Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
1 Топер П. Радн жнзнн на земле. М., 1985. С. 479.
Стар. 308. Такая йсторйя получйлась с панфйловцамй. — Панфілаўцы — вайскоўцы 316-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Івана Панфілава, што ўдзельнічалі ў 1941 г. у абароне Масквы ад нямецкіх захопнікаў. Паводле шырока распаўсюджанай у СССР версіі, калі пачаўся чарговы наступ немцаў на Маскву, байцьі 4-й роты на чале з камісарам Васіліем Клачковым здзейснілі подзвіг, знішчыўшы ў ходзе 4-гадзіннага бою 18 варожых танкаў. Усе 28 байцоў загінулі і былі названы героямі. Фраза, якую казаў перад смерцю камісар Клачкоў: «Вялікая Расія, а адступаць няма куды — за намі Масква», увайшла ў школьныя падручнікі. Толькі з цягам часу высветлілася, што некаторыя з 28 герояў-панфілаўцаў загінулі раней, іншыя — пазней; некаторыя былі параненыя. але засталіся ў жывых; былі і тыя, хто патрапіў у палон, а адзін супрацоўнічаў з немцамі, за што пазней быў асуджаны.
Стар. 309. Когда-то, много лет тому назад, я разговарйвал об одной дйссертацйй Васйля Бурана... — Буран Васіль (1924-200?) — беларускі крытык, літаратуразнавец; пісаў на беларускай і ўкраінскай мовах. В. Буран быў адным з нямногіх літаратурных крытыкаў, хто ў 1966 г., у самы разгар кампаніі шальмавання аповесці «Мёртвым не баліць» і яе аўтара, выступіў са станоўчай, з некаторымі агаворкамі, ацэнкай гэтага твора1. Аднак, абараняючы ў 1968 г. кандыдацкую дысертацыю па тэме «Творчасць Васіля Быкава: станаўленне мастацкай індывідуальнасці пісьменніка», быў вымушаны даць негатыўны водгук на аповесць. Быкаў прыгадваў: «У Горадню зь Менску прыехаў Васіль Буран, які рыхтаваў да абароны кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці Быкава. Дысэртацыю не прымалі, бо там даваліся ня тыя ацэнкі некаторым момантам маёй творчасьці. Васіль біўся над ёй колькі месяцаў, і ўсё марна. Я сказаў яму: “Напішы ты, што ім патрэбна”. Але Васіль, які аказаўся слаўным украінскім хлопцам, маім аднагодкам, упарціўся. Дык мы разам сядзелі вечар, і я памагаў яму рабіць фармулёўкі ўласных творчых хібаў. Здаецца, тое памагло, дысэртацыю прынялі»2.
[Выступленне на пленуме СП БССР (май 1988 г.)]
(стар. 310)
Друкуецца паводле стэнаграмы выступлення В. Быкава на пленуме праўлення СП БССР па тэме «Гісторыя народа і літаратура». Упершыню ў скарачэнні і пад назвай «Выступленне Васіля Быкава» — у газ. «Літ. і мастацтва», 1988, 3 чэрв.
Можа быць датавана не пазней 19 мая 1988 г. — дня выступлення В. Быкава на пленуме.
1 Гл.: Буран В. Воююіцнй гуманнзм // Неман, 1966, № 12.
2 Гэтае выданне, т. 8, с. 208.
Стэнаграма выступлення захоўваецца ў БДАМЛМ (ф. 78, воп. 1, адз. зах. 578, арк. 73-84). Ніжэй падаюцца істотныя разыходжанні паміж стэнаграмай і публікацыяй у газ. «Літ. і мастацтва». Так, пачатак выступлення скарочаны як падчас першай публікацыі, так і ў гэтым выданні: «Дарагія таварышы! Я думаю, вы са мной пагодзіцеся, што мы праслухалі цікавыя, грунтоўныя даклады, якія даюць магчымасць пагаварыць пра вялікія справы» (выступленню Быкава папярэднічалі прамовы М. Танка, А. Мальдзіса і М. Мушынскага). У публікацыі ў «Літ. і мастацтве» таксама адсутнічаюць наступныя фрагменты:
«Насуперак думцы многіх, я зусім не з’яўляюся бяздумным апалагетам мастацкай манеры Марка Шагала... [...] I наадварот: усякая рэгламентацыя, нацыянальная ці іншая нецярпімасць, ідэйная абмежаванасць у культуры заўжды даюць непажаданыя, калі не цалкам негатыўныя, вынікі» (арк. 77-78).
