Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Автор познакомнл редакцшо с Вашіім пнсьмом, в котором Вы справедлнво отмечаете орпгннальность удачно найденной формы пронзведення (“нменно в такой форме, кажется, еіце не гшсалн”).
Посылаем Вам копшо преднсловня, напнсанного Вамн для опублііковання в журнале “Памнр” (май, 1980); быть может, Вы пожелаете внестн какне-лнбо корректіівы для отдельного нздання, н проспм Вас дать согласне на его опублнкованне в кннге»1.
1 3 ліста ад 8 лістап. 1981 г. Машыпапіс за подпісам А. Яблакава. Арыгінал. Архіў В. Быкава (Міпск).
[Інтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] (стар. 377)
Упершыню газ. «Літ. і мастацтва», 1979, 28 снеж. пад назвай «Васіль Быкаў, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР: “Першым заўждьі трудней’’». Інтэрв’ю вёў У. Анісковіч.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 378. ...В. Земляка, Л. Якіменкі, В. Курачкіна... Зямляк Васілій (сапр. Вацык Вацлаў; 1923-1977) украінскі пісьменнік, сцэнарыст. Якіменка Леў (19211978) расійскі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік. Курачкін Віктар (1923 1976) расійскі пісьменнік.
Стар. 378. Бюфон Жорж-Луі Леклерк дэ (17071788) французскі натураліст, біёлаг, матэматык, пісьменнік.
Стар. 378. ...фламандскага мастака Брэйгеля. Брэйгель Пітэр (каля 1525-1569) фламандскі мастак; самы найзнакаміты з тых мастакоў, хто насіў гэтае прозвішча. Вядомы таксама пад мянушкай «Мужыцкі».
Стар. 378. ...іісторыю пра мужыцкага Хрыста, які «прызямліўся ў Гародні». Маецца на ўвазе раман У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Стар. 378. ...ваенныраман В. Хомчанкі... Хомчанка Васіль (19191992) беларускі пісьменнік, сцэнарыст.
Стар. 378. ... новая кніга А. Адамовіча, якая неўзабаве будзе друкавацца ў часопісе «Дружба народов». Адамовнч А. Карателп // Дружба народов, 1980, № 1.
Стар. 379. ...змястоўную кнігу Э. Скобелева «Міраслаў князь дрыговіцкі»... Скобелеў Эдуард (нар. у 1935) беларускі пісьменнік; піша на рускай мове.
Адна рыска з многіх (стар. 380)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Міхась Лынькоў». Упершыню зб.: Святло яго душы: успаміны пра Міхася Лынькова / [склад. С. Лынькова-Куспіц і ІО. Пшыркоў; аўтар камент. і рэд. Ю. Пшыркоў.] Мінск, 1979, дзе апублікавана пад назвай «Адна рыска з многіх».
Датуецца часам першай публікацыі.
[Прадмова да кнігі «Фннал Краба» Мікалая Чаргінца]
(стар. 381)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню у якасці прадмовы без назвы да кн.: Черпінец Н. Фпнал Краба. Мннск, 1979.
Датуецца часам першай публікацыі.
Падчас публікацыі прадмовы да кнігі М. Чаргінца1 ўкн. «Праўдай адзінай» быў скарочаны апошні абзац з прадмовы: «В заключенле хочется пожелать чнтателю нстннного удовольствня от чтенпя этого полного напряження, местамн захватываіоіцего н поучптельного сюжета».
Варта адзначыць, што падчас падрыхтоўкі кн. «Праўдай адзінай» да друку аўтар так званай закрытай выдавецкай рэцэнзіі Д. Бугаёў2, адзначаючы, што «прапанаваны выдавецтву “Мастацкая літаратура” зборнік артыкулаў Васіля Быкава “Праўдай адзінай” з’яўляецца яркім узорам так званай пісьменніцкай крытыкі», разам з тым заўважаў: «...усе гэтыя матэрыялы, можа, за адзінкавымі выключэннямі тыпу нататкі пра Чаргінца, маюць вялікую каштоўнасць»3. Значна пазней і А. Лукашук'1 прыводзіў словы самога Быкава адносна гэтай прадмовы: «Мы загаварылі пра літаратуру, і я спытаўся пра жанр прадмовы і яго адметнасьці.
-	Пісаў, а як жа, усьміхнуўся Быкаў. Вось некалі напісаў аднаму журналісту для кніжкі “Зьдзек”-'1...
-	Ну, а аднаму генэралу? Здаецца, міліцэйскі дэтэктыў зусім ня ваш жанр...
