Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Друкуецца ў скарачэнні паводле газ. «Чырвоная змена», 1986, 4 чэрв., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Васіль Быкаў: Праўда пра вайну бяздонная...». Друкавалася таксама пад назвай «Васлль Быков: Правда о войне бездонная...» у газ. «Комсомолец Донбасса», 1986, 4 чэрв., «Советская Ллтва» (Вільнюс, Літва), 1986, 12 чэрв., «Рлгас Балсс» (Рыга, Латвія), 1986,24 чэрв. Інтэрв’ю ўзяў М. Назараў.
Датуецца часам першай публікацыі.
[Гутарка з чытачамі ў Дзяржаўнай бібліятэцы Беларусі]
(стар. 223)
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1987, 9 студз., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Азірнуцца і цвяроза ацаніць» і з падзагалоўкам «В. Быкаў гутарыць з чытачамі». Гутарку запісала Людміла Козіна.
Магчыма датаваць снежнем 1986 г.
Публікацыі папярэднічае ўступнае слова: «Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі Васіль Быкаў стараецца пазбягаць інтэрв’ю. Іншая справа — нязмушаная размова на сустрэчы з чытачамі. I не мае значэння — прыхільнікі або апаненты. Такія гутаркі — спажыва для розуму і сэрца літаратара. Чытачоў гэтыя гутаркі радуюць удвая. Ім цікава пабачыцца з аўтарам, яшчэ раз нібы сустрэцца з героямі яго аповесцей — салдатамі, лёс якіх і праз дзесяцігоддзі пасля вайны прымушае нас пакутаваць, думаць, пераглядаць ацэнкі і пазіцыі.
Такім быў і чарговы дыялог народнага пісьменніка з чытачамі, які адбыўся напярэдадні Новага года ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. I. Леніна».
Стар. 223. Акадэмік Ліхачоў — Ліхачоў Дзмітрый (1906-1999) — расійскі філолаг, культуролаг, мастацтвазнавец; старшыня праўлення Расійскага (да 1991 г. — Савецкага) фонду культуры (1986-1993); акадэмік AH СССР (1970).
Стар. 228. Уладзімір Арлоў (нар. у 1953) — беларускі празаік, паэт.
Стар. 228. ...Кастуся Тарасава... — Тарасаў Кастусь (1940-2010) — беларускі пісьменнік.
[Вячаслаў Кандрацьеў] (стар. 231)
Друкуецца паводле: Братэрства, 86: літ. зб. / уклад. А. Вольскі; рэдкал.: Р. Барадулін (гал. рэд.) і інш. Мінск, 1986, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці ўступнага слова да апавядання «Гошка, былы разведчык» Вячаслава Кандрацьева (1920-1993), расійскага пісьменніка.
Датуецца часам першай публікацыі.
1987
[Выступленне на сходзе, прысвечаным 150-м угодкам з дня смерці Аляксандра Пушкіна] (стар. 232)
Друкуецца паводле: 36. тв.: у 6 т., т. 6. Друкавалася таксама ў кн. «На крыжах».
Датуецца студзенем 1987 г. — паводле пазнакі ў кн. «На крыжах».
Стар. 232. «Як нашйх унйверсйтетов, нй нашйх театров Пушкйн не любйл», — сведчыць адзін з яго блізкіх сяброў Павел Воінавіч Нашчокін. — Нашчокін Павел (1801-1854) — рускі мецэнат, калекцыянер; блізкі сябар А. Пушкіна ў апошнія гады яго жыцця. Выказванне цытуецца, відаць, па кнізе «Пушкін у жыцці» Вікенція Верасаева.
Стар. 232. Ёсць яго асабістае сведчанне, якое ў перадачы ягонай сяброўкі Аляксандры Андрэеўны Фукс гучыць так: «Как жалкй me поэты, которые начйнают пйсать прозою; прйзнаюсь, ежелй бы я не был вынужден обстоятельствамй, я бы для прозы не обмакнул пера в чернйла». — Фукс Аляксандра (каля 1792-1853) — руская паэтка, аўтарка этнаграфічных нарысаў і мемуараў. Выказванне цытуецца, відаць, па кнізе «Пушкін у жыцці» Вікенція Верасаева.
Стар. 232. ..мы нават удзячны тым невясёлым абставінам, якія затрымалі паэта на некалькі тыдняў у далёкім Болдзіне і тым садзейнічалі нараджэнню бессмяротных радкоў ягонай прозы — маленькіх аповесцяў і маленькіх трагедый. — Пустэльніцтва ў маёнтку Вялікае
Болдзіна (сяло ў Ніжагародскай вобласці, якое чатыры стагоддзі належала роду Пушкіных) з-за абвешчанага халернага каранціну супала з падрыхтоўкай да жаніцьбы на Наталлі Ганчаровай. У гэты час А. Пушкін завяршыў працу над паэмай «Яўген Анегін», цыкламі «Аповесці Белкіна» н «Маленькія трагедыі», напісаў паэму «Домік у Каломне» і больш трох дзясяткаў лірычных вершаў.
