Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
паэткі. Што датычыць расійскага пісьменніка Уладзіміра Дудзінцава (1918-1998), мусіць, маецца на ўвазе ягоны раман «Белыя адзёжы» пра вучоных-біёлагаў, заснаваны на рэальным канфлікце паміж акадэмікам Т Лысенкам, які для дасягнення асабістай улады пры дапамозе рэпрэсій укараняў псеўданавуковыя тэорыі, і навукоўцамі, прыхільнікамі «класічнай» генетыкі. Раман упершыню быў надрукаваны ў 1987 г., праз 30 гадоў пасля напісання. У гэтым сэнсе раману «Дзеці Арбата» А. Рыбакова пашанцавала болей — ён не друкаваўся 5 гадоў. Што датычыць расійскага пісьменніка Анатоля Прыстаўкіна (1931 2008), то, пэўна, маецца на ўвазе ягоная аповесць «Начавала хмарка залатая», у якой распавядаецца пра дэпартацыю ў 1944 г. чачэнцаў і інгушаў. Платонаў Андрэй (1899-1951) — расійскі пісьменнік, пры жыцці неаднаразова падвяргаўся ганенням. Яго найбольш вядомыя творы — аповесць «Катлаван» і раман «Чэвенгур» — былі надрукаваныя ўжо пасля смерці аўтара. Набокаў Уладзімір (1899-1977) — расійскі і амерыканскі пісьменнік, перакладчык, літаратуразнавец. У 1922 г. эміграваў у Берлін, пазней — ва Францыю, затым у ЗША; апошнія гады правёў у Швейцарыі.
Стар. 281. ...Давйда Самойлова... — Самойлаў Давід (сапр. Каўфман; 1920-1990) — расійскі паэт, перакладчык. Ёсць некаторыя недакладнасці ў працытаваным вершы «Еслн вычеркнуть войну...» (1961) — у арыгінале: «Простота ее начал»; «Словно доблестью гражданской»; «Нас невольно отмечал»; «Как вы жнлн, чем вы жмлн?»; «Словно может нас спастн / От упреков н досады».
He останавлнваться (стар. 293)
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях». Упершыню — газ. «Нзвестня», 1988, 10 сак. пад назвай «Васнль Быков: Важно не останавлнваться» ў рубрыцы «Точка зрення». Гутарку вёў Мікалай Матукоўскі.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 294. бывшйй нарком Б. Л. Ваннйков — Ваннікаў Барыс (1897-1962) — савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч; адзін з галоўных удзельнікаў атамнай праграмы; у 1939-1941 гг. — народны камісар узбраення СССР; тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1942, 1949, 1954). У чэрвені 1941 г. быў арыштаваны, але неўзабаве, у сувязі з пачаткам вайны, вызвалены паводле асабістага распараджэння I. Сталіна. У 1942-1946 гг. — народны камісар боепрыпасаў СССР.
Стар. 294. Н. Хруіцев сделал огромное дело, разоблачйв преступленйя Сталйна й его прйспешнйков. — Хрушчоў Мікіта (18941971) — савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК КПСС (1953-1964), старшыня Савета міністраў СССР (1958-1964). Ініцыятар развянчання культу асобы I. Сталіна.
Стар. 294-295. Так, сын Лысенко утпверждает, напрймер, что академйк Вавйлов оклеветал себя сам, а лысенковгцйна как наука давно доказала свое преймуіцество над вавйловской генетйкой. — Лысенка Трафім (1898-1976) — расійскі аграном, біёлаг; заснавальнік псеўданавуковага напрамку ў біялогіі — мічурынскай аграбіялогіі; дырэктар Інстытута генетыкі AH СССР (1940-1965); акадэмік АН СССР (1939), акадэмік Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1935); Герой Сацыялістычнай Працы (1945); тройчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1941,1943, 1949). 3 імем Т. Лысенкі звязаная кампанія ганенняў супраць вучоных-генетыкаў і ягоных апанентаў, якія не прызнавалі «мічурынскую генетыку». Што датычыць М. Вавілава, то ён сапраўды даваў паказанні супраць самога сябе (у прыватнасці, пацвярджаў, што займаўся шкодніцтвам па заданні былога наркома земляробства СССР Я. Якаўлева, які незадоўга перад тым быў арыштаваны і расстраляны), аднак рабіў гэта з прычыны катаванняў, якім падвяргаўся сістэматычна на працягу амаль года. На думку даследчыкаў, дачыненне Т. Лысенкі (які адмаўляў генетыку, але якога, між іншым, М. Вавілаў падтрымаў на пачатку ягонай кар’еры) да гібелі Вавілава і ягоных саратнікаў бясспрэчнае.