-	Шмат пісаў, прасілі, лаканічна адказаў Васіль Уладзіміравіч.
Быкаў выказаўся аб прадмове як аб характарыстыцы: часьцей за ўсё фармальна, але часам патрэбная, каб дапамагчы аўтару»й.
1 Чаргінец Мікалай (пар. у 1937) началыіік упраўлсішя ўпутрапых спраў на транспарце МУС Беларусі (19871993), старшыпя пастаяішай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Бсларусь па міжнародпых справах і нацыяпалыіай бяспсцы (1997-2008); старшыня Саюза пісьмсшіікаў Беларусі (з 2005).
2 Бугаёў Дзмітрый (пар. у 1929) бсларускі крытык, літаратуразпавец; капдыдат філалагічпых навук (1960). Аўтар кпігі «Васіль Быкаў: парыс жыцця і творчасці» (1987).
3 Бугаёў Д. Рэцэнзія на зборнік артыкулаў Васіля Быкава «Праўдай адзіпай». Машынапіс за подпісам Д. Бугаёва ад 8 чэрв. 1983 г. Арыгіпал. БДАМЛМ. Ф. 120, воп. 1, адз. зах. 264, арк. 1.
4 Лукашук Аляксапдр (нар. у 1955) бсларускі журпаліст, публіцыст; з 1993 г. на Радыё «Свабода»; з 1999 г. дырэктар Бсларускай службы; жыве ў Празс (Чэхія).
5 Быкаў В. Кроў і праклён // Лукаіпук А. Здзек: парысы. Міпск, 1989 [бібл-ка часоп. «Маладосць», № 5 (11)].
6 Лукашук А. «Лісты цяпер для мяпе машіа пябеспая»: перапіска з Васілём Быкавым // Быкаў на Свабодзе. С. 567.
1980
[Ннтервью «Лнтературной газете»] (стар. 383)
Друкуецца са скарачэннямі паводле Рпшнна М. Васнль Быков: О самом главном // Лнт. газета, 1980, 23 янв., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю, якое было надрукавана ў рубрыцы «Лнтературная мастерская», папярэднічае аповед пра жыццёвы і творчы шлях В. Быкава, а таксама пераказ і цытаванне адказаў пісьменніка на пытанні чытачоў падчас творчай сустрэчы ў ГІолітэхнічным інстытуце ў Маскве ў 1979 г.
Сілай любові і нянавісці (стар. 386)
Друкуецца паводле 36. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню «Лнт. газета», 1980, 19 сак. Друкавалася таксама ў кн.: «Колокола Хатынн» і «Праўдай адзінай»; у 36. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Рэцэнзія на аповесць «Карателн» А. Адамовіча (Дружба народов, 1980, №1).
Стар. 386. Гэта і зразумела, бо фашызм з’ява жывучая, шматаблічная, здольная, як паказала жыццё, з аднолькавай жорсткасцю паражаць народы ўсіх кантынентаў. Пераканаўчы таму прыклад памятныя падзеі ў Чылі або нядаўняя трагедыя Кампучыі, якія, несумненна, яшчэ паслужаць зыходным матэрыялам для многіх твораў сусветнага мастацтва. Чылі — дзяржава на паўднёвым захадзе Паўднёвай Амерыкі; відаць, маецца на ўвазе ваенны пераварот у Чылі ў 1973 г., у выніку якога быў адхілены ад ўлады сацыялістычны ўрад на чале з прэзідэнтам Сальвадорам Альендэ (1908 1973) і ў краіне ўсталявалася дыктатура Урадавай хунты на чале з генералам Аўгуста Піначэтам (1915-2006). Кампучыя (Каралеўства Камбоджа) дзяржава на паўднёвым усходзе Азіі, на поўдні паўвострава Індакітай; мабыць, маецца на ўвазе звяржэнне ў 1979 г. вьетнамскімі войскамі ўлады «чырвоных кхмераў» на чале з Пол Потам (сапр. Салот Cap; 19251998), падчас кіравання якога ажыццяўляўся генацыд народа Камбоджы (было знішчана па розных ацэнках ад 1 да 3 млн жыхароў Дэмакратычнай Кампучыі так у той час называлась дзяржава).
Стар. 389. ...вобраз Шыклырубера-Гітлера... — Шыкльгрубер першапачатковае прозвішча бацькі Адольфа Гітлера Алоіса, які да 1876 г. меў прозвішча сваёй маці Марыі Анны Шыкльгрубер; сам Адольф Гітлер гэтае прозвішча ніколі не насіў.
