Сяргей Лапцэвіч атрымліваў доступ у тыя залы, куды тады прапускалі толькі навукоўцаў або аспірантаў. Пры гэтым я перакананы, што бібліятэкарка, якая выпісала яму пропуск, была на сто адсоткаў упэўненая, нібы тым самым аказвае паслугу ўсёй айчыннай філалогіі.
Каб жа ўсё складалася гэтак жа з выкладчыкамі філфака! Выкладчыцы мясцовага філфака гэта асобная гісторыя. Вучачыся сяк-так, я, напрыклад, заўсёды праскокваў на чымсьці вельмі ўсярэдненым. Драбок абаяння, іроніі, флёр нефармала, абяцанне давучыцца, таленавітыя, не пацверджаныя ведамі здагадкі. Ён так не мог. Ён быў прынцыповы і выклікаў гэтых жанчын на дуэль. Фармальна статусныя, яны існавалі на мізэрную зарплату, сумяшчаючы сяк-так побыт і нейкую місію, і часта цалкам абгрунтавана ненавідзелі яго. Аднак трывалі. Пры відавочнай адсутнасці ў гэтага студэнта натуральных якасцяў інтэлігентнага чалавека, яны не маглі не прызнаваць за ім ведаў.