Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Скандал атрымаўся магутны. ЦК Беларусі на чале з Сакаловым разьюшана прымаў меры. Кіраўнікі найперш узяліся ўсяляк абвяргаць факт паліцэйскай расправы над мірнай дэманстрацыяй. (Міліцыя нікога ня біла, ня труціла “чаромхай”. Гэта быў мяцеж нацыяналістаў
супраць савецкай улады, які ўдалося падавіць мірнымі сродкамі.) Мяне выклікаў Сакалоў і апрацоўваў у гэткім, прыкладна, пляне. Я яму кажу пра гвалт з боку праваахоўных органаў, а ён даводзіць, што фактаў гвалту няма. Дзеля таго спасылаецца на заключэньне камісіі, якая ўжо расьсьледавала той інцыдэнт. А ў камісіі, кажа, такія паважаныя людзі, які мастак-акадэмік Савіцкі, пісьменьнік-ляўрэат Гілевіч, мы ім змушаны верыць. Шмат якія журналісты даводзілі адваротнае, але ім не было веры. Будзінас нават зьняў пабоішча на кінастужку, усё роўна даводзілі, што газы не прымяняліся. (Камісія ўзважыла запасы “чаромхі” ў МВД — уся ў наяўнасьці.) Прыйшоўшы ад Сакалова, я напісаў ліст Гарбачову, распавёў пра варварскую гісторыю ў Беларусі і прасіў справядлівасьці.
Адказу ад Гарбачова, вядома, не атрымаў — атрымаў выклік на нараду творчай інтэлігенцыі, якая ладзілася на Старой плошчы, у ЦК КПСС. Там у невялічкай залі сабраўся ці ня ўвесь творчы актыў краіны, было шмат знаёмых літаратараў. На сцэну выйшла палітбюро ў поўным складзе на чале з Гарбачовым. Той пачаў штось гаварыць [...]. I тады раптам чую — Гарбачоў звяртаецца да мяне: “Васіль Быкаў, як так здарылася, што беларусы выйшлі супраць савецкай улады? Спакойны, дысцыплінаваны народ... He зразумела”.
Я пачаў штось тлумачыць, сказаў пра жорсткасьць міліцыі, якая зьбівала і труціла жанок і дзяцей, што ішлі на могілкі, дзе пахаваны слынныя людзі Беларусі, у тым ліку і Машэраў. Гарбачоў недаўменна паціскаў плячыма. Насупраць у першым радзе сядзеў галоўны арганізатар таго Я. Сакалоў і маўчаў»1.
Стар. 349. Особому поношенйю подвергся пйсатель Алесь Адамовйч, посмевшйй в одной йз «огоньковскйх» публйкацйй употребйть намек на сходство пройсходяіцего в Мйнске с некоторымй моментамй французской буржуазной революцйй й назвать ймена. — Запазычаная з paMana «93 год» Віктара Гюго назва французскай правінцыі — Вандэя, якая стала цэнтрам контррэвалюцыйнага мяцяжа, набыла гэткім чынам сімвалічны сэнс. Размова ідзе пра артыкул «Оглянлсь окрест!» («Огонек», 1988, № 39), у якім А. Адамовіч, распавядаючы пра сітуацыю, што склалася вакол урочышча Курапаты, пісаў, у прыватнасці: «Это ллшнлй раз доказывает, как назрел такой сдвлг л в Млнске, заслужлвшем в последнее время печальную репутацлю антлперестроечной Вандел старанлямл некоторых обіцествоведов л лдеологлческлх начальнлков. Но тут онл оказаллсь бесслльны: тысячл людей, горожан лз деревень, двлнуллсь на млтлнг в Курапаты. [...]
Могу сообіцлть: еше одлн серьезный барьер протнв перестройкл, возводлмый вот уже столько месяцев, о который бллся все это время, казалось, однн Васлль Быков, — затреіцал этот барьер, а некоторые
1 Гэтае выданне, т. 8, с. 384-385, 386.
