Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Дзяўчынка-анёл трубіла ў дудачку. Дзяўчынкаанёл лунала над шарам, усярэдзіне якога былі дрэвы, дождж і вежачка Дома піянераў. Ледзь толькі анёл босымі ступнямі кранаўся шара, як у ім, быццам у калейдаскопе, усё змешвалася, і паўставала новая карцінка.
Што магла Надзя расказаць журналістцы пра свае малюнкі? Што яны выпадковыя? Ці, наадварот, што ў іх зусім няма выпадковага? I гэта не гульня няўлоўнага сну. А проста сум, зусім дарослы смутак па тым, чаму пакуль не дадзена спраўдзіцца.
Нарэшце, ужо ў канцы інтэрв’ю, журналістка не вытрымала, вырашыла начыстую: «А табе не хочацца, як усім дзецям, гуляць і сваволіць?»
Надзя засталася поглядам у парку. Яна і не чакала, што яе зразумеюць. Пры тым, што, можа, яна і жадала таго дзяцінства, на якое намякала журналістка, яна павінна была цяпер лічыцца з анёламі.
6
-	Як ты магла ўсё кінуць? Навошта? Дзеля чалавека, які ніколі не зразумее цябе? Які і ахвяры не бачыць у тваім учынку! Баршчы варыць і гібець у офісе? я не хаваў злосці.
Надзя ўсміхалася.
-	Ты нават не ўяўляеш, як мне добра. Мне ўпершыню так добра! Надзя блыталася ў плыні недакладных слоў. Звівала пантаміму рукамі. Малявала ў паветры пузатыя шары, напаўняла іх чымсьці цёплым, Я адчуваю сябе такой жывой. Разумееш?
Тады я яшчэ не ведаў Надзі. Па-сапраўднаму мяне здзівіў сэнс гэтых яе слоў пазней, калі я звязаў яе відавочны рамантызм з яе прагматызмам, які быў не менш важнай часткай яе характару.
7
Аднак гісторыя Надзі пачынаецца зусім не з анёла. Адлічваць час варта з моманту, калі Фёдар Міхайлавіч, быўшы саракагадовым, цалкам рэаліаваным чалавекам, кінуў пасаду дырэктара невялікай абутковай фабрыкі і, разышоўшыся з першай жонкай, якая больш не жадала мірыцца з дзівацтвамі мужа, пакінуўшы яе з дваімі дзецьмі, перабраўся са сталіцы ў маленечкі гарадок, дзе пачаў жыццё, процілеглае таму, што меў дагэтуль.
На працягу першага года, зняўшы пакойчык на ўскраіне, жывучы на рэшткі зберажэнняў, ільвіную долю якіх ён пакінуў жонцы, Фёдар Міхайлавіч пісаў. Потым, калі грошы скончыліся, уладкаваўся ў мясцовую школу настаўнікам малявання. Праз год дамогся адкрыцця
ў ёй мастацкага класа. Яшчэ праз год быў прызначаны дырэктарам школы. Да таго часу ён ажаніўся ў другі раз. Яго жонкай стала маладая мастачка, якая прыехала ў гэты гарадок па размеркаванні на тры гады, а сустрэўшы Фёдара Міхайлавіча, затрымалася там назаўсёды.
8
Я часта разважаў пра тое, ці быў той учынак Фёдара Міхайлавіча такім ужо абуральным для яго самога? Для мяне і для ўсіх старонніх вядома. Бо каб цалкам прысвяціць сябе жывапісу, ён кінуў усё: жонку, дзяцей, пасаду. I, прамяняўшы уладкаваны побыт, любоў блізкіх і павагу калег на незразумела што, ён зрабіўся ў маім уяўленні ледзь не пакутнікам ад мастацтва, а для кагосьці форменным мярзотнікам або вар’ятам.
Але ж Фёдару Міхайлавічу былі ўласцівыя падобныя ўчынкі, і ніякімі выключнымі яны для яго не былі. I тыя дваццаць гадоў, калі ён займаўся жывапісам як хобі (цяпер у гэта цяжка паверыць!), а ў астатні час гадаваў дзяцей, аддаваў сябе фабрыцы, на якую прыйшоў шараговым мастаком-афармляльнікам, а ў выніку дарос да кіраўніка, і іншае і іншае, таксама былі наступствам нейкага ўчынку. Даўным-даўно, калі Фёдар Міхайлавіч быў яшчэ студэнтам мастацкага вну, дзесьці на апошнім курсе ён сфармуляваў, што толькі мастаком яму быць мала, і ён хоча і гэта куды як больш важна быць творцам не толькі ў майстэрні, але і ва ўсім жыцці. Будучы сынам сваёй эпохі а маладосць Фёдара Міхайлавіча прыйшлася на шасцідзясятыя ён лічыў вельмі важным удзельнічаць у пераўтварэнні ўсяго, што навокал.