Стар. 298. Давно замечено, что пйсателей любят уже «ушедшйх». Судьбы Есенйна, Булгакова, Пастернака, Цветаевой, Гумйлева, Ахматовой, многйх мастеров нацйональных кулыпур, разве не свйдетельствуют обэтом? — Булгакаў Міхаіл (1891-1940) — расійскі пісьменнік украінскага паходжання (нарадзіўся ў Кіеве). У Булгакава праводзіўся вобыск, ягоныя творы былі канфіскаваныя і не друкаваліся, п’есы забараняліся для пастаноўкі ў тэатрах, а самы вядомы твор, які прынёс Булгакаву сусветную вядомасць, — раман «Майстар і Маргарыта» — быў надрукаваны ўжо пасля смерці аўтара, у 1966 г. Пастарнак Барыс (1890-1960) — расійскі паэт, празаік, перакладчык; лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1958), ад якой вымушаны быў адмовіцца ў выніку шырокамаштабнай кампаніі цкавання, што ўсчалася пасля выхаду на Захадзе рамана «Доктар Жывага» і прысуджэння Нобелеўскай прэміі (прэзідыум ЦК КПСС нават нрыняў асобную пастанову «Пра паклёпніцкі ра.ман Б. Пастарнака»). Б. Пастарнак быў выключаны з СП СССР; калегі-літаратары патрабавалі пазбавіць яго савецкага грамадзянства і выслаць з Савецкага Саюза. Цвятаева Марына (1892-1941) — расійская паэтка, празаік, перакладчыца. Знаходзячыся ў эміграцыі (1922-1939), пэўны час жыла разам з сям’ёй практычна ў жабрацтве. Апошні прыжыццёвы зборнік паэзіі М. Цвятаевай выйшаў у 1928 г. Пасля вяртання ў СССР былі арыштаваныя яе муж Сяргей Эфрон (расстраляны ў 1941 г.) і дачка Арыядна (у 1955 г. была рэабілітаваная — пасля 15 гадоў зняволення і ссылкі). Эвакуірываўшыся разам з сынам Георгіем у Елабугу (Татарстан), М. Цвятаева скончыла жыццё самагубствам. Гумілёў Мікалай (1886-1921) — расійскі паэт, празаік, перакладчык; стваральнік школы акмеізма. Быў арыштаваны па падазрэнні ва ўдзеле
ў змове «Петраградскай баявой арганізацыі У. М. Таганцава» і расстраляны. Гэта адна з першых спраў у СССР, калі масаваму расстрэлу былі падвергнуты прадстаўнікі навуковай і творчай інтэлігенцыі. У 1992 г. справа «Петраградскай баявой арганізацыі» была прызнаная сфабрыкаванай, усе асуджаныя рэабілітаваны. Ахматава Ганна (18891966) — расійская паэтка, перакладчыца. Два яе мужа былі рэпрэсаваныя: паэт Мікалай Гумілёў расстраляны (ужо пасля іх развода); трэці муж Ахматавай Мікалай Пунін быў тройчы арыштаваны; загінуў у лагеры. Сын Леў Гумілёў правёў у зняволенні больш за дзесяць гадоў. Творы Ахматавай падвяргаліся цэнзуре, а сама паэтка цкаванню — у выніку пастановы аргбюро ЦК ВКП(б) «Пра часопісы “Звязда” і “Ленінград”» 1946 г. Ахматава была выключана з СП СССР. Многія вершы Ахматавай не друкаваліся не толькі пры яе жыцці, але і доўгі час пасля яе смерці. Пастанова аргбюро ЦК ВКП(б) была прызнана памылковай і адменена толькі ў 1988 г.
[Беседа с Нваном Афанасьевым] (стар. 298)
Друкуецца паводле электроннага носьбіта з архіва I. Афанасьева. Упершыню: Велнкая Отечественная война в судьбе лнтературы н культуры: нсторнческнй опыт как мнровоззренческнй н моральный выбор / ред-сост. Н. Н. Афанасьев. Мозырь, 2011. Друкавалася таксама: Афанасьев Н. Васпль Быков: Н был фронт, й была война, н был плен... // Вопросы лнтературы, 2012, № 6. Гутарку вёў Іван Афанасьеў.
Датуецца 13 мая 1988 г.
