Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Стар. 310. Валентйн Блакйт Блакіт Валянцін (сапр. Болтач Валянцін; 19382008) беларускі пісьменнік; у 19671968 гг. уласны карэспандэнт газеты «Гродненская правда»; з 1968 г. загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання, у 1971-1972, 1974-1978 гг. намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гродзенскага абкама КПБ; у 19781987 гг. загадчык сектара тэлебачання і радыё ЦК КПБ.
Стар. 310. Лйдйя Яловнйк Ялоўчык Лідзія (1911-1999) беларуская пісьменніца, педагог.
Стар. 310. Вал. Чекйн Чэкін Валянцін беларускі паэт, перакладчык.
Стар. 310. Л. Цыхун Цыхун Апанас (1910-2005) беларускі педагог, краязнавец; стваральнік Мемарыяльнага музея Я. Карскага ў в. Лаша Гродзенскага раёна (19641997).
Стар. 310. Вл. Васько Васько Уладзімір (нар. у 1937) беларускі паэт, журналіст.
Стар. 310. С. Перловйч Пярловіч Самсон (1923-2001) беларускі паэт.
[Ннтервью газете «Гудок»] (стар. 311)
Друкуецца паводле газ. «Гудок», 1976, 7 мая, дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Сражаюіцнеся посмертно» і падзагалоўкам «Беседа с пнсателем Васнлем Быковым». Гутарку вёў А. Вараб’ёў.
Датуецца часам першай публікацыі.
Гутарка апублікавана з наступным уступным словам: «Герон военных повестей Васнля Быкова словно рождены для бессмертня. Свонм высоклм нравственным взлетом на той, последней, черте жнзнн, где обозначен для каждого предел человеческлх возможностей, онл обретают право оставаться всегда сражаюіцнмлся героямн. Как нл тяжело прлнлмать правду войны такой, которая не
оставляет ннкакнх шансов выжнть в схватке с врагом нн лейтенанту Нвановскому н солдату Пнвоварову (“Дожпть до рассвета"), ші Сотннкову нз однонменной повестн, нн учнтелю Морозу (“Обелнск”), но правда есть правда, п, прнннмая ее такой, какая она есть, мы вместе с ошуіценнем болезненной утраты обретаем высокнй заряд нравственностн, сообіценный героямн быковскпх повестей, обретаем надолго, навсегда.
В канун праздннка Победы наш кореспондент встретнлся с лауреатом Государственной преміш СССР Васмлем Быковым п сегодня предлагает чнтателям “Гудка” запнсь беседы с пмсателем».
Стар. 313. Сейчас на «Мосфйльм» режйссер Ларйса Шапйтько снймает фйльм no «Сотнйкову». Шапіцька Ларыса (19381979) расійскі кінарэжысёр; заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1974). Размова ідзе пра фільм «Восхожденне» (1977, к/с «Мосфнльм»; сц. Ю. Клепікава, Л. Шапіцькі).
Гады, аддадзсныя мастацтву (стар. 314)
Друкуецца паводле газ. «Звязда», 1976, 20 чэрв., дзе ўпершыню апублікаваны з падзагалоўкам «Майстры сцэны».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны з нагоды 50-годдзя Мікалая Яроменкі.
Стар. 315. Б. В. Платонау Платонаў Барыс (1903-1967) беларускі артыст, педагог; народны артыст БССР (1946) і СССР (1948); з 1922 г. артыст Першага беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы); у 19611963 гг. мастацкі кіраўнік тэатра.
Два апавяданні (стар. 316.)
Друкуецца паводле Далягляды. Літаратурны зборнік. Мінск, 1976.
Датуецца часам першай публікацыі.
Напісана ў якасці ўступнага слова да апавяданняў Віктара Астаф’ева «Трубіць дзікі» і «Той самы Камароў» (nep. А. Жука).
[Адказы на пытанні ўдзельнікаў літаратурнага се.мінара ў Домс творчасці пісьмспнікаў у Каралішчавічах] (стар. 316)
Друкуецца паводле кн.: Гардзіцкі А. Гутаркі: інтэрв’ю, дыялогі пра літаратуру. Мінск, 1988, дзе апублікавана пад агульнай назвай
«Гутаркі з Васілём Быкавым». Упершыню Гардзіцкі А. «Пра самае галоўнае»: дзве гутаркі з Васілём Быкавьім // Маладосць, 1978, № 9.
