Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Стар. 231. ...і выдатнага жывапісца нашага часу. — У машынапісе: «іі немссякаемого мастерства». Далей з новага абзаца ішоў рукапісны тэкст, які, аднак, закрэслены: «Талант народного художннка Белорусслн М. А. Савнцкого всегда в понске, напряженной, не знаюіцей усталн работе».
* * *
Стар. 229. Цыкл ягоных карцін, прысвечаных партызанам і вылучаных на атрыманне Дзяржаўнай прэміі СССР... Дзяржпрэміяй М. Савіцкі ўганараваны ў тым жа 1973 г.
Стар. 230. ...гінуў у Бухенвальдзе і Дахаў... — Бухенвальд адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Германіі, які месціўся паблізу з г. Веймарам на федэральнай зямлі Цюрынгія; з ліпеня 1937 г. да красавіка 1945 г. у лагеры знаходзілася каля 250 тыс. чалавек, загінула каля 56 тыс. Дахаў адзін з першых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Германіі, створаны ў сакавіку 1933 г. паблізу з г. Мюнхенам.
Як была напісана аповесць «Сотнікаў» (стар. 231)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню часоп. «Лптературное обозренне», 1973, № 7. Друкаваўся таксама ў зб.: Лнтература н современность. Сб. 13. Статыі о лнтературе 19731974 г. / ред. колл. Г. Н. Ломндзе н др. Сост.: В. М. Лптвіінов, В. Д. Оскоцкнй. М., 1975; у кн.: «Колокола Хатынп»; Слова, прншедшне нз боя. М., 1980; у 36. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца арыгінал машынапісу артыкула на рус. мове пад назвай «От замысла к вополоіценню» 9 арк. са значнымі праўкамі сінім чарнілам рукой В. Быкава, на адвароце апошняга арк. два малюнкі: партрэт вайскоўца ў касцы і чалавека ў будзёнаўцы.
Стар. 233. ...красамоўна паблісквалі тры знаёмыя літары «РОА». — Руская вызваленчая армія (Русская освободнтельная армня), якая была створана падчас Другой сусветнай вайны ў асноўным з савецкіх ваеннапалонных ці эмігрантаў. Кіраваў арміяй генерал-лейтэнант А. Уласаў.
Стар. 235. Чытач-астраном з Масквы паведаміў, што малады месяц, які тою парой паяўляецца ў небе вечарам, не можа свяціць і ноччу: да поўначы ён павінен зайсці. Гэта правільна, і я пасля гэта выправіў. — Быкаў атрымаў некалькі падобных лістоў ад чытачоў, аднак ні ў першым кніжным выданні «Сотнікава», ні ў публікацыях у зборах твораў усё ж не выправіў гэтую астранамічную недакладнасць гл.: Быкаў В. Сотнікаў. Абеліск. Аповесці. Мінск, 1972, с. 42; Быкаў В. 36. тв.: у 4 т. Т. 2. Мінск, 1981, с. 164; Быкаў В. 36. тв.: у 6 т. Т. 2. Мінск, 1992, с. 35.
Стар. 236. Напісаная па-беларуску, аповесць гэтая спачатку з’явілася ў перакладзе на рускую мову і толькі праз паўгода была надрукавана ў беларускім часопісе «Полымя». Для таго было некалькі прычын, і адной з іх з’явілася праблема мастацкага перакладу, якая заўсёды востра стаіць перад нашымі брацкімі літаратурамі. Пазней Быкаў болып дэталёва распавядаў пра гэта гл.: Быкаў В. Поўны зб. тв.: у 14 т. Т. 8. С. 262-264. Трэба дадаць, што «Сотнікаў» ужо быў надрукаваны ў часоп. «Новый мнр» (1970, № 5), а ў рэдакцыі
«Полымя» яшчэ разважалі, ці варта публікаваць аповесць? Захаваліся лісты самых уплывовых асоб тагачаснага Саюза пісьменнікаў М. Танка' і П. Броўкі2 яны красамоўна сведчаць пра крытычныя заўвагі, зробленыя Быкаву, і пра тое, каму ён у тым ліку абавязаны тымі зменамі ў творы, на якія ў выніку яго прымусілі пайсці. Так, М. Танк пісаў рэдактару «Полымя» П. Кавалёву3:
«Зараз аповесць чытаецца з большай цікавасцю, хоць і цяпер яна, напэўна, выкліча шмат заўваг чытачоў. Я за тое, каб яе надрукаваць у часопісе “Полымя”, параіўшы аўтару крыху праясніць агульны фон, каб не такая фатальная “обреченность” ляжала на героях гэтай аповесці, і, можа, хоць у фінальнай сцэне паказаць галоўных віноўнікаў усёй трагедыі фашысцкіх захопнікаў. Я не буду раіць, якія сюжэтныя хады можна было б зрабіць. Аўтар пісьменнік вопытны. Яны яму відней»4.
