Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Стар. 455. Началом нового вйтка преследованйй Карпюка послужшш его публйкацйй в областной газете на темы коллектйвйзацйй в западных областях Белоруссйй. — Размова ідзе пра публікацыю ў газ. «Гродненская правда» «Печальных былей» А. Карпюка, у выніку чаго ў гродзенскім друку пад грыфам «У бюро абкома КПБ» з’явілася інфармацыйнае паведамленне «Аб звароце ў пісьмах ветэранаў вайны і працы ў абком партыі з выпадку публікацыі “Печальные былн” А. Карпюка ў газеце ‘Тродненская правда”» — ветэраны прасілі «разабрацца з беспрынцыповай пазіцыяй рэдакцыі ‘Тродненская правда”, якая дапусціла публікацыю на сваіх старонках артыкулаў А. Карпюка, — яны ачарнілі гісторыю вобласці і яе людзей, сказілі ісціну»2. Тут жа быў апублікаваны матэрыял спецыяльнай камісіі, якая прыйшла да высновы, што Карпюк суб’ектыўна і аднабакова адносіцца да вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 г.; апроч таго, ізноў гаварылася аб падазронай ведамасці ў канцлагеры Штутгоф з подпісам Карпюка на атрыманне нямецкіх марак і аб яго ўцёках адтуль. Сам Аляксей Нічыпаравіч звязваў новыя ганенні са зменай мясцовага кіраўніцтва — ранейшы першы сакратар Гродзенскага абкома КПБ Леанід Кляцкоў, «які сваіх літаратараў апекаваў і ўсяляк ім дапамагаў, а на зграю сталіністаў адзеў наморднік», выйшаў на пенсію, тым часам Гродзенскі гарком КПБ узначаліў Аляксандр Алёшын, які «ў сваім устаноўчым дакладзе з якойсьці бяздумнай лёгкасцю аб’явіў, што сакратар аддзялення СП БССР у Гродне Карпюк са сваімі літаратарамі (цытую) “спрабуе пазбавіць беларускі народ яго гістарычнага мінулага, пры кожным выпадку ўбівае клін паміж працоўнымі і прадстаўнікамі савецкай улады [...], чым, як сцвердзіў дакладчык, Карпюк прыносіць шкоду жыхарам горада і ўсяму беларускаму народу”».
Стар. 456. Прй этом, кажется, забыт йлй йгнорйрован хотя бы тот факт, что почтй все бывйше «экзекуторы» Карпюка так йлй йначе скверно кончйлй. — Як прыгадваў А. Карпюк, сапраўды справядлівасць тады, надзіва, узяла верх: «“Генка” папаўся на непрыстойных махінацыях. 3 мэра горада перавялі яго дырэктарам камбіната.
1 Карпюк А. Выбраныя творы / уклад., прадм., камент. А. Фядута. Мінск, 2007. С. 425-426, 428.
2Тут і далей цытуецца паводле: Карпюк А. Выбраныя творы. С. 434, 435, 437.
Бачачы, што ўсё гэта толькі пачатак, аднойчы напіўся ды з дубальтоўкі стрэліў сабе ў рот.
Магільніцкі к таму часу выбіўся ў пракуроры рэспублікі. Вельмі пышна сябра пахаваў. Яшчэ дапамог яго судовую справу ануляваць, але пагарэў неўзабаве і сам на вядомай у рэспубліцы авантуры, пасля чаго яго звольнілі з пасады ды выключылі з партыі.
Затым наш абласны цэнтр патрэсла справа высокапастаўленых паляўнічых.
Упамянуты ўжо сакратар абкома партыі Ульяновіч з начальнікам КДБ Кузняцовым і намеснікам старшыні аблвыканкама Пронькам былі да ўсяго заядлымі браканьерамі. Гэтыя зухі пад Новы год заехалі ў дзяржаўны Белавежскі запаведнік, каб разжыцца на свята дзічынай. Панапіваліся, кажуць людзі, да таго, што ў вачах ім стала дваіцца ды траіцца. У выніку чаго адзін, страляючы бытта бы па кабану, загнаў жакан Ульяновічу ў жывот. [...] Усіх “варашылаўскіх стралкоў” Машэраў зараз жа звольніў з працы»1.
Стар. 456. ...no запросу СМЕРШа... — СМЕРШ (скарочана ад «Смерць шпіёнам») — афіцыйная назва органаў савецкай ваеннай контрразведкі ў 1943-1946 гг. Існавала тры незалежныя органы: галоўнае ўпраўленне контрразведкі «Смерш» Наркамата абароны — ваенная контрразведка; упраўленне контрразведкі «Смерш» Наркамата Ваенна-марскога флоту і аддзел контрразведкі «Смерш» Наркамата ўнутраных спраў (яго начальнік С. Юхімовіч падпарадкоўваўся непасрэдна Л. Берыі), які і мае на ўвазе Быкаў.
