Разам з тым пэўнае кола даследчыкаў разглядала жыхароў Заходняга Палесся ў якасці прадстаўнікоў больш-менш самастойнай этнаграфічнай і лінгвістычнай групы. Адным з першых гэта заўважыў вядомы этнограф П. Шпілеўскі. ён свядома адрозніваў “палескую мову” ад беларускай і даволі дакладна вызначыў межы яе пашырэння: ад Бялай і Хелма на захадзе да Сіняўкі на паўночным усходзе, уключаючы Берасцейскі, Кобрынскі і Пінскі паветы. Мяжа паміж палескай і беларускай гаворкамі, на яго думку, супадала з мяжой Мінскай губерні. [7} Каштоўныя звесткі аб этнічным складзе насельніцтва знаходзяцца ў так званых “Прыходскіх спісах”. [8] Гэтая крыніца адыгрывае асаблівую ролю ў ідэалогіі сучаснага заходнепалескага руху і палітычных спекуляциях вакол яго і заслугоўвае спецыяльнай увагі. Нярэдка яе памылкова лічаць перапісам. На самой справе — гэта апытальныя лісты, якія ў 1857—1860 гг. былі распаўсюджаны па ініцыятыве вядомага дэмографа акадэміка П. Кепена. Анкеты, у якіх было толькі два пытання — аб колькасці насельніцтва (“якога племені”), павінны былі запаўняць прыходскія святары. Адсюль паходзіць і назва — “Прыходскія спісы”. Адсутнасць дакладна вызначанага спіса этнонімаў, па якому трэба было ідэнтыфікаваць жыхароў, стварала магчымасць фіксацыі мясцовых формаў самасвядомасці. Разам з тым анкеты маглі адлюстроўваць і ўласныя, чыста суб’ектыўныя погляды прыходскіх святароў, а не рэальнае становішча. Пры гэтым адрозніваць адно ад другога амаль што не магчыма. Так, у межах Заходняга Палесся зафіксаваныя “славяна-русы” (магчыма. проста “русіны”, ці “руськія”), “літоўцы” (напэўна, “ліцвіны”), “беларусы”, “бужане” і “яцвягі”. Прадстаўленне аб колькасных суадносінах гэтых груп дае наступная табліца: Этнічныя наззы Паветы оерасцейскі Кобрынскі Пружанскі Пінскі Беларусь! 1205 2614 — 35280 Маларосы 31340 33136 30263 — Русіны 24333 17731 307 — Ліцвіны 7210 539 27610 5309 Бужане 4368 1095 — — Яцвягі 1616 22725 — — Палякі 5129 4599 5477 5137 Наибольшую цікавасць, зразумела, выклікаюць назвы “бужане” і “яцвягі”. Што датычыцца першых, то гэта хутчэй за ўсё рэальна існаваўшае саманазванне жыхароў Пабужжа, аб чым сведчыць спроба картаграфавання, а таксама заўвага святара — складальніка анкеты з в. Зелава Кобрынскага навета: “Па паходжанню свайму бужане, доказам чаму служыць месцазнаходжанне іх жыхарства”. [9] Больш праблематычнай прадстаўляецца рэальнасць існавання ў сяр. 19 ст. яцвягаў. Апроч Берасцейскага і Кобрынскага паветаў, ‘ТІрыходскія спісы” зафіксавалі яцвягаў у Ваўкавыскім (Дабраволя, Клепча, Ляўшова — усяго 2843 чалавек) і Бельскім паветах (Стары Кронін і Чыжы — 3741 чал.). У Берасцейскім, Ваўкавыскім і Бельскім паветах яны ўтваралі адзіны арэал, змешчаны закол Белавежскай пушчы. Насельніцтва яго, як сведчыў П. Шпілеўскі, складала “нейкае асобае племя, ці рускае, ці літоўскае, мова іх — сумесь старажытналітоўскай і рускай, адзенне — палескае”. [10] Магчыма, што менавіта гэта група захоўвала рэшткі яцвяжскай свядомасці, тым больш, што месца іх жыхарства супадае з арэалам рассялення старажытных яцвягаў. Куды менш верагоднай прадстаўляецца магчымасць таго, што яцвягамі сябе ў той час магла лічыць большая частка насельніцтва Кобрына, Антопаля і г. д. У анкетах звычайна няма тлумачэнняў адносна яцвяжскага паходжання жыхароў. Але ў некаторых пакінуты наступныя запісы:”Жыхары славянскага племені, але, магчыма, ёсць прымесь старажытнага