Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Два пакоі ў сваёй чатырохпакаёвай кватэры яны ўпотай ад гаспадара здаюць. У адной жыве праграміст з Казахстана. «Мы і не бачым яго, працуе па начах у інтэрнэце, днём спіць. Таму асабліва не крычы». У іншай жыве туркмен. «Хутчэй за ўсё, нелегал: прыходзіць позна, сыходзіць рана, але плаціць спраўна. У нас тут няма звычкі лезці ў чужое жыццё. Прайвесі, маці яе!» робіць выснову Шаршаневіч. 3 кожнага жыхара прадпрымальная Вольга (высвятляецца, што гэта была яе ідэя наняць болыпую кватэру, «тут многія так робяць») бярэ па сямсот даляраў, і атрымліваецца, што за свае дзве яны плацяць толькі сто. «Але ты астатняе палічы, кажа Вольга, інтэрнэт, плюс ТБ, камунальныя, мабільныя тэлефоны, медыцынскую страхоўку я аформіла толькі на сябе». Падобна на тое, Вольга пералічвае гэтыя выдаткі зусім не для мяне, а каб пасарамаціць Шаршаневіча той зноў нядаўна пару месяцаў не выходзіў на працу. Але ён па-свойму бачыць сітуацыю. Усё гэта, на яго думку, ёсць следства збяднення сярэдняга класа, наплявальніцкая палітыка ўладаў, якія шануюць інтарэсы толькі буйнога капіталу, а пра іншыя не думаюць зусім. Адымаюць у маленькага ча-
Плошча Калумба лавека апошняе. «Амерыцы патрэбная рэвалюцыя!» раптам, нечакана для мяне, зноў уступае ў размову Вольга. Прадбачачы іншую развязку, я паважліва гляджу на Шаршаневіча.
Мяне пасяляюць у холе. Злёгку распакоўваюся, пад радасныя воклічы «пах Радзімы!» уручаю сала. Дыскі з элітарным кіно асаблівага захаплення не выклікаюць. Так, хутчэй паважлівае «паглядзім потым». Іду мыцца, вярнуўшыся, пакуль Вольга носіць на стол, з цікаўнасцю аглядаюся. У маім пакоі, а па сутнасці, у працоўным кабінеце Шаршаневіча некалькі паліц з кнігамі. Эдзічка Лімонаў, Генры Мілер, Ніцшэ, Біблія. Гэткі набор сучаснага Раскольнікава. Ужо засцеленая для мяне канапа. Побач этажэрка мадэрн дваццатых гадоў: вузенькія палічкі, кволыя ножкі ў выглядзе антычных калон. На этажэрцы вазачкі з пачарнелага каламутнага мельхіёру гэтая гордасць Вольгі набытая дзесьці на блышыным рынку па палціне за штуку. Успамінаю, як у перапісцы ў сувязі з гэтым антыкварыятам, нароўні з мацюкамі на жонку-транжыру, Шаршаневіч прапаноўваў мне заняцца яго перапродажам на радзіме. «Чым не бізнес? Ужо сапраўды лепш, чым наркаманаў і прастытутак развозіць па Нью-Ёрку. Буду матляцца ў Беларусь. Зажыву на дзве краіны. Куплю ў вас дом. Дапішу раман!» Распытаўшы людзей і прыцаніўшыся, я нават захапіўся гэтай ідэяй і, урэшце, даслаў Шаршаневічу пералік дакументаў, неабходных для вывазу антыкварыяту. Уласна, толькі і патрэбная была даведка з нейкага міністэрства, што дадзеныя вырабы прадметам мастацтва не з’яўляюцца. Пераканаўшы сябе, што для такой маштабнай справы трэба для пачатку кінуць працу, бо яму трэба будзе гойсаць па ўсёй Амерыцы, шарсціць не толькі блышыныя
рынкі, але і аўкцыёны, правінцыйныя антыкварныя крамы і г. д., Шаршаневіч так напалохаў Вольгу, што, баючыся за рэшткі адкладзеных на чорны дзень ашчаджэнняў, яна рашуча заявіла: «Грошай не дам!» На тым усё і заглухла.
Галоўнае месца ў пакоі працоўны стол Шаршаневіча. Раскручанае вакол сваёй восі, працёртае да дзюр скураное крэсла з шырачэннымі падлакотнікамі, Ультрасучасны пляскаты манітор памерам з акно. Паліцы з дыскамі музыка ўперамешку з праграмным забеспячэннем, зноў кнігі, погляд чапляе карэньчык «Наасферы» Вярнадскага. Блок-флейта з чырвонага дрэва, паблісквае сталёвымі пералівамі нямецкі губны гармонік. Нататнік для малявання, скрынка з крэйдамі, стосік гуашаў і выведзеных на паперу фотакалажаў. Усё гэта месца настолькі ягонае, што я так і не адважыўся ні разу сесці за гэты стол. «Хто сядзеў у маім крэсле? Хто граў на маёй флейце?» Пачціва пазбягала стала і Вольга (нават прыбіраць на ім не наважвалася), з уласным ноўтбукам яна ўладкоўвалася ў спальні.
