Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
43.09 МБ
Сяргей Лапцэвіч відэадыскаў, зборак элітарнага кіно, якое ўжо я вязу ў падарунак Шаршаневічу. Вім Вэндэрс, Ларс фон Трыер, Грас Вінсэнт, Раман Паланскі. Гэта відавочна мой запознены адказ на падараваныя мне ў свой час «Лед Зэпэлін» і «Дып Пёрпл».
Я ведаў, што Шаршаневіч распаўнеў у эміграцыі. Бачыў яго фота ў сацсетках (ён сам увесь час плакаўся наконт паўнаты, нават сабаку завёў, каб больш гуляць), але зусім не ўяўляў, што ён і сапраўды такі велізарны. Нават мая валіза, якую ён выхапіў у мяне з рук, здавалася побач з ім не такой ужо і вялікай. Аднак на фоне мноства падобных яму амерыканцаў, глядзіцца Шаршаневіч цалкам нармальна, і, хутчэй, увагу прыцягваў бы, калі б вярнуўся на радзіму. Нягледзячы на марозны дзень, ён апрануты ў восеньскае. На галаве ярка-жоўтая бейсболка, чорная куртка такая балахоністая, што нават на яго мажнай постаці выглядае на памер большай, мятыя, мабыць, выцягнутыя адразу з пралкі, джынсы, разлезлыя бясформенныя красоўкі. Пры ўсім наплявальніцтве на адзенне, ён ідэальна паголены і пахне прыстойнай парфумай,
Упэўнены, што не толькі я, але і Шаршаневіч, мы абодва, нарыхтавалі нейкія неабходныя для сустрэчы словы, якія цяпер страцілі ўсялякі сэнс. Стомлены, збіты з панталыку тэрміналам, я, тым не менш, бярог скупую слязу, успамінаў і падбіраў адпаведныя моманту звароты, нейкія пацешныя фразы з нашага з ім мінулага. Аднак чамусьці цяпер яны здаліся лішнімі і штучнымі. «Прывітанне». «Прывітанне». «Як даляцеў?» «Стаміўся». «Машына на стаянцы, Вольга накрыла стол». «Выдатна». Размова раптам набыла асцярожны тон, быццам у адно імгненне мы нарэшце прызналі тое, што да гэтага не хацелі разумець час, узрост і ўсю
Плошча Калумба набытую ў сувязі з гэтым рознасць. Усё гэта апускаецца ў ліставанні, губляецца ў нягеглай якасці «скайпа», але так блізка і відавочна праступае пры сапраўдным кантакце. Вось разумееш раптам, перад табой зусім чужы чалавек. Такіх, як ён, чужых, розных, бясконцае мноства навокал. Разглядаючы цяперашняга Шаршаневіча, я з жахам падумаў, ці сталі б мы сябрамі, сустрэўшыся толькі цяпер?
Па выхадзе з тэрміналу ні табе рэклам, ні мітусні: велізарныя масы людзей кудысьці зніклі. Распусціліся ў мностве выхадаў. Асвятленне як у склепе, бо над галавой бетонныя скляпенні эстакады, якая вядзе да іншых тэрміналаў. Платная паркоўка, невялікая чарга перад шлагбаўмам, дзе плацяць і карткай, і наяўнымі. Паркоўшчык важдаецца з рэштай.
Таксоўка, за рулём якой прыехаў Шаршаневіч, яго адзіная машына. Уласнай у яго няма, ды і навошта, калі ён працуе праз суткі. У вольны час далёка не выязджае камп’ютар, электронная кніга, шпацыр з сабакам, прадуктовыя крамы пад домам, ну а калі ўсё ж трэба, то метро за пару кварталаў. Дзесяць хвілін да Брайтана, паўгадзіны да Манхэтана.
У першапачаткова ёмістым, але паменшаным перагародкай салоне «Форда» грузнаму Шаршаневічу несалодка. Руль ледзь не кранае яго жывата і глядзіцца ў тоўстых лапах Шаршаневіча гульнявым джойсцікам. Нават мне няёмка побач на пасажырскім сядзенні, каленямі я кранаюся панэлі. Каб не пабіцца пры раптоўным тармажэнні, сяджу крыху бокам. У акне праплываюць безаблічныя віды. Склады, тэрміналы, зноў склады. Нарэшце, заязджаем у горад, але і ён не ўражвае: малапавярховікі з чырвонай цэглы, спісаныя графіці, кра-
мы, закрытыя ралетамі, бязлюддзе, зноў жа цьмянае, быццам дзяжурнае або аварыйнае, асвятленне.
