• Газеты, часопісы і г.д.
  • Плошча Калумба  Сяргей Лапцэвіч

    Плошча Калумба

    Сяргей Лапцэвіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 192с.
    Мінск 2017
    43.09 МБ
    Плошча Калумба ток каратэ. Працаголік? Карміцель, які арэ ад рання да змяркання? He, хутчэй геданіст, што адлыньвае ад хатніх абавязкаў. Проста са школы ён выпраўляўся ў свае ўладанні: маленечкую спартзалу і, хутчэй, нару капцёрку. Заваленая матамі, казламі і іншым спартовым інвентаром, яна хавала ў сваіх нетрах яшчэ і пісьмовы стол! Дасыпаў, што не даспаў пасля ночы з грудной дачкой, чытаў, калі быў настрой, пісаў. Нават зацягнуў у спартзалу магнітафон з дому і праводзіў трэніроўкі пад улюбёную музыку.
    «Вярнуся на педагагічную працу», важна кажа цяпер Шаршаневіч, і я са здзіўленнем разумею, што яна і сапраўды ў яго была. I хай не сама па сабе педагогіка ў класічным сэнсе была яе зместам, хутчэй яго папросту гняла адзінота, якую ён пачаў адчуваць, калі з узростам многія яго таварышы таксама абзавяліся сем’ямі і не тое каб адвярнуліся ад мінулага, а пакуль толькі змянілі прыярытэты. I менавіта таму ён стаў інтуітыўна шукаць новае кола у дадзеным выпадку выбар цалкам выпадкова паў на яго выхаванцаў і на мяне.
    Здаецца, ужо потым у Нью-Ёрку ён сфармуляваў па памяці, недакладна Шаршаневіч ніколі асабліва не парыцца наконт праверкі фактаў гэты проста-такі рэнесансны прынцып развіцця гарманічнай асобы (які ў сваіх фантазіях распаўсюдзіў пасля на ўвесь СССР, насамрэч жа толькі ён яго тады і ўкараняў): спартсмен-філосаф-меламан «тры ў адным!». Але як бы ні было гэта пацешна цяпер тады гэта працавала. Трэніроўкі, якія праходзілі пад «Лед Зэпэлін» і «Дып Пёрпл», давалі вынік. Хлапчукі дужалі цялесна, і цалкам мужны торс вянчала поўная зместу галава. Пасля трэніровак юнакі яшчэ падоўгу заседжваліся ў спартзале, з капцёркі выстаўляліся крэслы, з’яўляліся
    стол і імбрык, і правільны рэцэпт грузінскага чаю абмяркоўваўся нароўні з сюррэалізмам. Нават, сустракаючы тых вучняў Шаршаневіча праз гады, я да гэтага часу чую ад іх, што гэта былі найлепшыя дзянькі іх юнацтва. А што мяне зусім забіла, дык гэта калі адзін з вучняў, праз чвэрць стагоддзя, усё з тым жа бляскам у вачах цытаваў тыя нашыя запаветы: «Любі іншых, як сябе; перш чым выправіць свет, пачні з сябе». Слухаючы гэтага саракагадовага юнака, я аглядаў яго крадком (а калі шчыра скрупулёзна абшукваў вачыма), каб знайсці хоць што-небудзь, да чаго б я мог прычапіцца, ну хоць які-небудзь намёк на вар’яцтва, хоць самую маленечкую вар’яцінку, але дарэмна: так нічога і не знайшоў. Перада мной быў здаровы целам і душою мужчына гэтакі Індыяна Джонс, Жак-Іў Кусто, Тур Хейердал цэльны хлопец, побач з якім і самому не хочацца быць іншым.
    Я, праўда, не распавёў пра гэтую сустрэчу Шаршаневічу, не захацеў дабіваць яго танцам. Бо вучні часта перарастаюць настаўніка.
    10
    Дзесьці бліжэй да сярэдзіны дзевяностых, калі ў Шаршаневіча ўжо было дзве дачкі (старэйшая хадзіла ў пяты клас, а малодшая ў першы), мая сястра вырашыла з ім развесціся. «Дзецям патрэбен бацька, а мне муж», крычала яна на Шаршаневіча, які па-ранейшаму здавольваўся бедным заробкам настаўніка і трэнера ў ЖЭКу. «Паглядзі, у што апранутыя нашыя дзяўчаткі, і паглядзі на іншых. Паглядзі на наш дом мы жывем, як бамжы!» «Ты проста матэрыялістка, мы жывем выдатна», адказваў на ўсё Шаршаневіч. «Добра, ты
    Плошча Калумба пісьменнік, працягвала мая сястра, ну тады друкуй свае творы, у наш час пісьменнікі зарабляюць». «Зарабляюць такія, як ты, матэрыялісты. А я пісьменнік за трыццаць срэбнікаў не прадаюся». «Гаўно ты, а не пісьменнік!», крычала ў адказ сястра. Яна на той момант ужо працавала галоўным бухгалтарам у нейкай прыватнай кампаніі і па сутнасці ў адзіночку цягнула сям’ю. Шаршаневіч раўнаваў, злаваўся, аднак разводзіцца не збіраўся і іншай працы не шукаў.
