• Часопісы
  • Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

    Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 290с.
    Мінск 1994
    88.79 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Гэта асабліва паказальна на адказах аб ідэнтыфікацыі з той ці іншай мовай у якасці роднай. Так. беларускую мову лічаць роднай 65,8%
    рэспандэнтаў (адпаведна 71,8% на Усходзе і 47,2% на Захадзе), рускую — 11,6% (адпаведна 9,7% і 12,9° о), украінскую — 1,0% (0,7% і 1,2%), .мясцовы дыялект — 25.7% (13,9% і 33%). Такім чынам трэба адзначыць, што мясцовыя дыялекты займаюць трывалае месца ў паўсядзённым ужытку палескага насельніцтва. значная колькасць жыхароў ідэнтыфікуе сябе з імі як з роднай мовай. Гэта, аднак. як можна заўважыць, не перашкаджае развіццю беларусізацыі, аб чым у першую чаргу сведчаць чаканні ў сферы адукацыі.
    У сувязі з пададзенымі матэрыяла.мі пытанне аб формах дзяржаўнай палітыкі на Палессі ў сферы культуры ўяўляецца дастаткова складаным. Зразумела, што яна павінна адпавядаць міжнародным стандартам. Апошнім часам Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Савет Еўропы прынялі шэраг дакументаў, згодна з якім разнастайныя трупы меншасцей павінны валодаць бенефітнымі (дадатковымі) правам! для захавання сваёй моўнай і культурнай ідэнтычнасці. Галоўнай цяжкасцю з’яўляецца вызначэнне бенефіцыянтаў. Спецыяльная дэкларацыя ААН вылучае нацянальныя або этнічныя, а таксама рэлігійныя і лінгвістычныя меншасці. [25]
    Відавочна, што да рэлігійных меншасцей насельніцтва Палесся не адносіцца. Нельга лічыць яго і этнічнай (або нацыянальнай) меншасцю, як тэта робяць, напрыклад, лідэры аб’яднання “Паліссе”. Этнічную супольнасць вылучае перш за ўсё ўласная групавая самасвядомасць. якая выяўляецца ў этноніме і супрацьпастаўленні сябе іншым народам (у апазіцыі “мы—яны”). Як сведчаць матэрыялы даследвання, абсалютная большасць насельніцтва Палесся лічыць сябе беларусамі.
    Праблематычнай з’яўляецца і атрыбуцыя насельніцтва Палесся ў якасці асобай лінгвістычнай меншасці. Згодна з “Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных моваў і моваў меншасцей”, да іх адносяцца мовы, якія “традыцыйна ўжываюцца ў межах пэўнай тэрыторыі грамадзянамі. якія ўтвараюць трупу, колькасна меншую за астатняе насельніцтва дзяржавы і якія адрозніваюцца ад афіцыйнай мовы(аў)”. Аднак, гэтае палажэнне “не ўключае тыя ці іншыя дыялекты афіцыйнай мовы(аў) або мовы мігрантаў”. [26] Пытанне аб тым, ці ёсць палескія гаворкі дыялектам беларускай мовы, ці самастойнай мовай, з’яўляецца спрэчным, а дыскусіі на гэтую тэму, на наш погляд, бесперспектыўныя.
    Эксперты ў галіне правоў меншасцей раюць у дадзеным выпадку арыентавацца не на вонкавыя, а, перш за ўсё, суб’ектыўныя элементы вызначэння. Тая ж “Хартыя...” прадугледжвае вызначэнне тэрыторыі лінгвістычнай меншасці ў залежнасці ад таго, ці з’яўляецца тэта мова “сродкам выяўлення большасці народа, якая прымае, згодна з прапановамі Хартыі ў сферы адукацыі, СМІ, справаводства і г. д. {27] Сацыялагічныя дадзеныя сведчаць адваротнае. Таму трэба канстатаваць, што ні па аб’ектыўным. ні па суб’ектыўным крытэрыям насельніцтва Палесся не можа быць аднесена да якіх-небудзь пазначаных у міжнародных дакументах трупах меншасцей і, адпаведна, не можа карыстацца асаблівымі бенефітнымі правам!. Гэта — частка беларускага
    этнаса з пэўнымі лінгвістьічнымі і этнаграфічнымі асаблівасцямі.
    Разам з тым. нельга не заўважыць высокую ступень захаванасці палескіх гаворак, асэнсаванне іх у якасці роднай мовы значнай колькасцю насельніцтва. Культура насельніцтва Палесся з усёй яе спецыфікай з'яўляецца неад емнай часткай культурнага багацця Беларусі і патрабуе адмысловых мерапрыемстваў па захаванню і падтрымцы.