Датуецца 1976 г. паводле ўступнага слова да публікацыі.
Адказы на пытанні ўдзельнікаў літаратуранага семінара, які праходзіў у Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах у 1976 г.
Стар. 318. У Паўла Місько... Місько Павел (нар. у 1931) беларускі пісьменнік, перакладчык.
Стар. 318. Як вы ставіцеся да Юрыя Трыфанава? Трыфанаў Юрый (19251981) расійскі пісьменнік.
Стар. 319. Самерсэт Маэм (1874-1965) англійскі пісьменнік.
Верность дружбе солдатской (стар. 320)
Друкуецца паводле «Лнт. газеты», 1976, 29 снеж., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
1977
Нгорь Божко (стар. 322)
Друкуецца паводле копіі машынапісу, які захоўваецца ў Архіве В. Быкава (Мінск). Упершыню Смена, 1977, № 16, с. 1819.
Датуецца паводле рукапіснай пазнакі напрыканцы машынапісу 24.1.77.
Машынапіс (1 арк.) за подпісам В. Быкава. Уступнае слова да апавядання «Музыка»1 Ігара Бажко (нар. у 1937), украінскага мастака, скульптара і пісьменніка, напісана Быкавым у адказ на просьбу часоп. «Смена», пра што Васіль Уладзіміравіч паведамляў у лісце да I. Бажко: «Недавно журнал “Смена" обратнлся ко мне наппсать вступленне к Вашему рассказу “Музыка”, что я, разумеется, сделал с удовольствнем. Кроме того, всюду, где нмеет смысл, говорю о Вас н Вашей прозе. Может быть, Вы наконец станете печататься в Москве.
Высылаю Вам копню моего “вступленмя” в “Смене”»2.
1 У часоп. публікацыі апавяданнс атрымала пазву «Гармопіка».
23 ліста ад 24 студз. 1977 г. Рукапісны тэкст. Копія. Архіў В. Быкава (Мінск).
За счастье надо бороться (стар. 323)
Друкуецца паводле кн. «Колокола Хатынн». Упершыню «Лнт. газета», 1977, 27 крас. Друкаваўся таксама ў 36. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Подвнгн бессмертны (стар. 324)
Друкуецца паводле газ. «Правда», 1977, 27 жн., дзе ўпершыню апублікаваны з падзагалоўкам «Заметкн публнцнста»
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 326. ...французскйх летчйков эскадрйлыі «Нормандйя — Неман». Французскі вынішчальны авіцыйны полк, які ваяваў на савецка-германскім фронце ў 19431945 гг. Французская эскадрылья, пазней рэарганізаваная ў полк, была сфарміравана ў снежні 1942 г. у расійскім г. Іванаве. Назва «Нармандыя» была абраная ў гонар французскай правінцыі, якая найбольш пацярпела ад нямецкай акупацыі. Полк браў удзел у Курскай бітве (1943), Беларускай аперацыі (1944), у баях па разгроме нямецкіх войск ва Усходняй Прусіі (1945). У лістападзе 1944 г. за баявыя заслугі і мужнасць, якая была праяўлена падчас паветраных баёў у час вызвалення Літвы і пры фарсіраванні р. Нёман, загадам I. Сталіна палку было нададзена ганаровае найменне «Неманскі», з таго часу полк стаў называцца «Нармандыя Неман».
Стар. 326. ..Лйзы Чайкйной... Чайкіна Елізавета (19181941) сакратар Пенаўскага падпольнага райкама камсамола Калінінскай вобласці (цяпер Цвярской), адна з арганізатараў партызанскага атрада ў гады Другой сусветнай вайны; Герой Савецкага Саюза (1942, пасмяротна).
[Ннтервью журналу «Бнблнотекарь»] (стар. 327)
Друкуецца паводле часоп. «Бнблнотекарь», 1977, № 9, дзе ўпершышо апублікавана пад агульнай назвай «Кніігн н бнблнотекн в нашей жнзнн». Інтэрв’ю ўзяла В. Дышыневіч.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю надрукавана разам з адказамі іншых дзеячаў навукі і культуры Беларусі (скульптара 3. Азгура, дырэктара Інстытута атамнай энергетыкі АН БССР А. Красіна, паэта М. Танка, мастака А. Кашкурэвіча) з наступным уступным словам: «По просьбе редакцнп В. Н. Дышнневмч. главный блблнограф Государственной бнблнотекл БССР нменн В. Н. Леннна, обратнлась к ряду ученых, шісателей, деятелей нскусства Белоруссші с предложеннем
поделііться мыслямн о том, какую роль нграют в нх жнзнп н работе кннгн н бнблнотекн».