секцнн в одночасье рухнулн. Нет, н Павлов, н Бовш, н Залесскнй, н Бегун, н Нгнатенко, н Малашко, н нм подобные все еіце чувствуют себя на коне. Вот н недавно, уже после Куропат, на разлнчных академнческнх н вузовскнх сесснях, круглых столах подтверднлн свон повторные обвннення-прнговоры деятелям белорусской культуры, лнтературы, многне нз которых былн уже реабнлнтнрованы после XX сьезда КПСС. Но онн н после XXVII гнут свое. Чнтают н бурно прнветствуют доклад: “Сталнн — полнтнческнй вождь” (сам афншу ввдел), а народ ндет с плакатамн “Сталнн — кат», — что ж, “фнлософскнй” спор уже вынесен на улнцу, а это для нашнх “фнлософов” смертельный номер. Вы где-нлбудь слышалн нашнх ндеологов, выступаюіцнх перед сегодняшней толпой? Нет зрелніца, нсторнн на свете печальнее, чем это! В тех же Куропатах было продемонстрнровано: только молодежь нз “Талакі”, прннявшая на себя ответственность за порядок н днсцшіллну, спасла нх от позорного нзгнання с мнтннга.
Рядом с Куропатамн — Вандея? Это долго продолжаться не может — такое соседство».
Стар. 352. художнйкй М. Купава, А. Марочкйн, М. Марочкйн, журналйст В. Мартыненко — Купава Мікола (нар. у 1946), Марачкіны Аляксей (нар. у 1940) і Ігар (нар. у 1963) — беларускія мастакі. Мартыненка Вітаўт (1959-2016) — беларускі журналіст, пісьменнік.
Стар. 352. преподаватель унйверсйтета А. Белый — Белы Анатоль (1939-2011) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, навуковец, выкладчык, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў г. Старыя Дарогі (цяпер Старадарожскі мастацкі музей).
Стар. 352. главный режйссер Театра йменйЯ. Купалы В. Раевскйй, пйсатель В. Яковенко — Раеўскі Валерый (1939-2011) — беларускі тэатральны рэжысёр; мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы (1991-2009); народны артыст Беларусі (1998). Якавенка Васіль (1936-2018) — беларускі пісьменнік.
Стар. 354. П. Машеров, Ф. Сурганов — Машэраў Пётр (19181980) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч; першы сакратар ЦК КПБ (1965-1980). Сурганаў Фёдар (1911-1976) беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч; старшыня прэзідыума ВС БССР (19711976). П. Машэраў і Ф. Сурганаў загінулі ў аўтамабільных аварыях.
[Інтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] (Стар. 355)
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1988, 30 снеж., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Восем дзён у снежні» і з падзагалоўкам «Васіль Быкаў пра паездку ў Злучаныя Штаты Амерыкі». Гутарку вёў А. Ганчароў.
Датуецца часам першай публікацыі.
Нагодай для інтэрв’ю стала паездка В. Быкава ў Нью-Ёрк (ЗША) на сесію Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у
межах афіцыйнага візіту Генеральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова (падрабязней пра паездку гл. гэтае выданне, т. 8, с. 387-392).
Стар. 355. Уладзімір Карпаў (1922-2010) — расійскі пісьменнік; першы сакратар праўлення СП СССР (1986-1991).
[Інтэрв’ю газеце «Чырвоная змена»] (Стар. 357)
Друкуецца паводле газ. «Чырвоная змена», 1988, 31 снеж., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Узяў наш боль». Інтэрв’ю вёў I. Рыбалтоўскі.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 357. Ці з’явілася для вас нечаканасцю ваша перамога ў хітпарадзе папулярнасці «Чырвонай змены»... — Размова ідзе пра «Парад папулярнасці 1988» (апублікаваны ў гэтым жа нумары «Чырвонай змены»), паводле якога чытацкія сімпатыі размеркаваліся наступным чынам: 1. Быкаў, 2. Караткевіч, 3-4. Адамовіч, Арлоў.
Стар. 357. Дарэчы, «Кар’ер» — таксама пераможца. — Паводле «Парада папулярнасці 1988» лепшымі літаратурнымі творамі за 1988 г. былі названы наступныя кнігі: 1. «Кар'ер» В. Быкава; 2. «След ваўкалака» Л. Дайнекі; 3. «Старажытная Беларусь» М. Ермаловіча; 4-5. «Пасля небыцця» Э. Ялугіна (часопісная назва дакументальнай аповесці «Без эпітафіі» пра жыццё і дзейнасць Ц. Гартнага); «Тутэйшыя» Я. Купалы.
Стар. 358. Сярод нашых чытачоў вы папулярны не толькі як пісьменнік, але і як грамадскі дзеяч (2-е месца). — 1-е месца заняў 3. Пазьняк.
