Плошча Калумба
Сяргей Лапцэвіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2017
Нішто сабе «надвор’е», думаю я, успамінаючы тэксты Шаршаневіча, якія часам чытаю на форуме. Суцэльны здзек, зрынанне, ледзь не заклік да тэрору. Трэба мець сталёвыя нервы, каб чытаць гэта спакойна. I не ведай я сапраўднага Шаршаневіча, напэўна, я быў бы салідарны з мадэратарам.
Чым марнаваць час, лепш бы пісаў прозу, толькі і кажу я. Ды і як растлумачыць яму, што няма больш той радзімы? Што мара пра вяртанне самападман, бо няма ніякага вяртання, таму што вяртацца няма куды. Калі я спрабую гэта патлумачыць яму, разумею, што ніякія мае аргументы да загартаванага ў тролінгу Шар-
шаневіча не даходзяць, і тады проста клічу яго прыехаць хоць бы ў госці. Убачыш на свае вочы, тады і пагаворым. Ён абяцае, але так за ўсе гэтыя гады ні разу і не выбраўся. Напэўна, я здагадваюся чаму.
15
- У гэты раз дакладна дапішу, гэта Шаршаневіч кажа ўжо пра свой раман. Прызнацца, я стаміўся лічыць, пра які з іх. Быццам недабудаваныя акіянскія лайнеры, спачываюць яны на верфах усялякіх там «проза.ру», з абавязковай пазнакай у канцы «працяг будзе».
- Задумаў дзве лініі. Адна рэалістычная. Іншая фантастычная. Ёсць персанаж эмігрант, таксоўшчык. Адным словам, маё лірычнае «Я». Езджу па горадзе, назіраю жыццё, усякія гісторыі, адна мудрагелісцей за іншую. To парачка фрыкаў пярдоліцца на заднім сядзенні, а потым ператвараецца ў яшчарак і знікае невядома куды, так і не заплаціўшы. To араба вязу, які мае намер падарваць Эмпайр-стэйт-білдынг. Я быццам бы і не пярэчу, але ён такі ўзбуджаны, што баюся аднаго: каб не забыўся ў мяне ў багажніку на свой куфар з выбухоўкай. Каму я потым што дакажу. To, уяўляеш, сам Ленін просіць падвезці да Ракфелер-цэнтра. Ён прыехаў у Нью-Ёрк на з’езд сваіх помнікаў, і яны, маўляў, плануюць тут запаліць сусветную рэвалюцыю. Паралельна я распавядаю ў рамане сваю гісторыю. Як прыехаў, як застаўся адзін, як караскаўся па абавязковай для кожнага эмігранта кар’ернай лесвіцы: ад раба, што не каштаваў ні цэнта, да цалкам кваліфікаванага нявольніка. Як сустрэў Вольгу. Так, будзе вялікая мілосная лінія, толькі не ўсялякія страсці-мардасці, а гісто-
Плошча Калумба рыя дзвюх маленькіх адзінотаў, пераплеценых у адну вялікую (смяецца).
У канцы рамана, працягвае Шаршаневіч, у Нью-Ёрку пачынае і сапраўды дзеяцца немаведама што. Рэальнасць пераплятаецца з выдумкай! Леніны ваююць супраць арміі Капіталу. А нас мяне, цябе, Вольгу, майго сабаку ратуе прывід майго бацькі. Ён вядзе нас скрозь разбураны Манхэтан на Сямнаццаты прычал, і мы ляцім на ветразніку «Пекін». Яго каманда спрэс складаецца з галаварэзаў таксоўшчыкаў Нью-Ёрка!
- Прыгожа, кажу я.
- У гэты раз дакладна дапішу, паўтарае Шаршаневіч.
- Ага, дапішаш, уступае Вольга. Прыбраўшы са стала, яна ўжо хоча ісці да сябе. Колькі ўсяго пачынаў, а хоць бы што скончыў. Добра, пакінь Андрэя. Чалавек здарожыўся.
- Мы яшчэ пасядзім, адказвае за мяне Шаршаневіч.
«Чаму ён і сапраўды ніколі нічога не дапісвае? Што яму замінае?», думаю я, дарэшты разамлеўшы, і ўжо скрозь смугу бачу, як Шаршаневіч цягне мне стос сваіх новых фотаздымкаў.
- Вось, паглядзі.
16
У прынцыпе, яны зусім не новыя і практычна ідэнтычныя тым, што я ўжо бачыў (ён дасылае мне іх клоны з нейкай перыядычнасцю па электроннай пошце). Я нават ведаю, дзе ён іх зрабіў, у мясцовым парку, які ад яго за пару кварталаў. На фотаздымках кветкі.