Стар. 232. ...сам аўтар, які, дарэчы, схаваўся тады за прыдуманым іменем Івана Пятровіча Белкіна... — Размова ідзе пра «Аповесці нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна» — цыкл аповесцей, якія першапачаткова былі выдадзены без указання імя сапраўднага аўтара — А. Пушкіна.
Стар. 233. Ён жа затым і сфармуляваў яе славутае неўміручае крэда: «Точность й краткость — вот первые достойнства прозы. Она требует мыслей й мыслей — без нйх блестяіцйе выраженйя нй к чему не служат». — Цытата з заметкі «Пра рускую прозу» (1822).
Стар. 233. Лермантаў Юрый (1814 1841) — рускі паэт; класік рускай літаратуры.
Стар. 233. Гогаль Мікалай (1809-1852) — рускі пісьменнік украінскага паходжання (нарадзіўся ў мястэчку Сарочанцы Палтаўскай губерні); класік рускай літаратуры.
Стар. 233. Міхайлаўскае — дваранскі маёнтак у Пскоўскай вобласці, вядомы з XVII ст. як частка ўладання царскай сям’і; у 1742 г. быў падараваны імператрыцай Елізаветай Пятроўнай прадзеду Пушкіна — Абраму Ганібалу. А. Пушкін неаднаразова наведваў Міхайлаўскае; у 1824-1826 гг. жыў тут у ссылцы.
Стар. 233. Жукоўскі Васілій (1783-1852) — рускі паэт, перакладчык; стваральнік рамантызму ў рускай паэзіі.
Стар. 234. міністр асветы граф Увараў — Увараў Сяргей (17861855) — рускі дзяржаўны дзеяч, міністр народнай асветы (1833-1849).
[Гутарка з Файезам Рашыдам] (стар. 234)
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1987, 24 крас., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «“Абавязак мастака — быць разам з народам”» у рубрыцы «Сустрэчы ў рэдакцыі». Запісаў Віталь Тарас.
Датуецца часам першай публікацыі.
Гутарцьі папярэднічае ўступнае слова: «Нядаўна гасцямі рэдакцыі “Літаратура і мастацтва” былі народны пісьменнік БССР Васіль Быкаў і палесцінскі журналіст і медык Файез Рашыд, супрацоўнік часопіса “Эль-Хадаф” (“Мэта”) — аднаго з выданняў АВП. Творчасць Васіля Быкава, кнігі якога шырока выдаюцца за рубяжом, вядома і арабскаму чытачу. Так, у 1967 годзе ў Каіры выйшла “Трэцяя ракета” ў перакладзе вядомага арабскага пісьменніка Ахмада Адама Мухамеда. У 1981 годзе выдавецтва “Прагрэс” (Масква) апублікавала на арабскай мове аповесць “Сотнікаў”. Перакладаліся на арабскую мову і іншыя
творы пісьменніка. Вялікую цікавасць да творчасці Васіля Быкава, па словах Ф. Рашыда, праяўляюць і чытачы палесцінскага часопіса.
Паміж арабскім госцем і беларускім пісьменнікам адбылася гутарка, са зместам якой, безумоўна, цікава будзе пазнаёміцца нашаму чытачу».
[Ннтервью журналу «Огонек»] (стар. 236)
Друкуецца ў скарачэнні паводле кн.: Медведев Ф. Цена прозренля. М., 1990, дзе апублікавана пад назвай «Трава после нас». Упершыню — Медведев Ф. Трава после нас // Огонек, 1987, № 19. Інтэрв’ю ўзяў Фелікс Мядзведзеў.
Датуецца маем 1987 г.
Інтэрв’ю папярэднічае ўступнае слова: «Млнск Танковая уллца дом десять квартнра 132 Васллю Владлмнровлчу Быкову тчк Прослм ответять на следуюіцне вопросы корреспондента Огонька Фелнкса Медведева тчк Первый не кажется лн вам что в последнее время члтателл как бы поостылн к пронзведенням на военную тему тчк Еслн вы с этлм согласны то чем это можно обьяснлть тчк
Васлль Быков, его творчество продолжает волновать члтателей. Новые пролзведенля, выходяіцне лз-под пера лзвестнейшего белорусского прозалка, плшушего в основном “про войну”, сразу же обжлгают людское сердце, тревожат душу, заставляют думать, бередят память.