    Любыя спробы сястры перайсці ад слоў да справы заканчваліся тым, што да нас у дом прыязджалі мая маці, нашыя блізкія сваякі, і ў адзін голас казалі: «Ды каму ты будзеш патрэбная з дваімі дзецьмі!»
    Калі сястра зразумела, што ўсе яе спробы развесціся па-добраму вырачаныя на правал, яна пайшла на хітрасць, угаварыўшы Шаршаневіча на эміграцыю, «Што нас тут чакае? сказала яна. А там мы зможам усё пачаць спачатку».
    Атрымаўшы выклік, вырашылі, што першым паедзе Шаршаневіч, атабарыцца, знойдзе працу, ды і нельга дзяцей зрываць са школы пасярод навучальнага года.
    11
    Шаршаневіч ад’язджаў дзіўна. He адчуваючы падвоху, ехаў быццам у адпачынак. Быў, як звычайна, у прыўзнятым настроі, энергічна займаўся афармленнем нейкіх папер, купляй квіткоў, распродажам каштоўных рэчаў (ашчаджэнняў у сям’і зроду не вадзілася). He таргуючыся, «зліў» за бесцань дзесяцігадовы «жыгуль». Фотаапарат «Зеніт» «там зараблю на «Нікан»!» Стэрэасістэму і калекцыю кружэлак. Збор твораў Маякоўскага і той самы двухсоттомны, адзіную яго спад-
    чыну пасля смерці бацькоў. Яны рана пайшлі адно за адным маці ад анкалогіі, бацька праз год пасля маці ад інфаркту і не згадалі Шаршаневіча ў тэстаменце, усё перапісалі на яго малодшую сястру, па-спартанску суха адрэзаўшы: мужчына павінен усё зарабіць сам. Было яшчэ маленькае лецішча, але прадаваць яго адмовіўся сам Шаршаневіч. Хай пакуль дзеці дыхаюць свежым паветрам.
    Грошай набралася няшмат, нешта каля дзвюх тысяч долараў. Але мелася на ўвазе, што гэта толькі на самы першы час. Далей пры наступным пераездзе ўжо з дзецьмі мая сястра, маўляў, прадасць кватэру, a гэта ўжо добрыя грошы. «Хопіць у Амерыцы на першы ўнёсак за дом», марыў Шаршаневіч. Уласны басейн, газон, сабака, дочкі ў каледжы такія вось тады ў яго былі прыярытэты.
    Недзе за тыдзень да ад’езду ён раптам запіў. I, здаецца, гэта быў першы яго сапраўдны запой. Так што і праводзілі мы яго не працверазелага, і вельмі хваляваліся, як даляціць.
    12
    На стале выключна рускія закускі: салаты: пад футрам і аліўе, кракаўская каўбаса, кулябяка, прыгатаваная ў мой гонар Шаршаневічам. «Амерыканскую ежу мы амаль не ямо, суцэльная генная інжынерыя, ездзім на Брайтан». Вольга залішне мітусіцца вакол мяне, перадае амаль усё, што стаіць на стале. Мы падымаем «за прыезд». Шаршаневіч не п’е. Дзесьці за месяц да гэтага ён каля двух тыдняў быў у запоі. Калі я даведаўся пра гэта, мне палягчэла. Збіраючыся спыніцца ў яго, вельмі баяўся, што менавіта мой прыезд справакуе чарговы
    Плошча Калумба зрыў. Атрымліваецца, ён выпусціў пару да гэтага. Цяпер, ведаючы яго біярытмы, можна гасцяваць спакойна. Шаршаневіч, калі не п’е, то не п’е зусім. «Піце, піце, добразычліва суправаджаючы нашае «па першай», кажа ён. Мне абыякава. Я завязаў назаўсёды». Выдатна ведаючы, што гэтае ягонае «назаўсёды» гучыць шторазу, калі ён прыходзіць у сябе, і доўжыцца роўненька (па календары можна спраўджваць) тры месяцы, разумею, што кажа ён гэта больш для Вольгі. Ёй яго запоі дастаюцца даражэй. На ёй функцыі сядзелкі рэабілітацыя і догляд. Булёны, павольныя прагулкі пад ручку на паветры, усё, як у таго, хто крыяе пасля працяглай хваробы. А яшчэ я неяк заўважыў, што і сам Шаршаневіч пранікаецца гэтым сваім «назаўсёды». Больш за тое, лічыць сябе на працягу наступных месяцаў рэмісіі ледзь не бастыёнам волі. Нават павучае малапітушчых знаёмых, як пазбягаць згубных звычак. Аднойчы я наўпрост спытаў яго: «Як у цябе гэта выходзіць?» «Выходзіць што?» не зразумеў ён. «Любіць сябе пасля ўсяго, што ты творыш». Ён адказаў: «Гэтая любоў якраз вынік той іншай крайнасці. Як бы я жыў з усім гэтым, калі б не ўмеў выкінуць усё з галавы? Кожны раз я пачынаю з чыстага ліста!»