Шаршаневіч здымае іх, як для падручніка па батаніцы. Без арыгінальнавання, без усялякіх там сантыментаў, без пацешных момантаў з матыльком, што б’ецца-ўецца над бутонам, ці божай кароўкі. Ракурс зверху ўніз і максімальна набліжана, так, каб добра было відаць «як усё зроблена» усе гэтыя песцікі, тычачкі іх адрозны ад нашага свет. Звычайна, дасылаючы мне здымкі, ён падпісвае назвы кветак. Якія не ведае, проста піша: «паглядзі на гэтую», або «а вось яшчэ!» Звычайна, калі бачу гэтыя фота, я паціскаю плячыма. Безумоўна, разумеючы, што хоча сказаць Шаршаневіч, я не магу зразумець, для чаго яму трэба рабіць аж такую пагрозлівую колькасць здымкаў. Быццам ён паставіў сабе мэту ўвекавечыць усе кветкі таго парку. «Цудоўна», толькі і паўтараю я.
А Шаршаневіч падсоўвае новы стос фатаграфій. Колькі мы ўжо сядзім? Дзень, два, тыдзень? Ужо па першай я пазнаю яго ўлюбёны жанр калаж. На ім НьюЁрк, і тут ужо фатограф умешваецца, дзе толькі можна, абрынаючы горад, яго жыхароў і ўсё, што падвернецца, нават не ў хаос (у хаосе ёсць парадак), а хутчэй у кашмар. Толькі ў страшным сне можа дзеяцца такі вэрхал, такі парад неспалучальных эпізодаў. Уласна, ён і выбудоўвае іх, пераймаючы свае сны, якія актыўна пераследуюць яго, калі ён выбіраецца з запояў. Іегопітбб. Калі яму заканчваць раманы, зноў пытаюся я ў сябе, і знаходжу адказ. Усё гэта і ёсць яго раман адзін вялікі бясконцы раман.
17
Нью-Ёрк даўно не горад кантрастаў. Нягледзячы на ўсялякія цэтлікі, навешаныя на яго прадпрымаль-
Плошча Калумба нымі людзьмі (не піяршчыкамі, не рэкламнікамі, таму што гэтыя толькі выконваюць замову), Нью-Ёрк, калі прыгледзецца, ужо цалкам аднастайны. Нават больш за тое ён ужо практычна не нясе ў сабе нічога ад першапачаткова дэклараванага, таго, што абвяшчалася калісьці яго адметнай рысай: ні цэнтра свабоды і незалежнасці (цяперашняя Еўропа дакладна абскакала яго па талерантнасці), ні цэнтра сучасных мастацтваў (ён ужо хутчэй рэакцыянер у параўнанні з Берлінам), ні фінансавага раю (які-небудзь азіяцкі мегаполіс ужо сапраўды куды больш прывабны для багачоў). Цяпер той Нью-Ёрк толькі сувенір, малюнак на рэкламных праспектах, гэткі магніцік на дзверцы лядоўні. I тым не менш, разам з тым у яго ёсць нейкая місія, паколькі місія ёсць у любога горада. Мне думаецца, місія Нью-Ёрка праўда. Праўда ў вялікім сэнсе гэтага слова. Пад ёй я маю на ўвазе сутыкненне мноства праўдаў вялікіх і дробных. Прыватных і не вельмі. Хто вызначае, якая вялікая, якая не? Нью-Ёрк. Ён і ёсць вярхоўная праўда. Хочаце паспрачацца? Тады растлумачце мне яго вулічныя танцы, яго рэп, яго пластыку, яго настойлівую аднолькавасць, яго дэмакратызм і снабізм у адной асобе? Вы вольныя ад гэтага? He думаю. Дарэчы, нават велізарная індустрыя мараў Амерыкі ў Нью-Ёрку адступае на крок. Нібы выцягнутая на палубу акула, яна хіба што можа ляскаць сківіцамі, так і не ўхапіўшы за костачку не толькі прафесіянала-рыбака, але і няўклюду-турыста. Колькі б цэбраў рэкламнага часу тут ні вылівалі, у Нью-Ёрку нават звычайны спажывец ужо не спажывец. Дакладней, не толькі спажывец ён у гэтым горадзе яшчэ і знаўца, нью-ёркскі сноб, якім яго зрабіў гэты горад. I варта блуднаму сыну вярнуцца ў сваю Аклахому ці Маскву, хутчэй за ўсё, яго густ тут
жа нармалізуецца, як тэмпература ў акрыялага. НьюЁрк жа застанецца, як успамін, дакучлівае насланнё. Праўда, і да сябе ён ставіцца гэтак жа па-самагубнаму строга. Так што, можа, і сапраўды, калі надарыцца аднойчы вярнуцца ў яго, ты раптам зразумееш, што шпацыруеш ужо па мёртвым горадзе, які прывёў да выканання ўласны прысуд.