У астатнім жа кватэра як кватэра. Па сценах немудрагелістая ляпніна, эканом-стыль пачатку дваццатага стагоддзя. У калідоры велізарная лядоўня. На кухні такая ж здаравенная пліта з духавой шафай для гатавання індычкі-маманта (мабыць, усё гэта хмарачосы, машыны, пліты, лядоўні, індычкі часткі нейкага амерыканскага Стоўнхэнджа). 3 важнага: краем вока праз прачыненыя дзверы ў спальні заўважаю мноства нераспакаваных скрынак, проста прамысловы склад. «Хто ведае, калі зноў давядзецца пераязджаць, вось і не разбіраем усе рэчы», злавіўшы мой погляд, тлумачыць Шаршаневіч.
Нарэшце мы садзімся за стол.
8
Пятніца. На вакзале аб адзінаццатай раніцы яшчэ амаль пуста. У Шаршаневіча ў гэты дзень няма гадзін у школе, ён зрывае мяне з заняткаў, і мы па просьбе маёй маці выпраўляемся на лецішча, каб перакапаць агарод.
Шаршаневіч у добрым настроі. Ён заўсёды ў добрым настроі. Бо ён бярэ ад жыцця раптам разумею я нешта, што мне не даступна. Яшчэ і нейкі матэрыяльны складнік. Выдатны дзянёк. Цалкам саспелую вясну. Выходны ў пятніцу. Прадчуванне чагосьці. Словам, прэлюдыю, якая вось-вось збярэцца ў сімфонію. I яго настрой гэта настрой дырыжора, які ўжо ўзнёс рукі над гэтымі скрыпкай, трубамі, валторнамі, габоем і іншым. У краме «пад шпілем» на прывакзальнай плошчы ён купляе ні многа ні мала (удакладню цяпер у нэце аб’ём тары: ага, скрыня) шаснаццаць бутэлек малдаўскага віна «Руж дэ масэ». Мусіць, карціна гэтага набыцця ніколькі не здзівіла прадавачку той эпохі. Сутулы юнак, які блытаецца яшчэ ў сваёй пластыцы, ці то ганарліва, ці то сарамліва перамінаецца побач, пакуль яго дарослы сябар «на ўсе» купляе цэлую скрыню толькі выстаўленага ў аддзел віна. Юнак саромеецца атмасферы маленечкай чаргі ў вінна-гарэлачным, дзе за ім і яго старэйшым прыяцелем, раздаючы праклёны на ўвесь свет, стаяць мужык невыразнага ўзросту, непаголены хмурны рабочы-будаўнік у спяцоўцы і старая Шапакляк з налітымі вачыма і тварам, пакрытым паўзверх чырвані касметыкай, падобнай на баявую расфарбоўку індзейца.
Калі выходзім, нягледзячы на пацяжэлую сумку, я раптам прасякаюся настроем Шаршаневіча. Свежае паветра, бесклапотнасць, хай толькі ўнутраная, але свабода.
Дацягнуўшы паклажу да электрычкі, ледзь-ледзь паспеўшы купіць квіткі, мы засокваем у апошні вагон. Уладкоўваемся на вольныя месцы. Шаршаневіч, як штукар, вывуджвае аднекуль з глыбінь звонкай ад шклатары сумкі дзве бутэлькі «Жыгулёўскага». «Глядзі», кажа ён і робіць выгляд, што спрабуе адкрыць корак брывом, сунуўшы рыльца практычна ў вока. He расціскаючы вуснаў, быццам нутравешч, шыпіць, імітуючы, як ірвецца з бутэлькі газ. «Але, оп!» не адкаркавана. Шаршаневіч рагоча і адкрывае бутэльку аб край лавачкі. Я нервова пасміхаюся, бакавым зрокам заўважаючы, як непрыхільна косяцца на нас пенсіянеры, мабыць, асноўныя пасажыры ранішняга цягніка. Відовішча яны ўяўляюць з сябе не менш гнятлівае, чым мы з Шаршаневічам. На каленях вёдры з рассадай, на паліцах, пад лавай каля ног: сумкі, пакеты з саджанцамі, яшчэ сумкі і яшчэ вёдры. Адвярнуўшыся да акна і робячы кароткія каўткі, чую злавесны шэпт. Гэта дзве сталыя суседкі-бабулькі абмяркоўваюць нас. Шаршаневічу хоць бы што, з асалодай папіваючы піўцо, ён ужо ўткнуўся ў тоўсты часопіс, там «Чалавек у пейзажы» гэта ўжо я падсунуў яму ўпадабаны мною твор.
