Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Стар. 362. ...дакументальныя фільмы пра Ракасоўскага, Конева, Васілеўскага. — Ракасоўскі Канстанцін (1894-1968) — савецкі военачальнік польскага паходжання [нарадзіўся ў Варшаве, аднак пасля ўзнагароджання другой Залатой зоркай Героя Савецкага Саюза (1945) стаў называць годам нараджэння 1896-ы, а месцам нараджэння — Вялікія Лукі (Расія)]; Маршал Савецкага Саюза (1944), маршал Польшчы (1949). Конеў Іван (1897-1973) — савецкі военачальнік, падчас Другой сусветнай вайны камандуючы войскамі шэрагу франтоў; Маршал Савецкага Саюза (1944); Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Васілеўскі Аляксандр (1895-1977) — савецкі военачальнік; Маршал Савецкага Саюза (1943); у гады Другой сусветнай вайны на пасадзе начальніка Генштаба (1942-1945) прымаў дзейны ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні практычна ўсіх буйных аперацый на савецка-германскім фронце. У 1945 г. — галоўнакамандуючы савецкімі войскамі на Далёкім Усходзе ў вайне з Японіяй. У 1949-1953 гг. — міністр Узброеных Сіл і ваенны міністр СССР. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945); кавалер двух ордэнаў «Перамога» (1944, 1945).
Стар. 362. А падзеі блакаднага Ленінграда ў перапісцы Б. Пастарнака іВ. Фрэндэнберг? ІновыятпворыД.Гусарава,А.Ржэўскай. — Дакладней — Фрэйдэнберг Вольга (1890-1955) — расійскі філолаг, культуролаг-фалькларыст; перапіска В. Фрэйдэнберг і Б. Пастарнака доўжылася больш за сорак гадоў (1910-1954). Размова, мабыць, ідзе пра публікацыю: Борнс Пастернак — Ольга Фрейденберг. Пнсьма н воспомннання / предасловне, публнкацня, составленне н прнмечання Е. В. Пастернак, Е. Б. Пастернака, Н. Б. Брагннской // Дружба народов, 1988, № 7-10. Гусараў Дзмітрый (1924-1995) — расійскі пісьменнік; народны пісьменнік Рэспублікі Карэлія (1994). Ржэўская Алена (сапр. Каган; 1919-2017) — расійская пісьменніца беларускага паходжання (нарадзілася ў Гомелі).
Стар. 363. ...раман Б. Ямпольскага... — Ямпольскі Барыс (1921— 2000) — расійскі пісьменнік.
Стар. 363. Які грамадскі рэзананс атрымала публікацыя матэрыялу «Курапаты — дарога амерці»? — Пазьняк 3., Шмыгалёў Я. Курапаты — дарога смерці // Літ. і мастацтва, 1988, 3 чэрв.
Стар. 364. ...першага сакратара ЦК КПМ С. Гросу... — Гросу Сямён (нар. у 1934) — малдаўскі партыйны дзеяч, першы сакратар ЦК КП Малдаўскай ССР (1980-1989).
Стар. 364. Пра канфлікт у Малдавіі пісьменнікаў і супрацоўшкаў ЦК нам добра вядома. — Размова, відаць, ідзе пра публічныя патрабаванні малдаўскіх пісьменнікаў аб прызнанні дзяржаўнай мовай малдаўскай і — на аснове лацінскай графікі.
Стар. 364. галоўны рэдактар «Правды» т. Афанасьеў — Афанасьеў Віктар (1922-1994) — расійскі філосаф і партыйны дзеяч; галоўны рэдактар газ. «Правда» (1976-1989).
Стар. 364. драматург I. Друцэ — Друцэ Іон (нар. у 1928) — малдаўскі пісьменнік, драматург.
[Ответы на вопросы студентов н преподавателей МГУ нм. М. В. Ломоносова н чнтателей «Лнтературной газеты») (стар. 365)
Друкуецца паводле кн. «На крыжах», дзе апублікавана пад назвай «Встреча co студентамн н преподавателяхш МГУ нм. Ломоносова. “Лнтературная газета”». Упершыню — «Лнт. газета», 1989, 18 студз. пад назвай «Васлль Быков: Под знаком перемен» у рубрыцы «Аудлторня “ЛГ”: запнскн нз зала».
Датуецца часам першай публікацыі.
