Увогуле фармаванне заходнепалескага этнапалітычнага руху — з ява цалкам заканамерная, У 60—70 гг. у грамадскай свядомасці і, асабліва, у свядомасці інтэлектуальнай эліты эканамічна развітых краінаў адбыліся істотныя зрухі: адмаўленне ад сацыяльнага ўтапізму, пераход на пазіцыі неакансерватызму і традыцыяналізму. Рэабілітацыя этнічнай спадчыны кожнага народу садзейнічала экалагізацыі свядомасці. Вынікам гэтага стала ўзмацненне нацыянальных рухаў так званых “малых народаў” Заходняй Еўропы (правансальскага, каталанскага. валійскага і г. д. ), а таксама — этнакультурны рэгіяналізм. Прыкметы апошняга — літаратурная творчасць на дыялектах у Італіі, стварэнне кашубскай радыёстанцыі ў Польшчы, русінскі і гуцульскі рухі на Украіне. латгальскае адраджэнне ў Латвіі. публікацыі на жамойцкім дыялекце ў Літве, спробы стварэння дыгорскай літаратуры ў Асеціі. У Германіі і Японіі прынята адпаведнае заканадаўства, прызванае забяспечваць захаванне рэгіянальных асаблівасцей культуры. Менавіта ў гэтым кантэксце трэба разглядаць феномен заходнепалескага руху на Беларусь Разам са стварэннем аб'яднання “Палісьсе” (красавік 1988 г. ) і руху “Суйдінне” (красавік 1989 г. ) адбывалася далейшая распрацоўка і канкрэтызацыя асноўных пастулатаў заходнепалескай ідэалогіі. На думку лідэраў, тэрыторыя этнічнага Палесся ахоплівае частку Беларусь Украіны і Усходняй Польшчы. Пры гэтым сумнене выклікаюць не толькі памеры рэгіёну. але і разумение яго ў якасці этнічнага. Імкненне максімальна дыстанцыраваць сябе ад беларускага і ўкраінскага этнасаў выяўляецца ў намаганнях замацаваць на ўзроўні масавай свядомасці новы этнонім ' яцвягі" і назву рэгіёна “Етвызь". Пры гэтым старажытных яцвягаў разглядаюць як продкаў сучасных палешукоў. Гэты тэзіс выглядае таксама даволі сумнеўным: арэал рассялення яцвягаў у 9—13 ст. толькі часткова супадае з сучаснай тзрыторыяй Палесся. Аналагічная тэндэнцыя прасочваецца і ў працэсе кадыфікацыі палескага дыялекта. Яна выяўляецца ў падкрэсленым пурызме, увядзенні вялікай колькасці новатвораў. каб максімальна адасобіць новую літаратурную мову ад беларускай і іншых усходнеславянскіх. Распрацаваны зтнацэнтрычны варыянт гісторыі Палесся як гісторыі палескага народу. Ён заснаваны на дастаткова адвольным трактаванні гісторыі, што павінна стымуляваць абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці. Часам друкуюцца матэрыялы. мэта якіх — зацвердзіцг, зтнічную і антрапалагічную выключнасць “яцвягаў” Сцвярджаецца. напрыклад. што палешукі — апошняя на Усходзе Эўропы група “чыстага” еўрапейскага насельніцтва. якое асобна стаіць паміж балтамі. усходнімі і заходнімі славянам!. ' У гісторыі “яцвяжскага” руху прасочваецца шэраг супярэчлівых тэндэнцый. На першы поглад. здаецца. што гэта дынамічная сацыяльная з'ява. Ад першай публікацыі на палескім дыялекце да стварэння арганізацыйных структур прайшло ўсяго 2, 5 года. У 1987—1988 гг. публікацыі на палескую тзму змяшчаліся ў газетах “Чырвоная змена”, “Голас радзімы”, у 1989 г. з яўляюцца бесцзнзурныя выданні: “Балесы Палісься”, “Збудінне”. У траўні 1989 г. было праклямавана стварэнне палітычнай арганізацыі ‘Суйдінне за одродінне Етвызі”. у красавіку 1990 г. праведзена навукова-практычная канферэнцыя па праблемах Заходняга Палесся. у канцы таго ж году пастаўлена пытанне аб стварэнні Яцвяжскай нацыянальнай партыі. Разам з тым. яцвяжскія ідзі пакуль што знаходзяць падтрымку сярод