У сваю чаргу П. Броўка прад’яўляў больш прэтэнзій:
«Калі я адлажыў аповесць і падумаў, якое пачуццё яна ў мяне выклікала? Бясспрэчна нянавісць да здраднікаў-паліцаяў, ну і канечне да немцаў, хоць іхнюю лютасць можна было б паказаць больш. A то доўгі час яны наогул застаюцца па-за сцэнай.
Што б мне хацелася? Бачыць аповесць надрукаванай з некаторымі папраўкамі і дадаткамі, якія аўтару зрабіць было б не вельмі цяжка.
Па-першае, хоць у парадку адступлення паказаць хоць бы адну падзею гераізму партызанаў. Хай бы яна звялася, скажам, да разгрома невялічкага гарнізона дзесьці ў воласці, у невялікім мястэчку. A то ўвесь час яны ўцякаюць (гэтыя Рыбак і Сотнікаў).
Па-другое. Вельмі прыкра, калі Рыбак вядзе Сотнікава на смерць. Можа, адзінкавы такі выпадак і быў, але гэта неўласціва нашаму партызанскаму руху. Можа, варта было б пазбегнуць гэтага, а калі не, дык было б добра, каб Рыбака (нягледзячы на яго пераход у паліцаі)
1 М. Танк — старіпыня праўлешія СП БССР (1967—1990); сакратар праўлспня СП СССР (1966-1986); члсп ЦК КПБ (19661990); старіпыпя Вярхоўпага Савста БССР (1963-1971).
2Броўка ІІятрусь (Пётр; 1905-1980) беларускі паэт, псракладчык, грамадскі дзсяч; народпы паэт БССР (1962); у 19481967 гг. старшыпя праўлення СП БССР; у 1967-1980 гг. галоўпы рэдактар Беларускай Савсцкай Эпцыклапедыі; члсп ЦК КПБ (19521980). Герой Сацыялістычпай Працы (1972); лаўрэат Сталіпскай прэміі (1947. 1950), Літаратурпай прэміі імя Я. Коласа (1959), Лепінскай прэміі (1962), Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы (1969), Дзяржаўнай прзміі БССР (1976).
3 Кавалёў Павел (1912-1995) беларускі пісьмеішік; у 1967-1972 іт. галоўпы рэдактар час. «Полымя».
4 3 ліста ад 2 сак. 1970 г. Рукапісны тэкст. Арыгінал. БДАМЛМ. Ф. 42, воп. 1, адз. зах. 621, арк. 5.
усё роўна павесілі. A то выходзіць, што здрадніцтва, шкурніцтва перамагае»1.
Пасля ж абмеркавання «Сотнікава» на пасяджэнні рэдкалегіі «Полымя» Быкаву быў накіраваны наступны ліст:
«19 жніўня 1970 г.
Паважаны Васіль Уладзіміравіч!
Як Вы папрасілі на паседжанні рэдкалегіі нашага часопіса пасылаем Вам асноўныя нашы заўвагі па Вашай аповесці “Сотнікаў”.
1.	Хацелася б, каб Вы, калі можна так сказаць, праяснілі агульны фон аповесці: можа б, хоць у парадку адступленняў ці праз успаміны галоўных герояў паказалі адну-дзве падзеі гераізму партызан, каб мясцовыя паліцаі не адчувалі сябе “гаспадарамі” і г. д.
2.	Ці не можна некалькі зняць з герояў фатальную “обреченность”, каб яна не ляжала ў іх увесь час на плячах. Добра было б, каб Сотнікаў у Вас хоць бы ў апошні час пасля допыту і на плошчы быў больш мужны і цвёрды, ён жа “касцяк” усёй аповесці. Пажадана, каб Вы некалькі праяснілі яго разважанні ў тым плане, у якім гаварылася на паседжанні рэдкалегіі. (Сотнікаў думае: варты людзі ці не, каб за іх аддавалі жыццё; яго развагі пра адукацыю Рыбака і вышэйшы кодэкс чалавечнасці, пра біблію на матчыным камодзе і г. д.)
3.	Можа, дзе больш падкрэсліць, што Рыбак катэгорыя сацыяльная. Адсюль ясней стануць вытокі яго здрады.