Ва ўступным слове да публікацыі ў «Лнт. газете» паведамляецца пра тое, што ніжэй друкуюцца адказы В. Быкава на запіскі, якія ён атрымаў падчас нядаўняй сустрэчы ў МДУ імя М. В. Ламаносава, а таксама на пытанні чытачоў у сувязі са з’яўленнем на старонках «Лйт. газеты» рубрыкі «Ауднторня “ЛГ”: запнскн нз зала», у межах якой чытачам прапаноўвалася назваць пісьменнікаў, якіх яны хацелі б бачыць у гэтай рубрыцы, і адрасаваць ім пытанні.
Стар. 365. Можно было егце поверйть, допустйм, что маршал Тухачевскйй — немецкйй шпйон... — Тухачэўскі Міхаіл (1893-1937) — савецкі военачальнік РККА («Рабоче-Крестьянской Красной Армнн») часоў Грамадзянскай вайны; Маршал СССР (1935). У 1937 г. быў арыштаваны па «справе антысавецкай трацкісцкай вайсковай арганізацыі». У ходзе папярэдняга следства прызнаў сябе вінаватым у падрыхтоўцы ваеннай змовы ў РККА, мэтай якой было гвалтоўнае звяржэнне ўлады і ўсталяванне ў СССР ваеннай дыктатуры. Для рэалізацыі поспеху планавалася падрыхтаваць паражэнне РККА ў будучай вайне з Германіяй і, магчыма, Японіяй. Тухачэўскі таксама прызнаў, што ім разам з іншымі ўдзельнікамі «змовы» нібыта былі перададзеныя германскай выведцы звесткі, якія складаюць дзяржаўную тайну. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.
Стар. 370. Мы прочйталй в «ЛГ» о вечере памятй В. Некрасова в Центральном Доме лйтераторов йменй A. А. Фадеева, где вы выступалй. Наконец-то, й очень, очень жаль, что Вйктор Платоновйч не дожйл до офйцйального прйзнанйя его таланта, его заслуг перед отечественной лйтературой. — Някрасаў Віктар (1911-1987) — расійскі пісьменнік украінскага паходжання (нарадзіўся ў Кіеве); лаўрэат Сталінскай прэміі (1947). Самы вядомы твор В. Някрасава — аповесць «У акопах Сталінграда». Пабываўшы ў 1960 г. у Італіі, ЗША і Францыі, напісаў кнігу «Па абодва бакі акеана», за якую ў 1963 г. бьіў раскрытыкаваны М. Хрушчовым і абвінавачаны ў «нізкапаклонстве» перад Захадам. У 1972 г. за тое, што, як сказана ў рашэнні, «дазволіў сабе мець уласную думку, якая не супадае з лініяй партыі», быў выключаны з КПСС, затым з СП СССР. У 1974 г. пасля вобыску на кватэры і серыі допытаў у КДБ быў вымушаны эміграваць ва Францыю. У тым жа годзе пазбаўлены савецкага грамадзянства —
пасля таго, як у адной з радыёпраграм іранічна выказаўся пра «трылогію» Л. Брэжнева. Распараджэннем Галоўліта было забаронена прыгадваць у друку імя Някрасава і яго творы; кнігі Някрасава былі канфіскаваныя з бібліятэк і ў асноўным знішчаны.
Стар. 370. В журнале «Театр» напечатана весьма прймечательная стенограмма двух заседанйй — драматйческая йстпорйя Любймова й Театра на Таганке. Я думаю, что человеку, прочйтавшему эту стенограмму йлй матерйалы суда над Бродскйм (в «Огоньке»)... — Любімаў Юрый (1917-2014) — расійскі тэатральны рэжысёр, акцёр, педагог; народны артыст Расіі (1992); з 1964 г. — галоўны рэжысёр Маскоўскага тэатра драмы і камедыі на Таганцы (ранейшая назва — Маскоўскі тэатр драмы і камедыі). Спектаклі Тэатра на Таганцы мелі неверагодны поспех, але на пачатку 1980-х, пасля смерці Уладзіміра Высоцкага, абстаноўка вакол тэатра напалілася: улады забаранілі спектакль «Уладзімір Высоцкі», атаксама «Барыса Гадунова» А. Пушкіна і «Тэатральны раман» М. Булгакава. У 1984 г., падчас знаходжання ў Англіі, Любімаў быў завочна пазбаўлены грамадзянства СССР (вернута ў 1989 г.). Нагодай для выгнання магла стаць роля Ю. Любімава ў арганізацыі пахавання У. Высоцкага. Бродскі Іосіф (1940-1996) — расійскі і амерыканскі паэт, эсэіст; лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1987). У 1964 г. быў арыштаваны за «тунеядство» і асуджаны на 5 гадоў прымусовай працы. Пасля 1,5 года тэрмін ссылкі пад ціскам сусветнага грамадства (у прыватнасці, пасля звароту да савецкага ўрада французскага філосафа Ж.-П. Сартра) быў скарочаны. У 1972 г. Бродскі быў вымушаны эміграваць у Аўстрыю, пасля — у ЗША. Што тычыцца стэнаграмы суда над I. Бродскім (упершыню: часоп. «Огонек», 1988, № 49), то толькі з цягам часу высветлілася, што гэта не, уласна кажучы, стэнаграма, а запіс судовага працэсу, зроблены журналісткай Фрыдай Вігдаравай.