Гісторыя з’яўлення гутаркі вядомая з аповеда I. Афанасьева: «Беседа с Васнлем Владнмнровнчем Быковым состоялась 13 мая 1988 года в мннском Доме лнтератора. [...] В то время под научным руководством Алеся (Александра Мнхайловнча) Адамовнча — болыного друга н самого глубокого знатока творчества пнсателя — я завершал работу над кандндатской днссертацней на тему “Антнвоенная направленность творчества Васнля Быкова” н, по рекомендацнн Александра Мнхайловнча, представлял Васнлю Владнмнровнчу основные выводы нсследовання. [...]
Васнль Владнмнровнч очень вннмательно, терпелнво выслушал мой доклад, ободрнл поддержкой н согласнлся ответнть на вопросы, которые, как н направленне всей беседы, лежалн в русле днссертацнонного нсследовання. По обыкновенню, размышленмя Васнля Владнмнровнча прііобрелн фундаментальный характер, который с теченнем временн все более очевнден н, думается, остро востребован нашей современностью»1.
1 Афанасьев М. Предысторня / Афанасьев й. Васнль Быков: Н был фронт, н была война, н был плен... // Вопросы лнтературы, 2012, № 6. С. 83, 84
Стар. 298. ...в своем докладе «Наша сйла й воля»... — Выступленне на навуковай канферэнцыі па праблемах «ваеннай» прозы, якая была арганізавана Інстытутам літаратуры імя Я. Купалы АН БССР разам з СП БССР у красавіку 1983 г. (гл. вышэй).
Стар. 300. А как вы тогда относйтесь к утвержденйю П. М. Топера no поводу «Третьейракеты»? 0 сцене, где герой пройзносйт свой антйвоенный монолог про обожженного немецкого танкйста, он говоркт, что в этом есть что-то... даже не совсем правйльное... — Расійскі літаратуразнавец Павел Топер (нар. у 1923), аналізуючы гэты эпізод з «Трэцяй ракеты», пісаў аб «фальшн в смятеннн героя перед самнм фактом войны, в перечнсленнн, через запятые, всех, кто “гнбнет”, свонх н чужнх, фалыпн — в нстернческом отчаяннн перед войной как таковой, охватнвшем героя в разгаре боя». «Это было важное н необходнмое “усложненне” задачн, — заключаў П. Топер, — но результат не получнлся органнчным»1.
Стар. 300. ...В. М. Вернадского. — Вярнадскі Уладзімір (1863— 1945) — расійскі і ўкраінскі вучоны, мысляр, грамадскі дзеяч; акадэмік Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1908; з 1917 г. — Расійская Акадэмія навук; з 1925 г. — Акадэмія навук СССР); адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт Украінскай Акадэміі навук (1918-1921).
Стар. 301. Паулюс — Паўлюс Фрыдрых (1890-1957) — нямецкі военачальнік; камандуючы 6-й арміяй, якая была акружана савецкімі войскамі і капітулявала пад Сталінградам (1943); адзін з аўтараў плана Барбароса — плана нападу Германіі на СССР.
Стар. 304. Как йзвестно, лейтенант Шмйдт пошел руководйть восстанйем, с решенйем о начале которого он не был согласен. A потом он пошел u под расстрел. — Шміт Пётр (1867-1906) — рэвалюцыйны дзеяч; адзін з кіраўнікоў Севастопальскага паўстання 1905 г.
Стар. 307. ...речйцкого художнйка Мсачева. — Ісачоў Аляксандр (1955-1987) — беларускі мастак, які памёр ва ўзросце 32 гадоў ад сардэчнага прыступу.
Стар. 308. Сходная судьба постйгла когда-то поэта Надсона. Потом — актера й барда Высоцкого. — Надсан Ся.мён (1862-1887) — рускі паэт; памёр ва ўзросце 24 гадоў. Творчасць С. Надсана набыла яшчэ болыпую вядомасць пасля яго смерці: калі першая і адзіная кніга перавыдавалася пры жыцці паэта 5 разоў, то пасля смерці — 29, і калі наклад першага выдання быў 600 асобнікаў, то апошняе выданне выйшла 10-тысячным накладам. Высоцкі Уладзімір (1938-1980) — расійскі паэт, бард, акцёр тэатра і кіно; памёр ва ўзросце 42 гадоў. Першая паэтычнай кніга У Высоцкага выйшла 25-тысячным накладам ужо пасля яго смерці (1981); неўзабаве была канчаткова знятая і забарона на публікацыю ягоных твораў.