Стар. 358. ...жахлівую бяду ў Арменіі. — Маецца на ўвазе Спітакскі землятрус, які адбыўся 7 снежня 1988 г. і які за паўхвіліны разбурыў амаль усю паўночную частку Арменіі. У выніку загінула 25 тысяч чалавек (па іншых дадзеных — да 150 тысяч), больш чым паўмільёна засталося без прытулку. Быў дашчэнту разбураны Спітак; яшчэ 21 горад і больш за 300 населеных пунктаў былі разбураны часткова.
1989
Выпрабаванне дэмакратыяй (стар. 359)
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях». Упершыню — часоп. «Беларусь», 1989, № 1 у рубрыцы «Актуальны дыялог». Гутарку вяла Галіна Грыбоўская.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 359. У сваім артыкуле «Апошні шанц», апублікаваным у «Советской культуре»... — Размова, мусіць, ідзе пра артыкул «Едннственный шанс» («Советская культура», 1988, 11 чэрв.).
Стар. 360. У выдавецтве «Прогресс» выйшпа кніга «Нного не дано», аўтарамі якой з’яўляюцца Т. Заслаўская, А. Сахараў... — Размова ідзе пра зб. артыкулаў вядомых прадстаўнікоў інтэлігенцыі па найбольш вострых пытаннях перабудовы «Нного не дано» (М., 1988). Заслаўская Таццяна (1927-2013) — расійскі сацыёлаг, эканаміст; акадэмік AH СССР (1981). Сахараў Андрэй (1921-1989) — расійскі фізік і грамадскі дзеяч, дысідэнт, праваабаронца; адзін са стваральнікаў першай савецкай вадароднай бомбы; лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра (1975).
Стар. 362. Пасля XIX партканферэнцыі... — XIX усесаюзная канферэнцыя КПСС праходзіла ў Маскве 28 чэрвеня 1 ліпеня 1988 г. Партканферэнцыя прыняла пяць рэзалюцый: «Аб дэмакратызацыі савецкага грамадства і рэформе палітычнай сістэмы», «Аб барацьбе з бюракратызмам», «Аб міжнацыянальных адносінах», «Аб галоснасці» і «Аб прававой рэформе».
Стар. 362. ...пааіяпублікай^шматэрыялаўпраБэндэ.— Мабыць, маецца на ўвазе публікацыя: Сачанка Б. Бэндэ: (30-я ў абліччах і дакументах) //Літ. і мастацтва, 1988, 3 чэрв. Бэндэ Лукаш (1903-1961) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Прыкрываючыся ў 1930-я гг. ідэяй новай культуры, цалкам адмятаў культурны набытак мінулага, абвяшчаючы пры гэтым дакастрычніцкую беларускую літаратуру контррэвалюцыйнай, прасякнутай буржуазна-ліберальнай ідэалогіяй. 3 гэтых пазіцый займаўся палітычнай і літаратурнай дыскрэдытацыяй Я. Купалы і Я. Коласа. Абвінавачваў членаў літаратурных аб’яднанняў «Узвышша» і «Полымя» ў буржуазным нацыяналізме, дэкадэнцкіх ухілах, называў іх класавымі ворагамі Савецкай дзяржавы. Дзякуючы вульгарызатарскай дзейнасці Л. Бэндэ былі рэпрэсаваны многія выдатныя прадстаўнікі беларускай літаратуры, некаторым з іх «крытычныя» выступленні Бэндэ каштавалі жыцця.
Стар. 362. ...гэта і раман В. Гросмана «Жйзнь й судьба», і ўспаміны К. Сіманава «Глазамй человека моего поколенйя»... — Гросман Васілій (Іосіф; 1905-1964) — расійскі пісьменнік. Яго раман «Жыццё і лёс» быў канфіскаваны КДБ разам з чарнавікамі ў 1961 г. пасля таго, як В. Гросман аддаў рукапіс для публікацыі ў часоп. «Знамя» (галоўны рэдактар якога Вадзім Кажэўнікаў сам перадаў свой экзэмпляр рамана ў КДБ). Імкнучыся выратаваць кнігу, Гросман звярнуўся пісьмова да Н. Хрушчова, але яго прыняў член Палітбюро ЦК КПСС М. Суслаў, які заявіў, што раман можа быць надрукаваны ў СССР не раней, чым праз 200-300 гадоў. Копія рамана ўжо пасля смерці аўтара была таемна вывезена на Захад, і ўпершыню раман быў выдадзены ў 1980 г. у Швейцарыі. У СССР «Жыццё і лёс» выйшаў толькі ў 1988 г., дый і то — з купюрамі.