Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
ў 36. тв.: у 4 т., т. 4; у пер. на бел. мову у кн. «Праўдаіі адзінай» пад назвай «Рыгор Бакланаў».
Датуецца часам першай публікацыі.
Пры наступных, пасля першай, публікацыях (кн.: «Колокола Хатынн», «Праўдай адзінай») у артыкул былі ўнесены невялікія стылёвыя праўкі.
Что всего важнее (стар. 246)
Друкуецца паводле кн.: Кобец-Фнлнмонова Е. Жаворонкн над Хатыныо: повестн [Для ст. школ. возраста. Пер. с бел. авт.]. Міінск, 1982. Упершыню у кн.: Кобец-Фнлнмонова Е. Жаворонкн над Хатыныо. Повесть [пер. с бел. автора.] М., 1973, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці прадмовы пад назвай «Мы не можем этого забыть».
Датуецца часам першай публікацыі.
Прадмова да кнігі беларускай пісьменніцы Алены КобецФілімонавай (1932-2013), у якуіо ўключаны аповесці «Жаворонкн над Хатыныо» і «Голубой экспресс». Падчас другой публікацыі прадмова была пашырана: былі дапісаны першы і апошні абзацы, да таго ж была зменена назва.
1974
[Выступленне на вечары з нагоды 50-годдзя] (стар. 249)
Друкуецца паводле арыгінала рукапісу (1 арк.), які захоўваецца ў асабістым архіве Н. Гілевіча. Упершыню Слова В. У. Быкава на вечары ў гонар яго 50-годдзя. 19.VI.1974 г. //Дзеяслоў, 2008, № 3 (34).
Магчыма датаваць 19 чэрвеня 1974 г., днём выступлення.
Н. Гілевіч прыгадваў ва ўступным слове да першапублікацыі слова В. Быкава: «Гады два назад, перабіраючы паперы свайго хатняга архіву я наткнуўся на невялікі жоўты, з грубай паперы, канверт. На канверце надпіс: “Выступленьне Быкава на сваім 50-годдзі (арыгінал)’’. Так, укладзены ў канверт лісток аказаўся рукапісам Слова Васіля Уладзіміравіча, якое было прамоўленае ім на юбілейным вечары 19 чэрвеня 1974 года. Вечар адбыўся ў Доме мастацтваў, у невялікай, чалавек на восемдзясят, залцы. На большае кіраўніцтва Беларусі не размахнулася. Але аўдыторыя была бясспрэчна элітная пісьменьнікі, навукоўцы, дзеячы мастацтва і культуры. Сядзеў у цэнтры прэзідыума і сакратар ЦК КПБ А. Кузьмін. Па заканчэньні вечара Быкаў запрасіў чалавек шэсць-сем блізкіх сяброў на чарчыну у рэстаран “Потсдам”, дзе ён загадзя заказаў стол у г. зв. Сялянскай зале. Калі рассаджваліся, ён працягнуў мне закладзены ў газету рукапіс і папрасіў: «Пакладзі,
калі ласка, у свой “саф’ян" маё выступленьне, a то магу забыць тут. На разыходзе аддасі». Я паклаў газету ў тэчку, але на разыходзе, пасьля добрага “пасяджэньня”, ні ён, ні я ня ўспомнілі пра гэта. Толькі праз некалькі дзён я апытаў у сваім “саф’яне” ўзятую на часовае захаваньне паклажу. Патэлефанаваў Васілю. “Ну, хай ляжыць, сказаў, калінебудзь забяру. У цябе не прападзе”»1.
Стар. 249. ...М. Васілька... Васілёк Міхась (Касцевіч Міхаіл; 19051960) беларускі паэт; працаваў у газ. «Гродзенская праўда».
Стар. 249. Яўдзячны роднаму майму часопісу «М[аладосць]», з якім звязана амаль што ўсё мной напісанае. У часоп. «Маладосць» былі надрукаваны наступныя аповесці Быкава 19591974 гг.: «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Алыгійская балада», «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя».
Жыццём абавязаны (стар. 250)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню «Лнт. газета», 1974, 6 лістап. пад назвай «Жнзныо обязан» у рубрыцы «Слово о боевом друге».
Датуецца часам першай публікацыі.