Давно мне хотелось повстречаться с пнсателем, поговорнть с нлм. Скромный н застенчлвый, много занятый обшественнымн деламн человек, не любяіцнй суесловля, парадностл, Васлль Владлмлровлч нлкак не мог выбрать для этого время. Тогда я послал ему телеграмму с вопросамл, зная, что он пряедет в Москву на пленум Союза плсателей СССР. Журналлстсклй прлем оказался удачным: когда плсатель прлехал в Москву, он был настроен ча разговор. Мы с нлм беседовалл в гостлнлце “Россля”, где он жлл, л два дня прослделл вместе на плсательском форуме в Центральном Доме ллтераторов».
Стар. 239. Чйнгйз Айтматов пйсал о том, что «судьба сберегла нам Васйлйя Быкова, чтобы он жйл й пйсал от йменй тех, кто юнцамй познал войну й возмужал духом с оружйем в руках, для которых день жйзнй был равен веку жйзнй». — He зусім дакладлая цытата з эсэ «Белоруссклй брат» (1974): «Да, благодарлть за то, что судьба сберегла лам Васлля Быкова, чтобы он жлл л плсал от лменл целого поколенля, от лмелл тех, кто юнцом познал войлу л возмужал духом с оружлем в руках, для которых день жлзнл был равен веку жлзнл...»1
1 Айтматов Ч. Статьл, выступленля, длалогл, лнтервью. М., 1988. С. 46.
Стар. 240. ...я понймаю, почему Марк Шагал, когда он прйезжал в Советскйй Союз, не посетйл Вйтебск. — Шагал Марк (імя пры нараджэнні — Маісей; 1887-1985) — беларускі і французскі мастак і паэт, адзін са знакаміцейшых прадстаўнікоў мастацкага авангарда XX ст. У 1973 г. М. Шагал прыязджаў у СССР, наведаў Маскву і Ленінград, але ў Віцебск, дзе правёў дзіцячыя і юнацкія гады, не прыехаў. Расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі так пісаў пра гэта: «Прлехав к нам в люне 1973 года, он подарлл сто ллстов своей графлкл л был огорчен, что к прлезду органлзовалл ллшь скромную выставку ллтографлй! Марк Захаровлч мечтал о встрече с Влтебском л боялся ее. Увы, просквозлвшлсь на балконе гостлнлцы, он простудплся, л о поездке не могло быть л речь. Впрочем, может быть, старый мэтр лукавнл. “Я лспытывал страх не увлдеть своего города таклм, каклм храню его в своем сердце все время”, — наплшет он>*.
Стар. 240. ...белорусская йнтеллйгенцйя благодарна Андрею Вознесенскому, напечатавшему свой очерк о Шагале в «Огоньке»... — Размова ідзе пра нарыс «Гала Шагала» (Огонек, 1987, № 4), у якім Андрэй Вазнясенскі задаваўся пытаннямі: «Но как получллось, что родлна художнлка оказалась средл немноглх стран, где не лздано нл одного альбома, монографлп о нем, нл одной открыткл, не было нл одной выставкл его жлвоплсл? Нмя его л пролзведенля былл долгле годы абсурдно запреіцены. Во всем млре знают Влтебск по его картлнам л потому, что он в нем родллся, а в городе нет нл музея, нл уллцы его лменл?»
Стар. 241. А работы мой давнйе не сохранйлйсь. Во время войны я еіце кое-что делал no рйсовальной частй. Но однажды сгорел «студебекер» с нашйм солдатскйм ймугцеством й сгорел мой мешок, где был альбом с рйсункамй. С тех пор рйсованйем я не занймался. — Насамрэч маляваннем Быкаў займаўся ўсё жыццё і ў другой палове 1950-х гг. нават ілюстраваў уласныя апавяданні [гл. альманах «Нёман» (Гродна), 1958, № 2], Самыя даўнія малюнкі пісьменніка, вядомыя сёння, датуюцца 1945 г., упершыню былі надрукаваныя ў якасці ілюстрацый да нарыса А. Нікалаева «Пісьменнікі-мастакі» («Дружба народов», 1970, № 5). Пазней тры з іх былі ўключаны ў зб. «Когда пушкл гремелл...» (М., 1973). Друкаваліся таксама ў кн.: Шапран С. Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка I. Мінск, Гародня, 2009. Малюнкі Быкава розных часоў таксама прадстаўлены ў кн.: Барадулін Р. Лісты ў Хельсінкі. Мінск, 2000; Барадулін Р, Быкаў В. Калі рукаюцца дуіпы...: паэзіяй з прозай / мастак А. Баркоўскі. Мінск, 2003; Дажыць да зялёнай травы...: ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960-2003) / уклад., прадм. і камент. С. Шапрана. Львів, 2008; Быкаў В. Гарадзенскі архіў: Невядомыя творы (1957-1972). Незавершанае.