Стар. 327. ...под Яссамй... Ясы горад у Румыніі.
[Гутарка з Аляксеем Гардзіцкім] (стар. 328)
Друкуецца са скарачэннямі паводле кн. «Гутаркі: інтэрв’ю, дыялогі пра літаратуру» А. Гардзіцкага, дзе апублікавана пад агульнай назвай «Гутаркі з Васілём Быкавым». Упершыню Гардзіцкі А. «Пра самае галоўнае» // Маладосць, 1978, № 9.
Датуецца 1977 г. паводле ўступнага слова да публікацыі.
Публікацыі гутаркі з В. Быкавым папярэднічае ўступнае слова А. Гардзіцкага: «Прайшоў месяц [размова ідзе пра літаратурны семінар у Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах 1976 г. С. Ш.], і я зноў сустрэўся з Васілём Быкавым, цяпер ужо ў Гродне, горадзе, з якім звязаны яго першыя літаратурныя крокі і ў той жа час зусім не лёгкі поспех.
“Як выйдзеш з вакзала, павярні налева і ідзі ўздоўж чыгункі. Ад вадакачкі павернеш глядзі пяты дом злева". У пачутых па тэлефоне словах мне адчулася, што Гродна яго горад і ён свой для гэтага горада. Адразу прыгадалася, як Васіль Уладзіміравіч, убачыўшы заснежаны каралішчавіцкі дом, усклікнуў: “Тут усё як было. Я люблю наведваць такія мясціны”. “Тады яны быццам родныя”, дабавіў я. “Вось Полацк неяк не цягне мяне да сябе, усё там змянілася, нібы пажурыўся пісьменнік. Нават Мінск мне бліжэй, ён ужо амаль усталяваўся”.
Пісьменнік так доўга жыў у Гродне (пазней ён пераехаў у Мінск), што ва ўяўленні чытачоў неяк міжволі Гродзеншчына атаясамліваецца з яго радзімай. Гродзенцы часам называюць яго земляком, хоць радзіма пісьменніка Полаччына, Ушацкі раён.
I, нібы працягваючы туіо гаворку, што адбылася ў Каралішчавічах, я пытаюся ў Васіля Уладзіміравіча, як сталася, што ён апынуўся ў Гродне».
Стар. 328. Дырэктарам вучылішча быў тады Іван Восіпавіч Ахрэмчык. Ахрэмчык Іван (1903-1971) беларускі мастак; народны мастак БССР (1949).
Стар. 329. ...паэзія Купалы... Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван; 1882-1942) народны паэт Беларусі (1925); класік беларускай літаратуры.
Стар. 330. ...Паўстоўскага... Паўстоўскі Канстанцін (1892 1968) расійскі пісьменнік.
Стар. 330. В случае главной ymonuu... — Радкі з верша А. Твардоўскага «В случае главной утошш..» (1939).
Стар. 330. ...жонка паэта, Марыя Іларыёнаўна... Твардоўская Марыя (1908-1991).
Стар. 330. А гэта фатаграфіі сыноў, адзін з іх афіцэр, другі медык. Быкавы Сяргей (1952) і Васіль (1957).
Стар. 330. Паведамляю, што ў імянным спісе беззваротных страт 399 стралковага палка за 1943-44 гг. значыцца: камандзір стралковага ўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10.1.44 г., пахаваны на цэнтральных могілках в. Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці. Падстава: вопіс 84108, с. 8, л. 58. «Нменной спнсок безвозвратных потерь 399 стрелкового полка 111 стрелковой днвнзнн» з 12 снежня 1943 г. да 10 студзеня 1944 г. за подпісамі камандзіра палка капітана ГІерапёлкіна і начальніка штаба маёра Марозава захоўваецца: Цэнтральны архіў Міністэрства абароны РФ. Ф. 33, воп. 11458, адз. зах. 290.