Плошча Калумба 9
-	Пра што ты марыш?
-	Пра анёлаў.
На гэтае пытанне Надзя тады таксама схлусіла журналістцы. Яна не марыла пра анёлаў. Яна жыла сярод іх. Цэлымі днямі яны, як ластаўкі, кружылі над ёй. Былі такой самай рэальнасцю, як лісце і лужыны. Яна пісала анёлаў з натуры. А вось мара ў яе была іншая яна марыла пра шторы.
Дом, які набыў Фёдар Міхайлавіч, быў самай звычайнай вясковай хатай. Вузкія сенцы, вялікая святліца, маленечкая, без вокнаў спаленька, яна ж дзіцячы пакой. Каб гуляць або чытаць, Надзі нават днём даводзілася ўключаць у ёй святло, а гуляць пры электрычным святле ў пакоі без вокнаў сумна. Таму ўвесь час Надзя праводзіла з бацькамі ў вялікай святліцы. Яе Фёдар Міхайлавіч ператварыў у майстэрню.
Праз увесь пакой на адным баку цягнуўся збіты з дошак стол з лавамі. На ім забыты з вечара альбом з рэпрадукцыямі, кубак з рэшткамі гарбаты, на газеце банка шкіпінару, у бутэльцы букет пэндзляў, што адмакалі ў вадзе, купкай дохлых рыбак мятыя цюбікі з-пад фарбы. Сцены святліцы ўпрыгожвалі карціны без падрамніка, якія часта змяняліся, а яшчэ набраклыя кнігамі цяжкія паліцы. Фёдар Міхайлавіч ганарыўся не толькі карцінамі і кнігамі, але і паліцамі, таму што змайстраваў іх сам. Пасярэдзіне, займаючы рэшткі вольнага месца, зводзячы з розуму старэнькую хату, пасвілася сямейка эцюднікаў, падобная на статак плямістых жырафаў. Па іншы бок узвышалася руская печ, на якой спалі Фёдар Міхайлавіч і яго жонка.
У майстэрні заўсёды адбывалася тое, што і павінна адбывацца ў майстэрні. Гуляць у ёй Надзя саромелася і, разглядаючы іншыя дамы, бачыла ў іх галоўнае адрозненне на вокнах іншых дамоў былі шторы. «Значыць, разумела яна, іх пакоі не падобныя на майстэрні, і ў іх можна гуляць».
10
Вось некаторыя пункты біяграфіі Фёдара Міхайлавіча, якія пасля чарговай гутаркі з Надзяй я запісаў для сябе.
1939: год нараджэння.
1958-1963: вучоба ў мастацкім інстытуце.
1963-1975: праца на заводзе. Жаніцьба. Нараджэнне дзяцей.
1975-1977: Фёдар Міхайлавіч згаджаецца на пасаду дырэктара.
Неўзабаве яго спасцігае расчараванне. Першапачаткова, уяўляючы сябе ледзь не Спяранскім або Сталыпіным свайго завода, ён прыходзіць да высновы, што калі нейкія змены і магчымыя, яны павінны адбывацца ў вялікіх маштабах і пад уздзеяннем больш аб’ектыўных прычын. Прынцып «тут зацыраваць, а тут падлатаць» у яго краіне нічога не вырашае. I, разам з тым, толькі гэтым прынцыпам яму і заставалася кіравацца на працягу нядоўгага знаходжання на пасадзе.
Разумеючы, што яго ўласная кар’ера адбылася не ў поўнай ступені, Фёдар Міхайлавіч узяўся за сыноў. Аднак і тут у яго нічога не выйшла. Дзеці выраслі ў шчаслівым, ім жа створаным свеціку і не імкнуліся яго пакідаць. Абодва сыны з відавочнай абыякавасцю ставіліся да любых спробаў Фёдара Міхайлавіча за-
Плошча Калумба хапіць сябе чымсьці больш абстрактным, чым ровар, футбол і маркі, а ад любога прымусу знаходзілі абарону ў маці.
Пакутуючы ад нармальнасці сваіх дзяцей, Фёдар Міхайлавіч зразумеў, што і надалей асуджаны адно падтрымліваць у іх свеце цяпло і спакой.
1978:	уцёкі. Трэба сказаць, што гэты ўчынак, акрамя няздольнасці Фёдара Міхайлавіча да кампрамісаў, быў прадыктаваны спробай выратаваць сыноў. Бо з яго адыходам павінен быў абрынуцца іх спакойны свет. Быццам туман рассеяцца, і ў новым свеце ім мусіла з’явіцца іншае хай жорсткае, але праўдзівае жыццё, якое хутчэй за любога выхавацеля магло паўплываць на дзяцей.
1979:	Фёдар Міхайлавіч пазнаёміўся са сваёй другой жонкай, і ў іх нарадзілася дачка.