    1.	Карский Е. Ф. Этнографическая карта белорусского племени. Пгр. , 1917; Романов Е. Р. Материалы по этнографии Гродненской губерни. Вильно, 1911; Коялович М. О. О расселении племени Западного края России. М. . 1863; Эркерт Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию Западных губерний России. СПб. . 1863; Риттих А. Ф. Этнографическая карта Европейской России. СПб. , 1875; Атлас народонаселения Западно-Русского края по вероисповеданиям СПб. ,,1864.
    2.	ФДГА Беларусіу г. Гродна. Ф. 14, Воп.,1, Сп. 601. А. 1.
    3.	Первая всеобщая перепись Российской империи 1897 г. СПб. . 1904. Т. И, 22.
    4.	Талько-Гринцевич Ю. Д. К антропологии народностей Литвы и Белоруссии//Труды антропологического общества при Военно­медицинской академии. М. , 1867, Т 1, вып. 1; Довнар-Запольский М.
    В. Песни пинчуков. Киев. 1895; Эремич И. Очерки белорусского Полесья //'Вестник Западний России. Вильно, 1867. Кн. 8.
    5.	ЦА АН Расии. Ф. 292, Воп. 2. Сп. 20.
    6.	Обзоры Гродненской губернии за 1903,1907,1913 гг. Гродно, 1904,1908,1914.
    7.	Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. СПб. . 1858. С. 11, 29, 36.
    8.	ЦА АН Расіі. Ф. 30, Поп. 2, Сп. 17.
    9.	ЦА АН Расіі. Ф. 30. Воп. 2. Сп. 17. А. 211.
    10.	Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. СПб. . 1858. С. 29.
    11.	Павлищев М. И. Польская история в виде учебника. Варшава. 1843. С. 2.
    12.	Лебедкин М. О. О племенном составе народонаселения Западного края Российской империи//Записки ИРГО. 1861. Кн. 3; Статистические таблицы г. Лебедкина // Северная пчела. 1862. И 2.
    13.	Бобровский 11. О. Гродненская губерния. СПб., 1864. Т. 1. С. 26, 47.
    14.	Там жа. С. 623, 647.
    15.	Зеленский И. Минская губерния. СПб. . 1864. С. 36, 409, 411.
    16.	Живописная Россия СПб. , 1881. Т. 3, С. 345.
    17.	Краткое извлечение из доклада, прочитанного П. П. Чубинским//
    Географические известия. 1872. И. 1.
    18.	Флоринский Т. Д. Славянское племя. Статистическо-этнографический обзор современного славянства. Киев, 1907. С. 42, 45.
    19.	Чаквин И. В. , Терешкович П. В. Из истории становления нацио­нального самосознания белорусов (14—нач. 20 вв. ) // Советская этнография. 1990. И 6. С. 45.
    20.	Наша шва. 1907. И 7, 1908. И 2—12, 1910. И8.
    21.	Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. СПб. , 1904. Г 11.
    22.	ІЦэляговіч М. Яцвяскае (палескае) адраджэнне // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. 112. С. 8.
    23.	Мохряниця О. Несколько слов о пинчуках // Основа. 1861. И 10.
    24.	Чаквін 1. У. Гістарычная этнаніміка Палесся//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1985. 14. С. 75—81.
    25.	Declaration of the rights of persons belonging to national or ethnic, reli­gious and linguistic minorities // UH Document. Reri E/CN. 1992. 19 4.
    26.	European Charter for regional or minorities languages. Strasbourg. 1992. C. 2.
    27.	Там жа. С. 3.
    Вітаўт КІПЕЛІ
    ПОСПАТАЛІТАРНАЕ ГРАМАДЗТВА I БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА
    Найперш, колькі з'аўвагаў-удакладненьняў тэрміналёгіі й тэмы.
    Бясспрэчна, што прамінулыя 70 гадоў грамадзтва Беларусі знаходзілася ва ўмовах таталітарнага рэжыму, хоць і ў тым пэрыядзе былі нязначныя, коратка трывалыя, адлігі. I тым ня менш, увесь пэрыяд панаваньня савецкае ўлады на Беларусі трэба разглядаць. як час жорсткага, народагубчага для беларускае нацыі, таталітарнага рэжыму, а пара сталіншчыны, асабліва гады 1929-53. безканкурэнцыйна.^ найжудасьнейшая старонка гісторыі ў разьвіцьці чалавецтва.