«I хай не ліцамераць тыя паборнікі “высокай мастацкасці”, якія быццам бы недабіраюць яе ў “Дзецях Арбата” ці “Белых адзёжах” і іншых творах» (арк. 79).
«I вось “Талака” арганізавала мітынг у абарону таго, што яшчэ ў нас засталося... [...] Сабор жа можна і парушыць — ці мала іх пабурылі на нашай зямлі» (арк. 81).
«Дагэтуль грамадства рэспублікі ганебна-моўчкі перажывае драматычную гісторыю з кнігай Алега Бембеля. [...] А здарылася яна ў наш час дэмакратызацыі і перабудовы...» (арк. 82).
* * *
Стар. 310. ...Брэжнева... — Брэжнеў Леанід (1906-1982) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч; з 1964 г. — першы сакратар ЦК КПСС (з 1966 г. — Генеральны сакратар).
Стар. 311. «Народ безмолвствует»... — заключныя словы апошняй сцэны трагедыі «Барыс Гадуноў» А. Пушкіна.
Стар. 311. Мао Цзэдун (1893-1976) — кітайскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, з 1943 г. — старшыня Кампартыі Кітая; у 1954-1959 гг. — старшыня КНР. Правёў некалькі гучных кампаній, самыя вядомыя сярод якіх «Вялікі скачок» і «Культурная рэвалюцыя» (1966-1976), што ўнеслі жыцці мільёнаў людзей.
Стар. 311. ...наш паважаны віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР і старшыня Вярхоўнага Савета рэспублікі... — Размова ідзе пра Івана Навуменку (1925-2007), беларускага пісьменніка; народнага пісьменніка Беларусі (1995); віцэ-прэзідэнта АН БССР (з 1982), старшыню ВС БССР (1985-1990).
Стар. 312. ...проза Б. Мікуліча, А. Мрыя... — Мікуліч Барыс (19121954) — беларускі пісьменнік. У 1936 г. быў арыштаваны і асуджаны як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і «за антысавецкую дзейнасць». Пакаранне адбываў у Сібіры. Пасля
вызвалення ў 1946 г. без дазволу ўладаў вярнуўся ў Беларусь. У 1947 г. судзімасць з Б. Мікуліча была знятая. У 1949 г. паўторна арыштаваны і сасланы на вечнае пасяленне ў Сібір, дзе і памёр. Рэабілітаваны ў 1954 г. Мрый Андрэй (сапр. Шашалевіч; 1893-1943) — беларускі пісьменнік. У 1934 г. быў арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў зняволення. У 1940 г. зноў арыштаваны «за ўдзел у антысавецкай арганізацыі». Асуджаны на 5 гадоў. У 1943 г. быў прызнаны медыцынскай камісіяй інвалідам і адпраўлены паміраць дамоў. Памёр у Мурманскай вобласці (паводле некаторых звестак, забіты рэцыдывістамі ў цягніку).
Стар. 312. ...А. Бачылы... — Бачыла Алесь (Аляксандр; 19181983) — беларускі паэт, перакладчык.
Стар. 312. ...С. Грахоўскага... — Грахоўскі Сяргей (1913-2002) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. У 1937 г. быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і «за антысавецкую дзейнасць». У 1947 г. судзімасць была знятая. У 1949 г. зноў арыштаваны і асуджаны на пасяленне ў Сібіры. Цалкам рэабілітаваны ў 1955 г.
Стар. 312. ...знакамітая сатыра Ведзьмака Лысагорскага... —«Сказ пра Лысую гару» (1988) Францішка Ведзьмака-Лысагорскага. У 2003 г. Ніл Гілевіч публічна абвясціў, што менавіта ён з’яўляецца аўтарам «Сказа пра Лысую гару», але паэт Мікола Аўрамчык (Мікалай; 1920-2017) запярэчыў, што з’яўляецца сааўтарам, што, аднак, не перашкодзіла Гілевічу перавыдаць «Сказ пра Лысую гару» пад адным імем: Гілевіч Н. Сказ пра Лысую гару: у апош. аўт. рэд. Мінск, 2003.
Стар. 312. ...Сахару. — Сахара — найбуйнейшая гарачая пустыня ў свеце, размешчаная на поўначы Афрыканскага кантынента.