Хутчэй за ўсё, той Нью-Ёрк, пра які я цяпер пішу, да Шаршаневічавага Нью-Ёрка мае мала дачынення. Нью-Ёрк у Шаршаневіча зусім іншы. Ён для яго, перш за ўсё, яшчэ адно расчараванне. Бо калі Шаршаневіч ехаў сюды, ён выпраўляўся хутчэй у мінулае, планаваў здзейсніць падарожжа не ў прасторы, а ў часе. Сацыяльная справядлівасць, свабода і роўнасць, магчымасць ажыццявіць мару чым гэта не вяртанне з дзевяностых Шаршаневіча ў яго ж васьмідзесятыя?
Шаршаневіч шпацыруе па Нью-Ёрку так, як гуляе бяздомны сабака. Нейкім сваім асаблівым маршрутам. Толькі аднойчы я прайшоў з ім і больш рызыкаваць не стаў. Ён прывёў мяне спачатку ў Чайна-таўн, правёў крышачку па бруднаватых вулках, спрэч заляпаных іерогліфамі, як паленыя джынсы лэйбламі. Прымусіў наведаць нейкую маленечкую крамку-каморку, гэткую ўнутраную кішэню (там прадаваліся зарадныя прылады для тэлефонаў, напэўна, усіх мадэляў і марак, якія калі-небудзь увогуле выпускаліся, і, разгубіўшыся, я, хоць мне і патрэбны быў зараднік, так там нічога і не купіў). Выйшаўшы, не даўшы глынуць паветра, Шаршаневіч рэзка збочыў, нібы сунуў шапку ў рукаво, з якога, на імгненне развітаўшыся з белым светам, я ўжо не марыў выбрацца, але мы раптам вынырнулі на волю пасярод вельмі афіцыёзнага, прасторнага (зразумелага мне), эпохі макартызму асфальтабетоннага праспек-
Плошча Калумба та-авеню. He даўшы затрымацца, прабег-правёў паўз выспачкі ранняй амерыканскай дзяржаўнасці англіканскай мэрыі з гатычнай капліцай і гняздом-скверам, апраўленым, як музейны шэдэўр, напышлівай агароджай. Раптам завёў у жахліва велізарны супермаркет, які ўзяўся тут немаведама адкуль і дзе прадаваліся камп’ютары, і захрас у ім назаўжды. Палячы адну за адной цыгарэты каля ўваходу, я кляў Шаршаневіча і, нарэшце, не вытрымаўшы, ледзьве здолеў адарваць яго ад прадаўца. Шчаслівы, беспаваротна звольнены з пасады майго гіда, ён плёўся гютым за мной шмат кварталаў і на ўсе мае поўныя захаплення «паглядзі», на ўсе мае рамантычныя «пачакай», толькі спрабаваў перавесці размову на тэхнічныя дасягненні англасаксаў, якія адзіныя, падобна, і шанаваў. «Цяпер дома можна мець цэлую музычную студыю, і ні гурт табе не патрэбны, ні нават аркестр: праграмуй, цісні гузікі, рабі, што хочаш. Я ўвесь час мару фільм зрабіць са сваіх калажаў. Гэтакую рок-оперу апакаліпсіс нашых дзён!»
А можа, Шаршаневіч не шануе Нью-Ёрк, таму што Шаршаневіч таксама горад? Ці нават краіна, ды што там цэлы сусвет, які ўціснуўся, няхай і ў аб’ёмнае, але ўсё ж чалавечае цела? I што гэтаму сусвету да нейкага там Нью-Ёрка? Добра было б, калі так. Але баюся, што калі і так, то ўсё роўна сусветаў гэтых набіта ў гэтым горадзе залішне шмат як селядцоў у бочцы.
18
У адзін з дзён, калі Шаршаневічу не трэба на працу, мы выпраўляемся ў кітайскі буфет. Дарэчы, гэта адзінае месца, куды Шаршаневіч і Вольга часам ходзяць
разам (паездкі ў кулінарыю на Брайтан і прагулкі з сабакам не ў лік). Кавярні і рэстарацыі ў Манхэтане, куды я спрабаваў іх безвынікова зацягнуць, і якія сам я наведваў ледзь не штодня, каб адпачыць ад шматгадзінных прагулак у адзіноце або абмыць чарговую сустрэчу з кімсьці, каго не бачыў шмат гадоў, Шаршаневіч адмёў нават не па прычыне дарагоўлі. Ён шчыра прызнаўся, што не ведае, як там сябе паводзіць. «Яшчэ ляпну што-небудзь і зганьбую вас усіх». Я вырашыў не спрачацца.