Шаршаневіч чытае мае думкі.
-	Нью-Ёрк малапавярховы горад. Хмарачосы гэта Манхэтан. Але колькі таго Манхэтана. А НьюЁрк вось...
-	А давай праз Манхэтан? нягледзячы на стомленасць, прашу я.
-	Я ж кажу: Вольга стол накрыла, пакрыўдзіцца, калі моцна затрымаемся.
-	А мы не доўга. Туды і назад. Колькі гэта зойме?
-	Калі без прыпынкаў гадзіну.
-	У рэшце рэшт, я мог яшчэ гадзіну пратырчаць у той ідыёцкай чарзе.
Суботні вечар. Але людзей няшмат. Усё ж зіма, не сезон. Нават Таймс-сквер, здавалася, марнуе свой дарагі рэкламны час на гарбаватыя фігуркі рэдкіх турыстаў.
3	майго твару не сыходзіцьусмешка: Чайна-таўн Брадвей, «Чалавек павук» «Фантом у оперы», «Чарапашкі Ніндзя» «Кэтс», 5-я авеню Coxa, «Сакс» музей Метраполітан. Гуляючы ў гэты пінг-понг, я падумаў: нядрэнна б падзяліцца з Шаршаневічам думкай, што ўсё найлепшае ў сур’ёзным амерыканскім мастацтве адбываецца якраз па прычыне існавання побач вельмі масавага і несур’ёзнага амерыканскага мастацтва. 3 чым змагаўся Кен Кізі, каго эпатаваў Эндзі Уорхал, з чаго іранізуе Вудзі Ален? Як ніякае іншае, іх мастацтва створана менавіта з супрацьстаяння, і ў ім вельмі мала самакаштоўнасці, дакладней гэтае супрацьстаянне і ёсць самакаштоўнасцю. I ўсё гэта асаблівасці амерыканскай культуры. Яе, так бы мовіць, адметная рыса. Адно дзівіць і захоплівае, іншае саромеецца і адмаўляе. Гэтакае вульгарнае мяшчанскае сямейства з вырадкам
Плошча Калумба хіпі-сынком (тут я карыстаюся хутчэй поглядам саміх амерыканскіх інтэлектуалаў, паколькі сам не супраць часам прабавіць адвячорак у кампаніі Спайдэрмэна ды Бэтмэна). Прычым у іншых культурах гэтая праблема не стаіць так востра, напэўна, ад таго, што масавае мастацтва там не гэткае пераканаўчае і віртуознае і заведама ствараецца без прэтэнзіі на нешта большае.
Выдатна разумею, што, скажы я гэта Шаршаневічу, ён тут жа перайначыць маю думку на свой лад і накінецца ўжо толькі на масавую культуру, Будзе казаць пра бездухоўнасць і бачыць у Амерыцы толькі яе. Што ж, мае права, бо, па сутнасці, ён ужо і ёсць частка той першай, сапраўднай культуры, той самы хіпі-сынок.
Катаючыся па вячэрнім Манхэтане, Шаршаневіч толькі прамаўляе назвы, каментаваць што для яго незвычайна не паспявае, надта шмат усяго трэба паспець мне паказаць. Таго, што я бачыў дзясяткі ці нават сотні разоў у кіно, пра што чытаў, пра што нават мроіў і вось яно вынікае адно за адным. Нават няёмка неяк выказваць адны захапленні, таму я стрымана маўчу.
Нарэшце экскурсія па Манхэтане падыходзіць да канца. Наш жоўты «Форд» нырае ў тунэль пад ІстРывер, нейкі час мы едзем па ўжо зусім начным Брукліне. Запраўляемся на маленечкай дапатопнай запраўцы, Шаршаневіч тэлефануе зменшчыку і паведамляе, што пакіне машыну пад домам, кажа, што да яго прыехаў сваяк і, як гэта прынята ў эміграцыі, перадае мне прывітанне ад зусім незнаёмага чалавека і за мяне паведамляе, і як я даляцеў, і нават нешта пра мае ўражанні. «Якія пакуль уражанні, стаміўся чалавек. Дай пару дзён, усё і раскажа». Потым усю паездку я буду сутыкацца з гэтай абавязковай цікаўнасцю эмігрантаў адносна май-
го меркавання пра Амерыку і толькі пазней зразумею, што гэта больш, чым цікаўнасць. Нейкая безупынная спрэчка, якая тычыцца кожнага тут і таго выбару, які кожны калісьці зрабіў. Нават маю звычайную стрыманасць яны будуць тлумачыць па-свойму. Хтосьці будзе бачыць у ёй прадузятасць, хтосьці зайздрасць, хтосьці нават чарговы аргумент на карысць вяртання. У выніку мне давядзецца на стандартнае пытанне «спадабалася ці не» адказваць грунтоўна і падрабязна. Ужо адкрыта пералічваючы мае суб’ектыўныя «за» і «супраць». Пры гэтым, кажучы нібыта шчыра, я ўсё роўна буду хітраваць, таму што зусім не разумею, як якія-кольвек аргументы іншага чалавека могуць паўплываць на чыёсьці рашэнне з’ехаць ці вярнуцца на радзіму. Або нават не так: хто наогул мае права ўмешвацца ў падобныя рашэнні?