Стар. 371. ...подобным постановленйю о журналах «Звезда» й «Ленйнград». — Пастанова «Аб часопісах “Звязда” і “Ленінград”» была прынята аргбюро ЦК ВКП(б) 14 жніўня 1946 г. Выклікаўшая шырокі грамадскі рэзананс, яна закранула лёсы асобных перыядычных выданняў і спрыяла выключэнню Г. Ахматавай і М. Зошчанкі з СП СССР. У 1988 г. прызнана памылковай і адменена.
Стар. 372. ...до не менее заселенного Сен-Женевьев-де-Буа. — Дакладней — Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа — могілкі ва французскім г. СентЖэнеўеў-дэ-Буа, дзе пахаваныя шматлікія рускія вайскоўцы, прадстаўнікі духавенства, пісьменнікі, мастакі, артысты — усяго больш за 15 тысяч.
Стар. 375. Яупомянул о бывшем харьковском прокуроре. Судебный процесс no его йску во многом поучйтелен, й очень важно, что no нему снят фйльм... — Размова ідзе пра судовы іск па абароне годнасці I. Сталіна, які быў пададзены ў 1988 г. былым харкаўскім пракурорам Іванам Шахаўцовым да газ. «Советская культура» і А. Адамовіча. Нагодай стаў артыкул у «Советской культуре», у якім Адамовіч нядо-
бра выказаўся пра Сталіна. Гэтая гісторыя стала асновай дакументальнага фільма «Сустрэчны іск» беларускіх рэжысёраў А. Рудэрмана і Ю. Хашчавацкага.
Гуманнзм невозможно учреднть (стар. 377)
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях», дзе апублікавана з падзагалоўкам «йз беседы с молодежью». Упершыню — газ. «Знамя юностн», 1989, 8 лют. пад назвай «Васнль Быков: Гуманнзм невозможно учреднть...». Падрыхтаваў Алег Груздзіловіч.
Датуецца часам першай публікацыі.
Адказы В. Быкава на пытанні ўдзельнікаў Усесаюзнай інфармацыйна-дыскусійнай сустрэчы рэдактараў маладзёжных газет, якая адбылася ў Доме палітычнай асветы пры Мінскім абкоме КПБ (з 1994 г. — дзяржаўнае прадпрыемства «Рэспубліканскі культурна-асветніцкі цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
Стар. 378. Вот Шеховцов мог выступйть й заявйть, что он законченный сталйнйст. — Гл. каментары да «[Ответов на вопросы студентов н преподавателей МГУ нм. М. В. Ломоносова п чнтателей “Лнтературной газеты”]».
Стар. 380. ...Гаврййла Попова... — Папоў Гаўрыіл (нар. у 1936) — расійскі эканаміст і палітык; адзін з лідараў дэмакратычнага руху ў СССР мяжы 1980-1990-х гг.; старшыня Маскоўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (1990-1991); першы мэр Масквы (1991-1992).
Стар. 383. ...Ельцйну? — Ельцын Барыс (1931-2007) — расійскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (1991-1999).
Путь — демократнзацня (стар. 384)
Друкуецца паводле «Лш. газеты», 1989, 15 лют., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Слово кандндата».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул з’яўляецца, па сутнасці, канцэпцыяй праграмы кандыдата ў дэпутаты (у 1989 г. В. Быкаў быў абраны народным дэпутатам СССР).
[Беседа для журнала «Наше наследне»] (стар. 386)
Друкуецца паводле часоп. «Наше наследне», 1989, № 3 (9), дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Человеку должно быть хоро-