племені ядзвінгаў”(М. Антопаль), “беларусы, якія паходзяць ад племені ядзвінгаў і ячургаў”(в. Пыловіца), ”усе прыхажане па казанню гісторыі г. Паўлішчава павінны паходзіць ад племені летаў і яцвягаў” (м. Дабраволя). У апошнім выпадку маецца на ўвазе падручнік М. Паўлішчава, у якім былі звесткі аб старажытных “яцвягах” і “ядзвінгах” — “народзе сармацкага паходжання, якіжыў па Нараву і Бугу ў межах пазнейшага Падлясся або Палесся”. [11] Верагодна, што менавіта гэта праца паўплывала на погляды астагніх святароў. На карысць гэтай думкі сведчыць і тое, што анроч “Прыходскіх спісаў” іншых сведчанняў рэальнага існавання яцвягаў у сяр. 19 ст. няма. Болып таго, публікацыя вынікаў анкетавання па Беларусі і Украіне М. Лябедкіным выклікала недавер навуковай грамадскасці менавіта з прычыны ўжывання назваў старажытных плямёнаў. [12] Вядомы даследчык П. Баброўскі неаднаразова падкрэсліваў, што думкі аб існаванні яцвягаў у яго час — “грубая памылка”, што “яцвягі цалкам зніклі”. [13] Такім чынам, трэба адзначыць, што да “Прыходскіх спісаў”, роўным чынам як і да сучасных спасылак, да іх трэба адносіцца з вялікай асцярожнасцю. Разам з тым, заўважым, што сам П. Баброўскі прапаноўваў называць жыхароў Заходняга Палееся “палешукамі”, “пінчукамі”, “бужанамі” (“рушкамі”) і падкрэсліваў, што мова іх (“каралеўская гаворка”) значна адрозніваецца ад гаворкі маларасійскай, а тым больш — ад беларускай, але з той і другой мае шмат агульнага. {14] Падобныя думкі можна сустрэць і ў I. Зяленскага, які адзначаў, што “палясяне — жыхары Пінскага павета, не належаць ні да ўкраінцаў, ні да беларусаў, ні да чорнарусаў”, і шго мова іх — “пераход ад беларускай да валынскай гаворкі”. [15] Палешукамі называў жыхароў Пінскага навета і А. Кіркор. [16] Трэба нагадаць і некаторыя інгаыя, блізкія погляды. Так, напрыклад, II. Чубінскі адносіў палешуцкую гаворку да маларасійскай, разам з украінскай і чырвонарускай. ён адзначаў падабенства палешудкай гаворкі да ўкраінскай у граматычных адносінах, але падкрэсліваў адрозненні фанетычныя як ад украінскай, так і ад чырвонарускай. [17] Т. Фларынскі лічыў “пінчукоў” беларусамі, хаця ацзначаў, што па гаворцы яны бліжэй да маларосаў, а мову насельніцгва Берасцейскага, Кобрынскага і Пружанскага паветаў адносіў да падлешскай падгаворкі маларасійскай мовы. [18] Стракатасць навуковых поглядаў у пэўнай ступені адлюстроўвала рэальную складанасць этнакультурнай сітуацыі. Працэсы кансалідацыі беларускай і ўкраінскай нацыяў у той час знаходзіліся ў пачатковай стадыі развіцця і практична не закраналі насельніцтва Палесся, ізалязаяае з прычыны спецыфічных прыродпа-геаграфічных умоваў. Да канна 19 ст. этнічная самасвядомасць жыхароў Заходняга Палесся вызначалася галоўным чынам лаальнымі формамі ментальнасці накшталт “гідуны”, “загародцы”, “столінцы”, “пінчукі”. У некаторых мясцовасцях ужывалася назва “палешукі”, яле яна не мела агульнарэгіянальнага характару. На заходнім паўзмежжы рэгіёна сустракаліся этнонімы “падлесяне”, “палесяне”, якія паходзілі ад тэрміна Поляссе (Подляссе, Падляшша). Усе гэтыя этнанімічныя формы адлюстроўвалі абшчынныя, валасныя, павятовыя і лакальнарэгіянальныя ўзроўні самасвядомасці. [19] У пачатку 20 ст. даволі выразна выявіліся тэндэнцыі арыентацыі інтэлігенцыі Заходняга Палесся на беларускі нацыянальна-вызваленчы pyx. Аб гэтым сведчаць шматлікія карэспандэнцыі. якія дасылаліся з гэтага рэгіёна