7
Ратуючыся ад сіберу, які пад ноч ўзмацніўся да шквалу, мы з Шаршаневічам амаль бегам пераадольваем паўкварталу да яго дому. 3-пад насунутага да носа капюшона я бачу толькі яго брудна-белыя красоўкі і валізу, што скача на шчарбінах асфальту. Забягаем у пад’езд шматпавярховіка з чырвонай цэглы, паспяваю заўважыць у дзвярах дзве танюсенькія белыя калоны адзіны дэкаратыўны элемент фасада. Унутры: прасторны хол, шэрагі цалкам аднолькавых драўляных дзвярэй, драўляная ж лесвіца з масіўнымі парэнчамі, побач ліфт дзвярыма-гармонікам, які адкрываецца ўручную. Шаршаневіч націскае на кнопку з лічбай «тры» і, усміхаючыся, глядзіць на мяне, «вось, нарэш-
Плошча Калумба це, і дабраліся», усім выглядам кажа ён, пакуль стары ліфт, крэкчучы, падымае нас на паверх.
Ужо ў кватэры, дакладней, у калідоры памерам з паўнавартасны пакой, на мяне брэша яго сабака грузны, няўлоўна падобны на гаспадара баксёр. Вольга з цяжкасцю стрымлівае сабаку, Шаршаневіч прысаджваецца на кукішкі, каб пагладзіць і супакоіць яго. «Фу, гэта Андрэй, свой, свой. Ён будзе цяпер у нас жыць». Вольга практычна слова ў слова паўтарае за ім, паралельна здымае з медузападобных вуснаў баксёра сліну, хавае вільготную руку ў кішэню. Кранальна тое, што, здаецца, увагі да сабакі ў іх ужо сапраўды не менш, чым да мяне. Нарэшце, яны вырашаюць замкнуць яго ў спальні. «Не бойся, ён добры», кажа Вольга. Уласна, ён і не павінен быць злым, разумею я, ведаючы, што песцяць яны яго і важдаюцца з ім не менш, чым з дзіцём. Сустрэўшыся ўжо ў досыць сталым узросце, Шаршаневіч і Вольга агульных дзяцей не завялі, і калі ў яго былі дзве дачкі ад першага шлюбу, дык у Вольгі дзяцей не было зусім, і шлюб з Шаршаневічам быў яе першым шлюбам.
У кватэры, дзе жывуць Шаршаневіч і Вольга, чатыры пакоі. У прынцыпе, гэта класічная амерыканская кватэра для такой самай класічнай амерыканскай сям’і: любячыя бацькі, двое ці трое дзяцей. Ва ўсіх па пакоі плюс хол. Кватэру гэтую Шаршаневіч і Вольга здымаюць, купіць сваю так і не выйшла. У канцы дзевяностых, калі яны ажаніліся, напэўна, яшчэ маглі. Шаршаневіч, хоць і піў тады часцей, чым цяпер, але пры гэтым і зарабляў куды больш. Хоць не зарабляў столькі ж, проста, па яго ж словах, даляр быў іншы, ды і крэдыты не такія рабаўніцкія. «За суткі ў таксі ўздымаў тры сотні. Дык гэта ж былі грошы! За шэсць сотняў
здымалі з Вольгай склеп у Брукліне, вокны над самым асфальтам, але два пакоі і маленечкі садок у двары. Летам можна было барбекю рабіць, пакачацца на траўцы пад чахлым дрэўцам. Але грошы як прыходзілі, так і сыходзілі, шкадуе цяпер Шаршаневіч. Дурань быў, трэба было адкладаць. Ты адкладаеш?» Я сцвярджальна ківаю. «А я не адкладаў. Прасраў апошнія залатыя дзянькі Амерыкі. А цяпер вось, здымаем за паўтары тысячы і жывем сярод мексіканцаў, непальцаў і чорт яго ведае яшчэ каго. Яны не разумеюць, хто мы, мы хто яны. Вось табе і Вавілон».