    Яшчэ па чарцы, клапатліва прапануе Вольга.
    Чаму не?
    Мы пасябравалі з Вольгай на глебе яго алкагалізму, хоць і бачымся ўпершыню. Вольга піша мне перыядычна падчас яго зрываў. Піша, каб выгаварыцца ці нават выплакацца. Парады, якія я даю, і парадамі не назавеш. Я таксама пачынаю нервавацца і перажываць за Шаршаневіча і то заклікаю яе да трывання, то, наадварот, да актыўных дзеянняў. Клін клінам. «Кіньце яго! Хай адчуе». Вольга, хоць неаднаразова і парывалася
    зрабіць нешта такое, так нічога і не распачала. Цяпер мне зразумела чаму. Ведаючы мужа на памяць, Вольга, тым не менш, верыць у яго, а ён трымаецца за гэтую яе веру. Але гэткі іх тандэм нейкі агульны «малельны дом», дзе кожны атрымлівае ад веры сваё. Шаршаневіч клопат, Вольга падабенства сям’і.
    Мы паволі выпіваем. Шаршаневіч свеціцца ад шчасця. Эпатуе.
    13
    -	Ты і сапраўды верыш у цуд? У тое, што Бог нейкага малога народца з Блізкага Усходу стварыўусё, што нас атачае? Пытаецца ў мяне Шаршаневіч.
    Разгойдваць дрэва светабудовы з нейкага часу таксама яго крэда.
    -	Ціпун табе на язык, выбухае Вольга і сыходзіць з-за стала. Пачынае насіць на кухню брудны посуд.
    -	Нават калі не Бог стварыў чалавека, а чалавек яго, спакойна адказваю я, гэта зусім не азначае, што Бога няма. Бо існуе ж літаратура, музыка... Гэта нейкая яшчэ адна рэальнасць. Так і з Богам.
    -	Ты блытаеш, гэта іншае, з пагардай кідае Шаршаневіч. А Бог гэта опіум для народа! Гэта вера ў сівабародага старца, у мілую казачку пра курачку Рабу, а на самай справе ўсё куды як змрачней. На зямлі мільярды быдла, якім трэба хоць неяк кіраваць. Але ў адным ты маеш рацыю: акрамя літаратуры і няма нічога.
    Падман, раптам разумею я. Той самы спачатку несправядлівы бацькоўскі тастамент, потым хітрасць маёй сястры, маё маўчанне хто-хто, а я здагадваўся тады пра ўсё, не чужыя ж, мог бы яму расказаць. Цяперака позна ўжо. Усё перамяшалася, насенне дало па-
    Плошча Калумба расткі. Вось і не верыць цяпер Шаршаневіч ні ўва што. Хіба толькі ў тэорыю змовы.
    14
    Галоўны вораг Шаршаневіча мадэратар. Інтэрнэт-форум, на якім «завісае» апошнім часам Шаршаневіч пад імем Іегопітбб, вось дзе яго эпатаж дасягае небывалых вышынь. Форум аб’ядноўвае дзясяткі тры ўдзельнікаў. Па большай частцы яны такія самыя, як і Шаршаневіч, эмігранты. Прычым зусім не важна, дзе яны жывуць. Яны эмігранты па сутнасці, таму што лічаць сваёй радзімай СССР. I пры тым, што ставяцца яны да яе па-рознаму хто, падобна Шаршаневічу, з настальгіяй, хто крытычна, хто, так і не рассмакаваўшы, з жаданнем зразумець хоць бы цяпер, для ўсіх яна і сапраўды яшчэ існуе. Быццам можна купіць квіток і заўтра вярнуцца назад. I адзінае, што для гэтага трэба, іх асабістая на тое воля.
    Уяўляеш, ён баніць усё, што я ні напішу. Што мне цяпер, толькі пра надвор’е пісаць?