Стар. 312. Калі літаратурай па сутнасці кіравалі, вызначаючы, у які бок ёй развівацца, не праўленне Саюза пісьменнікаў, не Танк і не Гілевіч... — Танк Максім (сапр. Скурко Яўген; 1912-1995) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч; народны паэт БССР (1968); у 1967-1990 гг. — старшыня праўлення СП БССР. Ніл Гілевіч, будучы ў 1980-1989 гг. першым сакратаром праўлення СП, з’яўляўся, па сутнасці, «правай рукой» М. Танка.
Стар. 315. ...выслана на Салаўкі, у Комі і Казахстан... — Салавецкія астравы, Рэспубліка Комі, Казахстан — тут падчас сталінскіх рэпрэсій былі створаны шматлікія лагеры, якія сталі часткай ГУЛАГа (Галоўнага ўпраўлення папраўча-працоўных лагераў, якое здзяйсняла кіраўніцтва месцамі заключэння і ўтрымання ў СССР у 1930-1960-я гг.). Апроч таго, у Казахстан ужо ў 1940-я гг. масава дэпартавалі цэлыя народы: немцаў, калмыкаў, чачэнцаў, карачаяўцаў, балкарцаў, крымскіх татараў, балгараў, курдаў і інш.
Стар. 315. ...пра былога старшыню СНК БССР Кавалёва (дарэчы, рэабілітаванага яшчэ з ласкі Берыі ў 1946 годзе)... — Кавалёў Апанас (1908-1993) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета народных камісараў БССР (1937-1938). У 1939 г. быў арышта-
ваны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і сасланы ў Омскую вобласць. Вызвалены ў 1942 г. Рэабілітаваны ў 1943 г.
Стар. 315. ...акадэміка Жабрака... — Жабрак Антон (1901-1965) — беларускі генетык, селекцыянер, грамадскі дзеяч; прэзідэнт АН БССР (1947). Публічна выступіў супраць манапалізму Т. Лысенкі ў біялогіі, у выніку чаго быў адхілены ад пасады прэзідэнта АН БССР і фактычна пазбаўлены магчымасці пэўны час працягваць даследчыцкую працу.
Стар. 315. ...старыя яжоўска-берыеўскія паклёпы... — Яжоў Мікалай (1895-1940) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч; з 1937 г. — генеральны камісар дзяржбяспекі; народны камісар унутраных спраў СССР (1936-1938); народны камісар воднага транспарту (1938-1939). Адзін з найбліжэйшых паплечнікаў I. Сталіна па арганізацыі масавых рэпрэсій. У 1939 г. быў арыштаваны і праз год расстраляны па абвінавачанні ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Берыя Лаўрэнцій (1899-1953) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік МУС-МДБ СССР (1938-1945); з 1941 г. — намеснік старшыні Савета народных камісараў (пазней — Савета міністраў СССР). Адзін з найбліжэйшых паплечнікаў I. Сталіна па арганізацыі масавых рэпрэсій. Расстраляны па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з шэрагам замежных разведак.
Стар. 315. ...адыёзным артыкулам ленінградскай хімічкі... — Маецца на ўвазе артыкул «Не магу адступацца ад прынцыпаў» Ніны Андрэевай (нар. у 1938), выкладчыцы кафедры фізічнай хіміі Ленінградскага тэхналагічнага інстытута, лідара незарэгістраванай Усесаюзнай камуністычнай партыі бальшавікоў. Артыкул быў надрукаваны ў газ. «Советская Россня» (1988, 13 сакавіка) і стаў, па сутнасці, маніфестам антыперабудовачных сіл.
Стар. 315. ...«Талакі»... — «Талака» — незалежніцая арганізацыя моладзі, гісторыка-культурнае аб’яднанне, якое існавала ў 1985— 1990 гг. Займалася ўдзелам у рэстаўрацыйных работах і археалагічных раскопах, аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, змаганнем за стварэнне беларускіх класаў і школаў, правядзеннем экалагічных экспедыцый, культурна-асветніцкай дзейнасцю, адраджэннем народных святаў (у тым ліку Купалля, Калядаў і Гукання вясны).
Стар. 316. ...У. Дамашэвіча... — Дамашэвіч Уладзімір (1928-2014) — беларускі пісьменнік; у 1957-1967 гг. працаваў у рэдакцыі мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Быў рэдактарам першых кніг Быкава «Жураўліны крык» (1960) і «Трэцяя ракета. Здрада» (1962).