[Выступленне на X з’ездзе СП БССР] (стар. 457)
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях», дзе памылкова апублікавана пад назвай «Выступленне на VII з'ездзе СП БССР». Упершыню — пад назвай «За хлеб, за гонар, за праўду...» у газ. «Літ. і мастацтва», 1990, 18 мая і пад назвай «Хлеб н достоннство» — у «Лнт. газете», 1990, 27 чэрв. Пад назвай «Выступленне на VII з’ездзе СП БССР» друкавалася ў 36. тв.: у 6 т., т. 6 і ў кн. «На крыжах». Пад назвай «Выступленне на X з’ездзе СП БССР» — у кн.: Быкаў В. Выбраныя творы / уклад., прадм., камент. М. Тычыны. Мінск, 2004.
Можа быць датавана 25 красавіка 1990 г. — днём выступлення В. Быкава на з’ездзе.
X з’езд СП БССР праходзіў у Мінску 25-26 красавіка 1990 г. Пры параўнанні кніжных публікацый і стэнаграмы выступлення В. Быкава (захоўваецца: БДАМЛМ. Ф. 78, воп. 1, адз. зах. 615, арк. 69-78) звяртаюць на сябе ўвагу некаторыя разыходжанні. Так, сказ: «Дзесяцігоддзямі сядзелі, бяскрыўдна дазваляючы папінаць сябе зграі ідэалагічных наглядчыкаў ад класнай дамы Сінельнікавай да
1 Карпюк А. Выбраныя творы. С. 429.
ідэалагічнага Прышыбеева — Паўлава, які нават стаў нашым калегам» у стэнаграме выглядае іначай: «Дзесяцігоддзямі сядзелі, бяскрыўдна дазваляючы папінаць сябе зграі ідэалагічных наглядчыкаў, сярод якіх адзін Паўлаў чаго варты. Я падтрымліваю абсалютна сённяшнюю прапанову наконт выключэння Паўлава з Саюза пісьменнікаў хоць бы за тое ўжо, што за яго антынародную, антынацыянальную дзейнасць на яго ранейшай пасадзе, за тое, што ён увогуле пастараўся накіраваць іншыя класы супраць інтэлігенцыі, супраць творчых саюзаў і, канечне, дамогся ў гэтым сэнсе пэўных і значных поспехаў. (Апладысменты.) Я хачу сказаць, што каб наша партыя дбала пра свой аўтарытэт, пара яго па цяперашнім часе таксама выключыць з радоў Камуністычнай партыі, якую ён даволі-такі зганьбіў у вачах беларускага народу. (Апладысменты.)» (арк. 72). Пасля ж сказа: «За што пасля па адным іх цягалі ў ЦК на допыты, па сутнасці на здзек, бо ўсе пункты скаргаў ЦК КПБ разам з падначаленымі яму міністэрствамі настойліва абвяргаў» у стэнаграме далей ідзе: «I гэтыя скаржнікі выступалі ў якасці, канешне ж, паклёпнікаў» (арк. 74).
Стар. 458. Сусанін Іван (?—1613) — расійскі нацыянальны герой; паводле легенды, селянін, які ўзімку 1612-1613 гг. быў наняты атрадам нібыта палякаў у якасці правадыра ў сяло Дамніно, дзе хаваўся расійскі цар Міхаіл Фёдаравіч. Сусанін завёў палякаў у лясы (або балоты), дзе быў імі закатаваны за адмову паказаць правільны шлях. Зрэшты, гэтая легенда выклікае шмат пытанняў.
Стар. 458. Калі чытаеш у «ПС»... — «Полнтнческнй собеседннк», друкаваны орган ЦК КПБ.
