• Газеты, часопісы і г.д.
  • Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

    Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 290с.
    Мінск 1994
    88.79 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Но под силу ли искусству весь ужас жизни, хотя оно у нас и всегда в него погружено? Больно им. Как писал Бердяев, русских писателей всегда больше интересовала правда, чем красота. Но если сегодня мы будем идти этой же дорогой, то как бы не перейти ту роковую черту... Без красоты разрушим и разрушимся.
    Я думаю, что честные свидетельства — это беспристрастные свидетельства. Но это удел — новых поколений. Тут мне вспоминается разговор между Астафьевым и Распутиным после распутинской повести о дезертире, который тридцать лет прятался в лесу сначала от войны, потом от людей. Виктор Астафьев сказал, что он никогда бы не проник в эту душу, потому что постоянно бы думал: “Ах ты, сука, мы замерзали в крови своих товарищей, а ты тут сберегался”. А моему поколению уже нужна была и эта правда войны... Правда еще одной человеческой души...
    Каждый из нас услышит что-нибудь подобное или скажет сам себе: “Я не смог об этом написать, мне было слишком больно... Я был слишком близко...”
    Туг мы обречены... Нам слишком больно... И мы ничем не защищены... Ни прошлым... Ни будущим... Но будем честны и
    беспристрастны, благородны хотя бы в своих страстях... Чтобы наконец прервать цепь зла... И не надо украшать, придумывать себя в прошлом, оно тем и было страшно, что всех нас сделало соучастниками. В психушках, тюрьмах сидели единицы. В Горьком — один Сахаров... Нам никому не отойти в сторону — слишком близко и тесно живем... В одном времени... Может быть, самая большая опасность, которая наиболее близка сегодня к нам: как бы мы не сотворили и не увлеклись новыми мифами. И не доверились им, как жестокие дети...
    Так уходит наша единственная жизнь. Неужели она для этого нам дана? Еще недавно я могла задать этот вопрос Адамовичу Он умел отвечать на такие вопросы. А сейчас не у кого спросить...
    Анатоль ШЩШ
    ЧАЛАВЕК 1 НАЦЫЯ ЧЫЕ ПРАВЫ ВЫШЭЙ?
    Начну з таго, што дазволю сабе крыху ўдакладніць тэму, якая вынесена на наша абмеркаванне, і дапоўніць прапанаваную фармулёўку словамі: “постімперскае” (“посттаталітарнае, постімперскае грамадства”) і “правы” (“правы асобы і правы нацыі”).
    Дапаўненне першай часткі фармулёўкі дыктуецца неабходнасцю помніць, што “беларускае пытанне” знаходзіцца, прабачце за каламбур, пад вялікім пытальнікам, што маральна-псіхалагічны клімат і ’ палітычныя настроі, у прыватнасці электаральныя чаканні, звязаныя з маючымі адбыцца неўзабаве выбарамі першага прэзідэнта Беларусі, характарызуецца ў ёй на сённяшні дзень у значнай меры імперсюм (эсэсэраўскім) сіндромам.
    У якасці ілюстрацыі працытую адзін з баявых органаў антынацыянальнай, пракамуністычнай прэсы, якой у нас больш, чым дзенебудзь на тэрыторыі былога Саюза. Чытаю: “Такога шествия (мова вядома, расійская — А. В.) Минск не видел с советских времен. В День Великой Победы 9 мая 1994 года во всю ширь Ленинского проспекта (новае найменне праспекта ігнаруецца — А. В. ) шли и шли празд­ничные ряды шествия, организованного Партией коммунистов Бело­руссии (новая назва рэспублікі ігнаруецца, зноў-такі — А. В.), ЛКСМБ, Движением за демократию, социальный прогресс и справедливость (?), Славянским Собором “Белая Русь”. “Союзом офицеров Белоруссии”, комитетом солдатских матерей (?). К обелиску победы шли и шли под красными знаменами и черно-бело-золотыми штандартами “Белой Руси” десятки тысяч минчан... Красный цвет — цвет Победы полыхал в голубом минском небе, вспыхивал у подножия монумента. Ни одного, буквально ни одного кубэвско-островского “сцяжка” (у двукоссі — !)