    Адначасна, шмат дасьледнікаў палітычна-культурнае гісторыі беларускае нацыі ўважаюць. што прыгнятальны рэжым. хоць і не савецкага, таталітарнага, тыпу, а аўтарьпарны. царскі быў для Беларусі таксама рэжымам прыгнятальніцкім, імпэрскім. які не даваў магчымасьці свабоднага разьвіцьця беларускаму нацыянальнаму грамадзтву.
    Я, асабіста, трымаючы гэтага, апошняга пагляду, ды ўважаю, што пад прыгнятальнымі рэжымамі Беларусь знаходзілася два стагодзьдзі і ўвесь тэты час ушчамляліся як правы беларускага народу, гэтак і гвалтаваліся правы людзкія.
    Дык, уважаючы, што ў нейкай меры, цяпер надыйшла пара нетаталітарная (прынамсі, на першы пагляд!), трэба мець на ўвазе, што вызваляцца з-пад 200-гадовага расейска-царска-савецкага ўплыву значна цяжэй, чым з-пад 70-гадовага бальшавіцкага тэрору.
    Іншая заўвага — удакладненьне тэмы мае гутаркі. Схэматычна, у агульных рысах, будзе разгледжанае беларускае грамадзтва дыяспары, як частка беларускае нацыі, якая апынулася ў не таталітарных умовах, паза бацькаўшчынай. Вось колькі разважаньняў, каб удакладніць цьверджаньне.
    Што сабой уяўляла эміграцыйнае грамадзтва ў часе выезду з бацькаўшчыны. Відавочна, што тая эмігранцкая маса ў часе эміграваньня, была ня што іншае, як частка грамадзтва тагачаснае Беларусі з усімі ягонымі адзнакамі, хоць мела тое эмігранцкае грамадзьтва і на першым этапе выхаду з бацькаўшчыны свае адменныя характарыстыкі. Зь Беларусі, як ведама, на працягу XX стагодзьдзя выехалі тры выразныя хвалі эміграцыі:
    — масавая эміграцыя першай сусьветнай вайны;
    — эміграцыя паміж войнамі;
    — эміграцыя ў выніку падзеяў 2-ое сусьветнае вайны.
    Кожная з гэтых эміграцыйных хваляў мела свае характэрныя адзнакі.
    Хваля эміграцыі перад першай сусьветнай вайной вызначалася малой нацыянальнай самасьвядомасьцю, жаданьнем зарабіць грошай, вярнуцца на радзіму, каб набыць кавалак зямлі — купіць сваю новую зямлю, ды працаваць. Дзеля свае малое нацыянальнае сьвядомасьці, гэтая хваля эміграцыі амаль нічога не дала нацыянальнай справе. Міжваенная хваля эміграцыі, пераважна з былое Заходняе Беларусі, была палітычна-эканамічнага профілю. У посттаталітарных абставінах тая эміграцыя, хоць і праводзіла нацыянальную дзейнасць, але хутка была раскладзеная савецкай агентурай, дзеля свае непадрыхтаванасьці й недасьведчанасьці. Эміграцыя, якая паўстала ў выніку падзеяў другое сусьветнае вайны, эміграцыя не дабраахвотная, а вымушаная, была ў большасьці нацыянальна сьвядомая, цьвёрда здэцыдаваная несьці ідэю беларускае дзяржаўнасьці ў заходні сьвет. У імя ідэі беларускае дзяржавы гэтая хваля эміграцыі і выходзіла з бацькаўшчыны.
    Усе хвалі эміграцыі ў мамэнт выезду зь Беларусі, бясспрэчна, адлюстроўвалі пагляды тагачаснага грамадзтва бацькаўшчыны.
    Да месца тут будзе падкрэсліць, што ня гледзячы на храналягічную розьніцу паміж хвалямі эміграцыі, і бяручы на ўвагу і розныя палітычнаэканамічныя абставіны часоў эміграцыі, у ва ўсіх эміграцыйных хвалях была і супольная рыса — эмігрант (адзінка) і грамада (эмігранцкае грамадзтва), апынуўшыся ў новых умовах пачыналі жыцьцё, як ка-
    жацца, “з нуля”: у эмігранта ня было “ні кала, ні двара”. Кожны эмігрант, пераступіўіпы мяжу, адразу-ж усьведамляў, што паза бацькаўшчынай, у новых умовах, уладжаньня жыцьця было ў ягоных руках. I якраз гэтая рыса была бадай ці ня першай адзнакай, першым псыхалягічным пераломам у не таталітарных умовах — асоба, эмігрант, уразумеваў, што яму нічога і ніхто не дасьць — ён сам гаспадар свайго ўладжаньня: шуканьня працы, набыцьця кватэры і г. д.