Стар. 460. Дзесяцігоддзямі сядзелі, бяскрыўдна дазваляючы папінаць сябе зграі ідэалагічных наглядчыкаў ад класнай дамы Стельнікавай да ідэалагічнага Прышыбеева — Паўлава, які нават стаў нашым калегам. — Размова ідзе пра Ж. Сінельнікаву, інструктара сектара літаратуры і мастацтва аддзела культуры ЦК КПБ. «Унцер Прышыбееў» — так называецца апавяданне А. Чэхава, імя галоўнага героя якога зрабілася фразеалагізмам: унцер Прышыбееў — гэта той, хто кожнаму стараецца навязаць сваю волю, усюды ўсталяваць кантроль і парадак. Паўлаў Савелій (нар. у 1934) — беларускі партыйны дзеяч, загадчык аддзела агітацыі і прапаганды ЦК КПБ (1971-1989). Яшчэ на пачатку X з’езда СП БССР пісьменнікам А. Емельянавым было пастаўлена пытанне аб выключэнні Паўлава з СП. Прапанова была сустрэта апладысментамі і падтрымана іншымі выступоўцамі. У выніку з’езд прыняў асобную рэзалюцыю аб выключэнні С. Паўлава з СП, «як чалавека, які, карыстаючыся сваім службовым становішчам, на працягу многіх гадоў свядома і мэтанакіравана перашкаджаў справе развіцця беларускай літаратуры і культуры ў цэлым»1.
1 Паводле стэнаграмы X з’езда СП БССР. БДАМЛМ. Ф. 78, воп. 1, адз. зах. 615, арк. 296.
Стар. 460. Тыя, xmo цяпер выступае супроць ушанавання таленту Рыгора Барадуліна... — Быкаў мае на ўвазе наданне Р. Барадуліну звання народнага паэта Беларусі, якое ён усё-ткі атрымаў, але толькі ў 1992 г.
Стар. 460. Калі ў Траецкім прадмесці, дзе цяпер збіраюцца паставіць помнік ахвярам афганскай авантуры... — Размова ідзе пра мемарыял, будаўніцтва якога пачалося ў 1988 г., калі Афганская вайна яшчэ не скончылася. Мемарыял атрымаў назву «Востраў слёз», або «Востраў мужнасці і смутку» і прысвечаньі беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, што загінулі падчас вайны ў Афганістане (1979-1989).
Стар. 460. ...векапомнае 30 кастрычніка... — Маецца на ўвазе 30 кастрычніка 1988 г., калі падчас адзначэння свята Дзяды шматтысячная маніфестацыя была жорстка разагнаная АМАПам (падрабязней пра гэта гл. артыкул «Дубннкн протнв гласностн?»).
Стар. 461. ...для якой-небудзь Верхняй Вольты... — Верхняя Вольта, цяпер Буркіна-Фасо — заходнеафрыканская краіна, што набыла алегарычнае значэнне слабаразвітай дзяржавы.
Стар. 461. ТБМ — Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.
Стар. 462. Саюзны ВС — Вярхоўны Савет СССР.
Стар. 462. ...Прэзідыум нашага ВС... — Вярхоўнага Савета БССР.
Стар. 462. Як яны ні ў нас, ні ў Маскве не адказвалі ні за Венгрыю 1956-га года, ні за Чэхаславакію 1968-га, ні за Афганістан. — Маецца на ўвазе Венгерскае паўстанне 1956 г. супраць таталітарнага камуністычнага кіраўніцтва Венгерскай Народнай Рэспублікі і ваеннай прысутнасці СССР на тэрыторыі краіны, у выніку якога ўрад быў зрынуты, а новы ўрад афіцыйна распусціў Упраўленне дзяржбяспекі і заявіў пра намер выйсці з Варшаўскай дамовы. Аднак пасля аб’явы аб гатоўнасці весці перамовы пра вывад савецкіх войскаў Палітбюро ЦК КПСС змяніла сваю пазіцыю і пачало задушэнне рэвалюцыі з прымяненнем ваеннай тэхнікі і салдат. У выніку больш за 2500 венграў былі забітыя, a 200 тысяч былі вымушаны пакінуць краіну. СССР у Венгрыі быў усталяваны новы ўрад. Пад Чэхаславакіяй 1968 г. маецца на ўвазе нядоўгі перыяд палітычнай лібералізацыі ў Чэхаславакіі, які звязаны з абраннем першым сакратаром ЦК КПЧ Аляксандра Дубчака і яго рэформамі, накіраванымі на пашырэнне правоў і свабод грамадзян і дэцэнтралізацыю ўлады ў краіне. Але гэты перыяд працягваўся роўна да таго моманту, пакуль СССР і іншыя члены Варшаўскай дамовы (Польшча, Венгрыя, Румынія і Балгарыя) не ўвялі войскі, у выніку чаго «Пражская вясна» была таксама задушана. Афганская вайна (1979-1989) — ваенны канфлікт на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан (з 1987 г. — Рэспубліка Афганістан) паміж урадавымі сіламі Афганістана пры падтрымцы так званага Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з аднаго боку і ўзброенымі фармаваннямі афганскнх маджахедаў, якія карысталіся падтрымкай вядучых дзяржаў НАТА (ваенна-палітычнай арганізацыі краін Паўночнай Амерыкі і Еўропы), з другога боку.