ў газету “Наша Ніва”. Так, толькі за 1908 г. у ёй было надрукавана 18 лістоў з Берасцейскага і Кобрынскага паветаў. Аўтары карэспандэнцый даволі дакладна ўсведамлялі адрозненні рэгіёна ад “чыстай Беларусі”, сведчылі, што “мова палешукоў бліжэй да ўкраінскай”. Аб захаванні лакальных саманазваў сведчылі і псеўданімы, якія выкарыстоўвалі аўтары лістоў — “палещук”. “пінчук”, “бужанін”. [20] Арыентацыя інтэлігенцыі Заходняга Палесся на беларускі нацыянальны pyx была зусім невыпадковая. Згодна з матэрыяламі Перапісу 1897 г. у Берасцейскім і Кобрынскім наветах роднай мовай беларускую лічылі 9, 5% мясцовых чыноўнікаў і 11% настаўнікаў, у той час як удзельная вага беларускага насельніцтва ў гэтых наветах не перабольшвала ў сярэднім 1, 3%. [21] 2. Заходнепалескі этнапалітычны феномен. Да другой паловы 19 — пачатку 20 ст. адносяцца першыя ирыкметы зараджэння заходняпалескага руху. Найбольш значнымі яго праявамі можна лічыць публікацыю палескага лементара ў 1907 г. і літаратурную творчасць на палескім дыялекце вядомага беларускага этнографа М. Янчука. [22] Факт публікацыі лементара пакуль што не з’яўляецца дастаткова даказаным, але, ва ўсялякім выпадку, відавочна. што ён не выклікаў колькі-небудзь значнага грамадскага рэзананса і быў падрыхтаваны адносна невялікім замкнёным колам людзей. Не зусім зразумелай застаецца і сацыяльны змест літаратурнай дзейнасці М. Янчука. Верагодна. што ў той час палескі pyx, калі ён і існаваў на самой справе, не прыняў колькі-небудзь арганізаваных формаў. Даволі цяжка прасачыць у гэты перыяд і значныя праявы праўкраінскіх арыентацый заходнепалескага н’асельніцтва. Разам з тым, трэба адзначыць, што памкненні атаясамлення яго з украінскім этнасам пэўнымі коламі ўкраінскай інтэлігенцыі адносяцца яшчэ да сяр. 19 ст. [23] У міжваенны перыяд кансалідацыя заходнепалескага і беларускага насельніцтва была змаруджаная з прычыны палітыкі кіраўнічых колаў Нольшчы. У рэгіёне дзейнічалі адначасова як беларускія, так і украінскія культурна-асветныя арганізацыі. Відавочныя сведчанні развіцця заходнепалескага руху ў 20—30-ыя гг. пакуль што не знойдзены. У пасляваенны час далучэнне Заходняга Палесся да БССР ва ўмовах русіфікацыі і крызіснага стану беларускай нацыі нарадзіла супярэчлівыя тэндэнцыі ў развіцці рэгіёну. 3 аднаго боку яго жыхары засвойвалі беларускую самасвядомасць (“Мы беларусы, таму што жывём на Беларусі, а мова наша мешаная — ёсць у ёй і ад украінскай, і ад беларускай, і ад рускай, і ад польскай “). 3 другога боку, уздзеянне беларускай культуры было абмежаванае. Дастаткова абмежаваным было, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі, і ўздзеянне рускамоўнай культуры з прычыны нізкага ўзроўню ўрбанізацыі на Палессі. Гарадское насельніцтва тут, асабліва ў невялікіх гарадах, добра захавала традыцыйныя вясковыя структуры жыцця. абрады, мову і г. д. Па меры фарміравання мясцовых кадраў у асяроддзі інтэлігенцыі начала асэнсоўвацца магчымасць кансалідацыі насельніцтва ў асобны этнас. Першай значнай праявай гэтай тэндэнцыі стала публікацыя вершаў на палескім дыялекце ў часопісе “Беларусь” у снежні 1985 г. Кароткі нацыянальны маніфест, змешчаны разам з вершамі, сведчыў аб тым, што асноўныя пастулаты паляшуцкай ідэі былі створаны раней, магчыма на мяжы 70—80-х гг. Ня выключана, што загадкавая знаходка “яцвяжскага” слоўніка ў Камянецкім раёне мае непасрэдныя адносіны да гэтых працэсаў.