Ад імя пакалення (стар. 390)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню газ. «Советская культура», 1980, 21 сак. пад назвай «От мменм моего поколення»; на бел. мове газ. «Голас Радзімы», 1980, 17 крас. Гутарку вяла Н. Кузняцова.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю папярэднічае наступнае ўступнае слова: «Каб стаць пісьменнікам, чалавеку неабходны жыццёвы вопыт, пэўная культура і ўяўленне. Без кожнага з гэтых элементаў пісьменніцкая праца немагчыма». (3 адказаў В. Быкава на пытанні чытачоў аб працы пісьменніка.)
Але ж як пачынаецца пісьменнік? Канешне, кожны па-свойму, аднак мне заўсёды здавалася, што ён пачынаецца з дзяцінства, таму што менавіта там, у дзяцінстве, вытокі яго асобы. Вось чаму, рыхтуючыся да сустрэчы з Васілём Уладзіміравічам Быкавым, збіраюся перш за ўсё запытаць яго аб той пары, калі наперадзе былі толькі ружовыя надзеі і мары, калі ў спевах птушак чуўся голас будучыні...
Мы сустракаемся ў яго доме на Танкавай вуліцы ў Мінску. Але ўжо пасля першай часткі майго пытання характэрная складка на лбе майго субяседніка прыкметна паглыбілася. Выраз застылага напружання на твары прымусіў мяне спыніцца».
Стар. 390. Пісемскі Аляксей (1821-1881) рускі пісьменнік.
Стар. 391. ...Крамскім... Крамской Іван (1837-1887) рускі мастак.
Стар. 391. ...Каровіне... Мабыць, маецца на ўвазе Каровін Канстанцін (1861-1939) рускі мастак.
Стар. 391. ...Клеверы... Клевер Юлій (18501924) рускі мастак.
Стар. 392. Наш стралковы батальён вёў бой пад Вялікай Севярынаўкай. — Насамрэч сяло Вялікая Севярынка.
Стар. 393. . .Яўгена Носава, Юрыя Ганчарова... Носаў Яўгеній (1925-2002), Ганчароў Юрый (1923-2013) расійскія пісьменнікі.
Стар. 395. «Воўчая з/рая» — Аповесць Быкава (1974).
Стар. 395. ...«Абеліску»... — Аповесць Быкава (1971).
Стар. 395. Памятаеце філь.м «Беларускі вакзал»? Фільм расійскага рэжысёра Андрэя Смірнова (1970).
Стар. 395. «Пайсці і не вярнуцца» Аповесць Быкава (1978).
Стар. 397. ...Васіля Бялова... — Бялоў Васілій (1932-2012) расійскі пісьменнік.
[Інтэрв’ю газеце «Неделя»] (стар. 398)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Каб толькі чытаць». Упершыню газ. «Неделя», 1980, № 20, дзе апублікавана пад назвай «Васпль Быков» у рубрыцы «Гость 13-й страннцы». Інтэрв’ю вёў М. Матукоўскі.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 399. Аповесць «Жураўліны крык» пабачыла свет у 1959 годзе ў часопісе «Маладосць». «Жураўліны крык», які быў напісаны ў 1959 г., упершыню апублікаваны: Маладосць, 1960, № 2.
Стар. 399. ...аповесць Адамовіча «Карнікі», надрукаванаяў «Дружбе народов». У публікацыі артыкула ў газ. «Неделя» назва аповесці адсутнічае.
Стар. 399. ..ля вёскі Вялікая Севярынаўка. Насамрэч сяло Вялікая Севярынка.
Векапомпае (стар. 402)
Друкуецца паводле часоп. «Маладосць», 1980, № 5, дзе ўпершыню апублікаваны ў рубрыцы «35 год Перамогі».
Датуецца часам першай публікацыі.
Кузьма Чорны (стар. 403)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню часоп. «Неман», 1980, № 6.
Датуецца часам першай публікацыі.
Эсэ напісана ў адказ на просьбу часоп. «Неман» у сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння Кузьмы Чорнага і надрукавана разам з эсэ іншых беларускіх пісьменнікаў (А. Адамовіча, А. Асіпенкі, А. Васілевіч, А. Жука, I. Навуменкі, Я. Скрыгана, М. Стральцова, I. Шамякіна) пад агульнай назвай «Судьба народа, двнженне нсторші» і з наступным уступным словам: «В чем же в главном творческле урокн К. Чорного? Какое место заннмает его наследне в современном лнтературном процессе? Об этом в канун юбнлея шісателя редакцмя “Немана” попросііла поделнться свсшмн мыслямн прозанков разных поколенпй, разных художннческпх манер н устремленнй».