адносна нешматлікага кола інтэлігенцыі. Колькасць прыхільнікаў руху па розных ацэнках вагаецца ад 200—300 да 600 чалавек. актывістаў — некалькі дзесяткаў. Аб’яднанне “Паліссе так і засталося адзінай рзальна існуючай яцвяжскай арганізацыйнай структура!!. Супярэчлівасць руху выяўляецца яшчэ і ў тым. што ён хутка пераўтварыўся з культурна-асветніцкага ў палітычны. Пры гэтым палітычная лінія руху выглядае надзвычай непаслядоўнай. Гзта тычыцца і ідэалагічнай накіраванасці (ваганні паміж дэмакратычнай і кансэрватыўна-таталітарнай плынямі) і пытання аб будучым статусе рэгіёна. У розныя часы вылучаліся патрабаванні самага рознага ўзроўню нацыянальнай аўтаноміі: ад культурна-нацыянальнай да тэрытарыяльнаіі і дзяржаўнай. Відавочна. што ўзровень групавой кансалідацыі палескага населыпцтва далёка не адпавядае гэтым патрабаванням. А ступень кадыфікаванасці палескай мовы. напрыклад, не дазваляе ёй сёння выконваць ролю дзяржаўнап. або мовы навучання. Рэальны стан рэчаў у развіцці этнапалітычных і этнакультурных працзсаў на Палессі дазваляе высвятліць сацыялагічнае даследванне. Палескі рэгіяналізм у святле сацыялогіі. Сацыялагічнае даследванне. праведзенае ў жніўні-кастрычніку 1993 г. Беларускім інстытутам праблем культуры, істотна ўдакладняе ўяўленні аб этнічнай самасвядомасці, этнакультурных і этналінгвістычных арыентацыях насельніцтва Палесся. Даследванне было задумана такім чынам, каб высветліць суадносіны афіцыйнай (пашпартнай) прыналежнасці і рэальнай самасвядомасці жыхароў Палесся, прасачыць межы пашырэння і ступень актыўнасці агульнанацыянальнай (“беларускай”), рэгіянальнай (“палескай”), лакальнай (адміністратыўна-тэрытарыяльнай) і мікралакальнай (вяскова-абшчыннай) самасвядомасці. 3 1568 апытаных па пашпарту аказалася 94,4% беларусаў, 3,0% рускіх, 1,8% украінцаў, 0,7% палякаў, 0,1% прадстаўнікоў іншых этнасаў. Гэта прыкладна адпавядае этнічнай структуры насельніцтва Палесся. Аналіз вынікаў даследвання дазваляе сцвярджаць, што дамінуючай формай этнічнай ментальнасці з’яўляецца агульнанацыянальная свядомасць (“беларусы”). Беларусамі сябе лічаць 89,7% усіх рэспандэнтаў, або 95,0% “пашпартных” беларусаў. “Свядомых” рускіх крыху болей, чым “пашпартных” (адпаведна 3,1% і 3,0%), а ўкраінцаў (адпаведна 1,3% і 1,8%) і палякаў (0,6% і 0,7%) — наадварот, менш. Сярод “нетытульных” формаў самасвядомасці зафіксааны “палешукі” (4,1% апытаных) і “яцвягі” (0,06% — 1 (адзін) чалавек!). Трэба адзначыць, што разыходжанне рэальнай самасвядомасці і пашпартнай прыналежнасці характэрна, перш за ўсё, для Заходняга Палесся. Ва ўсходнім Палессі (Гомельская вобл. ) “свядомых” беларусаў крыху болей, чым пашпартных (93,4% і 93.1% адпаведна), а ў Заходнім Палессі (Берасцейская вобл. ) — наадварот (87,1% і 95,3%). Трэба канстатаваць, што “палеская” самасвядомасць, як агульнарэгіянальная форма, адсутнічае. Большасць выпадкаў атаясамлення рэспандэнтамі сябе з “палешукамі” прыпадае на Лунінецкі, Пінскі і Столінскі раёны (68,2% ўсіх апытаных “палешукоў”), у той час як рэспандэнты з гэтых раёнаў складаюць толькі 26,2% ад выбарачнай сукупнасці. На астатняй тэрыторыі “палешукамі” лічаць сябе адзінкі, а ў некаторых раёнах яны ўвогуле не зафіксаваныя (напрыклад, у Ельскім). Разам з тым, нават на тэрыторыі найвышэйшай канцэнтрацыі “палешукоў” яны складаюць не больш як 12% рэспандэнтаў. Таму этнонім “палешукі” можна разглядяць толькі як вузка рэгіянальную форму