4.	Хацелася, каб Вы абавязкова паказалі больш галоўных віноўнікаў усёй трагедыі фашысцкіх захопнікаў, а не мясцовую паліцыю: вядома, што паліцаі былі толькі фашысцкімі паслугачамі і г. д.
5.	Ці трэба, каб стараста “круціўся між двух агнёў”, калі ён ідзе служыць да немцаў па заданні партызан.
6.	He хацелася б, каб людзі “праходзілі міма” Басі — Вашай гераіні, калі яна хаваецца ад немцаў і паліцыі...
Просім Вас уважліва паставіцца да заўваг і тыя з іх, якія, на Вашу думку, слушныя, улічыць пры дапрацоўцы аповесці.
Друкаваць яе будзем, як толькі атрымаем ад Вас папраўлены рукапіс.
Па даручэнні рэдкалегіі:Я. Кавалёў.
I. Пташнікаў2» ’.
1 3 ліста ў рэд. часоп. «Полымя», жпівепь 1970 г. Рукапісны тэкст. Арыгінал. БДАМЛМ. Ф. 42, воп. 1, адз. зах. 621, арк. 1-2.
2 Птаіппікаў Івап (пар. у 1932) беларускі ііісьмеішік; з 1962 г. рэдактар аддзела прозы часоп. «Полымя».
3 Машыпапіс за подпісамі П. Кавалёва і I. Птапшікава. Арыгінал. Архіў В. Быкава (Гродна). Копія захоўваецца: БДАМЛМ. Ф. 42, воп. 1, адз. зах. 621, арк. 7-8.
Сяргей Залыгін (стар. 237)
Друкуецца паводле: 36. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню «Лнт. газета», 1973, 1 жн. пад назвай «Зоркость псследователя, страсть художннка» ў рубрыцы «Штрнхн к портрету». Друкаваўся таксама пад назвай «Зоркость нсследователя, страсть художннка» ў кн. «Колокола Хатынн» і ў 36. тв.: у 4 т., т. 4; у пер. на бел. мову ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Сяргей Залыгін».
Датуецца часам першай публікацыі.
Напісаны да 60-годдзя расійскага пісьменніка Сяргея Залыгіна (1913-2000). Пра гэты артыкул В. Быкаў пісаў у лісце да В. Аскоцкага: «Пнсать статей я не умею, не туда направлены мозгп, как говорнл одпн наш покойный профессор, но тут “Лптературка” уломала, н мне неудобно было отказаться от такой кандіідатуры, какой является С. П. Залыгпн. Человек н пнсатель он оч[ень] хорошнй, м я его люблю, хотя, конечно, эта любовь в творческом смысле больше внушена повестыо “На Нртыше”, чем романом “Южно-амерпканскнй вармант" нлп даже "Соленая пядь". Ты прав, об этой повестп у меня было напнсано больше, нежелн о романах, но в редакцнп подрезалн. He знаю, м[ожет] б[ыть], автор нначе расценпвает свой последннй роман, млн, б[ыть] м[ожет], я напнсал “не очень”, но он мне что-то не наппсал...»1
У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца машынапіс (2 арк.) пачатку артыкула са значнымі праўкамі сінім чарнілам пад назвай «Неутомнмый нсследователь жіізніі» (першапачатковы варыянт: «Нсследователь жнзнп») і падзагалоўкам «К лнтературному портрету Сергея Залыгнна» (першапачатковы варыянт: «Штрнхн к портрету С. П. Залыгнна»). Уверсе пазнака рукой Быкава «нюнь 73 г.». Ніжэй прыводзяцца істотныя разыходжанні паміж гэтым машынапісам і публікацыяй у 36. тв„ 1994.
Стар. 237. ...узброенага эстэтычнымі і тэхнічнымі ведамі нашага веку. У машынапісе далей ідзе: «Эта кннга содержпт множество самых пронпкновенных, зачастую неожпданных сужденмй н выводов, возможных ліішь для шнроко н самостоятельно мысляіцего человека наукн».
Стар. 238. ...але таксама і паэтам. У машынапісе далей ідзе: «чье отношенне к велнкіім художннкам прошлого эмоцнонально п поэтнчно».
Апроч таго, у Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваюцца яшчэ два машынапісы гэтага артыкула са шматлікімі праўкамі рукой В. Быкава сінім і чорным чарнілам і простым алоўкам. Першы машынапіс (9 арк.) ранняя рэдакцыя артыкула над назвай «На крутых по-