У публікацыі ў «Лмт. газете» Пётр Міргарад (19191944) памылкова названы Паўлам.
Стар. 250. Тры беларускія пісьменнікі і сябры А. Адамовіч, Я. Брыль і У. Калеснік стварылі цудоўную кнігу, сабраную са сведчанняў сотняў людзей, цудам уцалелых пры масавых фашысцкіх акцыях. Калеснік Уладзімір (19221994) беларускі крытык, літаратуразнавец, пісьменнік; загадчык кафедры літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956-1988); сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення СП БССР (1956-1970). Размова ідзе пра кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (Мінск, 1975).
Стар. 252. вёска Севярынаўка Насамрэч сяло Вялікая Севярынка.
[Інтэрв’ю газсце «Літаратура і мастацтва»] (стар. 254)
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1974, 8 лістап., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Абавязак быць чалавекам». Інтэрв’ю ўзяў А Мажэйка
Датуецца часам першай публікацыі.
1 Гілевіч Н. Быкаўская мудрасьць, Быкаўская годпасьць... // Дзсяслоў, 2008, №3(34), с. 251-252.
Інтэрв’ю апублікавана з наступным уступным словам: «...Доўгачаканы званок з гасцініцы: “Я тут. Быкаў". Сустрэча і размова».
Стар. 254. ...разам з такімі сусветна вядомымі майстрамі літаратуры, як Кайсын Куліеў і Леанід Мартынаў. Куліеў Кайсын (19171985) балкарскі паэт; народны паэт Кабардзіна-Балкарскай АССР (1967). Мартынаў Леанід (19051980) расійскі паэт.
Стар. 256. Б. Сцяпанаў Сцяпанаў Барыс (1927-1992) беларускі кінарэжысёр; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1976).
Стар. 256. Віктар Сакалоў (нар. у 1928) расійскі кінарэжысёр; заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1987).
[Ннтервью газете «Труд»] (стар. 256)
Друкуецца паводле газ. «Труд», 1974, 17 лістап., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Васнль Быков» ў рубрыцы «Знакомые лнца». Інтэрв’ю вёў С. Пархомаўскі.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «Белорусского ппсателя Васнля Быкова не надо представлять чнтателям газеты. Его пронзведенпя обіцензвестны “Третья ракета”, “Алышйская баллада”, “Атака с ходу”, “Обелнск”, “Сотннков”, “Волчья стая”. Васнль Быков пншет о войне, о людях войны. II хотя на эту тему у нас в стране выходнт очень много кннг, повестм Васнля Быкова отлнчаются от всех какнм-то свонм, особым взглядом на мннувшее, на велнкнй ратный подвлг советского человека. За повестн “Обелнск" н “Дожнть до рассвета” Васнлю Быкову только что прпсуждена Государственная премня СССР».
Стар. 260. ...й еіце есть одна пьеса «Решенйе». Она была напечатана в журнале «Неман» года два назад, но еіце не ставйлась. — Быков В. Решенне // Неман, 1972, № 8.
[Інтэрв’ю БЕЛТА] (стар. 260)
Друкуецца паводле газ. «Звязда», 1974, 14 снеж., дзе ўпершыню апублікавана ў якасці інтэрв’ю карэспандэнту Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БЕЛТА) пад назвай «Прэм’ера ў тэатры».
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «Для шматлікіх паклоннікаў таленту вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Васіля Быкава гэты год стаў адкрыццём яшчэ і Быкава-драматурга. Першымі пазнаёміліся з ім
землякі пісьменніка: у Гродне, у абласным драматычным тэатры, упершыню была пастаўлена яго псіхалагічная драма “Апошні шанц”. Гэтымі днямі адбылася сустрэча з Быкавым-драматургам у Мінску: у акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся грамадскі прагляд “Апошняга шанца”.
П’еса працягвае галоўную для пісьменніка тэму тэму народнага подзвігу.
Пасля спектакля В. У Быкаў сказаў карэспандэнту БЕЛТА...»