    даже не мелькнуло в огромном море знамен... Вместе с ветеранами, надевшими парадную форму Советской Армии и Военно-морского флота, под красными знаменами и под звуки военных маршей шли люди всех возрастов. Они несли транспаранты: “Подвиг советского народа бессмертен”, “Союз Белоруссии и России вечен и нерушим”, “Да здравствует социализм”, “Да здравствует Советский Союз” и другие... В этот день у могилы Петра Мироновича Машерова — выдающегося сына свободной советской социалистической Белоруссии... были вручены партийные и комсомольские билеты, повязаны пионерские галстуки новым сознательным бойцам за торжество правды и справедливости на героической белорусской земле, на земле советской Белоруссии!...” Не забыўся рэпарцёр у сваім дэмагагічна-рэваншысцкім запале радасна паведаміць і пра тое, што “ветераны Великой Оте­чественной войны обратились к руководству республики с просьбой отменить действующую ныне государственную символику...”
    Каментарыі тут асабліва непатрэбны. За выключэннем хіба што наступнай высновы: Беларусь як нацыю і як дзяржаву чакаюць нялёгкія, суровыя выпрабаванні. Невыпадкова ж пра гэта увесь час гаварыць, аб гэтым папярэджвае ў сваіх артыкулах і інтэрв’ю Васіль Быкаў, у прьіватнасці ў інтэрв'ю, якое надрукавана нядаўна ў “Народнай газеце” пад загалоўкам “Беларусь не знікне, калі не скарыцца чужой сіле”. Не выпадкова ж прагучала на поўны голас трывога за лёс Бацькаўшчыны, за незалежнасць, нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт рэспублікі на нядаўнім, XI з’ездзе беларускіх пісьменнікаў. Трывога гэтая была асабліва выразна выказана ў дакладзе старшыні саюза Васіля Зуёнка, ў выступленні паэта і навукоўца Алега Лойкі, (“Рэспубліка Беларусь — у небяспецы. Пад пагрозай яе незалежнасць. суверэнітэт!”); трывога гэтая вылілася ў асноўны дакумент з’езда — Зварот да беларускага народа.
    Словам, для нас сёння, у тэты адказны гістарычны момант, абараняць правы чалавека, дэмакратыю і культуру — гэта значыць абараняць Рэспубліку Беларусь, яе нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт.
    Наконт дапаўнення да другой часткі фармулёўкі. Чаму я прапаную змясціць акцэнт на паняцце “правы” (“правы чалавека і правы нацыі”)? Здавалася б, ці не прасцей нам, прадстаўнікам творчай і навуковай інтэлігенцыі, аперыраваць маральнымі і філасофскімі катэгорыямі, накшталт: “жыццё” і “смерць”, “дабро” і “зло”, “любоў” і “нянавісць”, “праўда” і “хлусня”? Ці не лягчэй ісці шляхам добрых пажаданняў, ілюзорных, утапічных уяўленняў і парыванняў? Нягледзячы на горкія ўрокі, якія сведчаць: утопія — антыпод права, спробы прадвызначыць будучыню грамадства, нават кіруючыся прынцыпамі дабра і свабоды, прыводзяць да зваротных вынікаў у плоскасці практычнага выканання... Гісторыя вучыць, што, кажучы словам! Бярдзяева, “адмаўленне прававых пачаткаў, як ніжэйшых па адносінах з маральнымі, апускае наша жыццё ніжэй за прававых пачаткаў”. Адзін з аўтараў вядомага зборніка “Вехі” (1909 г. ) юрыст і сацыёлаг Багдан Кісцякоўскі пісаў у
    артикуле “У абарону права. Інтэлігенцыя і прававая свядомасць”: “...русская інтэлігенцыя ніколі не паважала права, ніколі не бачыла ў ім капітоўнасці; з усіх культурных каштоўнасцей права знаходзілася ў яе ў найболыпым загоне. Пры такіх умовах у нашай інтэлігенцыі не магло стварыцца і права трывалай свядомасці, наадварот, апошняя стаіць на крайне нізкім узроўні развіцця”. 1 далей: “Можна сказаць, што ў ідэйным развіцці нашай інтэлігенцыі, паколькі яно адбілася ў літаратуры, не ўдзельнічала ні адна прававая ідэя. I цяпер у той сукупнасці ідэй, з якой складаецца светапогляд нашай інтэлігенцыі, ідэя права не адыгрывае ніякай ролі. Літаратура з’яўляецца менавіта сведкай гэтага прабела ў нашай грамадскай свядомасці. Як не падобнае ў гэтых адносінах наша развіццё да іншых цывілізаваных народаў!”