Дваццаць хвілін і мы на станцыі з чэхаўскай назвай Крыжоўка. Дачнікі называюць яе беларускай Швейцарыяй. Зразумела, што праз мясцовасць. Паўсюль пагоркі, зеляніна і віды на многія кіламетры вакол. Дачныя пасёлкі хаваюцца ў пералесках, падобныя да сямейкі грыбоў, якая прытаілася ў траве. Далёка за сабой пакідаем калону наўючаных пенсіянераў, што журботна цягнуцца да ўчасткаў. Птушкі спяваюць, але яшчэ няма конікаў. Дзесьці высока над намі барозніць неба самалёт. Лёгкі ветрык прыемна авявае спатнелае
Плошча Калумба цела. Ісці нам яшчэ не менш за два кіламетры. «Пачакай, дае каманду Шаршаневіч. Трэба паправіць здароўе». Ён дастае з сумкі зялёнага шкла (якраз у колер ландшафту) бутэльку «Руж дэ масэ» і, сарваўшы зубамі за бляшаны язычок накрыўку, залпам выпівае палову змесціва. «На!» працягвае мне. Я бяру з неахвотай, гэта мой першы досвед распівання спіртнога ў такі ранні час. Раблю кароткі ветлівы глыток. «Э, не кеміш!» прымаючы з маіх рук бутэльку, бурчыць Шаршаневіч. «Вось як трэба», і канчае яе, зноў жа, адным махам. Нібы робячы кантрольны стрэл, вытрасае апошнія кроплі і, шпурнуўшы бутэльку далей у кусты, працягвае шлях.
Зразумела, што ні пра якое перакопванне агарода ўжо не вядзецца. «Заўтра», канстатуе Шаршаневіч. Я накрываю ў альтанцы стол. Шаршаневіч рыхтуе яечню «па-грузінску» таўшчэзны амлет з зёлкамі і тушанінай. Ужо ў сярэдзіне застолля Шаршаневіч чытае мне з нататніка напісанае ім учора ноччу апавяданне. «Геніяльна!» крычу я п’яным зрывістым голасам. Апавяданне называецца «Баязлівец». Яно пра маладога чалавека, які, прачынаючыся, доўга лашчыцца ў ложку, займаецца ананізмам і пасля аргазму разглядае, як па пакоі кружляюць мухі. Ён уяўляе, што гэта не мухі зусім, а фашысцкія знішчальнікі, і ў адзіным савецкім ён. Ільвіная доля апавядання прысвечаная паветранаму бою савецкага лётчыка-аса, які ў адзіночку дае адпор цэлай эскадрыллі, і ў канцы ўвесь паранены, ужо на палаючым самалёце, садзіцца на родны аэрадром.
«Ты разумееш, што гэта цуд», паўтараю я Шаршаневічу. «Нічога, адказвае ён. Каб выказацца, патрэбны раман».
Позні вечар. Дарэшты ап’янелы, я ўжо мала што адрозніваю, хіба толькі профіль Шаршаневіча. На прывезенай з дому блок-флейце ён грае «Сходы ў нябёсы» на фоне дэкарацыі крывава-чырвонага заходу. Пранікнёна, самотна і высока гучыць мелодыя між градак, каравых яблынь і старых халуп дачнага таварыства.
Субота праходзіць прадказальна. Дзесьці аб адзінаццатай гадзіне раніцы, са словамі «годзе спаць», мяне будзіць ужо пахмелены Шаршаневіч. «Сняданак на стале», кажа ён. Разумеючы, што я магу стаць прататыпам чарговага яго апавядання, падрываюся, мыюся, саджуся за стол. «Давай», кажа мне Шаршаневіч і ставіць перада мной поўную шклянку віна. Сняданак пераходзіць у абед, кароткі хмельны сон, доўгі шпацыр у лесе. Мы размаўляем, размаўляем, размаўляем, і я ўпершыню не запамінаю, пра што. А ў нядзелю, калі высвятляецца, што віно скончылася, з’язджаем. «Не лёс!» робіць выснову Шаршаневіч.
9
Там, у СССР, Шаршаневіч не імкнуўся рабіць кар’еру. He збіраўся, напрыклад, дарасці да завуча школы або чыноўніка райана. Пляваць хацеў на месцы, якія зоймуць яго вучні на гарадской спартакіядзе. Яму хапала таго, што ён меў. У дадзеным выпадку, ста дваццаці рублёў заробку, свабоды і немудрагелістай прафесіі фізрука. He, ён яшчэ падзарабляў, бо на такі заробак было не пражыць, асабліва, калі мая сястра нарадзіла яму дачку. Ды і матэрыяльнае гібенне ёсць самая што ні ёсць несвабода, а акурат свабоду Шаршаневіч шанаваў вышэй за ўсё. Яшчэ дзевяноста рублёў ён атрымліваў у мясцовым ЖЭКу, дзе пачаў весці гур-