самасвядомасці, харатэрную для невялікай часткі насельніцтва. У сувязі з гэтым трэба падкрэсліць, што куды больш актуальным! з’яўляюцца лакальныя формы (адміністратыўна-тэрытарыяльныя) самасвядомасці (напрыклад, “пінчукі”, “лельчане”, “столінцы”, “петрыкоўцы”, “мазыране” і г. д. ), аб веданні якіх адказала ад 34 да 37% рэспандэнтаў. Іх існаванне трэба тлумачьщь даўняй гістарычнай традыцыяй. а таксама сучасным адміністратыўна-тэрытарыяльным падзелам. [24] Гістарычныя формы самасвядомасці (напрыклад, “бужане”, “гідуны”, “загародцы” і інш.), якія ня маюць дачынення да сучаснасц! ужо амаль што забытыя — іх ведае толькі ад 1,5% да 2% рэспандэнтаў. Аналагічнае становішча склалася з 'мікралакальнымі вяскова-абшчын- нымі назвамі (“глушкаўчане”, “яноўцы”, “бухлічане”, “магдалінцы”. “дімамерцы” і г. д. ). Яшчэ радзей сустракаюцца рэшткі сацыяльнасаслоўнай этнаніміі (“сяляне”, “шляхта”, “мяшчане”). Падкрэслім, што лакальныя і мікралакальныя формы свядомасці існуюць паралельна з агульнанацыянальнай і не пярэчаць ёй. Відавочна, што агульнанацыянальная форма самасвядомасці “беларусы” з’яўляецца адзінай, характэрнай для абсалютнай болыпасці населніцтва Палесся формай самаідэнтыфікацыі. Колькі-небудзь значнага пашырэння рэгіянальнай (групавой) свядомасці (“палескай” ці “яцвяжскай”) няма. Спецьіфіка палескага насельніцтва выяўляецца не ў сферы ментальнасці, а ў сферы мовы. У праграму даследвання былі закладзены пытанні аб пашырэнні беларускай, рускай і іншых моваў, а таксама мясцовага дыялекта ў хатніх і сяброўскіх зносінах, на рабоце, у сферы спажывання культуры, моўных чаканнях у адукацыйнай сферы, аб ідэнтыфікацыі з той ці іншай мовай у якасці роднай. Відавочна, што мясцовыя дыялекты яўна дамінуюць у хатнім ужытку (імі карыстаюца 68,9% рэспандэнтаў), у зносінах з сябрамі (61,6%). Пры гэтым у Заходнім Палессі тэты паказчык вышэйшы (75,2% і 66,9% адпаведна) за Усходняе (59,6% і 53,9%). На рабоце мясцовымі дыялектамі карыстаецца ўжо меншая доля рэспанлэнтаў — 39,5%. Трэба падкрэсліць, што пад мясцовымі дыялектамі апытаныя разумеюць перш за ўсё гаворку сваёй мясцовасці, вёскі. Уяўленні аб агульнапалескім, ці “заходнепалескім” дыялекце на ўзроўні масавай свядомасці адсутнічаюць. У сферы спажывання культуры пераважаюць беларуская і руская мовы. Пры гэтым іх пазіцыі амаль што аднолькавыя. Так. радыё і тэлебачанне слухаюць на беларускай мове 62,9% рэспандэнтаў, на рускай — 64,9%, чытаюць газеты і часопісы — на беларускай мове 62,9%, на рускай — 65,4%, кнігі — адпаведна 46,4% і 62,4%. Адзначым, што ў Заходнім Палессі пазіцыі рускай мовы мацнейшыя за Усходняе. Асабліва гэта характэрна для Кобрынскага раёна. Што ж тычыцца палескамоўных выданняў, то іх чытае 4,7% рэспандэнтаў, перадачы па радыё слухае 7,1%. Папулярнасць іх прыкладна аднолькавая з украінамоўнымі. Украінскія газеты чытае 4,3% рэспандэнтаў, кнігі — 3,3%, слухае радыё і глядзіць праграмы тэлебачання — 7,5%. Асабліва заўважная гэта “украінанакіраваная” тэндэнцыя па Заходняму Палессю ў цэлым (5,9%, 4,3% і 9,6%) і, прынамсі, у Кобрынскім (7,3%, 5,7% і 15,4%) і Маларыцкім (7,4%, 8,5% і 17,6%)-раёнах. Разам з тым у сферы адукацыі перавага яўна аддаецца беларускай мове. На ёй пажадалі вучыць дзяцей 65,8% рэспандэнтаў (адпаведна 72,6% на Усходзе 1 61,2% на Захадзе), на рускай мове — 21% (адпаведна 15,7% і 25,9%), на мясцовым дыялекце — 3,2% (2,6% 1 3,5%), на ішшых мовах — 1,7%.