    Адзначаная традыцыя атрымала потым своеасаблівыя падтрымку і развіццё ў грэблівых адносінах да права, да прававых працэдур, да законнасці з боку бальшавікоў, у так званых “рэвалюцыйнай мэтазгоднасці”, “сацыялістычнай свядомасці”, “сацыялістычнай законнасці”. У выніку выспявалі такія горкія плады, як заклік бяздумна “слухаць музыку рэвалюцыі”, як баявыя воклічы тыпу: “Ваша слова, таварыш маўзер!”, “Калі вораг не здаецца — яго знішчаюць!” і г. д.
    Досвед развіцця сусветнай палітычнай цывілізацыі паказвае: праву сілы ёсць толькі адна альтэрнатыва — сіла права, улада права, вяршэнства права. Гэта адзіны рэальны шлях стварэння прававой дзяржавы, фармавання грамадзянскай супольнасці. I нам, грамадзянам краіны, якая словамі сваёй новай Канстытуцыі, абвясціла сябе “дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай” (арт. 1) і “гарантуе нам правы і свабоды..., замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі” (арт. 21), — нам прадстаіць нялёгкая школа засваення асноў палітыка-прававога рэалізму і стварэння адпаведных сацыяльных каштоўнасцей, інстытутаў і ўстаноў.
    Нялёгкая школа, нялёгкі шлях — адаптацыі грамадства да новых умоў жыцця, пераходу яго ад аднаго якаснага стану да другога. У нас пакуль што яшчэ няма сапраўднага суб’екта права — чалавека, рэальна свабоднага, не залежнага эканамічна ад дзяржавы. Нарастае працэс палітычнай фрагментацыі грамадства, так як у ім яшчэ не склаўся кансэнсус адносна агульных для ўсіх каштоўнасцей.
    Тут мы ад права перайшлі да правоў. Правоў чалавека, індывіда і правоў нацыі, народа.
    Як яны суадносяцца, у якой дыялектычнай сувязі знаходзяцца? Супрацьстаяць, узаемавыключцюць ці дапаўняюць, узаемаабумоўліваюць адно другое?
    Прыгадваю, што калі колькі гадоў таму на старонках газеты “Літаратура і мастацтва” (я быў тады яе галоўным рэдактарам) сталі з’яўляцца словы “беларушчына”, “беларуская мова і культура”, “нацыянальна-культурнае адраджэнне” — на адрас рэдакцыі пайшлі, побач з галасамі ўхвалы і падтрымкі, заявы-пратэсты: маўляў, пра што,
    пра якія правы вы пішыце? Што можа быць лепш і вышэй, чым “паслядоўны, вытрыманы інтэрнацыяналізм”? Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека нас тады яшчэ не папікалі, бо з ёй мала хто быў знаёмы. (У канцы 1989 года рэдакцыя праводзіла “круглы стол” на тэму “Перабудова і правы чалавека”, і адзін з удзельнікаў дыскусіі, сённяшні прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Станіслаў Шушкевіч прызнаўся, што тры дні шукалі ва ўніверсітэцкай бібліятэцы гэтую Дэкларацыю). Пазней, пэсля прыняцця Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце — акта, які абвяшчаў Беларусь “паўнапраўным і неза­лежным членам сусветнага супольніцтва”, дэклараваў яе дзяржаўны суверэнітэт “як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі” і зазначыў, што “Рэспубліка Беларусь ахоўвае і абараняе нацыянальную дзяржаўнасць беларускага народа”, — літаральна праз дзень-другі пасля гэтай падзеі з'явіліся водгукі, дзе прагучала адмоўная рэакцыя на “нацыянальную дзяржаўнасць”, на імкненне беларусаў “заняць свой пасад між народамі”. праводзіўся тэзіс наконт таго, што, маўляў, правам нацыі аддаецца перавага перад правамі чалавека, парушаюца міжнародныя акты аб правах чалавека і грамадзяніна. Далей — болей. У ход пайшлі (прадаўжаюць ісці і па сённяшні дзень у друку пэўнай арыентацыі) абвінавачанні-ярлыкі: “нацыянал-дэмакраты”, “нацыянал-дзяржаўнікі”, “этна-радыкалы”, ну і, вядома, “нацыяналісты”.