Стар. 260. ...Сцэнічныя вобразы нараджаліся на маіх вачах, і я шчыра ўдзячны рэжысёру спектакля Валерыю Мікалаевічу Раеўскаму, акцёрам Леаніду Рыгоравічу Рахленку, Галіне Кліменцьеўне Макаравай, Паўлу Васільевічу Кармуніну і іншым за выдатнае ўвасабленне галоўнай ідэі п’есы. Яе раскрыццю, эмацыянальнай напоўненасці спектакля дапамагае арганная музыка Сяргея Картэса і мастацкае афармленне, зробленае Барысам Герлаванам. Раеўскі Валерый (1939-2011) беларускі тэатральны рэжысёр; мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы (1991-2009); народны артыст Беларусі (1998). Рахленка Леанід (Леон, 1907-1986) беларускі акцёр, рэжысёр, педагог; народны артыст БССР (1946) і СССР (1966). Макарава Галіна Кліменцьеўна (у дзявоц. Чаховіч Агата; 19191993) беларуская актрыса; народная артыстка БССР (1967) і СССР (1980). Кармунін Павел (1919-2002) беларускі акцёр; народны артыст БССР (1980). Картэс Сяргей (нар. у 1935) беларускі кампазітар чылійскага паходжання; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980); народны артыст Беларусі (1999). Герлаван Барыс (нар. у 1937) беларускі мастак украінскага паходжання; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977); народны мастак БССР (1990).
1975
Вялікая акадэмія — жыццё (стар. 261)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню часоп. «Вопросы лнтературы», 1975, № 1, дзе апублікавана ў рубрыцы «В творческой мастерской. (К 30-летшо Победы над фашнстской Германней)». Гутарка, якую вёў Л. Лазараў, друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатынн», зб. «Оружнем слова» (Мннск, 1978), 36. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Перадгісторыя з’яўлення гутаркі вядомая з успамінаў Л. Лазарава: «Здаецца, і я ў яго [В. Быкава. С. Ш.] выклікаў сімпатыю. Пачаў клікаць у госці да сябе ў Гродна. Мне таксама вельмі хацелася з’ездзіць да яго, але вырвацца з часопіса было няпроста. Я паабяцаў
начальству інтэрв’ю Быкава і атрымаў згоду. Паслаў Васілю пытанні і адправіўся ў Гродна. [...]
Да майго прыезду інтэрв’ю было гатова, Васіль адказаў на ўсе пытанні, мы, здаецца, паправілі два ці тры словы (потым гэтае інтэрв’ю неаднойчы перадрукоўвалася, у ім былі і матэрыялы, што характарызавалі творчасць самога Быкава, і нетрывіяльныя яго меркаванні пра асвятленне вайны ў нашай літаратуры). Я паклаў інтэрв’ю ў партфель, а пасля правёў у Гродне некалькі цудоўных дзён, якія запомніліся на ўсё жыццё»1.
Стар. 261. Барыс Слуцкі (19191986) расійскі паэт.
Стар. 267. Тут патрэбны зусім іншыя фарбы і страсці маштабу шэкспіраўскіх. Шэкспір Уільям (1564-1616) англійскі паэт, драматург; класік англійскай літаратуры.
Стар. 268. Я пісаў ужо пра радаслоўную Рыбака з «Сотнікава», правобразам яго паслужыў чалавек, які, апроч аднолькавага лёсу, не меў болый нічога агульнага з яго літаратурным персанажам. Гл. артыкул «Як была напісана аповесць “Сотнікаў”».
О кннге «Высокнй день» н ее авторе (стар. 278)
Друкуецца паводле кн.: Пацменко Г. Высокнй день. Повесть н рассказы. М., 1976, дзе ўпершыню апублікавана.
Можа быць датавана не пазней 3 студзеня 1975 г. зыходзячы з ліста В. Быкава да Г. Пацыенкі.
Прадмова да кнігі Генадзя Пацыенкі (нар. у 1937), беларускага пісьменніка, які піша на рускай мове. Прадмова была напісана ў адказ на просьбу Г. Пацыенкі. Быкаў паведамляў у суправаджальным лісце: «Высылаю проснмое, которое напнсал тотчас по полученпл пнсьма, хотя, м[ожет] б[ыть], п не так, как следовало, но я не очень умею делать подобные вешн. Но я старался пообьектнвнее н подоброжелательнее, как п следует в такнх случаях»2.