1982:	у выніку нейкага жахлівага інцыдэнту ў арміі гіне старэйшы сын Фёдара Міхайлавіча. Гэтая смерць парадаксальным чынам надае Фёдару Міхайлавічуэнергіі і сіл. Цяпер ён больш не сумняваецца, што навакольны свет мае патрэбу ў карэннай ломцы.
На пахаванні, якое ўзяла на сябе яго былая жонка, ён нават не падышоў да яе, лічачы менавіта яе вінаватай у тым, што адбылося, і ўрыўкава, без паразумення пагаварыўшы з малодшым сынам, пасля цырымоніі адразу з’ехаў.
У будучыні яго адносіны з сынам так і не склаліся. Скончыўшы інстытут, той працаваў у нейкім НДІ, быў жанаты, гадаваў дачку і, як прадбачыў Фёдар Міхайлавіч, нікім выбітным не стаў, ды і не імкнуўся. Што да жонкі, то яна неўзабаве выйшла замуж, але і гэты шлюб для яе не стаў шчаслівым: новы муж аказаўся п’яніцам. Людзі пагаворвалі, што ён яе нават біў.
1983:	вопыт кіраўніка не прайшоў дарма. Фёдар Міхайлавіч здолеў-ткі давесці раённаму начальству, што мастацкая школа гэта сучасна і актуальна. У выніку спрэчак статус мастацкай школе, вядома, не прысвоілі гэта было б занадта для дзесяцітысячнага гарадка, аднак у якасці эксперыменту адкрылі мастацкі клас, а ўсёй установе надалі эстэтычны ўхіл. Цяпер, апроч малявання, у ім яшчэ выкладалі музыку і харэаграфію.
1985-1989: Фёдар Міхайлавіч укараняе рэвалюцыйную па тых часах педагагічную методыку. У яе аснове тэзіс, што кожнае дзіця калі не геній, дык ужо напэўна талент. Уся справа ў індывідуальнасці, і мэта выкладчыка школы гэтую індывідуальнасць раскрыць.
Дзіўна, але толькі гэтым дактрына Фёдара Міхайлавіча і абмяжоўвалася. Развіваючы ў дзецях пачуццё колеру і амаль грэблівае стаўленне да рамяства, далей у сваім выкладанні ён не ішоў, відавочна баючыся закрануць тую самую важную для яго індывідуальнасць. Урэшце, здаецца, што менавіта ў такім выглядзе без грузу акадэмізму ён бачыў у іх нейкі вобраз свабоднай асобы будучыні. I атрымліваецца, гадаваў з вучняў зусім не жывапісцаў, а менавіта гэтых людзей будучыні. Будучыні, якою бачыў яе сам. Ды і не патрэбна гэта гадаваць з усіх жывапісцаў, меркаваў ён. А вось выхаваць людзей пачуцця, якія ўмеюць разумець прыгажосць гэта здавалася яму куды важнейшым.
11
Менавіта мастаком Надзі належала быць побач з Фёдарам Міхайлавічам. Пры гэтым чым самабытней-
Плошча Калумба шым і больш пераканаўчым рабіўся яе талент, тым надзейней ён абараняў яе ад бацькі.
Фёдар Міхайлавіч быў рэалістам, Надзя відавочнай абстракцыяністкай.
Фёдара Міхайлавіча цікавіла толькі рэальнасць, паколькі менавіта дзеля яе (дзеля стварэння сваёй рэальнасці!) ён ахвяраваў шмат чым у жыцці. Надзя, наадварот, маючы гэтую самую рэальнасць ужо як дадзенае, з дапамогай свайго мастацтва бегла з яе.
Залішне фармальныя і дэкаратыўныя прыёмы дачкі раздражнялі Фёдара Міхайлавіча, і, каб выратавацца ад ціску і нападкаў бацькі, Надзя была вымушаная адточваць свае малюнкі да майстэрства, якое так здзівіла дарослых. Першае, што здзіўляла, калі нехта глядзеў на яе працы, юны ўзрост мастачкі і яе стыль.
12
Напэўна, толькі Фёдару Міхайлавічу было вядома, што насамрэч значыў той касцюмаваны дзіцячы ход, які таксама быў змешчаны ў кароткаметражку. Фармальна, паводле задумы рэжысёра, ім завяршаўся фільм і, адразу пасля інтэрв’ю і працаў Надзі, ён павінен быў паказаць на мноства таленавітых дзяцей, якіх гадавала школа, на правільнасць методыкі Фёдара Міхайлавіча, а яшчэ разбавіць горкі смак самоты, які заставаўся ад размовы з юнай мастачкай. Аднак як на самога Фёдара Міхайлавіча, і гэта ўжо па-за фільмам, шэсце мела яшчэ адно значэнне. Тады ён упершыню вывеў на ўсеагульны агляд сваё войска. Так; менавіта войска. Бо, урэшце, Фёдар Міхайлавіч марыў змяніць свет, і значыць, яго вучні былі ягонымі жаўнерамі.